Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)
Шрифт:

* Каралiнамi называлiся салдаты армii Карла XII (ад лац. Carolus Карл).

Тым не менш ротмiстр усё яшчэ быў незадаволены. Ён кiпеў лютай злосцю i прагнуў крывi. Яму хацелася б задушыць Iнгiльберта сваiмi рукамi. Лёвеншольду патрэбна было даць выхад гарачаму жаданню помсты, а выхаду не было.

Аднак, паступова ротмiстр зразумеў, якi ён несправядлiвы, i настолькi авалодаў сабой, што нават расказаў Iварсанам, для чаго ён з чалядзiнцамi выйшаў сягоння ранкам у лес. I дадаў, што хоча даведацца, цi пры

мерцвяку пярсцёнак.

Ротмiстру нават хацелася, каб сяляне з Ольсбю адказалi "не"; тады ён мог бы са зброяй у руках пастаяць за свае правы. Але яны палiчылi яго патрабаванне натуральным i крыху адышлi ўбок, пакуль чалядзiнцы абшуквалi кiшэнi мерцвяка. Ягоныя чаравiкi, торбу, кожнае шво ягонай вопраткi.

Спачатку ротмiстр з велiзарнай увагай сачыў за вобыскам, але раптам ён нечакана зiрнуў на сялян, i яму падалося, быццам тыя абмянялiся насмешлiвымi позiркамi, нiбы былi перакананы, што ён усё роўна нiчога не знойдзе.

Так яно i выйшла. Пошукi давялося спынiць, а пярсцёнак так i не знайшоўся. Тады падазрэннi ротмiстра зусiм справядлiва леглi на сялян. Гэтае ж самае падумалi i чалядзiнцы. Куды падзеўся пярсцёнак? Калi Iнгiльберт рашыўся ўцякаць, то ён абавязкова ўзяў яго з сабой. Дзе ён?

Хоць i цяпер нiхто з iх не бачыў генерала, але ўсе адчувалi ягоную нябачную прысутнасць. Стоячы ў натоўпе, ён паказваў на ўсю тройцу з Ольсбю. Пярсцёнак у iх!

Сапраўды, гэта яны абшукалi кiшэнi мерцвяка i знайшлi пярсцёнак.

Хутчэй за ўсё, гiсторыя, якую яны толькi што расказалi, - выдуманая, а на самай справе ўсё адбылося зусiм iнакш. Магчыма, Iварсаны, якiя былi аднавяскоўцамi Бордсанаў, ведалi, што тыя завалодалi каралеўскiм пярсцёнкам. Магчыма, яны даведалiся, што Борд памёр, а сустрэўшыся з сынам у лесе, адразу здагадалiся, што ён сабраўся ўцячы з гэтым пярсцёнкам; вось яны i напалi на Iнгiльберта i забiлi яго, каб прысвоiць пярсцёнак.

На целе Iнгiльберта не было нiякiх слядоў калецтва, апрача кровападцёку на iлбе. Iварсаны сказалi, што ён стукнуўся галавой аб камень, калi павалiўся. Але хiба гэты крывавы жаўлак не мог быць нанесены тоўстай сукаватай палiцай, якую трымаў у руках Паўль Элiясан.

Ротмiстр стаяў, апусцiўшы вочы. Ён пакутлiва змагаўся з самiм сабой. Нiколi не чуў ён аб гэтых трох нiчога, апрача добрага, i яму нiяк не верылася, што яны забойцы i злодзеi.

Чалядзiнцы акружылi ротмiстра. Сёй-той з iх ужо бразгаў зброяй, i ўсе да аднаго лiчылi, што без бойкi iм адсюль не пайсцi.

Тады да ротмiстра падышоў Эрык Iварсан.

– Мы, браты, - сказаў ён, - ды i прыёмыш наш Паўль Элiясан, якi ў хуткiм часе стане мне зяцем, разумеем, што думаеце пра нас вы, пан ротмiстр, i вашы людзi. Дык вось, па-нашаму, не варта нам разыходзiцца, пакуль вы не загадаеце абшукаць нашы кiшэнi i вопратку.

Ад такой прапановы ў панурага ротмiстра

стала лягчэй на сэрцы. Ён пачаў адмаўляцца. Iварсаны, ды i iхнi прыёмны сын такiя людзi, што iх i западозрыць немагчыма.

Але сяляне хацелi пакончыць з гэтай справай. Яны самi пачалi выварочваць свае кiшэнi i разуваць чаравiкi. Тады ротмiстр махнуў рукой чалядзiнцам, каб тыя выканалi iх волю i абшукалi.

Пярсцёнак так i не знайшоўся, але ў берасцяным кашы, якi Iвар Iварсан насiў за спiнай, знайшлi саф'янавую торбачку.

– Гэта ваша торбачка?
– запытаўся ротмiстр пасля таго як пераканаўся, што яна пустая.

Калi б Iвар Iварсан адказаў сцвярджальна, то i ўсё, магчыма, на гэтым бы скончылася. Але замест гэтага ён спакойна прызнаўся:

– Не, не наша; яна валялася на сцяжынцы, непадалёк ад таго месца, дзе павалiўся Iнгiльберт. Я падняў торбачку i кiнуў яе ў кош, бо яна падалася мне новенечкай.

– Але ў такой вось торбачцы i ляжаў пярсцёнак, калi пастар шпурнуў яго Iнгiльберту, - сказаў ротмiстр; i твар ягоны i голас зноў азмрочылiся. Цяпер жа вам, Iварсанам, нiчога не застаецца, як пайсцi са мной да ленсмана, калi вы не лiчыце за лепшае дабравольна вярнуць мне пярсцёнак.

Цярплiвасць сялян з Ольсбю лопнула.

– Няма ў вас, пан ротмiстр, такога права, каб прымусiць нас iсцi ў турму, - прамовiў Эрык Iварсан.

Ён схапiўся за рагацiну, якая ляжала побач з Iнгiльбертам, каб пракласцi сабе шлях, а брат ягоны з будучым зяцем далучылiся да яго.

У першы момант аслупянелыя жыхары Хедэбю былi падалiся назад, ледзь не адпiхнуўшы ротмiстра, якi засмяяўся ад радасцi, што нарэшце ўжо дасць доўгачаканы выхад свайму гневу, прымянiўшы сiлу. Выхапiўшы шаблю, ён секануў па рагацiне.

Але гэта быў адзiны ратны подзвiг, здзейснены ў гэтай сутычцы. Чалядзiнцы адцягнулi яго i вырвалi шаблю з рук.

Здарылася так, што i ленсман Карэлiус надумаў накiравацца той ранiцай у лес. У тую самую хвiлiну ён у суправаджэннi стражнiка паказаўся на сцяжынцы. Зноў пачалiся пошукi i зноў дазнанне, але справа ўсё ж скончылася тым, што Эрык Iварсан, ягоны брат Iвар i iхнi прыёмны сын Паўль Элiясан былi ўзяты пад варту i адведзены ў турму па падазрэннi ў забойстве i разбоi.

VII

Нельга не прызнаць, што лясы ў нас у Вермландзе былi ў той час велiзарныя, а палi малыя, двары вялiкiя, затое хаты цесныя, дарогi вузкiя, затое ўзгоркi крутыя, дзверы нiзкiя, затое парогi высокiя, цэрквы непрыглядныя, затое службы доўгiя, днi жыцця кароткiя, затое беды незлiчоныя. Але з-за гэтага вермландцы зусiм не апускалi галавы i нiколi не скардзiлiся.

Бывала, мароз знiшчаў пасевы, драпежныя звяры - статкi, а крывавы панос - дзяцей: вермландцы ўсё роўна амаль заўсёды захоўвалi бадзёрасць духу. А iнакш што б з iмi здарылася?

Поделиться:
Популярные книги

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Возвращение Безумного Бога 3

Тесленок Кирилл Геннадьевич
3. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 3

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13