Шрифт:
Жылі-былі дзед ды бабка. Была ў іх курачка-рабка.
Знесла курачка яечка, ды не абы-якое, а залатое.
Дзед біў-біў—не разбіў.
Баба біла-біла — не разбіла.
Мышка
Дзед плача, баба плача, а курачка кудахча:
— Не плач, дзед, не плач, баба: знясу вам яечка другое — простае, а не залатое.
Пасадзіў дзед рэпку. Вырасла рэпка вялікая-вялікая.
Пайшоў дзед рэпку з зямлі цягнуць.
Цягне-пацягне, выцягнуць не можа.
Паклікаў дзед бабку.
Бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць, вы цягнуць не могуць.
Паклікала бабка ўнучку.
Унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку—цягнуць-пацягнуць, выцягнуць не могуць.
Паклікала ўнучка Жучку.
Жучка за ўнучку, унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць, выцягнуць не могуць.
Паклікала Жучка кошку.
Кошка за Жучку, Жучка за ўнучку, унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць, выцягнуць не могуць.
Паклікала кошка мышку.
Мышка за кошку, кошка за Жучку, Жучка за ўнучку, унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць — выцягнулі рэпку!
Жылі-былі дзед Ды баба.
Вось і кажа дзед бабе:
— Схадзі, старая, па кадушцы паскрабі, па скрыні памяці, ці не наскрабеш мукі на калабок.
Узяла баба крыльца, па кадушцы паскрэбла, па скрыні памяла і наскрэбла мукі жмені дзве.
Замясіла муку на смятане, зрабіла калабок, спякла ў масле і на акенца студзіць паклала.
Калабок паляжаў, паляжаў, узяў ды і пакаціўся — з акна на лаўку, з лаўкі на падлогу, па падлозе да дзвярэй, скок цераз парог— ды ў сенцы, з сенцаў на ганак, з ганка на двор, са двара за вароты, далей і далей.
Коціцца калабок па дарозе, насустрач яму заяц:
— Калабок, калабок, я цябе з'ем!
— Не еш мяне, заяц, я табе песеньку паспяваю:
Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На акенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Ад цябе, заяц, пагатоў уцяку!I пакаціўся па дарозе — больш яго заяц і не бачыў Коціцца калабок, насустрач яму воўк:
— Калабок, калабок, я цябе з'ем!
— Не еш мяне, шэры воўк, я табе песеньку паспяваю
Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На акенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, ЯI пакаціўся па дарозе — больш яго воўк і не бачыў. Коціцца калабок, насустрач яму мядзведзь:
— Калабок, калабок, я цябе з'ем!
— Дзе табе, касалапаму, з'есці мяне!
Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На акенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк, Я ад воўка ўцек, Ад цябе, мядзведзь, пагатоў уцяку.I зноў пакаціўся — больш мядзведзь яго і не бачыў.
Коціцца калабок, насустрач яму лісіца:
— Калабок, калабок, куды коцішся?
— Качуся па дарожцы.
— Калабок, калабок, паспявай мне песеньку!
Калабок і заспяваў:
— Я калабок, калабок, Па кадушцы скрэбены Ды па скрыні мецены, На смятане мешаны Ды ў масле спечаны, На акенцы студжаны. Я ад дзеда ўцёк, Я ад бабы ўцёк, Я ад зайца ўцёк, Я ад воўка ўцёк, Ад мядзведзя ўцёк, Ад цябе, лісіцы, лёгка ўцячы!А лісіца кажа:
— Ах, песенька прыгожая, ды чую я кепска. Калабок, калабок, сядзь мне на носік, браток, ды паспявай яшчэ разок, мацней.
Калабок ускочыў лісіцы на нос і заспяваў мацней тую ж песеньку.
А лісіца зноў яму:
— Калабок, калабок, сядзь мне на язычок ды паспявай апошні разок.
Калабок скок лісіцы на язык, а лісіца яго — гам! — і з'ела.
Цецярук сядзеў на дрэве. Лісіца падышла да яго і кажа:
— Добры дзень, цецеручок, мой дружок! Як пачула твой галасок, дык і прыйшла цябе праведаць.
— Дзякуй на добрым слове,— сказаў цецярук.
Лісіца прыкінулася, што недачувае, і кажа:
— Што ты там гаворыш? Не чую. Ты б, цецеручок, мой дружок, спусціўся на траўку пагуляць, пагаманіць са мною, а то я з дрэва цябе не чую.
Цецярук сказаў:
— Баюся я спускацца на траву. Нам, птушкам, небяспечна хадзіць па зямлі.
— Хіба ты мяне баішся? — сказала лісіца.
— Не цябе, дык другіх звяроў баюся,— сказаў цецярук.— Усялякія звяры бываюць.
— Не, цецеручок, мой дружок, нядаўна ўказ аб’яўлены, каб па ўсёй зямлі мір быў. Цяпер ужо звяры адзін аднаго не чапаюць.
— От гэта добра,— сказаў цецярук,— а то вунь сабакі бягуць; каб па-даўнейшаму, дык табе ўцякаць трэба было б, а цяпер табе баяцца няма чаго.
Лісіца пачула пра сабак, натапырыла вушы і хацела ўцякаць.
— Куды ж ты? — сказаў цецярук.— Цяпер жа ўказ, сабакі не зачэпяць.
— А хто іх ведае? — сказала лісіца.— Можа, яны ўказа не чулі.
I кінулася наўцёкі.