Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пераслед мінулага
Шрифт:

Юрый Люты падышоў да варотаў і першым загаварыў:

– Добрай раніцы!

– Вітаю, Юрась! – адказаў Дзмітрый Янчанка, – А ты куды ў такую рань?

– Да ракі. Трэба нешта сфатаграфаваць. Зараз, у такі час, калі раніцай усё прачынаецца, можна адшукаць прыгожае. Я не павінен гэта прапусціць…

Дзмітрый толькі ўсміхнуўся і паспешліва расчыніў драўляныя цёмныя вароты. А Юрый ціха дадаў:

– Рака зараз спакойная, змрочная…

– Там, уздоўж ракі, вады шмат. Не патані ў балотах! – казаў Янчанка, адыходзячы да машыны, – Табе б з правага боку зайсці, з кургана, дзе вузка. Ну, трэба будзе на тое месца ў сезон на рыбалку як-небудзь з'ездзіць!

Дзмітрый Янчанка сеў

у машыну, выехаў з двара і спыніўся ля дарогі. Ён не глушыў рухавік чорнага красовера, хутка выйшаў з аўтамабіля і паправіў шапку, якая хавала яго залысіну. Мужчына цяпер чакаў жонку, якую трэба было па дарозе падвезці да аўтобуснага прыпынку. Галіна заўсёды збіралася ў дарогу павольна, быццам не заўважала часу. Ёй было ўсё роўна: яны збіраюцца да дзяцей у госці, ці ў лес за грыбамі, ці проста ў гарадскую краму за пакупкамі – муж заўсёды доўга стаяў ля аўтамабіля і пазіраў на гадзіннік. Часам рабілася так, што з-за сваёй марудлівасці Галіна спазнялася на аўтобус, і Дзмітрыю даводзілася везці каханую да наступнага прыпынку або да самага горада, да самай работы. У такія моманты ён прыязджаў на сваю работу не своечасова і атрымліваў вымову. Нягледзячы на тое, што слабахарактарны муж быў трохі злы на Галіну, ён усё ж не крычаў на яе. З крыўдай у мяккім голасе ён казаў ёй, што ў наступны раз яна пойдзе на работу пешшу. Але Галіна ўспрымала яго крыўдлівыя словы як пустое, як раздражненне пачуццяў, не надаючы ім вялікага значэння.

З замужжа і да пачатку вайны Галіна Янчанка працавала паштальёнам у родным пасёлку. А пасля вайны, калі ад пасёлка амаль нічога не засталося, яна ўладкавалася працаваць у гарадское паштовае аддзяленне. Аднак, нягледзячы на гэта, яна не змагла адпусціць родных аднавяскоўцаў ад сябе. У зімовы час Галіна ўсё часцей брала на сябе нескладаную працу, каб паштовы аўтамабіль не заязджаў у Боркі. Яна сама прывозіла ў вёску лісты і газеты. Любіла прайсціся па хатах і пагутарыць з людзьмі. Але ўжо праз месяц яе адправяць на пенсію, што стане вялікім палягчэннем для яе мужа, які не любіў чакаць яе ў раніцу, якому надакучвалі яе спазненні. Ён дагэтуль не прывык да яе работы ў горадзе. Аднак пухлая і невысокая жанчына Галіна перажывала. Яна баялася пенсіі, баялася сыходзіць з работы. Жанчына з вялікай цяжкасцю адлічвала апошнія працоўныя дні.

Дзмітрый Янчанка зачыніў вароты, стаў ля пярэдніх колаў аўтамабіля і з незадаволеным выглядам пазіраў: то на наручны гадзіннік, то на карычневыя дзверы свайго цаглянага дома, то на апошняе лісце саду, то на Юрыя Лютага, які казаў пра розныя дробязі. У гэтыя хвіліны Дзмітрыю было не да размоў. Ён адказваў коратка і ціха, згаджаўся з усім, што чуў. Усё з-за таго, што ў яго галаве зарадзілася невясёлая думка, якая прымушала задацца пытаннем: няўжо Галіна зусім забылася пра яго, няўжо яму прыйдзецца вярнуцца ў дом, каб падагнаць жонку, злавацца і злаваць яе?

– Ну… Дзе ж яна? – міжволі вырвалася з тонкіх вуснаў Дзмітрыя, ён зноў паглядзеў на гадзіннік.

Яму здавалася, што сонца стала ярчэй прабівацца скрозь лес, паднялося нашмат вышэй. Трапятала сэрца, згасала надзея на своечасовы ад'езд.

Дзмітрый адчуваў раздражненне і незадаволенасць, а Юрый Люты адчуў незразумелую трывогу і смуту гэтай раніцы. Мужчыны стаялі тварам да дома, кожны думаў пра сваё. Яны зусім не чулі, як ззаду набліжаліся асцярожныя крокі Лебедзева.

– Ёлкі-палкі. Зноў? – загучаў тонкі голас Аляксандра Лебедзева, – Зноў Галіна збіраецца, як на спатканне? – з нейкай іроніяй вымавіў ён і пачухаў далонню сівое кароткае шчацінне.

Янчанка і Люты хутка павярнуліся на знаёмы голас і працягнулі аднавяскоўцу правую руку для вітання.

Да іх падышоў шасцідзесяцішасцігадовы Аляксандр Лебедзеў, невысокі мужчына з шэрай кепкай на лысай галаве. Круглая галава кіўнула, тонкі выцягнуты нос засіпеў, а хвалістыя вусны расцягнуліся ад усмешкі. Цела Лебедзева выглядала спартыўным, як у дарослых спартсменаў па лёгкай атлетыцы, і, нягледзячы на свой узрост, мужчына працягваў займацца спортам. Амаль кожную раніцу ён апранаў спартыўны цёмна-сіні касцюм, шэрыя красоўкі, кепку і выходзіў на вуліцу. Жыў ён недалёка ад сям'і Янчанкі, правей ад іх, праз адну хату. Іх агульная суседка, Юлія Абрамоўская, яшчэ спала, на вокнах былі зашмаргнутыя шторы.

– Ну што ты, Аляксандр? – загаварыў Юрый Люты.

– Хаджу, блукаю, як малады. Жанчыну шукаю для жаніцьбы! – з жартам адказаў Лебедзеў, а затым кіўнуў у бок хаты Юліі Абрамоўскай, – Мабыць, яна яшчэ спіць.

Да размовы далучыўся Дзмітрый Янчанка:

– Дык то, у горад табе трэба. Там жанчын хапае, ды паболей, чым тут будзе. Ёсць і ва ўзросце спартсменкі… Па выхадных будзеш з імі ў парку фінскай хадой займацца. Там і жонку знойдзеш! А ты што, яшчэ не пагадзіўся на пераезд?

– Пачакай! Ты гэта пра што? – усміхаючыся, спытаў Аляксандр Лебедзеў, – Ніхто не прапаноўваў мне пераязджаць. Не разумею. Дарэчы, мне і тут добра.

– Як жа?! Не чуў, ці што, што новыя кватэры даюць? Прапануюць вясковым перасяленцам добрыя ўмовы. Нейкая там праграма ў іх…

– Здаўся мне гэты горад. Пажылі! Ведаем! – усклікнуў Аляксандр, – Цяпер мая душа спакою просіць. А калі што, магу ў гасцініцы пару дзён пагасціць, паглядзець на шумны горад. А жанчыны гарадскія не цікавяць, я ўжо вясковую прыкмеціў… А твая, Дзмітрый, прачнулася хоць? Нешта доўга ты яе чакаеш.

– Мая? Дык… – хмурна вымавіў Янчанка, – Прачнулася… Ды ўсё ніяк не збярэцца. Ужо і раней пачалі падымацца з ложка, усё роўна, не спяшаецца. Вось вазьму, калі-небудзь, збяруся і паеду без яе! А яна выйдзе, а машыны ды няма… Ведаць будзе! – не новае казаў Янчанка.

– Галіна потым табе так дасць… Вунь, той рыдлёўкай, ды па спіне, – паказваў Люты на іржавую рыдлёўку з высокай драўлянай ручкай, што прыхілілася да зялёнага плота, – Так што, што ні кажы, а нічога не зробіш, чакаць прыйдзецца!

– Гэт… Ты, вядома, маеш рацыю, – неахвотна згадзіўся Дзмітрый, – Ды дзе ж яна?! Хутчэй бы на пенсію выйшла. Нерваў ужо не хапае з яе работай.

Колькі ёй да пенсіі? – спытаў Лебедзеў.

– Тыдні тры недзе.

– Як раз да зімы… Ох, ёй будзе цяжка прывыкнуць. Я ж, як кінуў трэнерскую кар'еру, так першы час сумаваў па рабоце… А ты, Юрась, куды ўжо сабраўся? Да сястры?

– Я да ракі, трэба мне, для творчасці, – спакойна адказваў Люты, але не паспеў ён дагаварыць.

– Русалку лавіць? – засмяяўся Лебедзеў.

Юрыю не спадабаўся жарт, але ён для ветлівасці ўсміхнуўся. У яго было сваё жыццё, якое не ўсе маглі зразумець. Таму, Юрый не спрабаваў растлумачыць кожнаму суразмоўцу важнасць сваіх ідэй. Ён не лічыў сябе мастаком, яму так здавалася, але яму падабалася трымаць пэндзаль у руках, змешваць фарбы, наносіць іх на палатно і любавацца гатовай работай. Сёння ў яго была новая мэта, новая задума, і ён з вялікім энтузіязмам выйшаў з дому. Нават пасля слоў Лебедзева, яго творчае імкненне не згасла. Юрый Люты адразу проста захацеў пакінуць кампанію. Ён мог весела адказаць Аляксандру на яго жарт, але не стаў. Яму было некамфортна знаходзіцца ў грамадстве Лебедзева. Юрыя трохі карабаціла тое, што гэты чалавек, былы спартсмен, усю вайну прабыў за мяжой, што ён добраахвотнікам не вярнуўся дапамагчы сваёй краіне. І наколькі Юрый чуў, Лебедзеў не аказаў ніякай дапамогі ні ў гады вайны, ні пасля – ніякіх ахвяраванняў пацярпелым.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Провинциал. Книга 3

Лопарев Игорь Викторович
3. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 3

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2