Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:
– Так, сэр, толькi ж гэта было не як заўсёды. Звычайна абед у нас быў а восьмай. Сэр Гервазы загадаў, каб сёння абед быў у чвэрць дзевятай, бо ён чакаў джэнтльмена з апошняга цягнiка.
Снэл злёгку пакланiўся Пуаро.
– Калi ваш гаспадар iшоў у кабiнет, цi не здаўся ён вам засмучаным або ўстурбаваным?
– Я не магу адказаць, сэр. Ён быў занадта далёка ад мяне, каб я мог бачыць выраз яго твару. Я проста заўважыў сэра Гервазы, вось i ўсё.
– Ён адзiн iшоў у кабiнет?
–
– Цi заходзiў хто-небудзь у кабiнет пасля гэтага?
– Я не магу адказаць, сэр. Потым я пайшоў у буфетную i быў там да першага гонга ў восем хвiлiн дзевятай.
– Тады вы i пачулi стрэл?
– Так, сэр.
Пуаро мякка ўставiў пытанне:
– Думаю, iншыя таксама чулi гэты стрэл?
– Так, сэр. Мiстэр Х'юга i мiс Кардвэл. I мiс Лiнгард.
– Гэтыя людзi таксама былi ў зале?
– Мiс Лiнгард выходзiла са сталовай, а мiс Кардвэл i мiстэр Х'юга якраз спускалiся па лесвiцы.
Пуаро пацiкавiўся:
– А была якая-небудзь размова пра тое?
– Была, сэр. Мiстэр Х'юга спытаўся пра шампанскае на абед. Я сказаў яму, што на стол пастаўлены чэры, рэйнвейн i бургундскае.
– Ён падумаў, што стрэлiў корак ад шампанскага?
– Так, сэр.
– I нiхто не ўспрыняў гэта ўсур'ёз?
– Нiхто, сэр. Яны ўсе пайшлi ў сталовую, усе гаманiлi i смяялiся.
– Дзе былi астатнiя сямейныя?
– Я не магу адказаць, сэр.
Маёр Рыдл спытаўся:
– Вы што-небудзь ведаеце пра гэты пiсталет?
– Гаворачы, ён працягнуў яго Снэлу.
– О, так, сэр. Пiсталет належыць сэру Гервазы. Ён заўжды трымаў яго ў шуфлядзе стала, вось тут.
– Ён звычайна быў зараджаны?
– Я не магу сказаць, сэр.
Маёр Рыдл паклаў пiсталет i адкашляўся.
– Зараз, Снэл, я задам вам досыць важнае пытанне. Я спадзяюся, вы адкажаце на яго з усёй шчырасцю. Цi ведаеце вы якую-небудзь прычыну, якая магла прывесцi гаспадара да самагубства?
– Не, сэр. Я нiчога такога не ведаю.
– Вас не здзiўлялi ў апошнi час сэр Гервазы, яго манеры? Ён не быў прыгнечаны? Альбо ўстурбаваны?
Снэл кашлянуў, як бы просячы прабачэння.
– Даруйце мне, сэр, тое, што я скажу, але сэр Гервазы заўсёды здаваўся чужым людзям трохi дзiўным. Ён быў надзвычай арыгiнальны джэнтльмен, сэр.
– Угу, угу, я ведаю гэта.
– Людзi збоку, сэр, не заўсёды разумелi сэра Гервазы.
Снэл вымавiў слова "разумелi" з такой значнасцю, што яно павiнна было б пiсацца з вялiкай лiтары.
– Ведаю, ведаю. Але цi не было чаго-небудзь, што вы назвалi б нязвыклым?
Дварэцкi вагаўся.
– Я думаю, сэр, што Гервазы быў нечым заклапочаны, - нарэшце вымавiў ён.
– Заклапочаны i прыгнечаны?
–
– Вы не здагадваецеся, якая магла быць прычына яго заклапочанасцi?
– Не, сэр.
– Можа, гэта было звязана, напрыклад, з якой-небудзь канкрэтнай асобай?
– Я зусiм нiчога не магу сказаць, сэр. Ва ўсякiм выпадку, гэта толькi маё ўражанне.
Пуаро загаварыў зноў:
– Вы былi здзiўлены яго самагубствам?
– Надта здзiўлены, сэр. Для мяне гэта быў страшэнны ўдар. Я не мог уявiць, што такое магчыма.
Пуаро задуменна пакiваў галавой.
Рыдл зiрнуў на яго i сказаў:
– Добра, Снэл, вiдаць, гэта ўсё, пра што мы хацелi спытацца ў вас. Вы цвёрда ўпэўнены, што ў вас няма больш нiчога расказаць нам - нiякага незвычайнага выпадку, напрыклад, якi здарыўся ў апошнiя днi?
Дварэцкi, устаючы, адмоўна пакiваў галавой.
– Нiчога, сэр, абсалютна нiчога.
– Тады вы можаце iсцi.
– Дзякую, сэр.
Снэл пайшоў быў да дзвярэй, але адступiў назад i стаў убаку: лэдзi Шэвенi-Гарэ заплыла ў пакой. Яна была апранута ў нейкi ўсходнi ўбор пурпурова-аранжавага шоўку, якi туга аблягаў яе цела. Твар яе быў спакойны, i ўся яна была спакойная i засяроджаная.
– Лэдзi Шэвенi-Гарэ!
– Маёр Рыдл ускочыў.
– Мне сказалi, вы хацелi б пагаварыць са мной, вось я i прыйшла.
– У гэтым пакоi вам, напэўна ж, надта балюча. Пяройдзем у iншы?
Лэдзi Шэвенi-Гарэ адмоўна пакiвала галавой i села на адно з крэслаў чыпендэйл. Яна прамармытала:
– О, нiчога, якое гэта мае значэнне?
– Гэта вельмi добра, лэдзi Шэвенi-Гарэ, што вы не даяце волi сваiм пачуццям. Я разумею, якiм страшным шокам гэта было, i...
Лэдзi Шэвенi-Гарэ перабiла яго.
– Праўда, спачатку было як шок, - пагадзiлася яна. Яе тон быў лёгкi, гутарковы.
– Але, ведаеце, нiякай смерцi ў сапраўднасцi няма, ёсць толькi Змена.
– Яна дадала: - На самай справе, Гервазы стаiць зараз якраз за вашым левым плячом. Я выразна бачу яго.
Левае плячо маёра Рыдла злёгку ўздрыгнула. Ён з недаверам паглядзеў на лэдзi Шэвенi-Гарэ.
Яна ўсмiхнулася яму загадкавай, шчаслiвай усмешкай.
– Вы не верыце, вядома! Мала хто верыць! А мне свет духаў такi ж рэальны, як гэты. Але, калi ласка, пытайцеся ў мяне, што хочаце, i не бойцеся ўсхваляваць мяне. Я зусiм не засмучана. Разумееце, усё - Лёс. Чалавек не можа мiнуць сваёй Кармы*. Усё супадае - люстра - усё.
* Карма - з рэлiгii iндуiзму: вучэнне аб пераўвасабленнi душ, вера ў тое, што ўсе ўчынкi чалавека вызначаюць яго лёс у будучым, пасля пераўвасаблення.