Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)
Шрифт:

Кутасiк з шапачкай выпалi ў яе з рук. Нiколi раней не даводзiлася ёй бачыць гэты пярсцёнак, але ў яе зусiм не было патрэбы разглядваць каралеўскiя iнiцыялы на камянi цi чытаць надпiс на пярсцёнку, каб даведацца, што гэта за пярсцёнак i хто быў яго ўладальнiкам. Абапёршыся на поручань ганка, яна заплюшчыла вочы i так сядзела, цiхая i бледная, быццам была пры смерцi. Ёй здавалася, што сэрца ў яе вось-вось разарвецца ад пакуты.

З-за гэтага пярсцёнка бацьку яе Эрыку Iварсану, дзядзьку яе Iвару Iварсану i жанiху яе Паўлю Элiясану давялося развiтацца з жыццём, а цяпер ёй суджана знайсцi гэты пярсцёнак, вельмi

моцна ўшыты ў кутасiк Паўлевай шапачкi! Як жа ён туды трапiў? Калi ж ён туды трапiў? Цi ведаў Паўль аб тым, што пярсцёнак зашыты ў кутасiку?

Не! Яна адразу ж запэўнiла самую сябе, што ён нiяк не мог ведаць аб гэтым.

Яна прыгадала, як ён размахваў гэтай шапачкай i падкiдваў яе ўгору, думаючы, што i яго i старых Iварсанаў апраўдаюць.

Малюнак гэты стаяў перад яе вачыма, нiбы ўсё здарылася толькi ўчора: вялiзны натоўп людзей, спачатку поўны нянавiсцi i варожасцi да яе i да яе блiзкiх, а пад канец перакананы ў iх невiнаватасцi. Ёй прыгадалася цудоўнае цёмна-сiняе асенняе неба i пералётныя птушкi, якiя збiлiся са шляху i трывожна ляталi над плошчай, дзе iшоў цiнг. Паўль бачыў iх, i ў той момант, калi яна прыцiснулася да яго, шапнуў ёй, што хутка душа яго будзе мiтусiцца ў нябёсах, быццам маленькая птушачка, якая збiлася са шляху. I ён запытаўся, цi дазволiць яна яму прылятаць i гнездавацца пад дахавым жолабам сядзiбы ў Ольсбю.

Не, Паўль не мог ведаць, што ўкрадзенае дабро схавана ў шапачцы, якую ён падкiдваў угору, пазiраючы на цудоўнае асенняе неба.

Гэта было на другi дзень. Сэрца яе сутаргава сцiскалася кожны раз, калi яна ўспамiнала аб iм, але цяпер ёй што б там нi было патрэбна ўспомнiць усё да канца. Са Стакгольма прыйшоў указ, што божы суд неабходна разумець так: усе тры абвiнавачваемыя аднолькава вiнаватыя, i iх трэба пакараць смерцю праз павешанне.

Яна была там, калi прыгавор прыводзiлi ў выкананне, была дзеля таго, каб людзi, якiх яна любiла, ведалi, што ёсць на свеце чалавек, якi верыць у iх i смуткуе. Але дзеля гэтага наўрад цi патрэбна было iсцi на ўзгорак вiсельнiкаў. Пасля божага суда настрой у людзей стаў iншым. Усе тыя, хто акружалi яе перад салдацкiм частаколам, былi цяпер добрыя з ёю. Людзi разважалi ды меркавалi мiж сабой, а потым вырашылi, што божы суд патрэбна разумець так: усе тры абвiнавачваемыя невiнаватыя. Бо стары генерал дазволiў усiм тром выкiнуць па дзве шасцёркi. Значыць, i разважаць тут больш няма чаго. Генеральскага пярсцёнка нiхто з iх не браў.

Калi вывелi трох сялян, пачуўся ўсеагульны страшны лямант. Жанчыны плакалi, мужчыны стаялi, сцiснуўшы кулакi i сцяўшы зубы. Казалi, што быць, маўляў, прыходу Бру разораным, як Iерусалiму, бо там пазбавiлi жыцця трох бязвiнных мужчын. Людзi выкрыквалi словы суцяшэння прыгавораным да пакарання смерцю i здзеквалiся з катаў. Безлiч праклёнаў пасылалася на галаву ротмiстра Лёвеншольда. Казалi, быццам ён пабываў у Стакгольме i па яго вiне прыгавор божага суда вытлумачылi на шкоду абвiнавачваемым.

Але, ва ўсякiм выпадку, усе людзi, разам з Марыт лiчылi падсудных невiнаватымi i верылi iм, а гэта дапамагло дзяўчыне перажыць той дзень. I не толькi той дзень, але i ўсе астатнiя днi - да гэтага часу. Калi б людзi, з якiмi ёй давялося сустракацца, лiчылi яе дачкой забойцы, то яна не ў сiлах была б вынесцi цяжару жыцця.

Паўль Элiясан першым узышоў на маленькi дашчаны памост пад шыбенiцай. Спачатку ён кiнуўся на каленi i пачаў малiцца богу, потым звярнуўся да святара, якi стаяў побач з iм, i пачаў аб нечым прасiць яго. Затым Марыт убачыла як пастар зняў з яго галавы шапачку. Калi ўсё было скончана пастар перадаў Марыт шапачку i апошняе прывiтанне Паўля. Ён паслаў ёй шапачку ў знак таго, што думаў пра яе ў свой перадсмяротны час.

Як ёй магло нават прыйсцi ў галаву, што Паўль падарыў бы ёй на памяць шапачку, калi б ведаў, што ў ёй схавана крадзенае дабро? Не, калi ўжо i было што надзейнае на свеце, дык толькi адно: Паўль не ведаў, што пярсцёнак, якi быў надзеты на пальцы нябожчыка, - у шапачцы.

Хутка нагнуўшыся, Марыт Эрыксдотэр узяла шапачку, паднесла яе да вачэй i пачала ўважлiва разглядаць. "Адкуль магла ўзяцца ў Паўля гэта шапачка? падумала яна.
– Нi я, ды i нiхто iншы ў сядзiбе не вязаў яе яму. Вiдаць, ён купiў яе на кiрмашы, а магчыма, памяняўся з кiм-небудзь".

Яна яшчэ раз перавярнула шапачку, разглядваючы ўзор з усiх бакоў. "Калiсьцi гэта шапачка была, напэўна, прыгожая i новая, - падумала яна. Паўль любiў рознае прыгожае ўбранне. Ён заўсёды быў незадаволены, калi мы ткалi яму шэрыя саматканыя кафтаны. Ён хацеў, каб саматканае сукно яму заўсёды фарбавалi. А шапачкi ён любiў часцей чырвоныя, з вялiкiм кутасiкам. Гэта несумненна прыйшлася яму па густу".

Адклаўшы шапачку, яна зноў абапёрлася аб поручань, iмкнучыся перанесцiся ў мiнулае.

Яна была ў лесе той самай ранiцай, калi Iнгiльберта напалохалi да смерцi. I бачыла, як Паўль разам з яе бацькам i дзядзькам стаяў, схiлiўшыся над трупам. Абодва старыя вырашылi, што Iнгiльберта трэба перанесцi ўнiз, у далiну, i накiравалiся насячы галля для насiлак. А Паўль на момант забавiўся, каб разгледзець Iнгiльбертаву шапачку. Яна яму вельмi спадабалася. Шапачка была ўзорыстая, звязаная з чырвонай, сiняй i белай пражы, i ён непрыкметна памяняў яе на сваю. Ён зрабiў гэта без усялякага дрэннага намеру. Магчыма, ён проста хацеў пафарсiць крыху ў ёй. Ягоная ўласная шапачка, пакiнутая iм Iнгiльберту, вядома ж, была не горшая за гэту, але не такая стракатая i не так адмыслова звязаная.

А Iнгiльберт зашыў пярсцёнак у шапачку, перш чым пайсцi з дому. Магчьма, ён думаў, што за iм будзе пагоня, i таму спрабаваў схаваць яго. Калi ж павалiўся, нiкому i ў галаву не прыйшло шукаць пярсцёнак у шапачцы, а Паўлю Элiясану i тым больш.

Напэўна, так яно i было ўсё. Яна магла б паклясцiся ў гэтым, але трэба ўсё ж пераканацца да канца.

Марыт паклала пярсцёнак у сундук i з шапачкай у руках пайшла на двор для жывёлы, каб паразмаўляць з даглядчыцай жывёлы.

– Выйдзi на святло, Мэрта, - крыкнула яна ў цёмную глыбiню хлява, - i дапамажы мне з узорам, а то адной нiяк не разабрацца!

Калi даглядчыца жывёлы выйшла да яе, Марыт працягнула ёй шапачку.

– Я ведаю, што ты майстар вязаць, Мэрта, - сказала яна.
– Я хацела пераняць гэты ўзор, ды не магу ў iм разабрацца. Глянь жа сама! Ты ж вельмi вопытная ў гэтай справе: куды мне да цябе!

Даглядчыца жывёлы ўзяла шапачку i паглядзела на яе. Вiдаць было, што яна вельмi здзiвiлася. Выйшаўшы з ценю, якi адкiдвала сцяна хлява, яна зноў пачала аглядаць шапачку.

– Адкуль яна ў цябе?
– запыталася Мэрта.

Поделиться:
Популярные книги

Провинциал. Книга 4

Лопарев Игорь Викторович
4. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 4

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Случайная мама

Ручей Наталья
4. Случайный
Любовные романы:
современные любовные романы
6.78
рейтинг книги
Случайная мама

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2