Ручнік з пеўнямі

на главную

Жанры

Поделиться:

Ручнік з пеўнямі

Шрифт:

Калі чалавек не ездзіў на конях глухімі селавымі дарогамі, то расказваць мне яму пра гэта няма чаго: усё роўна ён не зразумее. А таму, хто ездзіў, і напамінаць не хачу.

Скажу коратка: сорак вёрст, што аддзяляюць павятовы горад Грачоўку ад Мур'еўскай бальніцы, ехалі мы з вазаком маім роўна суткі. І нават да дзіваты роўна: у дзве гадзіны дня 16 верасня 1916 года мы былі каля апошняй крамы, што вылезла на самы край гэтага цудоўнага горада Грачоўкі, а ў дзве гадзіны пяць мінут 17 верасня таго ж 1916 года я стаяў на ўтоўчанай, змярцвелай і панылай ад вераснёўскага дожджыку траве на двары Мур'еўскай бальніцы. Быў у мяне такі выгляд: ногі скасцянелі, і аж да таго, што я міжволі, тут жа, на двары, перагортваў у памяці старонкі падручнікаў, паныла сілячыся прыпомніць, напраўду

існуе, ці мне гэта прытрызнілася ўчора ў сне ў вёсцы Грабілаўцы, што бывае хвароба, пры якой у чалавека касцянеюць мышцы? Як яе, праклятую, завуць па-латыні? Кожная з мышцаў гэтых балела нясцерпна, нагадваючы боль зубоў. Пра пальцы на нагах гаварыць не трэба, — яны ўжо не варушыліся ў ботах, ляжалі пакорліва, былі падобны на драўляныя куксы. Прызнаюся, што, ахоплены маладушнасцю, я праклінаў ціхенька медыцыну і сваю заяву, пададзеную пяць гадоў таму назад рэктару ўніверсітэта. Зверху ў гэты час сеяла, як праз сіта. Паліто маё набрыняла, як губка. Пальцамі правай рукі я дарэмна сіліўся ўхапіцца за ручку чамадана і нарэшце плюнуў на мокрую траву. Пальцы мае нічога не маглі трымаць, і зноў мне, нашпігаванаму рознымі вучонасцямі з цікавых медыцынскіх кніжак, успомнілася хвароба — паралюш. «Паралізіс», — з адчаем і чортведама навошта сказаў я сам сабе ў думках.

— П… па вашых дарогах, — загаварыў я здзеравянелымі, сіненькімі губамі, — трэба п… прывыкнуць ездзіць…

І пры гэтым злосна чамусьці ўставіўся ў вазака, хоць ён, папраўдзе, і не быў вінаваты ў такой дарозе.

— Эх… пане доктар, — абазваўся вазак, таксама ледзьве варушачы губамі пад светлымі вусікамі, — пятнаццаць гадоў служу, а ўсё прывыкнуць не магу.

Я скалануўся, азірнуўся паныла на белы аблуплены двухпавярховы корпус, на непабеленыя драўляныя сцены фельчарскага дамка, на сваю, што мелася быць, рэзідэнцыю — двухпавярховы вельмі чысценькі дом з замагільнымі загадкавымі вокнамі, цяжка ўздыхнуў. І тут жа цьмяна мільганула ў галаве замест лацінскіх слоў салодкая фраза: «…Привет тебе, приют священный…»

Бывай, бывай надоўга Вялікі тэатр, Масква, вітрыны… ах, бывай…

«Другі раз я кажух надзену… — у злым адчаі думаў я і тузаў чамадан за рамяні здранцвелымі рукамі, — я… але ж другі раз будзе ўжо ў кастрычніку… хоць два кажухі надзявай. А раней як праз месяц я не паеду, не паеду ў Грачоўку… Падумайце самі… начаваць жа давялося! Дваццаць вёрст зрабілі і апынуліся ў пякельнай цемрадзі… ноч… у Грабілаўцы давялося начаваць… настаўнік пусціў. А сёння раніцаю выехалі ў сем гадзін… і вось едзеш… божухна святы… марудней, як пехатою ідучы. Адно кола ляціць у яму, другое ў неба задзіраецца, чамадан на ногі — бабух… потым на бок, потым на другі, потым носам уперад, потым патыліцаю. А зверху сыпле і сыпле, і стынуць косці. Ды хіба я мог бы паверыць, што ў сярэдзіне шэранькага, кіслага верасня чалавек можа мерзнуць у полі, як лютаю зімою?! Аж выходзіць — можа. І пакуль паміраеш ціхаю смерцю, у вачах стаіць усё тое самае: справа — гарбатае абгладанае поле, злева — чэзлы пералесак, а каля яго — шэрыя, струхлелыя хаты, штук пяць ці шэсць. І здаецца, што ў іх няма ні адной жывой душы. Маўчанне, маўчанне кругом…»

Чамадан нарэшце паддаўся. Вазак налёг на яго жыватом і выпхнуў проста на мяне. Я хацеў схапіць яго за рэмень, але рука адмовілася служыць, і распухлы, знелюбелы мой спадарожнік з кніжкамі і розным барахлом пляснуўся проста на траву, жахнуўшы мяне па нагах.

— Эх ты, пано… — пачаў быў вазак спалохана, але я ніякіх прэтэнзій не падаў: ногі ў мяне былі ўсё роўна хоць выкінь іх.

— Гэй, хто тут? Гэй! — закрычаў вазак і залопаў рукамі, як певень крыламі. — Гэй, доктара прывёз!

Тут у цёмных вокнах фельчарскага дамка паказаліся твары, прыліплі да шыб; бразнулі дзверы, і вось я ўбачыў, як зачыкільгаў па траве да мяне чалавек у старэнькім палітэчку і ў ботах. Ён пачціва і ўслужліва зняў шапку, падбегшы на два крокі да мяне, чамусьці ўсміхнуўся сарамліва і хрыплівым галаском павітаў мяне:

— Добрага здароўя, пане доктар.

— Хто вы такі? — папытаўся я.

— Ягорыч я, — назваўся чалавек, — вартаўнік тутэйшы. Мы ж вас чакаем, чакаем…

І тут жа ён ухапіўся

за чамадан, ускінуў яго на плячо і панёс. Я закульгаў за ім, дарэмна сілячыся засунуць руку ў кішэню штаноў, каб дастаць партманет.

Чалавеку, па сутнасці, вельмі мала трэба. І перш за ўсё яму трэба агонь. Адпраўляючыся ў мар'еўскую глушэчу, я, памятаю, яшчэ ў Маскве даў сабе зарок трымаць сябе салідна. Мой малады выгляд на першым часе атручваў мне ўсё маё існаванне. Кожнаму даводзілася называцца:

— Доктар такі і такі.

І кожны абавязкова паднімаў бровы і пытаўся:

— Ды няўжо? А я думаў, што вы яшчэ студэнт.

— Не, я скончыў, — паныла адказваў я і думаў: «Акуляры мне трэба завесці, вось што». Але акуляраў заводзіць не было патрэбы: вочы ў мяне былі здаровыя, і яснасць іхняя яшчэ не была азмрочана жыццёвай спрактыкаванасцю. Не маючы магчымасці абараняцца ад бясконца паблажлівых і ласкавых усмешак з дапамогаю акуляраў, я стараўся выпрацаваць асаблівую, такую, што надае павагі, завядзёнку. Гаварыць стараўся павольна і важка, не рабіць, па магчымасці, рэзкіх рухаў, не бегаць, як бегаюць людзі ў дваццаць тры гады, скончыўшы ўніверсітэт, а хадзіць. Атрымлівалася ўсё гэта, як цяпер я, пасля многіх гадоў, разумею, вельмі дрэнна.

На той жа момант я гэты свой няпісаны кодэкс паводзін парушыў. Сядзеў, скурчыўшыся, у адных шкарпэтках, і не дзе-небудзь у кабінеце, а на кухні, і, як вогнепаклоннік, натхнёна і аддана гарнуўся да зыркага полымя, што шугала ад бярозавых дроў у пліце. Леваруч ад мяне стаяла перакуленая дном угору кадушка, і на ёй ляжалі мае чаравікі, поруч з імі абскублены, галаскуры певень з акрываўленай шыяй, поруч з пеўнем, кучаю, яго стракатае пер'е. Рэч у тым, што яшчэ да здранцвеласці я паспеў зрабіць цэлы шэраг захадаў, якіх вымагала само жыццё. Вастраносая Аксеня, Ягорычава жонка, была прызначана мною на пасаду мае кухаркі. У выніку гэтага і загінуў пад яе рукамі певень. Яго я павінен быў з'есці. Я з усімі перазнаёміўся. Фельчара звалі Дзям'ян Лукіч, акушэрак — Пелагея Іванаўна і Ганна Мікалаеўна. Я паспеў абысці бальніцу і з найяснейшаю яснасцю пераканаўся, што інструментарый у ёй самы багаты. Пры гэтым з такой жа яснасцю я вымушаны быў прызнацца (сам сабе, вядома), што прызначэнне вельмі многіх бездакорна зіхоткіх інструментаў мне зусім невядомае. Я іх не толькі не трымаў у руках, але нават, шчыра прызнаюся, і не бачыў.

— Гм, — вельмі шматзначна прамармытаў я, — у вас інструментарый найсамалепшы. Гм…

— А як жа-с, — соладка пагадзіўся Дзям'ян Лукіч, — гэта ўсё з клопату вашага папярэдніка Леапольда Леапольдавіча. Ён жа з раніцы да вечара рабіў аперацыі.

Тут я абліўся халодным потам і паныла паглядзеў на блішчастыя, як з люстэрка зробленыя, шафкі.

Пасля гэтага мы абышлі пустыя палаты, і я пераканаўся, што ў іх смела можа размясціцца сорак чалавек.

— У Леапольда Леапольдавіча часам і па пяцьдзесят ляжала, — усцешыў мяне Дзям'ян Лукіч, а Ганна Мікалаеўна, жанчына ў кароне пасівелых валасоў, чамусьці сказала:

— Вы, доктар, такі маладжавы, такі маладжавы… Проста дзіва: вы на студэнта падобны.

«Чорт на цябе, — падумаў я, — як згаварыліся. Хоць ты прападзі!»

І прабурчаў праз зубы, суха:

— Гм… не, я… вядома, я… ну, але, маладжавы…

Пасля гэтага мы спусціліся ў аптэку, і адразу я ўбачыў, што ў ёй не было толькі птушынага малака. У цемнаватых двух пакоях моцна пахла зёлкамі, і на паліцах стаяла ўсё што хочаш. Былі нават патэнтаваныя замежныя лекі, і ці трэба дадаваць, што я ніколі нічога не чуў пра іх.

— Леапольд Леапольдавіч выпісаў, — з гордасцю далажыла Пелагея Іванаўна.

«Проста геніяльны чалавек быў гэты Леапольд», — падумаў я і напоўніўся павагаю да таямнічага Леапольда, які пакінуў ціхае Мур'ева.

Чалавеку апроч агню трэба яшчэ асвойтацца. Певень быў даўно мною з'едзены, сяннік для мяне набіты Ягорычам, накрыты прасціною; гарэла лямпа ў кабінеце ў маёй рэзідэнцыі. Я сядзеў і, як зачараваны, глядзеў на трэцяе дасягненне легендарнага Леапольда: шафа была бітком набіта кнігамі. Адных дапаможнікаў па хірургіі на расейскай і нямецкай мовах я налічыў бегла каля трыццаці тамоў. А тэрапія! Наскурныя самалепшыя атласы!

Комментарии:
Популярные книги

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Герои Крайних Рубежей. Сборник

Михайлов Дем Алексеевич
Герои крайних рубежей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Герои Крайних Рубежей. Сборник