Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:
– Люстра, мадам?
– запытаўся Пуаро.
Яна слаба кiўнула галавой у той бок.
– Але. Яно разбiта, вы бачыце. Сiмвал! Ведаеце верш Тэнiсана? Я любiла чытаць яго дзяўчынай, хоць, вядома, тады не разумела глыбiннага сэнсу. "Раскалолася люстра ад краю да краю. Праклён мяне спасцiгае!" - крыкнула лэдзi з Шэлата". Вось што здарылася з Гервазы. Праклён спасцiгнуў i яго. Я думаю, вы ведаеце, што большасць вельмi старых родаў носяць на сабе праклён... Раскалолася люстра. Ён ведаў, што быў асуджаны! Праклён збыўся!
–
Лэдзi Шэвенi-Гарэ ўсё тым жа саладжавым голасам сказала:
– Гэта ж тое самае... Гэта лёс.
– Але ваш муж застрэлiўся.
Лэдзi Шэвенi-Гарэ паблажлiва ўсмiхнулася.
– Ён не павiнен быў так рабiць, зразумела. Але Гервазы быў заўсёды нецярплiвы. Ён нiколi не ўмеў чакаць. Яго час прыйшоў - ён ступiў насустрач. Усё так проста...
Маёр Рыдл раздражнёна выкашляўся i рэзка сказаў:
– Дык вы не былi здзiўлены, што ваш муж скончыў жыццё самагубствам? Вы чакалi, што так здарыцца?
– О, не!
– Яе вочы акруглiлiся.
– Нельга заўсёды прадбачыць будучыню. Гервазы, несумненна, быў вельмi дзiўны чалавек, незвычайны чалавек. Ён быў зусiм не падобны нi на кога. Ён быў адным з Вялiкiх i цяпер народжаны зноў. Я ведала гэта даўно. Думаю, ён сам гэта ведаў. Яму цяжка было прыстасоўвацца да дурных i дробных стандартаў штодзённага жыцця.
– Пазiраючы цераз плячо маёра Рыдла, яна дадала: -Ён усмiхаецца зараз. Ён думае, якiя ўсе мы неразумныя. Такiя мы i ёсць, сапраўды. Проста як дзецi. Прыкiдваемся, што свет iснуе на самай справе i што гэта мае значэнне... Жыццё - толькi адна з вялiкiх Iлюзiй.
Адчуваючы, што ён прайграе бiтву, маёр Рыдл у роспачы запытаўся:
– Вы зусiм не можаце дапамагчы нам высветлiць, чаму ваш муж скончыў жыццё самагубствам?
Яна пацiснула сваiмi тонкiмi плячыма.
– Сiлы рухаюць намi - яны рухаюць намi... Вы не можаце зразумець. Вы рухаецеся толькi ў матэрыяльнай сферы.
Пуаро кашлянуў.
– Гаворачы пра матэрыяльную сферу, цi ведаеце вы што-небудзь, мадам, пра тое, як ваш муж размеркаваў свае грошы?
– Грошы?
– Яна здзiўлена паглядзела на яго.
– Я нiколi не думаю пра грошы.
– У яе голасе гучала пагарда.
Пуаро пераключыўся на iншую тэму:
– У якi час вы спусцiлiся сёння ўнiз на абед?
– Час? Якi ён, Час? Бясконцы, вось вам адказ. Час бясконцы.
Пуаро сказаў:
– Але ваш муж, мадам, быў даволi пунктуальны ў часе - асаблiва, як мне казалi, калi датычылася абедзеннага часу.
– Ах, мiлы Гервазы...
– Яна памяркоўна ўсмiхнулася.
– Ён быў такi дурненькi з той пунктуальнасцю. Але гэта рабiла яго шчаслiвым. I таму мы нiколi не пазнiлiся.
– Вы былi ў сталовай, мадам, калi пачуўся першы гонг?
– Не, я была тады ў маiм пакоi.
– Цi памятаеце вы, хто быў у сталовай, калi вы сышлi ўнiз?
–
– Гэта мае значэнне?
– Магчыма, не, - пагадзiўся Пуаро.
– Тады што-нiшто яшчэ. Цi казаў вам калi-небудзь ваш муж, што яго, як ён падазрае, абкрадваюць?
Лэдзi Шэвенi-Гарэ, здавалася, не дужа цiкавiла гэта пытанне.
– Абкрадваюць? Не, я не думаю.
– Абкрадваюць, ашукваюць, абiраюць нейкiм чынам?..
– Не, я не думаю... Гервазы вельмi ўгневаўся б, калi б хтосьцi адважыўся на такое.
– Прынамсi, ён нiчога не гаварыў вам?
– Не, не.
– Лэдзi Шэвенi-Гарэ адмоўна пакiвала галавой, па-ранейшаму без вялiкай цiкавасцi.
– Я памятала б...
– Калi апошнi раз вы бачылi свайго мужа жывога?
– Ён заглянуў, як звычайна, спускаючыся ўнiз перад абедам. Мая служанка была там. Ён проста сказаў, што iдзе ўнiз.
– Прыгадайце, пра што ён больш за ўсё гаварыў апошнiя некалькi тыдняў?
– О, пра гiсторыю роду. Ён так паспяхова займаўся гэтым. Забаўная, мiлая мiс Лiнгард, - ён ужо не мог без яе. Яна шукала i знаходзiла яму матэрыялы ў Брытанскiм музеi - усё, што патрэбна. Яна, ведаеце, працавала з лордам Малкастарам над яго кнiгай. I была тактоўная - я маю на ўвазе, яна абмiнала лiшняе. Урэшце, ёсць такiя продкi, якiх не хочацца чапаць. Гервазы быў вельмi чуллiвы. Яна дапамагала i мне. Здабыла мне процьму iнфармацыi пра Хэтшыпсат*. Я - пераўвасабленне Хэтшыпсат, ведаеце.
– Ледзi Шэвенi-Гарэ зрабiла гэтую заяву спакойным голасам.
– А да таго, - гаварыла яна далей, - я была жрыцай у Атлантыдзе.
* Хэтшыпсат - егiпецкая царыца (XV ст. да н.э.).
Маёр Рыдл пакруцiўся ў крэсле.
– Э-э, вельмi цiкава, - сказаў ён.
– Добра, лэдзi Шэвенi-Гарэ, я думаю, гэта ўсё. Вы былi надзвычай зычлiвыя.
Лэдзi Шэвенi-Гарэ ўстала, разгладзiла свае шаты.
– Дабранач, - сказала яна. Позiрк яе скiраваўся ў нейкую кропку за маёрам Рыдлам.
– Дабранач, любы Гервазы. Я хацела б, каб ты прыйшоў, але, ведаю, ты мусiш заставацца тут.
– Яна дадала, растлумачваючы яму: - Ты мусiш заставацца там, дзе ты адышоў ад нас, самае меншае дваццаць чатыры гадзiны. Павiнен мiнуць пэўны час, перш чым ты зможаш свабодна рухацца i камунiкавацца.
Яна выплыла з пакоя.
Маёр Рыдл выцер лоб.
– Ух!
– мармытнуў ён.
– Вар'ятка куды большая, чым я думаў. Яна сапраўды верыць ва ўсё гэтае глупства?
Пуаро з сумненнем, задумлiва пакiваў галавой.
– Магчыма, яна так ратуецца, - сказаў ён.
– Ёй трэба стварыць свет iлюзiй, каб уцячы ад суровай рэальнасцi, ад мужавай смерцi.
– Мне здаецца, - сказаў маёр Рыдл, - фармальна яе можна палiчыць вар'яткай. Нагаварыць кучу ўсялякай лухты - i нiводнага разумнага слова!