Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)
Шрифт:

Як яны туды трапiлi? Безумоўна, гэта здарылася без чыйго-небудзь ведама i намеру. У неверагоднай сумятнi на такiм банкеце магло здарыцца ўсё, што хочаш. Анучу зашпурнулi на палiцу, напэўна таму, што яна трапiла пад ногi, а сярэбраныя лыжкi апынулiся там разам з ёю, прычым нiхто гэтага не заўважыў.

Але цяпер яны зноўку знайшлiся, i дзяўчына Спак, ззяючы ад шчасця, аднесла iх баранэсе i па-ранейшаму стала яе правай рукой i памочнiцай.

Няма лiха без дабра. Вярнуўшыся дамоў вясной, малады барон Адрыян пачуў тое, што Генерал выказаў дзяўчыне Спак сваю нечуваную прыхiльнасць; i Адрыян адразу ж пачаў адносiцца да яе з асаблiвай увагай. Ён вельмi часта наведваўся

да яе ў буфетную цi на кухню. То ён з'яўляўся пад маркай, што яму неабходна новая леска для вуды, то казаў, што яго прывабiў прыемны пах толькi што спечаных булачак. Пры гэтым ён заўсёды пераводзiў размову на прадметы незвычайныя. Ён схiляў аканомку расказваць яму гiсторыi аб прывiдах, якiя вадзiлiся ў багатых сёрмландскiх маёнтках, такiх, як Юлiта, Эрыксберг, жадаючы выведаць, якое ў яе меркаванне аб гэтым.

Але часцей за ўсё яму хацелася пагаварыць пра Генерала. Ён казаў ёй, што не можа разважаць пра яго з iншымi, бо яны ўспрымаюць яго толькi з жартоўнага боку. А ён спачувае няшчаснаму прывiду i хоча дапамагчы яму знайсцi вечны спакой. Толькi б ведаць, як да гэтага падступiцца!

Тут дзяўчына Спак заўважыла: на яе сцiплае меркаванне, у маёнтку ёсць штосьцi такое, што шукае Генерал.

Малады барон злёгку збялеў i дапытлiва паглядзеў на аканомку.

– Ma foi*, паненка Спак!
– усклiкнуў ён.
– Гэта цалкам магчыма! Але запэўнiваю вас, калi б мы мелi тут, у Хедэбю, тое, чаго дамагаецца Генерал, то неадкладна б яму гэта аддалi!

* Клянуся гонарам! (фр.)

Дзяўчына Спак, вядома, вельмi добра разумела, што барон Адрыян наведвае яе толькi дзеля прывiду, але ён быў такi далiкатны малады чалавек i такi прыгожы! Ды, калi ўжо гаварыць шчыра - нават больш чым прыгожы! Ён хадзiў, крыху схiлiўшы наперад галаву, а ва ўсiм ягоным аблiччы было штосьцi задуменнае. Так, многiя нават лiчылi, што ён не па гадах сур'ёзны. Але меркавалi так толькi таму, што не ведалi яго. Часам ён раптоўна ўскiдваў галаву, жартаваў i прыдумваў розныя свавольствы не ў параўнанне з iншымi. Ды за што б ён нi браўся - у яго руках, голасе, усмешцы была нейкая невымоўная чароўнасць.

Аднойчы летам, у нядзелю, дзяўчына Спак была ў царкве. Дамоў яна вярталася самым кароткiм шляхам - па сцяжынцы, якая iшла наўскасяк цераз агароджу пастарскай сядзiбы. Сёй-той з прыхаджан, выйшаўшы з царквы, таксама пайшоў па гэтай жа сцяжынцы, а аканомка, спяшаючыся ў маёнтак, абагнала жанчыну, якая iшла значна павольней, чым яна. Хутка дзяўчына Спак падышла да пералаза, па якiм цяжка было перабрацца цераз агароджу, i, як заўсёды паслужлiвая, яна падумала пра больш павольную падарожнiцу i спынiлася, каб дапамагчы ёй. Працягнуўшы жанчыне руку, аканомка заўважыла, што тая зусiм не такая старая, як падалося здалёку. Скура ў яе была на рэдкасць гладкая i белая, таму дзяўчына Спак вырашыла - магчыма ёй не больш за пяцьдзесят. Хоць з выгляду яна была ўсяго толькi простай сялянкай, але трымалася з гонарам, быццам ёй давялося перажыць нешта такое, што ўзвышала яе над уласным саслоўем.

Пасля таго як аканомка дапамагала жанчыне перабрацца цераз агароджу, яны пайшлi побач па вузкай сцяжыне.

– Вы, паненка, вiдаць, тая самая, што кiруе гаспадаркай ў Хедэбю, сказала сялянка.

– Так, - пацвердзiла дзяўчына Спак.

– Я мяркую, добра вам там жывецца?

– А чаму б мне жыць дрэнна на такiм добрым месцы!
– стрымана запярэчыла аканомка.

– Ды ў народзе кажуць, быццам у Хедэбю штосьцi творыцца.

– Не варта верыць людскiм плёткам, - павучальна заўважыла аканомка.

– Не варта, напэўна, не варта, ужо я ведаю!
– пагадзiлася субяседнiца.

Яны памаўчалi. Мабыць, жанчына гэта штосьцi ведала, i, шчыра кажучы, дзяўчына Спак гарэла жаданнем параспытваць яе. Але гэта было б нядобра i не да твару ёй.

Першая зноў завяла размову жанчына.

– Здаецца мне, што вы, паненка слаўная, - прамовiла яна, - i таму я хачу даць вам добрую параду: не затрымлiвайцеся доўга ў Хедэбю. Бо з тым, хто там блукае, жарты дрэнныя. Ён не адступiцца, пакуль не даможацца свайго.

Спачатку дзяўчына Спак намервалася крыху пагардлiва падзякаваць за перасцярогу, але апошнiя словы незнаёмай жанчыны абудзiлi ў яе цiкавасць.

– А што ж яму трэба? Вы ведаеце, што яму трэба?

– Няўжо вам, паненка, пра гэта невядома?
– запыталася сялянка.
– Тады я нi слова больш не вымаўлю. Можа, так яно i лепей для вас, што вы нiчога не ведаеце.

З гэтымi словамi яна працягнула дзяўчыне Спак руку, павярнула на iншую сцяжынку i неўзабаве знiкла з вачэй.

Дзяўчына Спак асцерагалася i не расказала за абедзенным сталом усёй сям'i пра гэтую размову. Але пасля абеду, калi барон Адрыян наведаўся да яе ў малочную, яна не ўтаiла таго, што сказала ёй незнаёмка. Адрыян i сапраўды вельмi здзiвiўся.

– Мабыць, гэта была Марыт Эрыксдотэр з Ольсбю, - сказаў ён.
– Ведаеце, паненка, яна ўпершыню за трыццаць год перамовiлася сяброўскiм словам з кiмсьцi з Хедэбю. Мне яна аднойчы зацыравала шапачку, якую падраў хлопчык з Ольсбю, а выгляд у яе пры гэтым быў такi, быццам яна хацела выдзерцi мне вочы.

– Але цi ведае яна, што iменна шукае Генерал?

– Каму ж, як не ёй, ведаць аб гэтым, паненка Спак. I я таксама ведаю. Тата расказваў мне неяк усю гiсторыю. Але бацькi мае не жадаюць, каб аб гэтым гаварылi пры сёстрах. Яны пачнуць тады баяцца прывiдаў i наўрад цi застануцца жыць тут. I я таксама не адважваюся расказаць вам аб гэтым.

– Баранi бог!
– прамовiла аканомка.
– Калi барон забаранiў казаць...

– Я шкадую аб гэтым, - перабiў яе барон Адрыян, - я думаў, што вы, паненка, зможаце мне дапамагчы.

– Ах, калi б я магла!

– Бо, i я гэта паўтараю, - працягваў барон Адрыян, - хачу дапамагчы супакоiцца беднаму прывiду. Я не баюся яго, я пайду да яго, як толькi ён паклiча мяне. Чаму ён паказваецца ўсiм iншым i нiколi не паказваецца мне?

Х

Адрыян Лёвеншольд спаў у сябе ў мансардзе, калi раптоўна лёгкi шум прымусiў яго прачнуцца. Ён расплюшчыў вочы, i паколькi аканiцы не былi зачынены, а на двары стаяла светлая летняя ноч, ён убачыў, што дзверы цiха расчынiлiся. Ён падумаў быў, што яе адчынiў парыў ветру, але ўбачыў, як нечакана ў дзвярным праёме вырасла цёмная фiгура, якая, нахiлiўшыся, штосьцi з цiкаўнасцю выглядвала ў глыбiнi мансарды.

Адрыян выразна разгледзеў нейкага старога, апранутага ў старадаўнi кавалерыйскi мундзiр. З-пад крыху расшпiленага мундзiра бялеў калет з ласiнай скуры, батфорты былi вышэйшыя за каленi, а рукамi ён прытрымлiваў доўгi плашч, злёгку прыпадняўшы яго, нiбы асцерагаючыся, каб не бразгаў.

"Далiбог, гэта Генерал!
– падумаў малады барон.
– Вось i добра, зараз ён убачыць чалавека, якi не баiцца яго".

Усе, каму даводзiлася бачыць Генерала, у адзiн голас сцвярджалi, што варта было iм толькi ўтаропiць у яго позiрк, як ён тут жа знiкаў. Аднак на гэты раз такога не здарылася. Яшчэ доўга пасля таго, як Адрыян заўважыў яго, ён заставаўся стаяць у дзвярах. Праз некалькi хвiлiн, калi Генерал, здавалася, пераканаўся ў тым, што Адрыян здольны вытрымаць яго выгляд, падняўшы руку, паклiкаў яго да сябе.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Темный Патриарх Светлого Рода 5

Лисицин Евгений
5. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 5

Иван Московский. Том 5. Злой лев

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Иван Московский
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Иван Московский. Том 5. Злой лев

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8