Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)
Шрифт:

Неўзабаве стала вядома, што дзяўчына Спак больш, чым хто iншы з дамачадцаў, карыстаецца ўвагай прывiду. Яна бачыла яго так часта, што амаль прывыкла да яго. Ён з'яўляўся заўсёды iмгненна i нечакана - то на лесвiцы, то ў сенцах, то ў цёмным кутку кухнi.

Але прычыны ўзнiкнення прывiду разгадаць так i не ўдалося. Праўда, у душы дзяўчына Спак таiла цьмянае падазрэнне - цi няма ўжо чаго ў маёнтку, што мог бы адшукваць прывiд. Але як толькi яго ахоплiваў позiрк чалавека, то ён тут жа знiкаў, i яна нiяк не магла зразумець ягоных задум.

Дзяўчына Спак заўважыла, што, насуперак словам баранэсы, уся моладзь у Хедэбю была цвёрда ўпэўнена ў тым,

што па маёнтку блукае не хто iншы, як стары генерал Лёвеншольд.

– Ён пакутуе ў магiле, - казалi маладыя паненкi, - i яму цiкава паглядзець, што мы задумваем тут у Хедэбю. Нельга ж адмовiць яму ў гэтым маленькiм задавальненнi.

Аканомка ж, якой кожны раз пасля сустрэчы з Генералам даводзiлася бегчы ў кладоўку, дзе яна зводдаль ад надакучлiвага выскаляння служанак магла ўволю трымцець ад страху i ляскаць зубамi, аддала б перавагу, каб прывiд не так жвава цiкавiўся Хедэбю. Але яна разумела, што ўсiм астатнiм членам сям'i яго проста будзе неставаць.

Вось, напрыклад, сядзелi яны аднаго разу ўвесь доўгi вечар i рукадзельнiчалi - цi то пралi, цi то вязалi i шылi, ведучы адначасова свае размовы. Тут адна з паненак раптоўна ўскрыкнула ад жаху. Яна нiбы ўбачыла чыйсцi твар, не, уласна кажучы, нават не твар, а толькi два рады зiхоткiх зубоў, шчыльна прыцiснутых да шыбы. Паспешлiва запалiлi лiхтар, адчынiлi дзверы ў сенцы, i ўсе на чале з баранэсай выбеглi з залы, каб знайсцi парушальнiка спакою.

Але, вядома, так нiкога i не змаглi знайсцi. Усе зноў вярнулiся назад, наглуха зачынiлi аканiцы i, пацiснуўшы плячыма, сказалi, што гэта, напэўна, быў не хто iншы, як Генерал. Але тым часам санлiвасць ужо прайшла. Нарэшце з'явiлася падстава для разважанняў, калаўрот закруцiўся з новай сiлай, зноў развязалiся языкi.

Сям'я Лёвеншольдаў была пераканана ў тым, што варта толькi вечарам пайсцi з залы, як ёю тут жа завалодае Генерал, i што яго абавязкова знайшлi б там, калi б хто-небудзь адважыўся зайсцi. Лёвеншольды нiколькi не пярэчылi, каб ён там знаходзiўся. Дзяўчына Спак нават лiчыла, што дамачадцы нямала радавалiся, думаючы аб тым, што iхнi беспрытульны продак мог спакойна пабыць у цёплай i ўтульнай зале.

Калi Генерал перабiраўся ў залу, яму падабалася, што яна прыбраная i прыведзеная ў парадак. Кожны вечар аканомка бачыла, як баранэсы з дочкамi складвалi сваё рукадзелле i бралi яго з сабой: калаўроты i пяльцы для вышывання таксама выносiлi ў iншы пакой. На падлозе не пакiдалi нават абрыўка нiткi.

Дзяўчына Спак, якая спала ў каморцы побач з залай, прачнулася аднойчы ноччу таму, што нейкi прадмет гучна стукнуўся аб сценку, каля якой стаяў яе ложак, а потым скацiўся на падлогу. Не паспела яна апамятацца, як зноў пачуўся стук i зноў штосьцi пакацiлася па падлозе, а потым усё паўтарылася яшчэ двойчы.

– Госпадзi Божа мой, што гэта ён там задумаў?
– уздыхнула аканомка, таму што адразу зразумела, хто вiноўнiк усёй гэтай сумятнi.

Так, суседства з iм было зусiм не з прыемных. Усю ноч напралёт яна ляжала, аблiваючыся халодным потам i баючыся, што прывiд Генерала зойдзе i пачне яе душыць.

Калi ранiцай яна пайшла ў залу паглядзець, што там здарылася, то паклiкала з сабой i кухарку i пакаёўку. Але нiчога там не было разбiта, не вiдаць было якога-небудзь беспарадку, не лiчачы таго, што пасярод залы на падлозе ляжалi чатыры яблыкi. Як жа гэта яны так схiбiлi! Якраз напярэдаднi вечарам усе, седзячы каля камiна, елi яблыкi i чатыры яблыкi пакiнулi на камiннай дошцы. Ды гэта яўна не спадабалася Генералу. Дзяўчыне Спак

давялося згладзiць сваю нядбайнасць бяссоннай ноччу.

З iншага боку, дзяўчына Спак нiколi на магла забыцца, як аднойчы ёй давялося сутыкнуцца з сапраўднай дружалюбнасцю Генерала.

У маёнтку Хедэбю быў званы абед з мноствам гасцей. Дзяўчына Спак стамiлася ад клопатаў - мяса на ражнах, лёгкае пячэнне i паштэты ў духоўцы, кацялкi з булёнам i патэльнi з падлiўкай на плiце. Але i гэтага мала. Аканомцы давялося асабiста прысутнiчаць у зале i наглядаць за тым, як накрываюць стол; ёй давялося прыняць серабро, якое ўласнаручна выдала па падлiку баранэса. Патурбавалася яна i аб тым, каб вiно i пiва дасталi са склепа i каб уставiлi свечкi ў люстры. Калi ж яшчэ ўзяць пад увагу, што кухня ў Хедэбю знаходзiлася ў аддаленым флiгелi i, каб патрапiць туды, трэба было бегчы цераз увесь двор, што з-за гэтага ўрачыстага выпадку кухня была бiтком набiта прышлымi, да таго ж i нявопытнымi слугамi, то можна сабе ўявiць, што кiраваць усiм гэтым павiнен быў чалавек умелы.

Але ўсё iшло без сучка, без задзiрынкi, як i належала таму быць. На бакалах не было нi плямкi, а ў паштэтах нясвежых вантробаў, пiва пенiлася, булён быў у меру прыпраўлены, а кава ў меру моцная. Дзяўчына Спак змагла паказаць, на што яна здатная, i сама баранэса, адпускаючы ёй камплiменты, сказала, што лепш i быць не магло.

Аднак тут аканомку напаткаў жахлiвы i нечакавы ўдар. Збiраючыся вярнуць баранэсе серабро, яна хапiлася, што нестае дзвюх лыжак - сталовай i маленькай.

Усе перапалохалiся. Па тых часах нiчога горшага, чым прапажа серабра, у доме здарыцца не магло. У Хедэбю пачалося лiхаманкавае хваляванне i ўсеагульная сумятня. Усе толькi i рабiлi, што шукалi прапажу. Успомнiлi, што нейкая старая цыганка была на кухнi ў той самы дзень, калi ў Хедэбю банкетавалi, i гатовы былi ехаць у далёкiя фiнскiя лясы*, каб схапiць яе. Усе сталi падазроныя i безразважныя. Гаспадыня падазравала аканомку, аканомка - служанак, служанкi - адна адну i ўвесь белы свет. То адна, то iншая прыходзiла з пачырванелымi ад слёз вачыма, бо думала, што падазраюць якраз яе ў крадзяжы гэтых дзвюх лыжак.

* Маецца на ўвазе глухi лясны раён на поўначы Вермланда, месца пасялення фiнскiх каланiстаў, якiя жылi ў вялiкай галечы.

Гэта працягвалася некалькi дзён, аднак так нiчога i не знайшлi, i дзяўчына Спак пачала адчайвацца. Яна пабывала ў свiнарнiку i абшукала свiное карыта з пойлам, жадаючы паглядзець, цi не трапiлi туды лыжкi. Яна крадком прабралася на гарышча, дзе служанкi трымалi сваё адзенне, i тайком перакапала iх маленькiя куфэркi. Усё было марна, i дзе шукаць яшчэ - не ведала. Аканомка заўважыла, што баранэса з усiмi дамачадцамi падазраюць яе, нетутэйшую. Дзяўчына разумела, што яе звольняць з пасады, калi не адмовiцца сама.

Схiлiўшыся над плiтой, дзяўчына Спак стаяла на кухнi i плакала так горка, што слёзы яе капалi ўнiз i шыпелi на гарачай плiце. Раптам яна адчула, што ёй трэба павярнуцца. Так яна i зрабiла i нечакана ўбачыла, што каля сцяны стаiць Генерал, паказваючы рукой на палiцу, якая была прыладжана так высока i так нязручна, што нiкому нiколi не прыходзiла ў галаву класцi туды што-небудзь.

Генерал знiк, як i заўсёды, у той самы момант, калi i з'явiўся, але дзяўчына Спак вырашыла праверыць яго падказку. Выцягнуўшы з кладоўкi лесвiцу, яна прыставiла яе да палiцы, узлезла на самы верх, працягнула руку i намацала старую пасудную анучу. Ды ў гэту брудную анучу былi загорнуты абедзве сярэбраныя лыжкi.

Поделиться:
Популярные книги

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18