Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Гашак Яраслаў

Шрифт:

— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, зусім разумею.

— Кіньце вашы ідыёцкія жарты. A то глядзеце ў мяне! Цяпер вас, як належыць, правучаць. Вы ў сваім глупстве зайшлі так далёка, што выклікалі нарэшце выбух.

Паручнік Лукаш пацёр рукі.

— На вас, Швэйк, ужо пастаўлен крыж.

Потым ён вярнуўся да стала, напісаў на кусочку паперы некалькі радкоў, выклікаў дзяжурнага і загадаў яму завесьці Швэйка да профоса [29] і перадаць запіску.

Швэйка завялі цераз двор да профоса, а паручнік з незахаванай радасьцю глядзеў, як профос адмыкае дзьверы з чорна-жоўтай дошчачкай з надпісам «Для арыштаваных», як Швэйк хаваецца за гэтымі дзьвярыма і як профос праз хвіліну выходзіць адтуль зноў.

29

Наглядчык.

— Дзякуй богу, — падумаў паручнік услых. — Нарэшце ён там!

У цёмнай дзюрцы, куды ўвапхнулі Швэйка, яго сустрэў прывітаньнем, качаючыся на саламяным сяньніку, здаравяк-вольнапісаны, які сядзеў там ужо другі дзень адзін і страшэнна сумаваў. На запытаньне Швэйка, за што ён сядзіць, вольнапісаны сказаў, што за пусьцяковіну, за тое, што даў аднаму артылярыйскаму падпаручніку па карку і нават, праўдзівей, ня даў па карку, а зьбіў яму з галавы шапку. Вышла ўсё гэта так: артылярыйскі

паручнік стаяў позна ноччу на пляцы пад галярэяй і, як відаць было, вышаў на паляваньне на прастытутак. Вольнапісаны, да якога паручнік стаяў задам, палічыў яго за свайго таварыша па выпуску, Францішка Матэрну.

— Якраз быў такі самы заморак, — расказваў вольнапісаны Швэйку. — Ну, я гэта ціхенька ззаду падкраўся, зьбіў яму шапку і кажу: «Здароў, Франц!» А гэты асталоп давай сьвістаць гарадавым. Ну, мяне і завялі. Магчыма, — сказаў вольнапісаны, — што яму разоў са два давялося пакарку. Але па-мойму, гэта справы не мяняе, бо памылка тут відавочная. Ён сам прызнаецца, што я сказаў: «Здароў Франц», а яго завуць Антонам. Справа зусім ясная. Адно, што мне можа пашкодзіць, дык гэта тое, што я зьбег з больніцы, і калі выкрыецца справа з кнігай хворых… Справа ў тым, што калі мой год прызывалі, я ўжо загадзе зьняў пакой тут, у Будэйовіцах і стараўся разжыцца на раматус. Тры разы засаб я напіваўся, пасьля чаго ішоў за горад, лажыўся ў роў пад дождж і разуваўся. Але гэта не памагала. Пасьля гэтага я цэлы тыдзень начамі хадзіў купацца ў рацэ (справа была зімою) але дабіўся адваротнага выніку: так, брат, загартаваўся, што потым, калі я пробаваў другія спосабы — спаць на дварэ на сьнягу, і мяне раніцою будзілі суседзі, — ногі ў мяне былі цёплыя, нібы я ўсё жыцьцё валёнкі насіў. Хоць-бы якая-небудзь ангіна — ні чорта ніколі не прыставала! Ды што там: пустяковы трыпер і то ня мог схапіць. Кожны божы дзень я хадзіў у «Порт-Артур», сёй-той з маіх сяброў ужо пасьпелі разжыцца там на запаленьне насенных залоз, сяму-таму нават прышлося распорваць пуза, а мне — анічагусенькі! Чартоўскі брат, не шанцуе!.. Нарэшце пазнаёміўся я з піўною «У Ружы» з адным інвалідам з Глыбокай і ён мне сказаў, каб я забег да яго разок на кватэру, і бажыўся, што на наступны дзень ногі ў мяне будуць, як вёдры. (У яго былі дома шпрыц і іголка для ўпырскваньня пад скуру). I, сапраўды, я ад яго лёдзьве дадому прышоў. He ашукаў інвалід, залатая душа! Нарэшце такі я дастукаўся мышачнага раматусу. Як бач у шпіталь — і ўсё ў парадку. Шчасьце ўсьміхнулася мне яшчэ раз: у Будэйовіцы ў шпіталь быў пераведзен мой сваяк, доктар Масак з Прагі Толькі дзякуючы гэтай акалічнасьці я так доўга пратрымаўся ў шпіталі. Ды я пратрымаўся-б там бясспрэчна, да самай рэвізіі, каб на сапсаваў сабе ўсю музыку гэтаю няшчаснаю «Кнігаю хворых». Праўда, думка сама была вельмі ўдалая. Я дастаў сабе вялікую канторскую кнігу, наляпіў на яе наклейку і чысьценька напісаў «Кніга хворых 91-га пяхотнага палка» Рубрыкі — усе, як належыць. У гэту кнігу я ўпісваў з галавы прозьвішчы, назву хваробы, тэмпэратуру і г. д. Кожны дэень пасьля абходу галоўнага ўрача я ішоў з кнігаю ў горад. Каля варот шпіталю дзяжурылі заўсёды апалчэнцы і ў гэтых адно сінах я быў застрахаваны: пакажаш яму кнігу, а ён падказы-рок. Звычайна я ішоў да аднаго знаёмага чыноўніка з падат, ковай управы, там пераапранаўся і ішоў ў піўную, дзе ў сваёй кампаніі прыемна праводзіў час за півам і гутаркамі, ад якіх-бы ўраду не паздаровілася. Нарэшце я так асьмеліўся, што і пераапранацца перастаў, а хадзіў па горадзе і па шынхох у поўнай форме. Дадому — на сваю пасьцель у шпіталі я варочаўся толькі пад раніцу, а калі мяне спыняў уночы патруль, я, быаала, пакажу толькі сваю «Кнігу хворых, і больш у мяне ні пра што ўжо ня пытаюцца. Каля варот шпіталю зноў, ня кажучы ня слова, паказваў кнігу і заўсёды шчасьліва дабіраўся да пасьцелі… Раздурэў, брат, я так, што мне здавалася, ніхто нічога мне зрабіць ня можа, пакуль ня здарылася пагібельнае непаразуменьне з паручнікам на пляцы пад галярэяй, непаразуменьне, якое выразна давяло мне, што вышэй неба дрэвы не растуць. Ганарыстасьць, брат, заўсёды бывае перад падзеньнем. Што слава? Дым. I Ікар апаліў сабе крыльлі. Чалавек хоча быць гігантам, а на самай справе ён г…но. Дык вось, брат. Гэта мне навука, каб другі раз ня верыў у выпадак, а біў самога сябе па мордзе два разы на дзень, рана і ўвечар, прыказваючы: асьцярожнасьць ніколі ня бывае лішняй, а што залішне, тое шкодзіць. Пасьля вакханалій і оргій наступае заўсёды моральнае пахмельле. Гэта, брат, закон прыроды. Падумаць толькі, гэта-ж я сапсаваў сабеўсю кар‘еру! Я-ж мог-бы ўжо быць няпрыгодным да строю, протэкцыя ў мяне вялізарная. Сядзеў-бы на цёплым месцы ў якой-небудзь тылавой установе, але мая ўласная неасьцярожнасьць падрэзала мне крыльлі.

Сваю споведзь вольнапісаны скончыў у мажорным тоне.

— Картаген разбуран, ад Ніневіі засталіся адны руіны, але гэта для нас нічога ня значыць. Галаву вышэй! Няхай ня думаюць, што калі мяне пашлюць на фронт, я зраблю хоць адзін стрэл. „Наложана спагнаньне ў дысцыплінарным парадку і выключан з вайсковай школы“. Няхай жыве армейскі крэтынізм! Буду я ім пятрэць у школе і здаваць экзамены?.. Кадэт юнкер, падпаручнік, паручнік… Нас…ь мне на іх! Вайсковая школаі „Заняткі з выхаванцамі, якія засталіся на другі год“. Уся армія разьбіта паралюшамі На якім плячы носяць стрэльбу: на левым ці на правым? Колькі зорачак у капрала? „Падлік складу чыноў запасу“. Трасца яму, курыць няма чаго, таварыш. Хочаце, я навучу вас пляваць у столь? Паглядзеце, вось як гэта робіцца Задумайце перад гэтым што-небудзь і ваша жаданьне збудзецца. Піва любіце? Магу параіць вам добрую ваду, вунь там у збане. Калі хочаце есьці, раю вам зьвярнуцца ў „Мяшчанскую бяседу“ [30] . Апрача таго магу пабаіць вам заняцца ад няма чаго рабіць складаньнем вершаў. Я ўжо склаў тут цэлую поэму:

30

Адзін з лепшых рэсторанаў у Будэйовіцах.

Профос дома! Моцна сьпіць, Пакуль вораг наляціць, А тагды прагоніць сон, Схопіць нары і ўслон І паставіць барыкады Ад варожай канонады, І сьпяе куплетаў з пару Для аўстрыйскага двара: „Вораг тут сустрэне кару, Імпэратару ўра!“

— Бачыце, таварыш, — казаў далей здаравяк-вольнапісаны, — а вы кажаце, што між людзей ужо няма тае павагі да нашай любай монархіі. Арыштант, у якога і пакурыць няма чаго і якому належыць зьявіцца да палкоўніка, выказвае вам дасканалы прыклад адданасьці трону і складае оду сваей адзінай і непадзельнай радзіме, якую лупяць і ў хвост і ў грыву. Яго пазбавілі волі, а з вуснаў яго ліюцца словы бязьмежнай адданасьці імпэратару Morituri te salutant! caesari! [31] . A профос — хлопец разьбітны. Такога паслухмянага слугу прыемна мець. Пазаўчора я яму даў пяць крон, каб ён зьбегаў купіў папірос а ён, сукін сын, сягодня раніцою мне кажа, што тут курыць ня можна, што яму праз гэта будуць няпрыемнасьці. Што-ж да пяці крон, дык ён кажа, што верне іх мне, калі атрымае пэнсію… Так, таварыш, цяпер нікому і нічому нельга верыць. Асноўныя прынцыпы моралі перакручаны. Абабраць арыштаванага, га!? А гэты тып яшчэ сьпявае сабе цэлы дзень:

31

Тыя, што ідуць на сьмерць, вітаюць цябе, цар!

Дзе пяюць, — лажыся й сьпі спакойна: Хто пяе, той чалавек прыстойны.

Вось шэльма, сукін сын, падлюга, сволач!

Пасьля гэтага лірычнага адхіленьня вольнапісаны распытаўся ў Швэйка, чым той правініўся. Швэйк расказаў.

— Шукаў свайго палка? — сказаў вольнапісаны. — Нядрэннае турнэ. Табар — Мілеўска — Кветаў — Враж — Мальчын — Чыжова — Седлец — Гараждовіцы — Радомышль — Пуцім — Шчэкна — Страконіцы — Валын — Дуб — Вадняны — Працівін — Пуцім — Пісэк — Будэйовіцы… Цяжкі шлях! І вы заўтра павінны будзеце зьявіцца да палкоўніка! О, любы браце! Мы ўбачымся на месцы смяротнай кары! Заўтра зноў наш палкоўнік Шрэдэр атрымае вялікае задаваленьне. Вы сабе нават уявіць ня можаце, як добра на яго ўплываюць палкавыя падзеі! Носіцца па ўсім дварэ, з высунутым, як ў здохлай кабылы языком, як сабака, што згубіў свайго гаспадара. Лапоча, бяз сьціханку і плюецца наўкола, як вярблюд, і вам здаецца, што вось-вось ад яго крыху абурацца сьцены казарм. Я яго добра ведаю, адзін раз ўжо з ім стыкаўся, зьяўляўся да яго. Калі мяне прызвалі і я паступіў у каманду вольнапісаных, мне кравец не пасьпеў пашыць формы і я прышоў на заняткі ў высокіх ботах і ў цыліндры. Стаў на левы фланг і маршыраваў разам з усімі. Палкоўнік Шрэдэр пад‘ехаў на кані да мяне, чуць мяне ня зьбіў. „Што вы тут робіце, гэй, вы, капялюш?!“ — Зароў ён на мяне так, што, напэўна на Шумаве [32] было чуваць. Я яму зусім корэктна адказаў, што я вольнапісаны і прышоў на заняткі. Каб вы глянулі на яго ў гэту хвіліну! Завёў ён сваю машынку на цэлай поўгадзіны і потым толькі заўважыў, што я аддаю яму чэсьць у цыліндры. Тут ён закрычаў, што я заўтра павінен зьявіцца да яго, і як шалёны памчаўся бог ведае куды, потым прымчаўся назад, зноў пачаў крычаць, вяр‘явацца і біць сябе ў грудзі; мяне загадаў зараз-жа прыбраць з пляцу і пасадзіць на гаўптвахту. Калі назаўтра я зьявіўся да яго, ён закаціў мне чатырнаццаць дзён арышту, загадаў прыбраць мяне ў якіясьці лахманы з цэйхгаўза і гразіў, што спора мне нашыўкі. „Вольнапісаны — гэта эмбрыён славы зародак героя! — трапаў языком палкоўнік. Ня так даўно вольнапісаны Вольтат, якому далі чын капрала, добраахвотна накіраваўся на фронт і ўзяў ў палон пятнаццаць чалавек. У той момант, калі ён іх прывёў, яго разарвала гранатаю. І што-ж? Праз пяць хвілін прышоў ужо загад даць Вольтату чын малодшага афіцэра! Вось і вас-бы чакала бліскучая такая будучына: павышэньні і нагароды. Ваша імя было-бы запісана ў залатую кнігу нашага палка!“ — Вольнапісакы сплюнуў. — Вось, брат, якія аслы родзяцца на сьвеце. Пляваць мне на іхнія нашыўкі і ўсе прывілеі, накшталт таго, што мне будуць казаць: „Вы, вольнапісаны, — асёл“. Заўважце, як гэта гучыць: „Вы, асёл“, замест грубога — „Ты асёл“, а пасьля сьмерці вас аздобяць вялікім срэбным мэдалём. Усё начальства — імпэратарскія дастаўшчыкі чалавечых трупаў з зорачкамі і бяз зорачак. Любы бык шчасьлівейшы за нас з вамі. Яго зарэжуць ў разніцы зразу і не цягаюць перад гэть;м на палявыя заняткі і на стрэльбішча. — Тоўсты вольнапісаны пераваліўся на другі сяньнік і гаварыў далей: — Гэта факт, што калі-небудзь усё гэта лопне. Вечна цягнуцца гэта ня можа. Папрабуйце разадзьмуць сьвіньню ў слана — абавязкова лопне. Калі паеду на фронт, я на нашай цяплушцы напішу: Тры тоны ўгнаеньня для палёў ворага: сорак чалавек ці васьмёра коняй».

32

Горны ланцуг на поўдні Чэхіі.

Дзьверы адчыніліся і зьявіўся профос, які прынёс чвэртку салдацкага хлеба на абодвых і сьвежай вады.

Нават не падняўшыся з саламянага сяньніка, вольнапісаны прывітаў профоса наступнымі словамі:

— Як узвышана, як велікадушна з твайго боку наведаць вязьняў, о, сьвятая Анежка [33] 91-га палка! Просім да нас добрадзейны анёл, чыё сэрца напоўнена спагадай. Ты прышоў пад цяжарам кошыкаў з рознымі стравамі і пітвом, каб уцешыць нас ў нашым няшчасьці. Ніколі не забудзем мы праяўленага табою велікадушша. Ты — прамень сонца, які пранік да нас у цямніцу!

33

Сьвятая Агнэса.

— Заўтра вам палкоўнік пакажа жарты, — забурчаў профос.

— Бач, як наставіў хіб, хамяк, — адказаў вольнапісаны. Скажы лепш, што-б ты зрабіў, каб табе трэба было арыштаваць дзесяць вольнапёраў. Ды не рабі такога дурнога твару, ты ключнік марыянскіх казарм! Ты-б арыштаваў дваццаць, а потым дзесяць з іх выпусьціў-бы, сусьлік ты гэтакі! Каб я быў вайсковым міністрам, я табе паказаў-бы, што значыць вайсковая служба! Ці вядома табе, што кут паданьня роўны куту адбіцьця? Аб адным цябе толькі прашу: дай мне пункт апоры, і я перавярну ўвесь сьвет разам з табою, гусінае надзяваньне.

Профос вытрашчыў вочы, потым махнуў рукою і вышаў, стукнуўшы дзьвярыма.

— Таварыства ўзаемадапамогі па выдаленьні профосаў, сказаў вольнапісаны, — справядліва дзелячы хлеб на дзьве палавіны. — Паводле параграфу шаснаццатага дысцыплінарнага статуту арыштаваны да вынясеньня прысуду павінен карыстацца салдацкім пайком, але тут, як відаць, пануе закон прэрый: хто першы ў арыштантаў паёк перахопіць.

Абодва сядзелі на нарах і жавалі салдацкі хлеб.

— На профосе лепш за ўсе відаць, якімі жорсткімі робіць людзей вайсковая служба, — аднавіў свае разважаньні вольнапісаны. — Бясспрэчна, профос быў да паступленьня на вайсковую службу маладым чалавекам з ідэаламі. Гэта быў сьветлавалосы херувім, пяшчотны і чулы да ўсяго, абаронца прыгнечаных, за якіх ён заступаўся, калі ў яго роднай краіне дзе-небудзь на фэсьце біліся за дзяўчыну. Усе яго, бясспрэчна, любілі і паважалі, але цяпер… божа мой! — з якім задаваленьнем я заехаў-бы яму па храпе, адбіў-бы яму, як тарану, галаву аб нары і выкінуў-бы яго разам з галавою ў сарцірную яму. I гэта, брат, таксама довад таго, што наша вайсковае рамяство робіць людзей жорсткімі.

Ён запеў:

Яна й на чорта не зважала, Ды тут ёй трапіўся салдат…

— Дарагі сябар, — казаў ён далей, — як глянеш на нашу любую монархію, заўсёды прыходзіш да выніку, што яна знаходзіцца ў такім самым становішчы, як і дзядзя Пушкіна, гэта значыць нам застаецца толькі, як напісаў Пушкін:

Вздыхать и думать про себя: Когда-же чорт возьмет тебя?

Шчоўкнуў ключ у замку, і профос запаліў лямпу ў калідоры.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Огни Аль-Тура. Завоеванная

Макушева Магда
4. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Завоеванная

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2