Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:
– Як вы маецеся, маёр Рыдл? Вы памятаеце мяне?
– Вядома!
– Галоўны канстэбль пацiснуў Пуаро руку.
– Дык гэта вы тут?
У яго голасе гучала задумлiвая нота. Ён з цiкаўнасцю паглядзеў на Эркюля Пуаро.
4
Мiнула дваццаць хвiлiн.
– Ну?
– спытаўся маёр Рыдл. Пытальнае "ну" галоўнага канстэбля было адрасавана сяржанту палiцыi, хударляваму пажылому чалавеку з сiваватымi валасамi.
Той пацiснуў плячыма.
– Ён мёртвы больш за паўгадзiну, але не больш за гадзiну. Вы не любiце тэхнiчных падрабязнасцей,
– Усё адпавядае самагубству?
– Усё. Цела потым звалiлася ў крэсла, i пiсталет выпаў з яго рукi.
– Вы знайшлi кулю?
– Знайшоў.
– Доктар паказаў яе.
– Добра, - сказаў маёр Рыдл.
– Мы захаваем кулю, каб упэўнiцца, што яна з гэтага пiсталета. Я рады, што гэта незаблытаная справа i няма нiякiх цяжкасцей.
Эркюль Пуаро мякка сказаў:
– Вы ўпэўнены, што тут няма цяжкасцей, доктар?
Доктар павольна адказаў:
– Ну, я думаю, адна рэч можа здацца вам трохi дзiўнай. Калi ён страляўся, то, напэўна, быў крыху схiлены направа. Iнакш куля зачапiла б сцяну нiжэй люстра, а не трапiла б якраз усярэдзiну.
– Некамфартабельная поза для самагубства, - сказаў Пуаро.
Доктар пацiснуў плячыма.
– Ну, камфорт, калi вы збiраецеся з усiм гэтым скончыць...
– Ён не дагаварыў.
Маёр Рыдл спытаўся:
– Цела можна вынесцi зараз?
– Можна. Я займаўся iм да поўдня.
– Што скажаце вы, iнспектар?
– Маёр Рыдл звярнуўся да высокага, з апатычным тварам чалавека ў простай вопратцы.
– О'кэй, сэр. Мы атрымалi ўсё, што нам трэба. Засталiся толькi адбiткi пальцаў нябожчыка на пiсталеце.
– Дык вы можаце працягваць.
Цела Гервазы Шэвенi-Гарэ было перанесена. Галоўны канстэбль i Пуаро засталiся адны.
– Так, - прамовiў Рыдл, - усё нiбыта зразумела i проста. Дзверы замкнуты, акно зачынена, ключ ад дзвярэй у кiшэнi мёртвага. Усё як след - апрача адной акалiчнасцi.
– I якой жа, мой дружа?
– Вы!
– сказаў Рыдл адкрыта.
– Што вы робiце тут?
Замест адказу Пуаро ўручыў яму лiст, якi ён атрымаў ад нябожчыка тыдзень назад, i тэлеграму, якая ўрэшце прывяла яго сюды.
– Гм, - сказаў галоўны канстэбль.
– Цiкава. Мы павiнны дакапацца да сутнасцi справы. Мушу сказаць, тут прамая сувязь з яго самагубствам.
– Я згодзен.
– Мы павiнны праверыць усiх у доме.
– Магу назваць iх прозвiшчы. Я толькi што задаваў сякiя-такiя пытаннi мiстэру Трэнту.
Ён паўтарыў iмёны.
– Магчыма, вы, маёр Рыдл, ведаеце што-небудзь пра гэтых людзей?
– Я, натуральна, сёе-тое ведаю пра iх. Лэдзi Шэвенi-Гарэ гэткая ж на свой манер вар'ятка, як i стары сэр Гервазы. Яны былi адданы адно аднаму - i абое зусiм вар'яты. Яна самая незразумелая iстота на свеце, з рэдкай, незвычайнай пранiклiвасцю, здольная бiць у цэль неверагодна трапна. Людзi добра такi смяюцца з яе.
– Мiс Шэвенi-Гарэ ўсяго толькi iх прыёмная дачка, як мне здаецца?
– Але.
– Вельмi прыгожая маладая лэдзi.
– Надзiва прывабная дзяўчына. Сее смуту сярод тутэйшых юнакоў. Водзiць за нос i кпiць з iх. Добра сядзiць у сядле, i ў яе цудоўныя рукi.
– Гэта цяпер нас не датычыцца.
– Э, так, магчыма, не... Добра, наконт iншых людзей. Я ведаю старога Бэры, безумоўна. Ён тут амаль заўсёды. Як свойскi кот у гэтым доме. Накшталт ад'ютанта лэдзi Шэвенi-Гарэ. Ён вельмi даўнi сябар. Яны ведалi яго ўсё жыццё. Я думаю, ён i сэр Гервазы - абодва мелi iнтэрас у кампанii, дырэктарам якой быў Бэры.
– Освальд Фобз. Цi ведаеце вы што-небудзь пра яго?
– Амаль упэўнены, што сустракаў яго аднойчы.
– Мiс Лiнгард?
– Нiколi не чуў пра яе.
– Мiс Сьюзен Кардвэл?
– Даволi прывабная дзяўчына з рыжымi валасамi? Я бачыў яе тут апошнiя некалькi дзён, яна была з Рут Шэвенi-Гарэ.
– А мiстэр Бараўз?
– Але, я ведаю яго. Сакратар Шэвенi-Гарэ. Памiж намi кажучы, мне ён не падабаецца. Мiлавiдны, i ведае гэта. Не з самых лепшых.
– Цi доўга ён быў з сэрам Гервазы?
– Гады два, я думаю.
– I тут няма больш нiкога?..
Пуаро абарваў фразу.
Высокi бялявы мужчына ў будным гарнiтуры паспешна зайшоў у пакой. Ён задыхаўся i быў усхваляваны.
– Добры вечар, маёр Рыдл. Я пачуў вестку, што сэр Гервазы застрэлiўся; i вось прыбег сюды. Снэл кажа, што праўда. Гэта неверагодна. Не магу паверыць!
– Праўда, Лэйк. Дазвольце вас адрэкамендаваць. Мiстэр Лэйк, агент сэра Гервазы па справах маёнтка. Мiстэр Эркюль Пуаро, пра якога вы, мабыць, чулi.
На твары Лэйка адбiлiся i захапленне, i недавер.
– Мiстэр Эркюль Пуаро? Я страшэнна рады сустрэчы з вамi. Ва ўсякiм выпадку...
– Ён раптоўна змоўк, жвавая прыемная ўсмешка знiкла - цяпер ён выглядаў устурбаваным i засмучаным.
– Цi не пахне тут рыбай - гэтае самагубства, сэр?
– Чаму тут павiнна пахнуць рыбай, як вы гэта называеце?
– рэзка спытаўся галоўны канстэбль.
– Бо тут мiстэр Пуаро. О, i таму, што ўся справа здаецца вельмi неверагоднай!
– Не, не, - хутка сказаў Пуаро.
– Я тут не таму, што памёр сэр Гервазы. Я быў у доме - як госць.
– Ах, вось што. Дзiўна, а ён не сказаў мне, што вы прыязджаеце, калi я з iм займаўся рахункамi сёння папаўднi.
Пуаро спакойна сказаў:
– Вы двойчы ўжылi слова "неверагодна", капiтан Лэйк. Дык вы сапраўды здзiўлены весткай пра самагубства сэра Гервазы?
– Сапраўды. Вядома, ён быў вар'ят; кожны згодзiцца з гэтым. Але ўсё роўна я проста не магу ўявiць - як ён быў здатны падумаць, што свет зможа iснаваць без яго.
– Але, - сказаў Пуаро.
– Менавiта.
– I ён ухвальна паглядзеў у адкрыты, разумны твар маладога чалавека.