Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:

– Дык вось, мiстэр Бараўз, мы хочам задаць вам некалькi пытанняў.

– Вядома, маёр Рыдл. Пытайцеся што хочаце.

– Добра. Першае i галоўнае, гаворачы проста, без хiтрыкаў: цi ёсць у вас свае ўласныя здагадкi, чаму сэр Гервазы скончыў жыццё самагубствам?

– Абсалютна нiякiх. Я ажно аслупянеў, пачуўшы пра гэта.

– Вы чулi стрэл?

– Не, я ў той час, мусiць, быў у бiблiятэцы, так я разумею. Я спусцiўся досыць рана i пайшоў у бiблiятэку ўзяць патрэбную даведку. Бiблiятэка - гэта якраз

з другога ад кабiнета боку дома, таму я не мог нiчога чуць.

– Цi быў хто-небудзь з вамi ў бiблiятэцы?
– спытаўся Пуаро.

– Нiкога.

– Цi не ведаеце вы, дзе ў той час былi астатнiя сямейныя?

– Большасць, мабыць, пераапраналася наверсе.

– Калi вы прыйшлi ў гасцiную?

– Якраз перад прыездам мiстэра Пуаро. Тады ўсе былi там - акрамя сэра Гервазы, вядома.

– Цi не здзiвiла вас тое, што яго не было?

– Але, здзiвiла, па праўдзе кажучы. Звычайна ён прыходзiў у гасцiную да першага гонгу.

– Цi не заўважылi вы ў апошнi час якой-небудзь змены ў паводзiнах сэра Гервазы? Цi не быў ён заклапочаны? Цi ўстрывожаны? Мо прыгнечаны?

Годфры Бараўз задумаўся.

– Не, не думаю. Трохi - так, заклапочаны, бадай што.

– А ён не здаваўся ўстурбаваны якой-небудзь пэўнай справай?

– О, не!

– Цi не было ў яго якiх клопатаў, звязаных з фiнансамi?

– Ён трохi непакоiўся за справы адной кампанii, а дакладна - "Сiнтэтык пэраган рабэ компанi".

– Што ён, уласна кажучы, гаварыў пра гэта?

Механiчная ўсмешка Годфры Бараўза блiснула зноў, i зноў яна здалася трохi ненатуральнай.

– Ну што ж... Ён сказаў лiтаральна так: "Стары Бэры альбо дурань, альбо махляр. Мяркую, што дурань. Я павiнен быць тактоўным з iм дзеля Ванды".

– А чаму ён сказаў: "дзеля Ванды"?
– запытаўся Пуаро.

– Усё ў тым, што палкоўнiк Бэры дужа падабаўся лэдзi Шэвенi-Гарэ, i ён моцна любiў яе. Хадзiў за ёю, як сабака.

– Сэр Гервазы не быў... раўнiвы хоць трохi?

– Раўнiвы?
– Бараўз вылупiў вочы, а потым засмяяўся.
– Сэр Гервазы раўнiвы? Ён не ведаў, што гэта такое. Ды яму нiколi i ў галаву не прыйшло б, каб хто калi мог аддаць перавагу не яму, а другому чалавеку. Разумееце, такога проста не магло быць.

Пуаро мякка зазначыў:

– Мне здаецца, вы не вельмi любiлi сэра Гервазы Шэвенi-Гарэ?

Бараўз пачырванеў.

– Не, не вельмi. Хаця б таму, што ўсе такiя рэчы даволi смешныя ў наш час.

– Якiя "ўсе такiя рэчы"?
– запытаўся Пуаро.

– Ну, феадальныя перажыткi, калi хочаце. Гэты культ продкаў i фамiльная фанабэрыя. Сэр Гервазы быў вельмi здольны ў многiх адносiнах чалавек, i ён жыў цiкавым жыццём, але сам быў бы цiкавейшы, калi б разумеў, што ёсць яшчэ нешта апрача яго i яго эгаiзму.

– А дачка сэра Гервазы была згодна з вамi ў гэтым?

Бараўз

успыхнуў зноў - на гэты раз колер быў цёмна-пурпуровы.

Ён адказаў:

– Я думаю, мiс Шэвенi-Гарэ самая сучасная жанчына! Зразумела, я не павiнен дыскутаваць з ёю пра яе бацьку.

– Але сучасныя людзi якраз дыскутуюць пра сваiх бацькоў колькi хочаце! сказаў Пуаро.
– Гэта цалкам у сучасным стылi - крытыкаваць сваiх бацькоў!

Бараўз пацiснуў плячыма.

Маёр Рыдл спытаўся:

– I больш нiчога не было - нiякiх iншых фiнансавых клопатаў? Сэр Гервазы нiколi не казаў, што яго ашуквалi?

– Ашуквалi?
– вымавiў Бараўз вельмi здзiўлена.
– Ды не!

– А вы самi былi ў добрых адносiнах з iм?

– Безумоўна. Чаму ж не?

– Я пытаюся ў вас, мiстэр Бараўз.

Малады чалавек панурыўся.

– Мы былi з iм у найлепшых адносiнах.

– Цi ведалi вы, што сэр Гервазы напiсаў лiст мiстэру Пуаро з просьбай прыехаць сюды?

– Не.

– Сэр Гервазы звычайна сам пiсаў свае лiсты?

– Не, амаль заўсёды ён дыктаваў iх мне.

– Але ён не зрабiў так гэтым разам.

– Не.

– Чаму, як вы думаеце?

– Не ведаю.

– Вы не можаце знайсцi нiякай прычыны, чаму гэты лiст яму спатрэбiлася пiсаць самому?

– Не, не магу.

– А!
– сказаў маёр Рыдл, дадаючы спакойна: - Даволi дзiўна. Калi вы бачылi сэра Гервазы апошнi раз?

– Якраз перад тым, як пайшоў апрануцца на абед. Я прынёс яму падпiсаць некалькi лiстоў.

– У якiм стане ён быў тады?

– У зусiм нармальным. Наогул, я сказаў бы, ён быў як быццам задаволены сабой у сувязi з нечым.

Пуаро варухнуўся ў сваiм крэсле.

– А?
– сказаў ён.
– Дык у вас было такое ўражанне, што ён быў нечым задаволены? I, аднак, неўзабаве страляецца. Дзiўна!

Годфры Бараўз пацiснуў плячыма.

– Я толькi перадаю вам свае ўражаннi.

– Так, так, яны дужа каштоўныя. Апрача ўсяго, вы, мабыць, адзiн з апошнiх людзей, што бачылi сэра Гервазы жывога.

– Снэл быў апошнi, хто бачыў яго.

– Бачыў, так, але не размаўляў з iм.

Бараўз не адказаў.

Маёр Рыдл спытаўся:

– Каторая была гадзiна, як вы пайшлi наверх апрануцца на абед?

– Прыкладна пяць хвiлiн восьмай.

– Што рабiў сэр Гервазы?

– Я пакiнуў яго ў кабiнеце.

– Цi доўга ён звычайна пераапранаўся?

– Ён звычайна аддаваў на гэта аж тры чвэрцi гадзiны.

– Значыцца, калi абед быў у пятнаццаць хвiлiн дзевятай, ён, верагодна, пайшоў бы наверх, самае позняе, а палове восьмай?

– Вельмi верагодна.

– Вы самi пайшлi пераапранацца рана?

– Але, я вырашыў, што пераапрануся i тады пайду ў бiблiятэку i вазьму патрэбныя мне даведкi.

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Real-Rpg. Город гоблинов

Жгулёв Пётр Николаевич
1. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
7.81
рейтинг книги
Real-Rpg. Город гоблинов

Хозяйка Междуречья

Алеева Елена
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Междуречья

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Эйгор. В потёмках

Кронос Александр
1. Эйгор
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Эйгор. В потёмках

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Удобная жена

Волкова Виктория Борисовна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Удобная жена