Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)
Шрифт:

IX

Зноў мiнула некалькi год, а пра пярсцёнак па-ранейшаму не было нi слыху нi дыху. Але вось здарылася так, што ў 1788 годзе дзяўчына Мальвiна Спак пасялiлася ў Хедэбю i стала там аканомкай. Была яна беднай пастарскай дачкой з Сёрмланда, нiколi раней за межы Вермланда не выязджала i не мела нiякага ўяўлення аб тым, што творыцца ў маёнтку, дзе ёй трэба было служыць.

Калi яна прыехала, яе адразу запрасiлi да баранэсы Лёвеншольд, каб адкрыць вельмi дзiўны сакрэт.

– Я лiчу, што будзе вельмi правiльна, - сказала гаспадыня дома, адразу ж адкрыць вам, паненка, таямнiцу. Трэба сказаць, у нас у Хедэбю водзяцца прывiды. Нярэдка

здараецца, што па лесвiцах i ў галерэях, а часам нават i ў панскiх пакоях сустракаеш рослага, дужага чалавека, апранутага прыкладна як стары каралiнец - у высокiх батфортах i сiнiм форменным мундзiры. Ён з'яўляецца зусiм нечакана, калi адчыняеш дзверы цi выходзiш на лесвiчную пляцоўку: i не паспееш нават падумаць, хто гэта, як ён тут жа знiкае. Ён нiкога не крыўдзiць, i мы нават схiльныя думаць, што ён мае ласку да нас, i я прашу вас, паненка, не палохацца, калi сустрэнеце яго.

Дзяўчыне Спак iшоў у той час дваццаць другi год; была яна лёгкая i спрытная, на рэдкасць здольная ў розных хатнiх справах i работах, кемлiвая i рашучая, таму дзе б яна нi вяла гаспадарку, усё iшло ў яе як па масле. Але яна страшна баялася прывiдаў i нiколi не пагадзiлася б служыць у Хедэбю, калi б ведала, што яны там водзяцца. Аднак цяпер яна ўжо прыехала, а беднай дзяўчыне, вядома ж, асаблiва не даводзiлася выбiраць i адмаўляцца ад такога добрага месца. Таму яна зрабiла баранэсе рэверанс, падзякавала за перасцярогу i запэўнiла, што не запалохаецца.

– Мы нават не разумеем, чаму ён тут блукае, - працягвала гаспадыня дома.
– Дочкi лiчаць, што ён падобны на дзядулю майго мужа - генерала Лёвеншольда, якога вы бачыце вунь на тым партрэце, i яны звычайна называюць прывiд Генералам. Але вы, паненка, вядома, разумееце, што нiхто не падумае сказаць, быццам па доме блукае сам генерал - ён жа, напэўна, найцудоўны быў чалавек. Шчыра кажучы, мы i самi не можам усё гэта зразумець. I калi сярод слуг пойдуць якiя-небудзь плёткi, у вас, паненка, спадзяюся, хопiць розуму не прыслухоўвацца да iх.

Дзяўчына Спак яшчэ раз зрабiла рэверанс i запэўнiла баранэсу, што нiколi не дапусцiць сярод слуг нiякiх плётак пра паноў; i на гэтым аўдыенцыя была закончана.

Дзяўчына Спак была, вядома, усяго толькi беднай аканомкай, але паколькi паходзiла не з простай сям'i, то ела за панскiм сталом, як i кiраўнiк маёнтка з гувернанткай. Зрэшты, мiлавiдная i прыемная, з мiнiяцюрнай i кволай фiгуркай, светлавалосая, з ружовым, квiтнеючым тварыкам, яна зусiм не псавала выгляду за панскiм сталом. Усе лiчылi яе вельмi прыстойным чалавекам, якi змог стаць карысным у многiх адносiнах, i яна адразу ж зрабiлася ўсеагульнай любiмiцай.

Неўзабаве аканомка заўважыла, што прывiд, аб якiм казала баранэса, быў пастаянным прадметам размовы за сталом. То адна з маладых баранэс, то гувернантка аб'яўлялi:

– Сягоння Генерала бачыла, - аб'яўлялi такiм тонам, быццам гэта было нейкiм гонарам, якiм i пахвалiцца не грэх.

Дня не праходзiла без таго, каб хто-небудзь не запытаўся ў яе, цi не сустракаўся ёй прывiд, а паколькi Мальвiне пастаянна даводзiлася адказваць "не", то яна заўважыла, што гэта выклiкала пэўную пагарду да яе. Нiбы яна была горшая за гувернантку цi кiраўнiка маёнтка, якiя бачылi Генерала незлiчонае мноства разоў.

I сапраўды, дзяўчыне Спак нiколi не даводзiлася так свабодна i нязмушана абыходзiцца з прывiдам, як iм. Але з самага пачатку яна прадчувала, што справа гэта дабром не скончыцца. Iх Хедэбю чакае вельмi страшны пярэпалах. Яна сказала сама сабе, што калi гэты прывiд, якi прыходзiць да iх, i на самай справе iстота з таго свету, то гэта, бясспрэчна, якi-небудзь няшчасны, якi мае патрэбу ў дапамозе жывых, каб супакоiцца ў магiле. Аканомка была вельмi рашучая, калi б на тое яе воля i ўлада, у доме правялi б строгi вышук i даведалiся б пра саму сутнасць гэтай з'явы, замест таго, каб яна была пастаяннай тэмай размоў за абедзенным сталом.

Але дзяўчына Спак ведала сваё месца, i нiводнае слова ў асуджэнне паноў нiколi не сарвалася б у яе з языка. Сама ж яна пазбягала ўдзельнiчаць у агульным паджартоўваннi з прывiду i захоўвала ў тайне ўсе свае дрэнныя прадчуваннi.

Цэлы месяц пражыла дзяўчына Спак у Хедэбю, перш чым ёй давялося ўбачыць прывiд. Аднойчы ранiцай, спускаючыся з паддашка, дзе яна пералiчвала перад мыццём бялiзну, аканомка сустрала на лесвiцы нейкага чалавека, якi састўпiў убок, даўшы ёй прайсцi. Было гэта сярод белага дня, i яна зусiм не думала нi аб якiх прывiдах. Яна толькi здзiвiлася: што рабiць чужому чалавеку на гарышчы, i тут жа вярнулася, каб пацiкавiцца, чаго ён тут. Але на лесвiцы не было вiдаць нi душы. Аканомка, поўная рашучасцi схапiць за каўнер злодзея, зноў паспешлiва ўзбегла па лесвiцы, зазiрнула ў паддашак, абшукала ўсе цёмныя куткi i клець. Але нiдзе нiкога не было, i яна раптоўна здагадалася, што адбылося.

– Ну i дурнiца ж я!
– усклiкнула яна.
– Гэта быў, вядома, не хто iншы, як Генерал! Ну, зразумела! Бо той чалавек быў апрануты ў сiнi форменны мундзiр, якраз як стары генерал на партрэце, i на iм былi такiя ж вялiзныя батфорты.

Твару ягонага яна не разглядзела як мае быць, не змагла: здавалася, быццам шэрая туманная смуга ахiнула яго рысы.

Дзяўчына Спак яшчэ доўга заставалася на гарышчы, стараючыся апамятацца. Зуб на зуб у яе не трапляў, ногi падкошвалiся. Калi б ёй не трэба было клапацiцца пра абед, яна нiколi б i з гарышча не спусцiлася. Дзяўчына Спак вырашыла захаваць усё ў тайне i не даць iншым падставы жартаваць з яе.

Мiж тым Генерал у яе з галавы не выходзiў, i, напэўна, гэта наклала нейкi асаблiвы адбiтак на яе твар, бо як толькi ўсе сабралiся на абед, сын гаспадара дома, дзевятнаццацiгадовы юнак, якi толькi што прыехаў з Ужалы на калядныя канiкулы, звярнуўся да яе са словамi:

– Сягоння вы, паненка Спак, бачылi Генерала!
– i сказаў гэта адкрыта, таму ў яе не хапiла духу адмаўляцца.

Дзяўчына Спак адразу адчула сябе важнай персонай за панскiм сталом. Усе закiдвалi яе пытаннямi, на якiя яна, аднак, адказвала як мага карацей. На няшчасце, ёй не ўдалося адперцiся ад таго, што яна крыху спалохалася, i тут усе неапiсальна павесялелi. Спалохалася Генерала! Каму такое ў галаву прыйдзе!

Дзяўчына Спак ужо неаднаразова звяртала ўвагу на тое, што барон з баранэсай нiколi не жартавалi з Генерала. Яны толькi давалi свабоду дзеянняў iншым, не перашкаджаючы iм малоць языком. Цяпер жа зрабiла новыя назiраннi: малады студэнт аднёсся да гэтага куды больш сур'ёзна, чым астатнiя маладыя людзi ў маёнтку.

– Што да мяне, - сказаў ён, - то я зайздрошчу ўсiм, каму давялося бачыць Генерала. Я б хацеў яму дапамагчы, але мне ён нiколi не трапляўся!

Гэтыя словы ён вымавiў з такiм шчырым шкадаваннем i з такiм пачуццём, што дзяўчына Спак у думках памалiлася богу аб хутчэйшым здзяйсненнi ягонага жадання. Малады барон абавязкова пашкадуе няшчасны прывiд i зноў падорыць яму магiльны спакой.

Поделиться:
Популярные книги

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Девочка по имени Зачем

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.73
рейтинг книги
Девочка по имени Зачем

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи