Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ёй не трэба будзе станавiцца перад судом.

Усе павярнулiся, ашаломленыя. Мiс Лiнгард устала са свайго месца. Яе твар зусiм змянiўся. Яна ўся дрыжала.

– Я застрэлiла яго. Прызнаюся! У мяне былi прычыны. Я... я чакала пэўны час. Мiстэр Пуаро не памыляецца. Я пайшла за iм сюды. Пiсталет узяла з шуфляды раней. Я стаяла побач з iм, размаўляючы пра кнiгу, i я застрэлiла яго. Было якраз пасля васьмi. Куля ўдарыла ў гонг. Я нiколi не думала, што яна так пройдзе праз яго галаву. Не было калi выходзiць i шукаць кулю. Я замкнула дзверы i паклала ключ яму ў кiшэню. Потым павярнула крэсла, разбiла люстра i, накрамзолiўшы на кавалку паперы "даруйце", выйшла праз акно i зачынiла яго так,

як мiстэр Пуаро паказаў вам. Я ступiла на клумбу, але разраўняла сляды маленькiмi граблямi, якiя там загадзя паклала. Потым пайшла ў гасцiную. Пакiнула акно адчыненым. Я не ведала, што Рут выходзiла праз яго. Мы, вiдавочна, абышлi дом з розных бакоў. Я мусiла прыбраць граблi пад паветку, як вы разумееце. Я пачакала ў гасцiнай, пакуль не пачула, як нехта спускаецца ўнiз i Снэл iдзе да гонга, а тады...

Яна паглядзела на Пуаро.

– Вы не ведаеце, што я зрабiла тады?

– О, ведаю. Я знайшоў папяровы мяшок у кошыку. Ваша iдэя была вельмi разумная. Вы зрабiлi тое, што любяць рабiць дзецi. Вы надзьмулi папяровы мяшок i ляснулi па iм. Гэта быў усё ж моцны гук. Выкiнуўшы мяшок у кошык, вы паспяшалiся ў залу. Вы "ўстанавiлi" час самагубства i забяспечылi сабе алiбi. Але заставалася адна рэч, якая вас турбавала. У вас не было часу падняць кулю. Яна, вядома, ляжала недзе каля гонга. Было важна, каб кулю знайшлi ў кабiнеце дзе-небудзь паблiзу люстра. Я не ведаю, калi ў вас з'явiлася iдэя ўзяць аловак палкоўнiка Бэры...

– Менавiта тады, - сказала мiс Лiнгард.
– Калi мы ўсе прыйшлi з залы. Я здзiвiлася, убачыўшы ў пакоi Рут. I зразумела, што яна прыйшла з саду няйначай як праз акно. Тады я заўважыла аловак палкоўнiка Бэры на стале для брыджа. Я сунула яго ў сумку. Калi б пазней хтосьцi ўбачыў, як я падымаю кулю, я магла б сказаць, што гэта аловак. Праўду кажучы, я не думала, што нехта бачыў, як я падняла кулю. Я кiнула яе паблiзу люстра, пакуль вы аглядалi цела. Калi вы загаварылi са мной наконт гэтага, я вельмi ўсцешылася, што падумала пра аловак.

– Але, гэта было разумна i зусiм збянтэжыла мяне.

– Я баялася, нехта мог пачуць стрэл, але ведала, што ўсе апраналiся на абед, за сценамi пакояў. Слугi былi ў сваiх памяшканнях. Толькi мiс Кардвэл, магчыма, чула яго, i яна, вiдаць, падумае, што гэта зваротная ўспышка аўтамабiля. Тое, што яна чула, быў гонг. Я думала... я думала, усё было зроблена - камар носа не падточыць...

Мiстэр Фобз павольна i выразна вымавiў:

– Проста незвычайная гiсторыя. Няма як быццам нiякага матыву...

Мiс Лiнгард цвёрда сказала:

– Быў матыў...

I са злосцю дадала:

– Iдзiце, званiце ў палiцыю! Чаго вы чакаеце?

Пуаро ветлiва звярнуўся да ўсiх:

– Цi не будзеце вы ласкавы, усе, пакiнуць пакой? Мiстэр Фобз, пазванiце маёру Рыдлу. Я пабуду тут, пакуль ён прыедзе.

Павольна, адзiн за адным, усе выходзiлi з пакоя. Нiчога не разумеючы, ашаломленыя, шакiраваныя, яны кiдалi збянтэжаныя позiркi на акуратненькую прамую фiгуру з яе гладкiм сiвым праборам.

Рут была апошняя. Яна стала ў дзвярах, вагаючыся.

– Я не разумею.
– Яна гаварыла злосна, з выклiкам, з асуджэннем Пуаро: Дык што, вы думалi, я ўчынiла гэта?

– Не, не, - Пуаро пакруцiў галавой.
– Не, я нiколi так не думаў.

Рут павольна выйшла.

Пуаро застаўся з маленькай афiцыйна-стрыманай жанчынай сярэдняга веку, якая толькi што прызналася ў дасканала прадуманым i спакойным забойстве.

– Не, - сказала мiс Лiнгард.
– Вы не думалi, што яна гэта зрабiла. Вы абвiнавачвалi яе, каб прымусiць гаварыць мяне. Праўда?

Пуаро схiлiў галаву.

– Пакуль мы чакаем, - проста сказала мiс Лiнгард, - вы маглi б адкрыць мне, што прымусiла вас падазраваць

мяне?

– Некалькi фактаў. Па-першае, ваш расказ пра сэра Гервазы. Горды чалавек накшталт сэра Гервазы нiколi не гаварыў бы з пагардай пра свайго пляменнiка чужому, тым больш каму-небудзь з вашага кола. Вы хацелi ўзмацнiць тэорыю самагубства. I яшчэ вы з усiх сiл старалiся навязаць iдэю, што прычынай самагубства была нейкая ганебная справа, звязаная з Х'юга Трэнтам. Пра гэта, зноў-такi, сэр Гервазы нават не заiкнуўся б чужому. Потым - прадмет, якi вы паднялi ў зале, i вельмi важны факт - вы не ўпамянулi, што Рут увайшла ў сталовую з саду. I яшчэ я знайшоў папяровы мяшок - надзвычай неадпаведны прадмет для кошыка ў гасцiнай такога дома, як Гэмбара Клоўз! Толькi вы адна былi ў гасцiнай, калi чуўся "стрэл". Трук з папяровым мяшком сам прыйшоў у галаву жанчыне - хiтрамудрае дамашняе прыстасаванне. Такiм чынам, усё супадае. Спроба скiраваць падазрэнне на Х'юга i адцягнуць ад Рут. Механiзм злачынства i яго матыў.

Маленькая сiвая жанчына варухнулася.

– Вы ведаеце матыў?

– Думаю, што ведаю. Шчасце Рут - гэта было матывам. Я мяркую, што вам даводзiлася бачыць яе з Лэйкам - вы ведалi пра iх каханне. I потым, дзякуючы лёгкаму доступу да папер сэра Гервазы, вам трапiўся накiд яго новага завяшчання - Рут не атрымлiвае спадчыны, пакуль не выйдзе замуж за Х'юга Трэнта. Гэта прымусiла вас учынiць свой суд, выкарыстоўваючы той факт, што сэр Гервазы папярэдне пiсаў мне. Вы, мабыць, бачылi копiю гэтага лiста. Якое цьмянае падазрэнне i якi страх схiлiлi яго напiсаць мне, я не ведаю. Ён, напэўна, падазраваў, што Бараўз альбо Лэйк пастаянна абкрадваюць яго. Няпэўнасць у вызначэннi пачуццяў Рут змусiла яго шукаць дапамогi ў прыватнага дэтэктыва. Вы гэты факт выкарысталi i наўмысна рыхтавалi сцэну для самагубства, падмацоўваючы яе сваiм сведчаннем пра тое, што ён быў вельмi прыгнечаны чымсьцi, звязаным з Х'юга Трэнтам. Вы паслалi мне тэлеграму i паведамiлi, быццам сэр Гервазы сказаў, што я прыязджаю "занадта позна".

Мiс Лiнгард угневана закрычала:

– Гервазы Шэвенi-Гарэ грубiян, сноб i пустазвон! Я не збiралася дазволiць яму зруйнаваць шчасце Рут.

Пуаро мякка сказаў:

– Рут - ваша дачка?

– Ага, яна мая дачка. Я часта думала пра яе. Даведаўшыся, што сэр Гервазы Шэвенi-Гарэ шукае некага, хто б дапамог яму напiсаць гiсторыю роду, я схапiлася за гэты шанц. Мне вельмi хацелася пабачыць маю... маю дзяўчынку. Я ведала, што лэдзi Шэвенi-Гарэ не пазнае мяне. Прайшлi гады - тады я была маладая i мiлавiдная, ды i прозвiшча я змянiла. Апрача таго, лэдзi Шэвенi-Гарэ занадта няўважлiвая, каб нешта ведаць дакладна. Я любiла яе, але ненавiдзела сям'ю Шэвенi-Гарэ. Яны ставiлiся да мяне, як да быдла. I Гервазы збiраўся знiшчыць жыццё Рут з-за сваёй фанабэрыi i снабiзму. Але я цвёрда вырашыла, што яна павiнна быць шчаслiвая. I яна будзе шчаслiвая - калi нiколi не даведаецца пра мяне!

Гэта была мальба - не пытанне.

Пуаро схiлiў галаву.

– Нiхто не даведаецца пра гэта ад мяне!

Мiс Лiнгард цiха сказала:

– Дзякуй вам.

* * *

Пазней, калi палiцыя прыйшла i пайшла, Пуаро знайшоў Рут Лэйк з мужам у садзе.

Яна сказала з выклiкам:

– Вы сапраўды думалi, што я зрабiла гэта, мiстэр Пуаро?

– Я ведаў, мадам, што вы не маглi зрабiць гэтага, ведаў, дзякуючы астрам.

– Астрам? Не разумею.

– Мадам, там былi чатыры сляды i ўсе толькi на бардзюры. Але калi б вы рвалi кветкi, там было б намнога болей. Значыцца, памiж вашым першым вiзiтам i другiм нехта загроб усе тыя сляды. Гэта магло быць зроблена толькi вiнаватым, i раз вашы сляды не былi знiшчаны, вы не былi вiнаватыя. З вас аўтаматычна спадала падазрэнне.

Поделиться:
Популярные книги

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6