Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)
Шрифт:

Але, магчыма, першапрычынай таго было суцяшэнне, якое служыла як багатым, так i бедным, суцяшэнне, якое нiколi не здраджвала людзям i нiколi не ведала стомы.

Але не думайце, сапраўды, што суцяшэнне гэта было нечым узвышаным цi нечым урачыстым, накшталт слова божага, чыстага сумлення цi шчасця кахання! I ўжо зусiм не думайце, што было яно нечым ганебным цi небяспечным, накшталт валацужнiцтва цi гульнi ў косцi! А было яно чымсьцi зусiм бязвiнным i будзённым: нiчым самым, як полымем, якое няспынна гарэла ў ачагу зiмовымi вечарамi.

Госпадзi божа, якую прыгажосць i ўтульнасць надаваў

агонь у самай убогай хацiне! А як жартаваў ён там з усiмi дамачадцамi вечары напралёт! Ён трашчаў i iскрыўся, i тады здавалася, быццам пасмейваецца з iх. Ён пляваўся i сыкаў, i здавалася, быццам дразнiць некага бурклiвага i злога. Часам ён нiяк не мог справiцца з якiм-небудзь сукаватым паленам. Тады ў пакоi станавiлася дымна i чадна, быццам агонь хацеў растлумачыць людзям, што яго кормяць надта скупа. Часам ён ухiтраўся ператварыцца ў гарачую кучу вугалю, якраз калi ў доме кiпела работа, так што заставалася толькi скласцi рукi на каленях ды гучна смяяцца, пакуль ён не ўспыхне зноў. Але больш за ўсё агонь сваволiў, калi гаспадыня прыходзiла з трохногiм чыгунком i патрабавала, каб ён кухарыў. Зрэдку агонь бываў паслухмяны i паслужлiвы i справу сваю рабiў хутка i ўмела. Але нярэдка ён гадзiнамi лёгка i гуллiва скакаў вакол катла з кашай, не даючы ёй закiпець.

Затое як весела, бывала, ззялi вочы гаспадара, калi наскрозь вымаклы i замёрзлы, ён вяртаўся ў непагадзь дамоў, а агонь сустракаў яго цяплом i ўтульнасцю! Затое цудоўна было думаць аб агнi, якi не спiць, выпраменьваючы яркае святло ў цёмную зiмовую ноч, нiбы пуцяводная зорка беднага вандроўнiка i быццам грозная перасцярога рысi i ваўку!

Але агонь у ачагу ўмеў не толькi саграваць, свяцiць i кухарыць. Ён здольны быў не толькi зiхацець, трашчаць, дымiць i чадзiць. Ён мог абудзiць у чалавечай душы жаданне гарэзаваць.

Бо што такое чалавечая душа, як не гарэзлiвае полымя? Так, так, яна i ёсць агонь! Полымя ўспыхвае ў самiм чалавеку, ахоплiвае яго i кружыцца над iм, якраз як агонь успыхвае ў шэрых паленах, ахоплiвае iх i кружыцца над iмi. Калi тыя, хто збiраўся зiмовымi вечарамi вакол палымнеючага агню, моўчкi сядзелi гадзiну-другую, гледзячы ў ачаг, агонь пачынаў размаўляць з кожным з iх на сваёй уласнай мове.

– Сястрыца Душа, - мовiла полымя, - хiба ты не такое ж полымя, як я? Чаму ж ты такая панурая, такая засмучаная?

– Братка Агонь, - адказвала чалавечая душа, - я калола дровы i гаспадарнiчала цэлы дзень. У мяне толькi i засталося моцы, каб моўчкi сядзець ды глядзець на цябе.

– Ведаю, - працягваў агонь, - але надышоў вечар. Рабi, як я! Палымней i свяцi! Весялiся i сагравай!

I душы слухалiся i пачыналi весялiцца. Яны расказвалi казкi, загадвалi загадкi, пiлiкалi на скрыпцы, выразалi завiткi i ружачкi на хатнiх рэчах i земляробчых прыладах. Гулялi ў розныя гульнi i спявалi песнi, выкуплялi фанты i згадвалi старадаўнiя прымаўкi. I мала-памалу адубелае цела адтайвала. Адтайвала i панурае сэрца. Людзi ажывалi i весялелi. Агонь i гульнi ля ачага давалi iм сiлы зноў жыць iх бедным i цяжкiм жыццём.

Але вось без чаго не абыходзiлася весялосць ля ачага, дык гэта ўжо без аповедаў пра самыя гераiчныя подзвiгi i прыгоды! Аповеды гэтыя падабалiся старым i маладым. Бо ў подзвiгах i

прыгодах у гэтым свеце, слава богу, нiколi недахопу не было.

Але нiколi не было iх так шмат, як у часы Карла. Ён быў усiм героям герой, i гiсторый пра яго i ягоных воiнаў было безлiч! Гiсторыi гэтыя не знiклi разам з iм i яго ўладай, яны працягвалi жыць i пасля яго смерцi, стаўшы лепшай яго спадчынай.

Нi пра каго не любiлi так расказваць, як пра самога караля; ну а пасля яго любiлi яшчэ пагаварыць пра старога генерала з Хедэбю. Яго ведалi ў твар, з iм не раз размаўлялi i маглi апiсаць яго з ног да галавы.

Генерал быў такi дужы, што гнуў падковы, як iншыя гнулi звычайныя стружкi. Аднойчы ён даведаўся, што ў Смедсбю ў далiне Свартшо жыве каваль, якi лепш за ўсiх у акрузе куе падковы. Генерал паехаў да яго ў далiну i папрасiў Мiкеля з Смедсбю падкаваць яму каня. А калi каваль вынес з кузнi гатовую падкову, генерал запытаўся, цi нельга спачатку зiрнуць на яе. Падкова была трывалая i зробленая на сумленне, але, разгледзеўшы яе, генерал рассмяяўся.

– Гэта, па-твойму, падкова?
– запытаўся ён i, сагнуўшы яе, пераламаў на дзве часткi.

Каваль перапалохаўся, вырашыўшы, што выканаў дрэнна работу.

– У падкове, пэўна, была расколiна, - сказаў ён i паспяшаўся назад у кузню па iншую падкову.

Але i з ёю выйшла як з першай, з той толькi рознiцай, што яе сцiснулi, быццам клешчамi, пакуль i яна не пераламалася напалам; далiбог, так яно i было. Але тут Мiкель западозрыў нядобрае.

– Ужо цi не сам ты кароль Карл, а можа, Бенгт з Хедэбю?
– сказаў ён генералу.

– Малайчына, Мiкель, правiльна адгадаў, - пахвалiў каваля генерал i тут жа заплацiў Мiкелю спаўна i за чатыры новыя падковы, i за тыя дзве, што зламаў.

Нямала i iншых гiсторый хадзiла пра генерала. Iх расказвалi бясконца, i ва ўсiм павеце не знайшлося б чалавека, якi не ведаў бы пра старога Лёвеншольда, не паважаў яго цi не ставiўся б да яго з глыбокай пашанай. Ведалi i пра генеральскi пярсцёнак, усе ведалi пра тое, як разам з генералам яго паклалi ў магiлу; але чалавечая сквапнасць была такая вялiкая, што пярсцёнак у генерала ўкралi.

Цяпер вы можаце ўявiць сабе! Калi ўжо што i магло абудзiць у людзей iнтарэс, цiкаўнасць i хваляванне, дык гэта вестка аб тым, што пярсцёнак знойдзены i згублены зноў, што Iнгiльберта знайшлi ў лесе мёртвага, а сялян з Ольсбю падазраюць у крадзяжы пярсцёнка i яны сядзяць пад вартай.

Калi прыхаджане вярталiся ў нядзелю пасля паўдня з царквы дамоў, там ледзь маглi дачакацца, калi яны здымуць з сябе святочнае адзенне i перакусяць; iм прыходзiлася адразу расказваць усё, што пасведчылi на судзе сведкi, i ўсё, у чым прызналiся абвiнавачваемыя, а таксама якi, на думку людзей, будзе прыгавор.

Нi пра што iншае i гаворкi не было. Кожны вечар у вялiкiх дамах i малых хацiнах, як у тарпалаў, так i ў заможных сялян, каля ачага чынiлi суд.

Жахлiвая гэта была справа, ды i дзiўная, таму i няпроста было разабрацца ў ёй па справядлiвасцi. Нялёгка было вынесцi канчатковае рашэнне, бо цяжка, ды i амаль немагчыма было паверыць, што Iварсаны i iхнi прыёмны сын нiбыта забiлi чалавека з-за пярсцёнка, якiм бы каштоўным ён нi быў.

Поделиться:
Популярные книги

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Возвращение Безумного Бога 3

Тесленок Кирилл Геннадьевич
3. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 3

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13