Рускія народныя казкі
Шрифт:
— Не, не путчу: навошта дражнілася?
Прасіла, прасіла лісіца, ды і выпрасіла — пусціў яе заяц і на печ.
Мінуў дзень-другі, пачала лісіца зайца з хаткі выганяць:
— Ідзі вон, касавокі. Не хачу з табой жыць!
Так і выгнала.
Сядзіць заяц і плача, бядуе, лапкамі слёзы выцірае. Бягуць сабакі:
— Цяў, цяў, цяў. Чаго, зайчык, плачаш?
— Як жа мне не плакаць? Была ў мяне хатка лубяная, а ў лісіцы — ледзяная. Прыйшла вясна, хатка ў лісіцы растала. Папрасілася лісіца да мяне, ды мяне ж і выгнала.
— Не плач, зайчык,— кажуць сабакі,— мы яе
— Не, не выганіце.
— Не, выганім.
Падышлі яны да хаткі:
— Цяў, цяў, цяў. Ідзі, ліса, вон!
А яна ім з печы:
— Як выскачу, Як вылечу, Паляцяць шматкі На ўсе бакі!Напалохаліся сабакі і ўцяклі.
Зноў сядзіць зайчык і плача. Ідзе воўк:
— Чаго, зайчык, плачаш?
— Як жа мне, шэры воўк, не плакаць? Была ў мяне хатка лубяная, а ў лісіцы — ледзяная. Прыйшла вясна, хатка ў лісіцы растала. Папрасілася лісіца да мяне, ды мяне ж і выгнала.
— Не плач, зайчык,— кажа воўк,— зараз я яе выганю.
— Не, не выганіш. Сабакі гналі, гналі — не выгналі. I ты не выганіш.
— Не, выганю.
Прыйшоў воўк да хаткі і завыў страшным голасам:
— Уыыы... уыыы... Ідзі, ліса, вон!
А яна з печы:
— Як выскачу, Як вылечу, Паляцяць шматкі На ўсе бакі!Спужаўся воўк і ўцёк.
Вось заяц зноў сядзіць і плача. Ідзе стары мядзведзь:
— Чаго, зайчык, плачаш?
— Як жа мне, мядзведзюхна, не плакаць? Была ў мяне хатка лубяная, а ў лісіцы — ледзяная. Прыйшла вясна, хатка ў лісіцы растала. Папрасілася лісіца да мяне, ды мяне ж і выгнала.
— Не плач, зайчык,— кажа мядзведзь,— я яе выганю.
— Не, не выганіш. Сабакі гналі, гналі — не выгналі, шэры воўк гнаў, гнаў — не выгнаў. I ты не выганіш.
— Не, выганю.
Пайшоў мядзведзь да хаткі і зароў:
— Рррр... ррр... Ідзі, ліса, вон!
А яна з печы:
— Як выскачу, Як вылечу, Паляцяць шматкі На ўсе бакі!Напужаўся мядзведзь і пайшоў.
Зноў сядзіць заяц і плача. Ідзе певень, нясе касу.
— Ку-ка-рэку! Зайчык, чаго ты плачаш?
— Як жа мне, пеўнік, не плакаць? Была ў мяне хатка «лубяная, а ў лісіцы — ледзяная. Прыйшла вясна, хатка ў лісіцы растала. Папрасілася лісіца да мяне, ды мяне ж і выгнала.
— Не плач, зайчык, я табе лісіцу выганю.
— Не, не выганіш. Сабакі гналі, гналі — не выгналі, шэры воўк гнаў, гнаў — не выгнаў, стары мядзведзь гнаў, гнаў — не выгнаў. А дзе ўжо табе выгнаць!
— Не, выганю.
Пайшоў певень да хаткі:
— Ку-ка-рэку! Іду на работу У чырвоных ботах, НясуПачула лісіца, напужалася і кажа:
— Збіраюся...
Певень зноў:
— Ку-ка-рэку! Іду на работу У чырвоных ботах, Нясу касу на плячы: Хачу лісу засячы. Ідзі, ліса, прэч, Аддай зайку печ!А лісіца кажа:
— Футру апранаю.
Певень трэці раз:
— Ку-ка-рэку! Іду на работу У чырвоных ботах, Нясу касу на плячы: Хачу лісу засячы. Ідзі, ліса, прэч, Аддай зайку печ!Напужалася лісіца, саскочыла з печы ды ходу. А зайчык з пеўнем сталі жыць ды пажываць у лубяной хатцы
Жылі-былі дзед і баба. Была ў іх унучка Маша.
Сабраліся раз сяброўкі ў лес — у грыбы ды ў ягады. Прыйшлі зваць з сабою і Машу.
— Дзядулька, бабулька,— кажа Маша,— пусціце мяне ў лес з сяброўкамі!
Дзед і баба кажуць:
— Ідзі, толькі глядзі ад сябровак не адставай, а то заблудзішся.
Прыйшлі дзяўчаткі ў лес, пачалі збіраць грыбы ды ягады. Вось Маша — за дрэўца ды за другое, за кусцік ды за другі — і адышлася далёка ад сябровак.
Пачала яна гукаць, пачала іх клікаць. А сяброўкі не чуюць, не адгукваюцца.
Хадзіла, хадзіла Маша па лесе— зусім заблудзілася.
Зайшла яна ў самую глуш, у самы гушчар. Бачыць — стаіць хатка. Пастукала Маша ў дзверы — ніхто не абзываецца. Штурхнула яна дзверы — дзверы і адчыніліся.
Увайшла Маша ў хатку, села каля акна на лавачку.
Села і думае:
«Хто ж тут жыве? Чаму нікога не відаць?..»
А ў той хатцы жыў вялізны-вялізны мядзведзь. Але яго тады дома не было: ён па лесе хадзіў.
Вярнуўся ўвечары мядзведзь, убачыў Машу, зарадаваўся.
— Ага,— кажа,— цяпер не пушчу цябе! Будзеш у мяне жыць. Будзеш у печы паліць, будзеш кашу варыць, мяне кашай карміць.
Пабедавала Маша, пасумавала, ды нічога не зробіш. Пачала яна жыць у мядзведзя ў хатцы.
Мядзведзь на цэлы дзень пойдзе ў лес, а Машы наказвае нікуды без яго з хаткі не выходзіць.
— А калі пойдзеш куды,— кажа,— усё роўна злаўлю і тады ўжо з'ем!
Пачала Маша думаць, як ёй ад мядзведзя ўцячы. Наўкол лес, у які бок ісці — не ведае, папытацца няма ў каго...
Думала яна, думала і прыдумала.
Прыходзіць раз мядзведзь з лесу, а Маша і кажа яму:
— Мядзведзь, мядзведзь, пусці мяне на дзянёк у вёску: я бабулі і дзядулю гасцінцаў занясу.