Пагарэльцы
Шрифт:
Нет. Лучше так:
Я не раз кончал с собой. Во сне.Стэла. Гарык! Гэта ж — няпраўда! Гэта не сацыялістычны рэалізм. Гэта нейкі дапатопны натуралізм!
Гарык.
Стэла. Хоць іх і не надрукуюць, але… дай я цябе пацалую. Каб не гас твой творчы аганёк, не гасла твая творчая іскра.
Цалуюцца.
Вось такія творчыя іскры пагражаюць нашай планеце перанасяленнем.
Гарык (млее). Могуць не друкаваць. Я свой ганарар атрымаў. Амаль па самай высокай стаўцы.
Стэла (папраўляе прычоску). Афрыканец ты!
Гарык. Стэла! Ты ведаеш, які сёння дзень?
Стэла. Сёння? Чацвер!
Гарык (драматычна). Сёння — апошні дзень майго месячнага выпрабавальнага тэрміну ў гэтай канторы.
Стэла (разумеючы небяспечнасць яго становішча). Так-так — так-так…
Гарык. Я ізноў на нерэгулюемым перакрыжаванні шляхоў. Без указання дарогі ў заўтрашні дзень. А мне так хацелася замацавацца ў гэтым чароўньш, ціхім, утульным гняздзечку!
Стэла. Але ж ты, спадзяюся, нешта прыдумаў? Не драмаў жа ўвесь гэты месяц?
Гарык. Як жа! Увесь гэты месяц стараўся ўпадабацца ўсім тут. У першую чаргу — табе. Нават цёці Гарпіне. Няўжо не дасяг? У цябе, напрыклад?
Стэла. У гэтай справе галоўная фігура не я, а цётка Гарпіна.
Гарык (філасофствуе). Разумееш, Стэла, у чым складанасць сучаснага моманту? У свінні дзесяць саскоў, а нарадзіла яна адзінаццаць парасят. I адзінаццаты якраз — я! I вось яны сасуць, а пра мяне і клопату мала. Яны нават не падазраюць, што я астаўся без цыцкі, што я з віскам бегаю кругом. Але нічога! Я расштурхаю! Я павінен некага адціснуць! I ўжо калі я дабяруся да саска, то ўжо ніхто мяне не адарве, не адцісне! Не адцягне! Буду заўсёды помніць, што недзе непадалёку бегае адзінаццаты.
Стэла. Вельмі дасціпна! Я гатова табе памагчы.
Гарык. Дарвацца да саска? Тады рыхтуй загад! Пастарайся адзначыць дзелавыя якасці, якія я праявіў за месяц.
Стэла. Дысцыплінаваны… Гарыць па рабоце.
Гарык. Не, гарэць не хачу. Небяспечна. Можна стаць пагарэльцам. Чулы і ўважлівы…
Стэла. Паслухмяны і ініцыятыўны… У калектыве карыстаецца аўтарытэтам.
Гарык. Карыстаюся бескарысліва.
Стэла. Шкада, што беспартыйны.
Гарык. Не падпускаюць, а то б… Прымаюць толькі з мазалямі.
Стэла.
Гарык. Цётку Гарпіпу прасіў. Яна яму павінна даць дырэктыву. Бачыш, позніцца на працу. Відаць, усвойвае яе рад цэнных указанняў.
Звоніць тэлефон. Стэла бярэ трубку.
Стэла (у тэлефонную трубку). Прыёмная. Добры дзень. Хведар Паўлавіч… Не, яшчэ не прыйшоў… Таксама яшчэ няма… Павінны быць… Добра, Хведар Паўлавіч, абавязкова скажу. Я зараз запішу і пакладу яму на стол. (Кладзе трубку.) Ну і надакучлівы гэты Ухватаў!
Гарык. Пенсіянер гэты? А што яму трэба?
Стэла. З кватэрай нешта. (Запісаўшы нешта на шматку паперы, выходзіць у кабінет Бусько і хутка вяртаецца.)
Гарык (праводзіць вачыма). Вот адшліфавала яе прырода!..
Уваходзіць Наталля Мікалаеўна.
Наталля Мікалаеўна. Добры дзень. Скажыце, малады чалавек, да каго мне тут звярнуцца, хто мне тут паможа?
Стэла. А па якой вы справе, бабуся?
Наталля Мікалаеўна. А ў мяне справа маленькая, дробязь.
Гарык (засмучона). Калі дробязь, то да мяне. Я тут, бабуся, самы галоўны начальнк па дробязях.
Наталля Мікалаеўна. Такі дробненькі начальнік? Можа, і да цябе. Я тут заяўку напісала. Пра кватэру. (Аддае паперку.)
Гарык (не чытаючы). На кватэру? Вы першы раз тут?
Наталля Мікалаеўна. Першы.
Гарык. I ў чарзе не стаялі?
Наталля Мікалаеўна. Не стаяла.
Гарык (спагадліва). Ай-яй-яй! Як жа позна вы прыйшлі! А вы аптымістка, бабуся.
Наталля Мікалаеўна. Я заўсёды была аптымісткай.
Гарык. Колькі вам гадоў, бабуся? Калі не сакрэт.
Наталля Мікалаеўна. Ці не закахаўся ты ў мяне?
Гарык. Стэла, ты паглядзі, якая вясёлая бабуся. Мора гумару. Я цікаўлюся вашым узростам толькі таму… Ці варта вам пачынаць такую клопатную справу. Для гэтага, відаць, трэба спачатку абмаладзіцца. Каб атрымаць кватэру…
Наталля Мікалаеўна. Я хачу аддаць кватэру.
Гарык. Здаць?
Наталля Мікалаеўна. Здаць.
Гарык. Не разумею. У тым сэнсе, што… вы хочаце ўзяць да сябе кватарантаў?
Наталля Мікалаеўна. Галубок! Ты хіба недачуваеш трохі? Я паеду да дачкі. Буду няньчыць унукаў. У Маскву паеду. Вось і прашу прыняць ад мяне кватэру.
Гарык. Бабуся! Мілая бабуся. З якой вы казкі? Дайце вашу заяву. Я ўсё аформлю. У вас адзін пакой? Асобны?