Рускія народныя казкі
Шрифт:
— Не, не пайду. Я зіму і так пад елкаю пераседжу. Бык бачыць — справы кепскія. Трэба аднаму турбавацца.
— Ну,— кажа,— вы як хочаце, а я пачну хату ставіць. I збудаваў сабе хатку адзін. Запаліў у печы і палежвае, грэецца.
А зіма настала халодная, пачалі прыціскаць маразы. Баран бегаў, бегаў, сагрэцца не можа — і пайшоў да быка:
— Бэ-э!.. Бэ-э! Пусці мяне ў хатку!
— Не, баран. Я цябе клікаў хату будаваць, дык ты: сказаў, што ў цябе кажух цёплы, ты і так перазімуеш.
— А калі не пусціш, дык я разганюся,
Бык думаў, думаў: «Давай пушчу, а то замарозіць ён мяне».
— Ну, заходзь.
Баран увайшоў у хату і каля печкі на лаўку лёг.
Неўзабаве прыбегла свіння:
— Pox! Pox! Пусці мяне, бык, пагрэцца!
— Не, свіння. Я цябе клікаў хату будаваць, дык ты сказала, што табе хоць які мароз — ты ў зямлю зарыешся.
— А не пусціш, я лычом усе вуглы падрыю, тваю хату абярну!
Бык падумаў, падумаў: «Падрые вуглы, аберне хату».
— Ну, заходзь.
Убегла свіння ў хату і залезла ў склеп, пад падлогу.
За свіннёю гусак ляціць:
— Га-гак! Га-гак! Бык, пусці мяне пагрэцца!
— Не, гусак, не пушчу! У цябе два крылы, адно падсцелеш, другім накрыешся—і так перазімуеш.
— А не пусціш, дык я ўвесь мох са сцен выскубу!
Бык падумаў, падумаў і пусціў гусака. Зайшоў гусак у хату і сеў на прыпек.
Праз нейкі час прыбягае певень:
— Ку-ка-рэ-ку! Бык, пусці мяне ў хату!
— Не, не пушчу. Зімуй у лесе пад елкаю.
— А не пусціш, дык я ўзлячу на гарышча, усю зямлю са столі зграбу, у хату холаду напушчу!
Бык пусціў і пеўня. Уляцеў певень у хату, сеў на жэрдку і сядзіць.
Вось яны жывуць сабе — упяцярых — пажываюць. Даведаліся пра гэта воўк і мядзведзь.
— Хадзем,— кажуць,— у хатку, усіх з'ямо, самі будзем Там жыць.
Сабраліся і прыйшлі. Воўк кажа мядзведзю:
— Ідзі ты першы, ты дужэйшы.
— Не, я непаваротлівы, ты больш шустры за мяне, ідзі ты першы.
Воўк і пайшоў у хатку. Толькі ўвайшоў — бык рагамі яго Да сцяны і прыпёр. Баран разбегся Ды —трах, трах! — ваўка па рэбрах, А свіння са склепа крычыць:
— Рох-рох-рох! Нажы вастру, сякеры вастру, з жывога ваўка шкуру злуплю!
Гусак яго за бакі шчыпле, а певень бегае па жэрдцы Ды крычыць:
— Так, так, так, куд-куды, падавайце яго сюды! I ножык тут, і гужык тут... Тут яго і зарэжу, тут яго і падвешу!
Мядзведзь пачуў крык — ды ходу. А воўк тузаўся, тузаўся, ледзьве вырваўся. Дагнаў мядзведзя і расказвае:
— Ой, што мне было! Траха не забілі!.. Як усхапіўся мужычышча ў чорным армячышчы ды мяне віламі Да сцяны і прыпёр. А крыху меншы мужычок, апрануты ў шэры армячок, мяне абухом па рэбрах Ды ўсё абухом па рэбрах. А яшчэ меншы за таго, у беленькім каптанчыку, мяне абцугамі за бакі хапаў. А самы маленькі мужычок, у чырвоным халаціку, бегае па жэрдцы ды крычыць: «Так, так, так, куд-куды, падавайце яго сюды! I ножык тут, і гужык тут... Тут яго і зарэжу, тут яго і падвешу!» А з-пад
Воўк і мядзведзь з таго часу да хаткі і блізка не падыходзілі.
А бык, баран, гусак Ды певень і свіння жывуць там, пажываюць і гора не знаюць.
Жыў-быў заяц у лесе. Улетку яму добра было, а зімою кепска — даводзілася да сялян на прыгумень бегаць авёс красці.
Прыбягае ён да аднаго селяніна на прыгумень, а тут ужо чарада зайцаў. От ён і пачаў ім хваліцца:
— У мяне не вусы, а вусішчы, не лапы, а лапішчы, не зубы, а зубішчы — я нікога не баюся.
Зайцы і расказалі цётцы вароне пра гэтага хвалько. Цётка варона пайшла хвалько шукаць і знайшла яго пад карчом. Заяц спужаўся:
— Цётка варона, я не буду больш хваліцца!
— А як ты выхваляўся?
— Што ў мяне не вусы, а вусішчы, не лапы, а лапішчы, не зубы, а зубішчы.
Вось яна яго трошкі і паўшчувала:
— Больш не выхваляйся!
Аднойчы сядзела варона на
плоце, сабакі яе схапілі і давай шкуматаць, а заяц гэта ўбачыў:
«Як бы гэта вароне памагчы?»
Выскачыў на пагорачак і сеў. Сабакі ўбачылі зайца, кінулі варону — ды за ім, а варона зноў на плот. А заяц ад сабак уцёк.
Праз нейкі час варона зноў сустрэла гэтага зайца і кажа яму:
— Вось ты малайчына, не выхваляка, а сапраўдны смяляка!
Жылі-былі на адным двары казёл і баран, жылі паміж сабою дружна: сена жмут і той папалам. А як вілы ў бок — дык аднаму кату Ваську! Ён такі зладзюга і разбойнік, увесь час на здабытках, і калі дзе што кепска ляжыць, дык у яго жывот баліць.
Вось ляжаць сабе казёл і баран ды гамоняць. Hi адсюль ні адтуль — кот-вуркот, шэры лоб, ідзе ды так жаласна плача.
Казёл і баран пытаюцца ў яго:
— Кот-каток, шэранькі лабок, чаго ты плачаш, чаму на трох нагах скачаш?
— Як мне не плакаць! Біла мяне гаспадыня, біла, вушы круціла. Ногі паламала, ды яшчэ і павесіць абяцала.
— А за якую віну табе такая пагібель?
— А за тое мне пагібель, што смятанку злізаў!
I зноў заплакаў кот-вуркот.
— Кот-каток, шэры лабок, чаго ж ты яшчэ плачаш?
— Як жа мне не плакаць! Баба мяне біла ды прымаўляла: «Да нас прыйдзе зяць, а дзе той смятаны ўзяць? Хочаш не хочаш, а давядзецца казла і барана рэзаць!»
Зараўлі казёл і баран:
— Ах ты, шэры кот, бесталковы лоб! За што ж ты нас загубіў?! Вось мы цябе забадаем!
Тут кот-вуркот павініўся, дараваць яму папрасіўся. Казёл і баран яму даравалі, і пачалі яны ўтрох думаць: як ім быць і што рабіць?
— Ану, сярэдні брат,— спытаў кот у барана,— ці моцны ў цябе лоб? Паспрабуй аб вароты.