Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:

– Гервазы не любiў Х'юга. Цярпець яго не мог.

– Але ж у яго было моцна развiта пачуццё сям'i. Мiс Шэвенi-Гарэ, урэшце, толькi прыёмная дачка.

Палкоўнiк Бэры вагаўся, але потым, трохi пахмыкаўшы i памыкаўшы, сказаў:

– Паслухайце, я думаю лепей сказаць вам. Строга канфiдэнцыяльна, i ўсё такое.

– Безумоўна, безумоўна.

– Рут незаконная, але яна Шэвенi-Гарэ. Дачка брата Гервазы, Энтанi, якi загiнуў на вайне. Здаецца, у яго быў раман з машынiсткай. Калi ён загiнуў, дзяўчына напiсала Вандзе. Ванда паехала да яе - дзяўчына чакала дзiця. Ванда з Гервазы ўсё абгаварылi; ёй якраз сказалi,

што сама яна нiколi не будзе мець дзяцей. I яны ўзялi дзяўчынку, калi яна нарадзiлася, i ўдачарылi яе па закону. Мацi адмовiлася ад усякiх правоў на яе. Яны выхавалi Рут, як сваю дачку, i фактычна яна i ёсць iх дачка, i варта толькi паглядзець на яе, каб зразумець, што яна сапраўды Шэвенi-Гарэ!

– Ага!
– сказаў Пуаро.
– Вось яно што. Гэта робiць стаўленне да яе сэра Гервазы намнога больш зразумелым. Але калi ён не любiў мiстэра Х'юга Трэнта, то чаму ён так хацеў ажанiць яго з мадэмуазель Рут?

– Каб упарадкаваць пазiцыю сям'i. З яго пункту гледжання, гэта быў самы адпаведны шлюб.

– Хоць ён i не любiў маладога чалавека цi не давяраў яму?

Палкоўнiк Бэры фыркнуў.

– Вы не разумееце старога Гервазы. Ён не ўмеў глядзець на людзей як на людзей. Ён наладжваў шлюбы, быццам пары былi каралеўскага роду! Ён лiчыў за належнае, што Рут i Х'юга пажэняцца, што Х'юга возьме iмя Шэвенi-Гарэ. А што Х'юга i Рут думалi самi, не мела значэння.

– А цi мадэмуазель Рут згаджалася прыняць гэтыя ўмовы?

Палкоўнiк Бэры хiхiкнуў.

– Яна! Яна як фурыя!

– Цi ведалi вы, што незадоўга да сваёй смерцi сэр Гервазы складаў новае завяшчанне, паводле якога мiс Шэвенi-Гарэ стала б яго спадчыннiцай толькi пры ўмове, што яна выйдзе за мiстэра Трэнта?

Палкоўнiк Бэры свiснуў.

– Дык яго сапраўды напалохаў яе раман з Бараўзам...

Вымавiўшы гэта, ён прыкусiў язык, але было позна. Пуаро ўхапiўся за гэтае прызнанне.

– Памiж мадэмуазель Рут i маладым месье Бараўзам нешта было?

– Напэўна, нiчога, зусiм нiчога.

Маёр Рыдл кашлянуў.

– Я лiчу, палкоўнiк Бэры, што вы павiнны сказаць нам усё, што ведаеце. Гэта магло мець прамыя адносiны да стану сэра Гервазы.

– Думаю, што магло, - сказаў палкоўнiк Бэры, вагаючыся.
– Так, усё ў тым, што малады Бараўз нябрыдкi хлопец, - прынамсi, жанчыны, здаецца, думаюць так. Менавiта ў апошнi час здавалася, што яго з Рут вадой не разлiць, i Гервазы гэта не падабалася - зусiм не падабалася! Ён не хацеў звальняць Бараўза, баючыся прыспешыць ход падзей. Ведаў, якая яна, Рут. Ёю не пакамандуеш. Таму, мяркую, ён i ўхапiўся за гэты план. Рут - не такая дзяўчына, што ахвяруе ўсiм дзеля кахання. Яна любiць раскошнае жыццё i грошы.

– Цi прыхiльна вы самi ставiцеся да мiстэра Бараўза?

Палкоўнiк выказаў думку, што Годфры Бараўз трошкi хамаваты, гэтая заява канчаткова збянтэжыла Пуаро, а маёра Рыдла прымусiла ўсмiхнуцца ў вусы.

Было яшчэ некалькi пытанняў i адказаў, а тады палкоўнiк Бэры пайшоў.

Рыдл зiрнуў на Пуаро, якi сядзеў, паглыблены ў думкi.

– Якую выснову робiце вы з усяго гэтага, мiстэр Пуаро?

Маленькi чалавек узняў рукi.

– Здаецца, я ўяўляю, як усё было. Гэта абдуманы план.

– Гм, складана, - сказаў Рыдл.

– Вядома, складана. Але адна выпадковая фраза здаецца мне ўсё больш i больш iстотнай.

– Што такое?

– Тыя забаўныя

словы, якiя сказаў Х'юга Трэнт: "Забойствы бываюць заўсёды..."

Рыдл рэзка сказаў:

– Бачу, вы ўвесь час хiлiце ў гэты бок.

– А вы не згодны, дружа мой, што чым больш мы даведваемся, тым менш i менш знаходзiм матываў для самагубства? А для забойства збiраецца цэлая калекцыя матываў!

– I ўсё ж не забывайце фактаў - дзверы замкнутыя, ключ у кiшэнi нябожчыка. О, я ведаю, ёсць адпаведныя спосабы i сродкi. Сагнутыя шпiлькi, вяроўкi - усе вiды прыстасаванняў. Увогуле, такое магчыма... Але цi было яно на самай справе? Вось у чым я моцна сумняваюся.

– Ва ўсялякiм разе, давайце спачатку разгледзiм сiтуацыю так, што гэта было забойства, а не самагубства.

– О, калi ласка. Раз вы на сцэне, дык, напэўна, будзе забойства!

Пуаро спачатку ўсмiхнуўся, а пасля сказаў:

– Што ж, давайце разгледзiм выпадак як забойства. Чуваць стрэл; чатыры чалавекi ў зале: мiс Лiнгард, Х'юга Трэнт, мiс Кардвэл i Снэл. Дзе ўсе астатнiя?

Бараўз быў у бiблiятэцы, па яго словах. Нiхто не праверыць гэтую заяву. Iншыя былi, мабыць, у сваiх пакоях, але хто ведае, цi сапраўды былi яны там? Кожны нiбыта спускаецца ўнiз паасобку. Нават лэдзi Шэвенi-Гарэ i Бэры сустрэлiся толькi ў зале. Лэдзi Шэвенi-Гарэ прыйшла са сталовай. Адкуль прыйшоў Бэры? Хiба не можа быць, што прыйшоў не зверху, а з кабiнета? Вось i гэты аловак...

Але, аловак - гэта цiкава. Бэры не праявiў нiякiх эмоцый, калi я дастаў яго, але так магло быць таму, што ён не ведаў, дзе я знайшоў аловак, i яму было невядома, што ён згубiў яго. Давайце паглядзiм, хто яшчэ гуляў у брыдж, калi аловак быў ва ўжытку? Х'юга Трэнт i мiс Кардвэл. Яны выпадаюць. У мiс Лiнгард i дварэцкага жалезнае алiбi. Чацвёртая была лэдзi Шэвенi-Гарэ.

– Вы не можаце ўсур'ёз падазраваць яе.

– Чаму не, мой дружа? Паверце, што датычыць мяне - я магу падазраваць кожнага! Дапусцiм, што, нягледзячы на яе вiдавочную адданасць мужу, яна шчыра кахае адданага ёй Бэры?

– Гм, - сказаў Рыдл.
– Нейкiм чынам у iх было нешта накшталт menege a trois* - на працягу многiх гадоў.

* Сям'я з трох (фр.).

– I яшчэ канфлiкт праз гэтую кампанiю памiж сэрам Гервазы i палкоўнiкам Бэры.

– Праўда тое, што сэр Гервазы мог намервацца перайсцi да рашучых i небяспечных дзеянняў. Мы ж не ведаем акалiчнасцей. Гэта магло з'явiцца прычынай вашага выклiку сюды. Скажам, сэр Гервазы падазрае, што Бэры наўмысна абiрае яго, але ён не хоча агалоскi, баючыся, што можа быць замешана i яго жонка. Так магчыма. Гэта дае абаiм рэальны матыў. I сапраўды трохi дзiўна, што лэдзi Шэвенi-Гарэ ўспрыняла смерць мужа так спакойна. А гэтыя духi могуць быць гульнёй!

– Потым, ёсць яшчэ адна складанасць, - сказаў Пуаро.
– Мiс Шэвенi-Гарэ i Бараўз. Яны зацiкаўлены, каб сэр Гервазы не падпiсаў новага завяшчання. Калi гэта так, яна атрымлiвае ўсё пры ўмове, што яе муж бярэ прозвiшча сям'i...

– Так, i расказ Бараўза пра настрой сэра Гервазы ў гэты вечар трохi насцярожвае. У гуморы, нечым задаволены! Гэта не адпавядае нiчыiм словам.

– А яшчэ тут ёсць мiстэр Фобз. Надзвычай карэктны, надзвычай строгi, за iм - старая i агульнапрызнаная фiрма. Але юрысты, нават самыя рэспектабельныя, вядомыя тым, што яны прысвойваюць грошы свайго клiента, калi ў самiх нявыкрутка.

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Real-Rpg. Город гоблинов

Жгулёв Пётр Николаевич
1. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
7.81
рейтинг книги
Real-Rpg. Город гоблинов

Хозяйка Междуречья

Алеева Елена
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Междуречья

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Эйгор. В потёмках

Кронос Александр
1. Эйгор
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Эйгор. В потёмках

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Удобная жена

Волкова Виктория Борисовна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Удобная жена