Пераслед мінулага

на главную

Жанры

Поделиться:

Пераслед мінулага

Шрифт:

1

З учарашняга ранку ўсё гэтак жа невялікія кроплі восеньскай імжы абмывалі старэнькую вёску Боркі, што размясцілася ў шырокай нізіне, удалечыні ад іншых населеных пунктаў. У вільгаці стаялі яе лясныя ўскраіны, шырокія палі, круглявыя лугі і старыя хаты. Канавы ўздоўж хвойных лясоў і пустых палёў поўніліся вадой. У такое надвор'е амаль незаўважнымі становяцца праплываючыя хмары, якія, раствараючыся ў масе падобных сабе, ператвараюцца ў адзін суцэльны абрус. Толькі прыгледзеўшыся, можна было злёгку заўважыць павольны рух шэрай масы, што плыла ў бок цёмнай лініі высокага лесу. Здавалася, што дробны пануры дождж не збіраецца сыходзіць да зімы, што шэрая роўнядзь над галавой ніколі не адпусціць з палону цёплае сонца і неабсяжнае блакітнае неба. Вада лёгка ляжала на мяккай

сырой зямлі. Празрыстыя кроплі, якія сцякалі з жоўта-чырвонага лісця, хутка напаўняліся, цяжэлі і, зрываючыся, паспешліва падалі долу. Цёмныя фігуры будынкаў добра вылучаліся на яркай палітры кастрычніцкай восені.

Вечарэла, калі белы аўтобус, які выехаў гадзіну таму з горада, спыніўся на краі дарогі. Дзверы адчыніліся, і на аўтобусны прыпынак выйшаў пяцідзесяціпяцігадовы Юрый Люты з двума пакетамі ў руках.

Прыпыначны пункт, які быў размешчаны недалёка ад скрыжавання ўздоўж галоўнай трасы, веяў сырасцю і холадам. Несамавіты бетонны прыпынак на фоне зялёнага бору выглядаў старым. Юрый стаў пад дах, правёў вачамі грамадскі транспарт, а затым паглядзеў на хмары. "Дождж не дубіна і я не гліна!" – падумаў ён і дастаў з чорнага пакета цёмна-зялёны тонкі плашч, каб схавацца ад непагоды.

Высокі мужчына пакінуў прыпынак і збочыў на ямістую жвіровую дарогу, якая абрасла па краях густымі лазовымі кустамі. Юрый з адным лёгкім пакетам вяртаўся дадому ў маленькую вёску. У цяперашні час аўтобус больш не курсіраваў у Боркі, ён высадзіў Юрыя за сем кіламетраў ад вёскі. Так як усе рэйсы былі адмененыя, жыхарам аддаленага населенага пункта даводзілася дабірацца сваім ходам.

Юрый Люты памятаў, калі ў апошні раз аўтобусы заязджалі ў яго вёску. Гэта было даўно, гадоў дваццаць таму, адразу пасля вайны. Нават цяпер, у дрэннае надвор’е, дарога была не такая, як раней, таму аўтобусам і легкавым аўтамабілям цяжка было па ёй праехаць. Добра, што яшчэ пошту і прадукты дастаўлялі людзям. Пасля вайны на дарогу не вылучалі вялікіх грошай, таму ад скрыжавання шлях заўсёды быў разбіты цяжкімі трактарамі, якія часта вывозілі лес, або ў палявы сезон праязджалі гэтай дарогай да палёў. З-за непагоды дарога асядала, вымываліся ямы. Новы асфальт класці ніхто не збіраўся, а стары ўжо даўно разбіўся на кавалкі і змяшаўся з пяском.

Цяпер жа, праз вёску з васьмю жылымі хатамі, па адзінай вуліцы ездзілі толькі леснікі і аграрыі. Раённая ўлада казала, што палепшыць праезд, супакойвала жыхароў і абяцала выправіць сітуацыю, раз на месяц пасылаючы грэйдэр на дарогу, каб ён хоць неяк палепшыў праезд шырокай лапатай. А раз на год, у траўні, калі над балоцістай мясцовасцю дажджы трохі заціхалі, дарогу прысыпалі буйназярністым жоўтым пяском, раўнялі і ўтрамбоўвалі. Але гэтага хапала ненадоўга. Калі ў іншых мясцовасцях лета здавалася гарачым і засушлівым, у Борках раз-пораз грымелі навальніцы. Уся вада сыходзіла ў раку, а вясной, пры раставанні снегу, рака разлівалася, выходзіла з берагоў да лесу, запаўняла сабой балоты і канавы. Таму чорныя тарфяныя палі засяваліся ў пачатку лета толькі раннімі культурамі. Людзі не кідалі ўрадлівую зямлю, якая давала вялікі ўраджай у пачатку верасня.

Стомленае цела Юрыя Лютага нетаропка скарачала нялёгкі шлях. За першым жа паваротам, за яго спінаю схаваўся шэры аўтобусны прыпынак, старое скрыжаванне схавалася за высокімі дрэвамі і густымі кустамі. Юрый стараўся абыйсці дробныя каламутныя лужыны, якія не пакідалі ні метра роўнай паверхні па ўсёй шырыні дарогі. Блакітнавокі мужчына ўсё больш прыціскаўся да абочыны, ступаючы высокімі чорнымі чаравікамі ў гразь. Ціха хлюпала пад нагамі. Дажджавая вада сцякала па цёмна-зялёным капюшоне, перад задуменным выцягнутым тварам падалі чыстыя кропелькі хмар. Маршчыністы белы твар адчуваў дотык прахалоднага паветра, схаваныя рукі грэліся пад плашчом.

Юрый Люты глядзеў толькі наперад і, у такія моманты бяздушнага атачэння, ён патроху аддаляўся ад рэальнасці. Пры адзінокіх шпацырах, дарослы мужчына любіў пагрузіць галаву ў складаныя думкі, але з-за гэтага ўсё больш з памяці выбіраліся глыбокія ўспаміны. Пражытае нібы туманам адганяла яго ад разваг і прымушала зноўку адчуць нялёгкія моманты. Вось і сёння, у бязлюдным месцы Юрый пачаў разважаць аб непрыемных абставінах надвор'я. Разважаў і ўяўляў над тым, што ж магло стаць з яго вёскай, з усімі яе жыхарамі, калі б пражытая ім вайна прайшла па-іншым сцэнарыі або зусім, не пачалася. Быў бы зараз пасёлак усё тым жа вялікім і квітнеючым ці ўсё роўна ўсё скацілася ў маленькую вёсачку? Ці працягвала існаваць прамысловая гаспадарка па зборы брусніц і журавін? Ці засталіся дагледжанымі дрэнажныя канавы пры фермеры? Юрый Люты сумаваў па сваёй маладосці, па сям'і. Ён хацеў вярнуцца ў той перадваенны час, у часы, калі яго жыццё было поўнае жыццёвымі справамі і блізкімі людзьмі. І, абдумваючы пастаўленыя пытанні, ён міжволі каціўся ад мірных успамінаў да жудасных ваенных дзён, а ад іх да свайго сапраўднага жыцця, да таго, хто ён ёсць цяпер. Такім чынам, разбіраючы сваё сапраўднае, Юрый разумеў, што ўжо перастаў баяцца смерці. Прынамсі, яму так здавалася, калі яго думкі былі паглынутыя цяжкімі ўспамінамі.

Прайшоўшы ўсяго адзін кіламетр няроўнай дарогі, Юрый Люты спахапіўся ў прахалодным вечары. За яго вузкай спінай раптам загрукатаў рухавік мотаблока. Гэты непрадказальны трактарны шум, як галодны кот выскачыўшы на мыш, імгненна спалохаў і адцягнуў Лютага ад задуменнасці.

Адразу, на Юрыя напала небяспека мінулага. На некалькі секунд яго адкінула назад, туды, у далёкія ўспаміны аб жудаснай і крывавай вайне. Як пры трэнні серы на запалцы, успыхнула непрыемная карціна, і абудзіліся ў мужчыне ваенныя дні, ажылі галасы бою, памяць паказала нямыя твары варожых салдат.

Гукі трактара падштурхнулі Юрыя Лютага ўспомніць жудасны момант вайны, які пазбавіў яго магчымасці змагацца з ворагам на перадавой. Гэта было ў вясновы дзень, які пачаўся даволі напружана. На вайне не бывае спакойных дзён, калі можна б было ціхамірна думаць пра будучыню, бо ў грудзях бесперапынна жыла трывога. Па загадзе ўся штурмавая група, у якой знаходзіўся сяржант Люты, пачала атаку на замацаваныя пазіцыі акупантаў. У той жа час наперадзе і ззаду гулі рухавікі баявых машын, трашчалі кулямёты прыкрываючых бронемашын, стракаталі гусеніцы, грукаталі гарматы танкаў. Тэхніка добра абараняла агнём усю сваю смелую штурмавую пяхоту. Салдат Люты пільна, крок за крокам, ішоў наперад. Затым ён з невялікай групай аддзяліўся ад асноўнага злучэння, атрымліваючы асобныя загады, задачы і мэты. Юрый Люты ішоў першым у змейцы, уздоўж поля. Па камандзе адважнага і дасведчанага старшага лейтэнанта, ён разам з салдатамі збочыў углыб, у невялікую паласу знявечанага зялёнага лесу. Вялікія і малыя дрэвы, якія падзялілі сабой квадратныя палі, парадзелі ад бітваў. Зялёныя кусты і свежыя ссечаныя галінкі маскіравалі, хавалі сабой ворага. Сяржант Люты падыходзіў усё бліжэй да варожых пазіцый, і тым самым, зямлянкі і доўгія акопы ворага ажывалі, сустракаючы яго аўтаматнымі чэргамі. Кулі свісталі страхам і смерцю, адсякаючы на сваім шляху тонкія галінкі, нібы вастрыём ляза, працягваючы адважна ляцець наперад. Ад тоўстых ствалоў адляталі драўняныя трэскі, і, нягледзячы на гэта, шырокія бярозы ўсё ж лавілі і прымалі на сябе варожыя кулі, прыкрывалі сваіх салдат.

У тыя хвіліны Юрый Люты ўдзельнічаў у наступальнай аперацыі, настаў час для вызвалення часова згубленых, акупаваных ворагам, тэрыторый Радзімы. Яго сэрца калацілася ціха, дрыжала не так моцна, як у першыя дні вайны або ў першым баі. Ваенны час паступова змяняў Юрыя, гартаваў яго дух, ён стаў храбрэй і мужней. Нягледзячы на тое, што некаторыя з яго таварышаў па службе лічылі, што яго занадта ўпэўненая адвага можа загубіць яго ў баі, Юрый працягваў жыць. І ў гэты момант наступу ў сяржанта Лютага не было ні жалю да суперніка, ні стомленасці да сябе. Ён наглядзеўся праўды і нахапаўся горкіх пачуццяў, якія па меры бітваў заглушалі боль, уздымалі дух скончыць гэтую вайну перамогай.

Працягвалі бязладна свістаць кулі. Варожыя салдаты білі як папала, заўважыўшы мільгаючы чалавечы цень сярод дрэў. Юрый Люты знаходзіўся ў пярэдняй лініі. Яму даводзілася часта спыняцца і хавацца за тоўстымі бярозамі, углядацца, лавіць агнявыя кропкі ворага, хутка прыціскацца да параненай глебы. Штурмавы атрад усё бліжэй падбіраўся да варожых траншэяў, цяжка прабіваў іх смелыя блакіроўкі. Люты часта кідаў гранаты ў занятыя ворагам акопы і бліндажы, а затым выпускаў доўгую чаргу ў цёмныя земляныя бункеры. "Пацукі", так называлі салдат праціўніка, якія хаваліся ў бліндажах і адстрэльваліся да апошняга, не жадаючы здавацца.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Темный Патриарх Светлого Рода 5

Лисицин Евгений
5. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 5

Иван Московский. Том 5. Злой лев

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Иван Московский
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Иван Московский. Том 5. Злой лев

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8