Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)
Шрифт:

– Хадземце! Я пайду з вамi, паненка!
– коратка сказала яна.

Такiм чынам, дзяўчына Спак вярнулася ў Хедэбю разам з Марыт Эрыксдотэр. За ўсю дарогу Марыт не вымавiла нi слова. Ужо потым аканомка зразумела, што па дарозе яна, напэўна, абдумвала, як ёй павесцi сябе, каб адшукаць пярсцёнак.

Аканомка прайшла з Марыт у дом прама з параднага ганка i ўвяла яе ў спальню. Там усё было па-ранейшаму. Адрыян ляжаў прыгожы i бледны, але цiхi, быццам мярцвяк, а баранэса, не варушачыся сядзела побач, ахоўваючы яго спакой. Толькi калi Марыт Эрыксдотэр

падышла да ложка, яна ўзняла вочы.

Як толькi гаспадыня пазнала жанчыну, якая стаяла, гледзячы на яе сына, то апусцiлася перад ёю на каленi i прыцiснулася тварам да падола яе сукенкi.

– Марыт! Марыт!
– загаварыла яна.
– Забудзь пра ўсё тое зло, якое прычынiлi табе Лёвеншольды. Дапамажы яму, Марыт! Дапамажы яму!

Сялянка крыху адступiла назад, але няшчасная мацi папаўзла за ёю на каленях.

– Ты не верыш, як я баялася з таго самага часу, калi Генерал пачаў бадзяцца па маёнтку. Я палохалася i ўвесь час чакала. Я ведала, што цяпер яго гнеў накiраваны супраць нас.

Марыт стаяла моўчкi, заплюшчыўшы вочы, i, здавалася, цалкам паглыбiлася ў сябе. Аднак дзяўчына Спак была ўпэўнена, што ёй прыемна слухаць аповед баранэсы пра яе пакуты.

– Я хацела пайсцi да цябе, Марыт, i павалiцца да тваiх ног, як зараз, i малiць цябе дараваць Лёвеншольдам. Але я не адважылася. Я думала, што табе немагчыма дараваць iм.

– Вы, васпанi, i не павiнны мяне малiць, - сказала Марыт, - бо так яно i ёсць: дараваць я не магу!

– Але ты ўсё ж тут!

– Я прыйшла дзеля паненкi, яна прасiла мяне прыйсцi.

З гэтымi словамi Марыт зайшла з другога боку шырокага ложка. Паклаўшы хвораму руку на грудзi, яна прамармытала некалькi слоў. Пры гэтым насупiла лоб, закацiла вочы i сцiснула вусны. Дзяўчына Спак падумала, што яна паводзiць сябе, як i ўсе iншыя знахаркi.

– Будзе жыць, - сказала Марыт, - але запомнiце, панi баранэса, што дапамагаю я яму толькi дзеля паненкi.

Тут дзяўчыне Спак падалося, быццам гаспадыня яе хацела яшчэ штосьцi сказаць, але спахапiлася i прыкусiла губу.

– А цяпер дайце мне, панi баранэса, волю.

– Ты можаш распараджацца ў маёнтку, як табе неабходна. Барон у ад'ездзе. Я папрасiла яго паехаць вярхом насустрач доктару i прыспешыць яго.

Дзяўчына Спак чакала, што Марыт Эрыксдотэр неяк паспрабуе вывесцi маладога барона з непрытомнасцi, але тая, на яе вялiкае расчараванне, нiчога падобнага рабiць не стала.

Замест гэтага яна загадала сабраць у кучу ўсё адзенне барона Адрыяна: i тое, якое ён насiў цяпер, i тое, якое апранаў у ранейшыя гады i якое можна было яшчэ адшукаць. Яна хацела бачыць усё, што ён калi-небудзь надзяваў на сябе: i панчохi, i кашулi, i рукавiцы, i шапкi.

У той дзень у Хедэбю толькi i рабiлi, што шукалi. Хоць дзяўчына Спак цiшком уздыхала аб тым, што Марыт, бадай, усяго толькi звычайная знахарка i варожыць, як усе, яна паспяшалася выцягнуць з розных камодаў i паддашкавых клецяў, з сундукоў i шафаў усё, што належала хвораму. Маладыя баранэсы, якiя добра

ведалi, што насiў Адрыян, дапамагалi ёй, i неўзабаве яна спусцiлася ўнiз да Марыт з цэлай кучай адзення.

Марыт расклала адзенне на кухонным стале i пачала разглядваць кожную рэч асобна. Яна адклала ўбок пару старых чаравiкаў, таксама пару маленькiх рукавiчак i кашулю. Тым часам яна аднатонна i бесперастанку мармытала:

– Пару для ног, пару для рук, адну для цела, адну для галавы! Мне патрэбна яшчэ што-небудзь для галавы, - раптоўна сказала яна ўжо больш спакойна, - мне патрэбна што-небудзь цёплае i мяккае.

Аканомка паказала ёй капелюшы i кепкi, якiя яна прынесла.

– Не, гэта павiнна быць штосьцi цёплае i мяккае, - сказала Марыт. Хiба ў барона Адрыяна не было якой-небудзь шапачкi з кутасiкам, як у iншых хлопчыкаў.

Аканомка толькi збiралася была адказаць, што нiчога падобнага яна не бачыла, але кухарка апярэдзiла яе.

– Я ж знайшла сягоння ранiцай вунь там, на палiцы, яго старую шапачку з кутасiкам, але паненка ўзяла яе ў мяне.

Вось так i здарылася, што дзяўчыне Спак давялося аддаць шапачку, з якой яна намервалася нiколi не расставацца i якую хацела захаваць як найдарагi ўспамiн да канца сваiх дзён.

Атрымаўшы шапачку, Марыт зноў пачала мармытаць свае заклiнаннi. Але цяпер голас яе гучаў па-iншаму. Здавалася, быццам кошка варкатала ад задавальнення.

– Цяпер, - сказала Марыт пасля таго, як яна доўга стаяла, мармычучы, над шапачкай i круцячы яе ў розныя бакi, - цяпер нiчога больш не трэба. Але ўсё гэта неабходна пакласцi Генералу ў магiлу.

Пачуўшы гэтыя словы, дзяўчына Спак зусiм згубiла надзею.

– Няўжо ты, Марыт думаеш, што барон дазволiць адкрыць склеп, каб пакласцi туды гэтыя старыя рэчы?
– запыталася яна.

Зiрнуўшы на яе, Марыт крыху ўсмiхнулася. Узяўшы за руку дзяўчыну Спак, яна пацягнула яе за сабой да акна, так што ўсе, хто быў на кухнi, апынулiся за iмi. Тады яна паднесла шапачку Адрыяна да вачэй аканомкi i рассунула нiткi вялiкага кутасiка.

Нiводным словам не перакiнулiся Марыт з дзяўчынай Спак, але калi аканомка адышла ад акна, твар яе быў смяротна бледны, а рукi дрыжэлi.

Звязаўшы адабраныя рэчы ў невялiкi клунак, Марыт перадала яго аканомцы.

– Я сваю справу зрабiла, - сказала яна, - цяпер ваша чарга паклапацiцца аб тым, каб ўсё гэта трапiла ў магiлу.

Пасля гэтага Марыт пайшла.

Дзяўчына Спак пабрыла на могiлкi пасля дзесяцi гадзiн вечара. Клунак, якi ёй дала Марыт, яна несла з сабой. Iшла яна, праўда, наўдачу. I лiтаральна не ўяўляла сабе, як ёй удасца апусцiць рэчы ў генеральскi склеп.

Барон Лёвеншольд прыехаў вярхом разам з доктарам адразу ж пасля таго, як пайшла Марыт, i аканомка спадзявалася, што доктару ўдасца вярнуць Адрыяна да жыцця i ёй не давядзецца нiчога больш рабiць. Але доктар адразу ж заявiў, што нiчым не зможа дапамагчы. Ён сказаў, што маладому чалавеку засталося жыць усяго толькi некалькi гадзiн.

Поделиться:
Популярные книги

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Возвращение Безумного Бога 3

Тесленок Кирилл Геннадьевич
3. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 3

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13