Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пайсці і не вярнуцца

Быкаў Васіль

Шрифт:

I ўсё ж ёй было няёмка перад Антонам, асабліва калі яна ўявіла сабе, як ён прачнецца і яны выйдуць з гэтай цёмнай каморкі. I яшчэ яна адчувала сваю віну перад Сашкам, з якім да вайны сябравала і нават збіралася за яго замуж. Ідучы па мабілізацыі, Сашка прасіў чакаць, і вось дачакалася… Праўда, цяпер яна зразумела, што Сашку па-сапраўднаму і не кахала, гэта ён да яе прысох і аднойчы прапанаваў пайсці ў сельсавет распісацца. Сашка ўвогуле быў някепскі, вясёлы хлопец, яны раслі на адной вуліцы, але нешта ўтрымала яе тады ад замужжа, і яна ўсё адкладвала. Але вось дзіўная справа, падумала Зоська, здарылася б такое ў яе з Антонам, не стала б цягнуць і тыдня — пагадзілася

б у адзін дзень, хоць у першай на іхняй дарозе вёсцы. Што значыць каханне з першага позірку або яшчэ што, чаму і назвы, напэўна, не прыдумалі людзі. З Антонам яна гатова была хоць на край свету, асабліва цяпер, пасля гэтай дарогі і гэтага начлегу ў аборы.

Каб не патрывожыць яго, Зоська ціхенька павярнулася на другі бок. Яе вочы прызвычаіліся ўжо да прыцемак у каморцы, дзе стала трошкі відней, і яна зноў убачыла яго сцішаны на саломе твар і яго цвёрды, быццам высечаны з каменю, профіль з прамым роўным носам і моцнай касці падбародкам, які быццам асколкам быў азначаны на канцы маленькай ямкай — такія мужчынскія падбародкі заўжды падабаліся Зосьцы. Адчуўшы наплыў пяшчоты да Антона, яна ціхенька дастала з-пад кажушка сваю цёплую руку і кончыкамі пальцаў дакранулася да яго пляча. Ён не пачуў яе дотыку і па-ранейшаму роўна дыхаў у сне. Яна падумала: няхай спіць, натаміўся, а час, пэўна, зусім яшчэ ранні. I толькі яна памкнулася схаваць пад кажушок руку, як у глухой цішы аборы пачула нейкі далёкі страхавіты гук. Яна яшчэ не зразумела, які гэта быў гук, і замерла, уся ператварылася ў слых. Дле вось гук паўтарыўся, ён быў падобны на нямоцны аддалены стук па чымсь мяккім, і ў тое ж імгненне да яе выразна данеслася: «Но-о, пайшоў, падла!»

— Антон! Антон, чуеш?

Рэзка скінуўшы з сябе кажушок, яна падхапілася і села, зноў сціхшы. Антон таксама ўскочыў на саломе з расшыранымі ад соннага спалоху вачмі і замёр, слухаючы. Пасля, не сказаўшы ні слова, сунуў у боты ногі і ў адным світэры шырока сігануў за парог. Дзверы за ім марудна расчыніліся насцеж, і парыў ветру, дзьмухнуўшы ў каморку, адразу вынес з яе ўсё накопленае за ноч цяпло. Здрыгануўшыся, Зоська пачала таропка нацягваць ссохлыя, пакарэжаныя ля печкі боты, кожную секунду чакаючы, што Антон крыкне і трэба будзе ўцякаць.

Доўгі час Антон не падаваў голасу, і яна як-колечы паспела абуцца, завязала хустку і надзела ўсохлы, аж залубянелы на плячах сачак. Знадворку нічога болей не было чуваць, і гэта супакойвала трохі. Але Зоська ўсё ўслухоўвалася, стоячы ля дзвярэй. Скамечаны Антонаў кажушок яна трымала ў руках, не ведаючы, ці ёй выходзіць з каморкі, ці чакаць тут Антона.

Аднак выходзіць не давялося. Праз якую хвіліну Антон вярнуўся з наганам у руцэ, прычыніў за сабой дзверы і моўчкі сунуў наган у кішэню штаноў.

— Ну? Хто там? — устрывожана запыталася Зоська.

— Сядай. Куды сабралася? — замест адказу прапанаваў Антон і сеў на салому.

Мала што разумеючы, Зоська шырока расплюшчанымі вачмі ўтаропілася ззаду ў яго пакатыя плечы пад світэрам, вялікую галаву з ускудлачанымі без шапкі валасамі. Антонаў твар выглядаў надта заклапочана і злосна, і яна пачала распытваць. Антон між тым разгублена зірнуў у патухлую печку.

— Паліцаі, хто ж, — спазнела адказаў ён з раздражненнем і звесіў з калень доўгія рукі. Зоська ступіла бліжэй і накінула на ягоныя плечы яшчэ цёплы яго кажушок.

— Што ж нам рабіць? — заклапочана запытала яна.

— А што зробіш? Сядзець нада.

Ён з разгубленым выглядам пазіраў перад сабой у пагаслую топку, і Зоська не магла даўмецца, што здарылася. Няўжо тут так небяспечна сядзець і так напалохалі яго паліцаі? Ці, можа, ён незадаволены ёю? Можа, ён шкадуе і раскайваецца, што пайшоў за ёю з атрада? Што гэта здарылася з ім за гэтую раніцу, чаму раптам ён так змяніўся? Абвяў, знерухомеў і стаў так мала падобны на сябе ранейшага, думала Зоська.

10

Пакуль Зоська абувалася ў каморцы, Антон перабег цераз намеценую ад парога снежную гурбу, зірнуў у адны дзверы, у другія і раптам, падаўшыся назад, замёр за абгарэлым бервяном шула. Праз паўтары сотні крокаў ад аборы няхутка цягнуліся па раскіслым снезе двое саней з седакамі ў чорных шынялях, убачыўшы якіх, Антон зразумеў: паліцаі. Да аборы даляталі абрыўкі іхняй размовы, смех, хтось, брыдка вылаяўшыся, са злосцю выцяў каня.

Стоячы за шулам, Антон, аднак, хутка асмялеў ад спалоху, сцяміўшы, што паліцаі кіравалі не сюды, а міма, па нейкай сваёй патрэбе, у бок Нёмана. На абору ніхто з іх не звяртаў увагі, начных слядоў у снезе ўжо не засталося, усё добра зраўняла завея. Антон перавёў дыханне і ўслухаўся ў далекаватую для слыху размову, сэнс якой, аднак, зразумець было цяжка. Ён ужо хацеў быў клікнуць Зоську, як раптам учуў знаёмае слова, якое прымусіла яго зноў замерці за шулам. Выразна пачулася «Сталінград», пасля яшчэ раз сказанае кімсьці з паліцаяў гэтае ж слова і ледзьве пачутае затым «далі» ці, можа, «узялі». Гэта яго зацікавіла. Ён напружыў усю сваю ўвагу і слых, але вецер адносіў словы ўбок, і яму ўдалося пачуць толькі адно «…ступленне». Далей, колькі ён ні ўслухоўваўся, зразумець нічога не мог — сані ад’ехалі далекавата і неўзабаве схаваліся на паваротцы за каменным рогам аборы.

Небяспека быццам мінулася, паліцаі паехалі, але Антон усё стаяў ля варот, збянтэжаны тым, што пачуў. У якім сэнсе яны гаварылі пра Сталінград? Што значыць «далі»? Здалі ці, можа быць, узялі? А што можа азначаць «…ступленне»? Наступленне або адступленне? Не, мабыць, хутчэй за ўсё сэнс быў у тым, што немцы пачалі новае наступленне на Сталінград, дзе ўсю восень ішлі крывавыя баі, і, мабыць, узялі нарэшце гэты далёкі горад. Мяркуючы па ўсім, здарылася менавіта гэтак, рашыў Антон, што і выклікала жывую цікавасць паліцаяў.

Але што ж тады атрымліваецца?

Растрывожаны і амаль збянтэжаны, ён увайшоў у каморку, усё ламаючы галаву над гэтай паліцэйскай шарадай. Зоська пачала нешта распытваць, але ён не слухаў яе, ён думаў, што б тое магло азначаць для яго асабіста. Вядома, колькі-небудзь пераканаўчых фактаў у яго не было, былі толькі здагадкі. Але ён і не меў пільнай патрэбы ў фактах, ён ужо быў гатовы да адзіна магчымага вываду: трэба спяшацца. Трэба, пакуль не позна, канчаць з партызанствам, паклапаціцца пра ўласны лёс і сваю галаву, пакуль яна яшчэ на плячах, укараніцца ў новае, нямецкага ладу, жыццё, калі нічога не выйшла з савецкім.

— Зося, ты разумееш? — сказаў ён, не паднімаючы да яе галавы. — Немцы Сталінград узялі.

Ён думаў, што Зоська пачне бедаваць, можа, нават заплача, ён бы тады суцешыў яе. Але, на яго здзіўленне, яна толькі цепнула вачмі і з наіўным выглядам запыталася:

— Гэта калі?

— Не ведаю, — ціскануў ён плячыма. — Чуў, паліцаі там размаўлялі.

— Хлусня, мабыць, — падумаўшы, сказала Зоська. — Хаця, можа, і праўда. Столькі нахапалі, што ім. Сіла!

— Сіла, ага, — пагадзіўся Антон, не зусім уяўляючы, як яму размаўляць далей. Ён не чакаў ад Зоські такой лёгкасці ў адносінах да галоўнае сутнасці яго пытання і пакутна шукаў У галаве магчымыя подступы да галоўнага. Зоська ж, знешне быццам абыякавая да яго навіны, далікатным дотыкам сцюдзёных пальцаў захінула на ім кажушок.

Поделиться:
Популярные книги

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Провинциал. Книга 4

Лопарев Игорь Викторович
4. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 4