Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)
Шрифт:
– Яна праляжала ў мяне ў сундуку шмат гадоў, - адказала Марыт.
– А чаму ты ў мяне пытаешся?
– Таму, што гэту самую шапачку я звязала майму брату Iнгiльберту тым апошнiм летам, калi ён яшчэ быў жывы, - сказала даглядчыца жывёлы.
– Я не бачыла яе з той самай ранiцы, калi ён пайшоў з дому. Як магла яна трапiць сюды?
– Можа, яна звалiлася ў яго з галавы, калi ён падаў, - адказала Марыт.
– I хтосьцi з нашых работнiкаў падабраў яе ў лесе i прынёс сюды. Але калi ўжо гэта шапачка развярэдзiла табе сэрца, можа, ты i не захочаш зняць для мяне ўзор?
– Давай
У голасе яе пачуўся плач, калi, узяўшы шапачку, яна пайшла назад на двор для жывёлы.
– Не, не трэба табе здымаць узор, раз гэта так цяжка, - сказала Марыт.
– Нiколькi мне не цяжка, калi я раблю гэта для цябе.
I на самай справе, нiхто iншы, а Марыт успомнiла пра Мэрту Бордсан, якая засталася адна ў лесе пасля смерцi бацькi i брата, i прапанавала ёй пайсцi даглядчыцай жывёлы ў сваю сядзiбу Стургордэн у Ольсбю. I Мэрта заўсёды была ёй удзячна за тое, што Марыт дапамагла ёй вярнуцца да людзей.
Марыт зноў пайшла на ганак палевай клецi i ўзяла ў рукi вязанне, але ёй не працавалася; абапёршыся, як раней, галавой на поручань, яна намагалася прыдумаць - што ж ёй цяпер рабiць.
Калi б хто-небудзь у ольсбюскай сядзiбе ведаў, як выглядаюць жанчыны, якiя адмовiлiся ад свецкага жыцця дзеля пустэльнiцтва ў манастыры, то сказаў бы, што Марыт падобная на такую жанчыну. Твар яе быў жаўтавата-бледны i зусiм без маршчын. Нетутэйшаму чалавеку амаль немагчыма было б сказаць маладая яна цi старая. Ва ўсiм яе аблiччы было нешта супакоенае i цiхае, як у чалавека, якi адмовiўся ад усякiх жаданняў. Яе нiколi не бачылi бесклапотна-вясёлай, але i вельмi маркотнай таксама нiколi не бачылi.
Пасля цяжкага ўдару, якi напаткаў яе, Марыт ясна адчула, што жыццё для яе скончана. Яна атрымала ў спадчыну сядзiбу Стургордэн, але добра разумела, што калi захоча захаваць сядзiбу ў сябе, то ёй давядзецца выйсцi замуж: сядзiбе ж патрэбен гаспадар. Не жадаючы выходзiць замуж, яна перадала ўсе свае ўладаннi аднаму са стрыечных братоў зусiм бясплатна, абумовiўшы сабе толькi права жыць i харчавацца ў сядзiбе да сканчэння сваiх дзён.
Яна была задаволена тым, што так паступiла, i нiколi ў гэтым не раскайвалася. Баяцца, што днi пацягнуцца для яе марудна i бесклапотна, не даводзiлася. Людзi паверылi ў яе жыццёвы розум i дабрату, i варта было каму-небудзь захварэць, як адразу клiкалi яе. Дзецi таксама вельмi хiнулiся i лашчылiся да яе. У клецi на палях у яе заўсёды было шмат малых. Яны ведалi, што ў Марыт заўсёды знойдзецца час дапамагчы iм справiцца з iх маленькiмi нягодамi.
I вось цяпер, калi Марыт сядзела на ганку, разважаючы, што ёй рабiць з гэтым пярсцёнкам, яе апанаваў раптам страшны гнеў. Яна думала пра тое, як лёгка можна было адшукаць гэты пярсцёнак. Чаму генерал не паклапацiўся, каб пярсцёнак быў знойдзены? Ён жа ўвесь час ведаў, дзе пярсцёнак, цяпер Марыт гэта разумела. Але чаму ж ён не зрабiў так, каб Iнгiльбертаву шапачку таксама абшукалi? Замест гэтага ён дазволiў пакараць смерцю з-за свайго пярсцёнка трох невiнаватых чалавек. На гэта ў яго была ўлада, а вось прымусiць пярсцёнак выйсцi на свет божы - не было!
Спачатку Марыт падумала была, што ёй патрэбна
Так ужо атрымалася: дзе б нi паявiлася Марыт - цi ў царкве, цi ў гасцях, з ёю абыходзiлiся з вялiкай павагай. Ёй нiколi не даводзiлася пакутаваць ад пагарды, якая звычайна выпадае на долю дачкi лiхадзея. Людзi былi цвёрда перакананы ў тым, што тут адбылася неверагодная несправядлiвасць, i хацелi згладзiць яе. Нават знатныя паны, сустракаючы, бывала, Марыт на царкоўным узгорку, абавязкова падыходзiлi да яе перамовiцца некалькiмi словамi. Нават сям'я з Хедэбю - вядома, не сам ротмiстр, а яго жонка з нявесткай - не раз спрабавалi зблiзiцца з Марыт. Але яна заўсёды ўпарта адхiляла гэтыя спробы. Нiводнага слова не сказала яна нiводнаму з жыхароў маёнтка з часу божага суда.
Дык няўжо цяпер яна выйдзе на плошчу i голасна прызнаецца ў тым, што гаспадары Хедэбю часткова мелi рацыю? Пярсцёнкам, як стала вядома, усё ж завалодалi сяляне з Ольсбю. Магчыма, нават пачнуць сцвярджаць аб тым, што яны, маўляў, ведалi, дзе пярсцёнак, выцерпелi арышт i дазнанне, спадзеючыся, што будуць апраўданы i змогуць прадаць пярсцёнак.
Ва ўсякiм выпадку Марыт разумела, што гонар ротмiстра, а заадно i яго бацькi, будзе выратаваны, калi яна аддасць пярсцёнак i раскажа, дзе яго знайшла. А Марыт не хацела i пальцам паварушыць дзеля таго, што прынесла б карысць i выгаду Лёвеншольдам.
Ротмiстр Лёвеншольд быў цяпер васьмiдзесяцiгадовым дзедам, багатым i магутным, знатным i паважаным. Кароль надаў яму баронскi тытул, i не было выпадку, каб яго напаткала якая-небудзь бяда. Сыны ў яго былi вельмi добрыя, жылi, як i ён, у дастатку i выгадна ажанiлiся.
А чалавек гэты забраў у Марыт усё, усё, усё, што ў яе было.
Яна засталася адна на свеце, гаротная, без мужа, без дзяцей, i ўсё па яго вiне. Доўгiя гады чакала яна i чакала, што яго напаткае суровае пакаранне, але так нiчога i не здарылася.
Раптам Марыт падскочыла, ачуўшыся ад свайго глыбокага роздуму. Яна пачула, як па двары шпарка бягуць дзецi, напэўна, да яе.
Гэта былi два хлопчыкi гадоў дзесяцi-адзiнаццацi. Адзiн быў сынам гаспадара, Нiльс, другога яна не ведала. I, вядома ж, яны прыбеглi папрасiць яе ў нечым дапамагчы.
– Марыт, - сказаў Нiльс, - гэта Адрыян з Хедэбю. Мы з iм былi вунь на той дарозе i ганялi абруч, а потым паспрачалiся, i я разадраў яго шапачку.
Марыт моўчкi сядзела, гледзячы на Адрыяна. Прыгожы хлопчык, у аблiччы якога было штосьцi цiхае i лагоднае. Яна схапiлася за сэрца, бо заўсёды адчувала боль i страх, калi бачыла каго-небудзь з Лёвеншольдаў.
– Цяпер мы зноў сябруем, - працягваў Нiльс, - вось я i падумаў: дай жа папрашу цябе, можа, ты паправiш Адрыяну шапачку, перш чым ён пойдзе дадому.
– Добра, - сказала Марыт, - зацырую!
Узяўшы ў рукi разадраную шапачку, яна паднялася, збiраючыся пайсцi ў клець.
– Напэўна, гэта знак божы, - прамармытала яна.
– Пагуляйце ж яшчэ крыху на двары!
– сказала Марыт хлопчыкам.
– Хутка будзе гатова.
Зачынiўшы за сабой дзверы ў клець, яна пачала цыраваць дзiркi ў шапачцы Адрыяна Лёвеншольда.