Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)
Шрифт:

– Татка сказаў, што Бенгт-асiлак замовiў сякеру, а не то б яму нiколi не пашкодзiць нагу. Ды i рана ж была зусiм не небяспечная; а сягоння татка ўбачыў, што ў яго антонаў агонь у назе. Ён сказаў, што цяпер ужо абавязкова памрэ, таму што Бенгт-асiлак даканаў яго. Вось татка i паслаў мяне сюды i загадаў перадаць, каб вы самi да яго прыехалi, i як мага хутчэй.

– Добра, паеду, - сказаў пастар.

Пакуль дзяўчынка расказвала, ён накiнуў на сябе дарожны плашч i надзеў капялюш.

– Аднаго я не магу зразумець, - сказаў ён, - з чаго б гэтаму самаму Бенгту-асiлку так даймаць твайго

татку? Цi не зачапiў яго калi-небудзь Борд за жывое?

– Так, ад гэтага татка не адмаўляецца, - пацвердзiла дзяўчынка. Толькi чым ён пакрыўдзiў яго, аб гэтым татка нi мне, нi брату не казаў. Здаецца мне, што якраз аб гэтым ён i хоча паведамiць вам, глыбокапаважаны пан пастар.

– Ну, калi так, - сказаў пастар, - трэба паспяшацца.

Нацягнуўшы пальчаткi з адваротамi, ён выйшаў разам з дзяўчынкай з дому i сеў на каня.

За ўвесь час, пакуль яны ехалi да пастуховай хацiны ў лесе, пастар не сказаў нi слова. Ён сядзеў, думаючы аб усiх тых цудах, пра якiя расказала яму дзяўчынка. Сам ён на сваiм вяку сустракаў толькi аднаго чалавека, празванага ў народзе Бенгтам-асiлкам. Але ж, магчыма, дзяўчынка казала не пра яго, а зусiм пра iншага Бенгта.

Калi пастар уехаў на сэтар, яму насустрач выскачыў малады хлопец. Гэта быў сын Борда Бордсана - Iнгiльберт. Ён быў на некалькi гадоў старэйшы за сястру, такi ж рослы i бучны, як яна, i падобны з ёю тварам. Але вочы ў яго былi пасаджаны глыбей, а выгляд - зусiм не такi дабрадушны i шчыры, як у яе.

– Далекавата вам было ехаць, пан пастар, - сказаў Iнгiльберт, дапамагаючы пастару злезцi з каня.

– О, так, - сказаў стары, - але я прыехаў хутчэй, чым разлiчваў.

– Мне самому б трэба было прывезцi вас сюды, пан пастар, - сказаў Iнгiльберт, - але я рыбачыў учора вечарам дапазна. Толькi вярнуўшыся дадому, я даведаўся, што ў бацькi ў назе антонаў агонь i што сястру паслалi па вас, пан пастар.

– Мэрта не ўступiць любому хлопцу, - сказаў пастар.
– Усё было як нельга лепш. Ну, а як Борд зараз?

– Шчыра кажучы, яму зусiм дрэнна, але ён яшчэ пры розуме. Узрадаваўся, калi я сказаў яму, што вы ўжо выехалi з лесу.

Пастар увайшоў да Борда, а брат з сястрой селi на шырокiя каменныя плiты каля хацiны i сталi чакаць. Настроены яны былi ўрачыста i размаўлялi пра бацьку, якi быў добры з iмi. Але шчаслiвым не быў нiколi з таго самага дня, як згарэла Меламстуга, таму, бадай, для яго лепей будзе развiтацца з такiм няшчасным жыццём.

Раптам сястра сказала:

– У таткi, вiдаць, было нешта на сумленнi!

– У таты?
– адзiвiўся брат.
– Што ўжо ў яго магло быць на сумленнi? Ды я нi разу не бачыў, каб ён замахнуўся на жывёлу цi на чалавека.

– Але ж у нечым ён збiраўся пакаяцца пастару, i нiкому больш.

– Ён так сказаў?
– запытаўся Iнгiльберт.
– Сказаў, што перад смерцю хоча ў чымсьцi пакаяцца пастару? Я ж думаў, ён паклiкаў яго сюды толькi для таго, каб прычасцiцца.

– Калi ён сягоння пасылаў мяне па пастара, то сказаў, каб я ўгаварыла яго прыехаць. Бо пастар - адзiны чалавек на свеце, каму ён можа пакаяцца ў вялiкiм i цяжкiм граху.

Крыху падумаўшы, Iнгiльберт усклiкнуў:

– Дзiўна! А цi не прыдумаў ён усё гэта, пакуль сядзеў тут адзiн? Як i небылiцы, якiя, бывала, расказваў пра Бенгта-асiлка. Усё гэта не iнакш як пустая выдумка, i нiчога больш.

– Пра Бенгта-асiлка ён якраз i хацеў пагаварыць з пастарам, - сказала дзяўчынка.

– Тады можаш пайсцi ў заклад, што гэта адны выдумкi, - сказаў Iнгiльберт.

З гэтымi словамi ён падняўся з месца i падышоў да акенца ў сцяне хацiны, якое было адчынена, каб крыху святла i паветра магло пранiкнуць усярэдзiну. Ложак хворага стаяў так блiзка ад акенца, што Iнгiльберт мог чуць кожнае слова. I сын пачаў прыслухоўвацца, нiколькi не пакутуючы мукамi сумлення. Магчыма, нiхто яму нiколi раней не казаў, што падслухоўваць споведзь грэшна. Ва ўсякiм выпадку, ён быў упэўнены, што ў бацькi няма нiякiх страшных тайнаў, якiя ён мог бы выдаць.

Пастаяўшы крыху каля акенца, Iнгiльберт зноў падышоў да сястры.

– Ну, што я казаў?
– пачаў ён.
– Бацька расказвае пастару, што гэта яны разам з мацi ўкралi каралеўскi пярсцёнак у старога генерала Лёвеншольда.

– Злiтуйся, божа!
– усклiкнула сястра.
– Цi не сказаць нам пастару, што ўсё гэта глупства, што ён сам на сябе нагаворвае.

– Зараз мы нiчога не можам зрабiць, - запярэчыў Iнгiльберт.
– Няхай цяпер кажа што хоча. А з пастарам мы пасля пагаворым.

Ён зноў падкраўся да акенца i пачаў падслухоўваць. На гэты раз ён не прымусiў сястру доўга чакаць i неўзабаве зноў падышоў да яе.

– Цяпер ён кажа, што ў тую ж ноч, калi яны з мацi пабывалi ў склепе i ўзялi пярсцёнак, згарэла Меламстуга. Ён думае, быццам сам генерал падпалiў двор.

– Па ўсiм вiдаць, што гэта адна дурасць, - сказала сястра.
– Нам жа ён не менш за сотню разоў казаў, што Меламстугу падпалiў Бенгт-асiлак.

Не паспела яна вымавiць гэтыя словы, як Iнгiльберт зноў вярнуўся на сваё месца каля акенца. На гэты раз ён доўга стаяў там, прыслухоўваючыся, а калi зноў падышоў да сястры, твар яго пацямнеў.

– Бацька сцвярджае, што гэта генерал наслаў на яго ўсе беды, каб прымусiць вярнуць пярсцёнак. Ён кажа, што мацi спалохалася i захацела пайсцi разам з iм да ротмiстра ў Хедэбю i аддаць пярсцёнак. Бацька i рад бы быў паслухацца яе, ды не адважыўся, думаў, што iх абоiх павесяць, калi яны прызнаюцца, што абакралi нябожчыка. Але тут ужо мацi не змагла перажыць гэтага, пайшла i ўтапiлася.

Тут i твар сястры пацямнеў ад жаху.

– Але татка заўсёды казаў, - пачала была яна, - што гэта быў...

– Ну так! Ён толькi што тлумачыў пастару, быццам не адважваўся сказаць нiводнай жывой душы, хто напусцiў на яго ўсе гэтыя беды. Толькi нам ён казаў, што яго даймае чалавек па мянушцы Бенгт-асiлак. Ён сказаў, што сяляне называлi генерала Бенгтам-асiлкам.

Мэрта Бордсан так i абамлела.

– Значыць, гэта праўда, - прашаптала яна цiха, так цiха, нiбы гэта былi яе перадсмяротныя словы.

Яна азiрнулася па баках. Хацiна стаяла на беразе ляснога азярца, а вакол узвышалiся змрочныя, пакрытыя лесам грабянi гор. Наколькi ахоплiвала вока, не вiдаць было чалавечага жылля, не было нiкога, да каго яна магла б звярнуцца. Усюды панавала адзiноцтва.

Поделиться:
Популярные книги

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Титан империи 6

Артемов Александр Александрович
6. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 6

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Идущий в тени 3

Амврелий Марк
3. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.36
рейтинг книги
Идущий в тени 3

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага