Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:
– "Занадта позна"... Гэта ён сказаў, гэта? "Занадта позна".
Маёр Рыдл спытаўся:
– Вы не можаце нам дапамагчы, мiс Лiнгард, высветлiць сутнасць справы, якая так засмучала сэра Гервазы?
Мiс Лiнгард павольна сказала:
– У мяне ёсць падазрэнне, што гэта нейкiм чынам звязана з Х'юга Трэнтам.
– З Х'юга Трэнтам? Чаму вы так думаеце?
– Ну, нiчога пэўнага не было, але ўчора папаўднi мы якраз закранулi сэра Х'юга дэ Шэвенi, якi, баюся, паказаў сябе не з лепшага боку ў вайне Пунсовай i Белай ружы, i
– Тое, што вы нам кажаце, наводзiць на роздум, - сказаў Пуаро.
– Але, гэта падказвае мне новую думку.
– Сэр Гервазы не сказаў нiчога больш пэўнага?
– спытаўся маёр Рыдл.
Мiс Лiнгард пакруцiла галавой.
– Не, i, вядома, спецыяльна мне ён не казаў нiчога. Сэр Гервазы, па сутнасцi, размаўляў сам з сабою. Ён, па сутнасцi, не гаварыў са мною.
– Абсалютна так, - сказаў Пуаро.
– Мадэмуазель, вы, чужы чалавек, былi тут два месяцы. Было б, я думаю, вельмi карысна, калi б вы шчыра падзялiлiся з намi сваiмi ўражаннямi пра сям'ю i пра ўсiх тутэйшых.
Мiс Лiнгард зняла сваё пенснэ i задумлiва замiргала.
– Ведаеце, напачатку, калi папраўдзе, я думала, што трапiла ў вар'яцкi дом! Лэдзi Шэвенi-Гарэ, якая ўвесь час бачыць рэчы, якiх тут няма, i сэр Гервазы, якi паводзiць сябе, як... як кароль, i нешта вытварае з сябе самым экстравагантным чынам, - так, сапраўды, я i падумала, што яны самыя дзiўныя людзi, якiя мне калi-небудзь сустракалiся. Безумоўна, мiс Шэвенi-Гарэ абсалютна нармальная. А неўзабаве я пераканалася, што лэдзi Шэвенi-Гарэ ў сапраўднасцi вельмi добрая, зычлiвая жанчына. Нiхто не быў дабрэйшы i зычлiвейшы да мяне, чым яна. Сэр Гервазы - так, я сапраўды гэтак думаю, ён быў вар'ят. Яго эгаманiя - здаецца, так гэта называецца - з кожным днём усё больш абвастралася.
– А як астатнiя?
– Мне здаецца, мiстэру Бараўзу ў гэты час было нялёгка з сэрам Гервазы. Мяркую, ён быў рады, што наша работа над кнiгай трохi вызвалiла яго. Палкоўнiк Бэры быў заўсёды прыемны. Ён вельмi шанаваў лэдзi Шэвенi-Гарэ i выдатна спраўляўся з сэрам Гервазы. Мiстэр Трэнт, мiстэр Фобз i мiс Кардвэл толькi некалькi дзён тут, таму, зразумела, я мала што ведаю пра iх.
– Дзякуй вам, мадэмуазель. А што наконт капiтана Лэйка, агента?
– О, ён вельмi сiмпатычны. Усе любiлi яго.
– I сэр Гервазы?
– О, так. Я чула, як ён казаў, што Лэйк - найлепшы агент з усiх, якiя ў яго былi. Зразумела, у капiтана Лэйка таксама былi свае цяжкасцi з сэрам Гервазы, але наогул ён спраўляўся з усiм даволi добра. Гэта было нялёгка.
Пуаро задумлiва сказаў:
– Нешта... нешта яi хацеў запытацца ў вас... адну дэталь... Што ж гэта такое?
Мiс Лiнгард з цярплiвым выразам на твары павярнулася да яго.
Пуаро раздражнёна пакруцiў галавой.
– Ша! Яно круцiцца ў мяне ў галаве.
Маёр
– Калi апошнi раз вы бачылi сэра Гервазы?
– Калi мы пiлi гарбату, у гэтым пакоi.
– Якi быў яго стан тады? Нармальны?
– Нармальны, як i заўсёды.
– Цi адчувалася якое-небудзь напружанне сярод блiзкiх i гасцей?
– Не, я думаю, кожны адчуваў сябе зусiм звыкла.
– Куды пайшоў сэр Гервазы пасля гарбаты?
– Ён, як заўсёды, узяў з сабой у кабiнет мiстэра Бараўза.
– I гэта апошнi раз, калi вы яго бачылi?
– Але. Я пайшла ў маленькi пакой, дзе працую, i друкавала раздзел кнiгi са сваiх нататак, якiя ўзгаднiла з сэрам Гервазы, да сямi вечара, а тады паднялася наверх адпачыць i апрануцца на абед.
– Вы сапраўды чулi стрэл, як я разумею?
– Так, я была ў гэтым пакоi. Пачуўшы нешта падобнае на стрэл, я выйшла ў залу. Мiстэр Трэнт быў там, i мiс Кардвэл. Мiстэр Трэнт запытаўся ў Снэла, цi ёсць шампанскае на абед, i нават пажартаваў. Нам i ў галаву не прыйшло, што гэта нешта сур'ёзнае. Мы засталiся ўпэўненыя, што гэта была зваротная ўспышка аўтамабiля.
Пуаро запытаўся:
– Вы чулi, як мiстэр Трэнт сказаў: "Забойствы бываюць заўсёды"?
– Я ўпэўнена, ён сказаў штосьцi накшталт гэтага - жартам, вядома.
– Што было потым?
– Мы ўсе ўвайшлi сюды.
– Вы можаце ўспомнiць, у якiм парадку ўсе прыйшлi на абед?
– Мiс Шэвенi-Гарэ была першая, мне здаецца, а тады мiстэр Фобз. Потым палкоўнiк Бэры з лэдзi Шэвенi-Гарэ, мiстэр Бараўз адразу ж за iмi. Я думаю, такi быў парадак, але не зусiм упэўнена, бо яны ўсе зайшлi амаль разам.
– Iх сабраў першы гонг?
– Але. Кожны заўсёды спяшаўся, калi чуўся гэты гонг. Сэру Гервазы пунктуальнасць увечары была страшэнна важная.
– Калi ён сам звычайна сыходзiў?
– Ён амаль заўсёды ўжо быў у пакоi, калi гучаў першы гонг.
– Вас здзiвiла, што яго на гэты раз не было ўнiзе?
– Надта.
– Ага, так!
– усклiкнуў Пуаро.
Калi другiя двое запытальна паглядзелi на яго, ён сказаў:
– Я ўспомнiў, пра што хацеў спытацца. Сёння ўвечары, мадэмуазель, калi мы ўсе iшлi ў кабiнет, пачуўшы ад Снэла, што ён замкнуты, вы нагнулiся i нешта паднялi.
– Я падняла?
– Мiс Лiнгард, здавалася, вельмi здзiвiлася.
– Але, якраз, калi мы паварочвалi ў калiдор, якi вядзе да кабiнета. Нешта маленькае i блiскучае.
– Вось дык дзiва - я не памятаю. Пачакайце - ага, успомнiла. Проста я не падумала. Хвiлiнку - гэта павiнна быць тут.
Адкрыўшы сваю чорную атласную сумачку, яна высыпала ўсё, што ў ёй было, на стол.
Пуаро i маёр Рыдл з цiкавасцю агледзелi рэчы. На стале ляжалi дзве насоўкi, пудранiца, малы звязак ключоў, футарал на акуляры i яшчэ адна рэч, якую прагна схапiў Пуаро.