Чтение онлайн

на главную

Жанры

Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:

– Цяпер не зусiм так рана, як вы думаеце!

– Я адчуваю сябе так! А зараз, мой супердэтэктыў, што мы аглядаем?

– Як што, вывучаем, мадэмуазель, сляды.

– Сляды ёсць.

– Чатыры сляды, - працягваў Пуаро.
– Вось, я вам iх паказваю. Два - да акна, два - адтуль.

– Чые? Садоўнiкавы?

– Мадэмуазель, мадэмуазель! Гэта адбiткi малых элегантных жаночых туфелек на высокiм абцасе. Зiрнiце, пераканайцеся самi. Ступiце, прашу вас, на зямлю вось тут, побач з iмi.

Сьюзен хвiлiнку павагалася, потым нясмела

паставiла нагу на глебу там, дзе паказаў Пуаро. Яна была абута ў невялiчкiя туфлi-лодачкi з цёмна-карычневай скуры на высокiм абцасе.

– Бачыце, вашы амаль такога ж памеру. Амаль, але не зусiм. Гэтыя другiя зроблены трохi большай, чым ваша, нагой. Магчыма, гэта сляды мiс Шэвенi-Гарэ, або мiс Лiнгард, цi нават лэдзi Шэвенi-Гарэ.

– Не лэдзi Шэвенi-Гарэ - у яе маленькiя ногi. Людзi ў тыя часы ўхiтралiся мець маленькiя ногi. А мiс Лiнгард носiць смешныя чаравiкi з нiзкiмi абцасамi.

– Дык гэта сляды мiс Шэвенi-Гарэ... А, так, я памятаю, яна згадвала, што выходзiла ў сад учора вечарам.

Ён павёў яе назад вакол дома.

– Мы ўсё яшчэ iдзём па следу?

– Ну, вядома ж. Зараз мы зойдзем у кабiнет сэра Гервазы.

Ён пракладваў дарогу. Сьюзен Кардвэл iшла за iм.

Дзверы па-ранейшаму паныла звiсалi. Унутры пакой быў такi ж, як i ўчора вечарам. Пуаро адсунуў шторы i ўпусцiў у пакой дзённае святло. Ён пастаяў, пазiраючы на бардзюр хвiлiну-дзве, а потым сказаў:

– Мяркую, вы не дужа добра знаёмы з рабаўнiкамi, мадэмуазель?

Сьюзен Кардвэл са шкадаваннем адмоўна пакiвала галавой.

– Баюся, не, мiстэр Пуаро.

– Галоўны канстэбль таксама не можа пахвалiцца сяброўскiмi адносiнамi з iмi. Яго сувязi з крымiнальнiкамi заўсёды былi строга афiцыйныя. У мяне - не гэтак. Аднойчы я меў вельмi прыемную гутарку з рабаўнiком. Ён расказаў мне цiкавую штуку пра французскiя вокны - трук, якi часам можа выкарыстоўвацца, калi запор даволi свабодны.

Гаворачы, ён павярнуў ручку левага акна, прэнт пасярэдзiне выйшаў з адтулiны ўнiзе, i Пуаро пацягнуў абедзве палавiны французскага акна да сябе. Ён шырока расчынiў iх, а потым зачынiў зноў - зачынiў, не паварочваючы ручку, каб прэнт не апусцiўся ў свой паз. Ён выпусцiў ручку, хвiлю пачакаў, а потым рэзка стукнуў знiзу ўгору па цэнтры прэнта. Ад удару прэнт апусцiўся ўнiз у паз - ручка сама павярнулася.

– Вы бачыце, мадэмуазель?

– Думаю, так.

Сьюзен аж пабялела.

– Акно зараз зачынена. Немагчыма ўвайсцi ў пакой, калi акно зачынена, але можна выйсцi з пакоя, пацягнуць створкi звонку, потым стукнуць, як я зрабiў, i запор iдзе ўнiз, паварочваючы ручку. Акно, такiм чынам, шчыльна зачынена, i кожны, хто паглядзiць на яго, скажа, што яно было зачынена знутры.

– Гэта тое...
– Голас Сьюзен злёгку задрыжаў.
– Гэта тое, што адбылося ўчора вечарам.

– Думаю, тое, мадэмуазель.

Сьюзен з роспаччу сказала:

– Я не веру нiводнаму гэтаму слову.

Пуаро не адказаў. Ён падышоў да камiннай палiцы. Потым рэзка павярнуўся.

Мадэмуазель, прашу вас быць за сведку. Я ўжо маю аднаго сведку, мiстэра Трэнта. Ён бачыў, як я знайшоў гэты маленькi асколачак люстра ўчора вечарам. Я казаў пра яго яму. Я пакiнуў яго там, дзе ён быў, для палiцыi. Я нават сказаў галоўнаму канстэблю, што разбiтае люстра - гэта важны ключ. Але ён не надаў значэння майму намёку. Зараз вы сведка таго, як я кладу гэты асколачак люстра (на якi, памятайце, я ўжо звярнуў увагу мiстэра Трэнта) у маленькi канверт, вось так. Сказана - зроблена. I я пiшу на iм - так - i запячатваю. Вы сведка, мадэмуазель?

– Але... толькi... толькi я не ведаю, што гэта значыць.

Пуаро перайшоў на другую палавiну пакоя. Ён стаяў перад сталом i пiльна глядзеў на раструшчанае люстра на сцяне насупраць.

– Я скажу вам, што гэта значыць, мадэмуазель. Калi б вы стаялi тут учора вечарам, гледзячы ў гэтае люстра, вы маглi б убачыць у iм, як адбывалася забойства.

12

Упершыню ў жыццi Рут Шэвенi-Гарэ - зараз Рут Лэйк - прыйшла снедаць своечасова. Эркюль Пуаро быў у зале i адвёў яе ўбок, перш чым яна зайшла ў сталовую.

– У мяне ёсць адно пытанне да вас, мадам.

– Слухаю.

– Вы былi ў садзе ўчора вечарам. Цi ступалi вы хоць раз на клумбу, што за акном кабiнета сэра Гервазы?

Рут здзiўлена паглядзела на яго.

– Так, двойчы.

– А! Двойчы. Як двойчы?

– Першы раз я рвала астры нейдзе каля сёмай гадзiны.

– Вам не здаецца, што гэта быў даволi дзiўны час, каб iрваць кветкi?

– Так, праўда. Я нарвала кветак учора ранiцай, але Ванда сказала пасля гарбаты, што кветкi на стале не надта свежыя. Я падумала, што нiчога, пастаяць i гэтыя, таму не нарвала свежых.

– Але ваша мацi папрасiла вас нарваць? Праўда?

– Праўда. Вось я i выйшла якраз каля сямi гадзiн. Я нарвала кветак з гэтага боку бардзюра, бо наўрад цi хто-небудзь ходзiць тут, i таму не страшна сапсаваць выгляд.

– Ну, ну, а другi раз. Вы сказалi, што выходзiлi другi раз?

– Гэта было якраз перад абедам. Я трошкi заплямiла сукенку брыльянцiнам каля пляча. Ленавалася пераапрануцца, i нiводная з маiх штучных кветак не падыходзiла да жоўтай сукенкi. Я ўспомнiла, што бачыла познюю ружу, калi рвала астры, i хуценька выйшла, знайшла яе i прыкалола да сукенкi.

Пуаро павольна кiўнуў галавой.

– Так, я памятаю, што на вас была ружа ўчора вечарам. Колькi было часу, мадам, калi вы сарвалi гэтую ружу?

– Я проста не памятаю.

– Але гэта iстотна, мадам. Падумайце... Паразважайце...

Рут нахмурылася. Кiнула на Пуаро быстры позiрк i адвяла вочы.

– Я не магу сказаць дакладна, - нарэшце вымавiла яна.
– Гэта мусiла быць о, вядома - гэта мусiла быць недзе ў пяць хвiлiн дзевятай. Калi я вярталася назад, iдучы каля дома, то пачула гонг, а потым гэты дзiўны гук. Я паспяшалася, бо падумала, што гэта другi гонг, а не першы.

Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2