Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Калi Гiзэ апiсвае ўсе iншыя салярысныя праявы, ён нагадвае мураша, якi апынуўся на замёрзлым вадаспадзе: ён не адхiляецца, не абагульняе, а карпатлiва збiрае i суха выкладае сама драбнюткiя дэталi. Але ён такi ўпэўнены ў сабе, калi гаворыць пра мiмоiды, i так захапляецца, што спалучае асобныя фазы з’яўлення мiмоiда ў залежнасцi ад усё большай дасканаласцi.

Калi глядзець на мiмоiд зверху, ён нагадвае горад, але гэта толькi iлюзiя, якая выклiкана пошукамi хоць нейкай аналогii. Калi неба бязвоблачнае, усе шматпавярховыя вырасты i частаколы на iх вяршынях апяразваюць слой нагрэтага паветра, у вынiку чаго формы, якiя i так цяжка вызначыць, хiстаюцца i раствараюцца. Першая ж аблачынка ў нябесным блакiце (я кажу гэта па зямной звычцы, бо «блакiт» пад час чырвонага дня — рыжы, а пад час блакiтнага асляпляльна белы) адразу ж знаходзiць водгук. Пачынаецца iмклiвае размнажэнне пупышак. Угору iмкнецца абалонка, якая амаль цалкам аддзялiлася ад асновы, цякучая, падобная на гронку. Яна адразу

ж блякне i праз некалькi хвiлiн становiцца надзвычай падобная на кучавое воблака. Вялiзны аб’ект дае чырванаваты цень, адны вяршынi мiмоiда нiбыта перадаюць яго iншым у кiрунку, супрацьлеглым руху сапраўднай хмары. Мне здаецца, Гiзэ даў бы адсекчы руку, каб даведацца хоць адно: чаму так адбываецца. Але такiя «адзiночныя» ўтварэннi мiмоiда — гэта дробязь у параўнаннi з бурнай дзейнасцю, якую ён распачынае, калi яго «раздражняе» наяўнасць прадметаў i формаў, якiя з’яўляюцца над iм па вiне прышэльцаў з Зямлi.

Мiмоiд iмiтуе лiтаральна ўсё, што знаходзiцца на адлегласцi не больш за восем-дзевяць мiль. Звычайна мiмоiд пад час iмiтацыi павялiчвае, а часам скажае форму, утвараючы карыкатуры альбо забаўныя спрашчэннi, асаблiва калi ён «мае справу» з механiзмамi. Зразумела, што матэрыялам заўсёды з’яўляеца адна i тая ж маса, якая хутка блякне i, выкiнутая ў паветра, не падае назад, а завiсае, спалучаная пупавiнамi, якiя хутка рвуцца, з асновай; па аснове яна i паўзе, то сцiскаючыся, то набухаючы i раздуваючыся, i тады непрыкметна з’яўляюцца неверагодна складаныя ўзоры. Лятальны апарат, рашоткавая ферма або мачта паўтараюцца з аднолькавай iмклiвасцю; мiмоiд не рэагуе толькi на людзей, а дакладней, на жывыя арганiзмы, у тым лiку i на раслiны — дзеля эксперымента нястомныя даследнiкi нават раслiны прывезлi на Салярыс. Затое муляжы напрыклад, чалавека, сабакi або дрэва, — зробленыя з любога матэрыялу, капiруюцца адразу ж.

I тут, на жаль, трэба зазначыць, што такое выключнае на Салярыс «паслушэнства» мiмоiда эксперыментатарам назiраецца не заўсёды. У сама свядомага мiмоiда надараюцца «лянiвыя днi», калi ён толькi вельмi марудна пульсуе. Кожная фаза «пульсу» доўжыцца больш за дзве гадзiны, таму пульсацыя адбываецца непрыкметна. Выявiць яе ўдалося толькi з дапамогай спецыяльных кiназдымкаў.

У гэты час мiмоiд, асаблiва стары, вельмi прыдатны для шпацыру: надзейнай апорай служаць i дыск, якi плавае ў Акiяне, i нарасты, якiя ўзвышаюцца над iм.

Вядома, можна знаходзiцца на мiмоiдзе i ў яго «працоўныя» днi, але тады бачнасць амаль роўная нулю, бо з пухiрыстых адгалiнаванняў абалонкi, якая капiруе форму, увесь час сыплецца пушыстая, белаватая, як дробны снег, калоiдная завiсь. Зрэшты, зблiзку iмiтаваныя формы немажлiва ахапiць позiркам: сваiмi памерамi яны нагадваюць зямныя горы. Да таго ж нiжняя частка мiмоiда, якi «працуе», ад слiзiстага дажджу становiцца лiпкай i толькi праз некалькi гадзiн слiзь застывае i ўяўляе цвёрдую скарынку, якая ў шмат разоў лягчэйшая за пемзу. Але без адпаведнага рыштунку можна i заблудзiцца ў лабiрынце пузатых адгалiнаванняў, якiя нагадваюць цi то калоны, што расцягваюцца i сцiскаюцца, цi то напалову вадкiя гейзеры. Заблудзiцца можна нават пры сонечным святле, яго промнi не могуць прабiць заслону, якую няспынна выкiдваюць у атмасферу «выбухi-iмiтатары».

Назiраннi за мiмоiдам у шчаслiвыя для яго днi (а калi казаць больш дакладна, то ў днi, шчаслiвыя для даследнiка, якi знаходзiцца над мiмоiдам) могуць пакiнуць незабыўныя ўражаннi. У мiмоiда бывае свой «творчы ўздым», калi ён выпускае неверагодную колькасць звышпрадукцыi. Ён то капiруе знешнiя формы, то робiць iх больш складанымi або стварае iх «фармальны працяг» — такiм чынам ён можа забаўляцца цэлымi гадзiнамi на радасць мастаку-абстракцыянiсту i на адчай вучонаму, якi дарэмна спрабуе зразумець хоць што-небудзь. Часам у дзейнасцi мiмоiда выяўляюцца рысы амаль што дзiцячага прымiтывiзму, часам ён паддаецца «стылю барока», тады на ўсiм, што ён вытварае, ляжыць адбiтак няўклюднай велiчы. Старыя мiмоiды часта фабрыкуюць неверагодна смешныя формы. Праўда, я нiколi не смяяўся з iх — таямнiчае вiдовiшча занадта моцна здзiўляла мяне.

Зразумела, што ў першыя гады вывучэння ўсе так i накiнулiся на мiмоiды. Iх палiчылi цэнтрамi салярыснага Акiяна, бо думалi, што менавiта тут адбудзецца доўгачаканы кантакт дзвюх цывiлiзацый. Аднак вельмi хутка высветлiлася, што пра кантакт не можа быць i гаворкi, бо ўсё пачынаецца i заканчваецца iмiтаваннем формы.

Антрапамарфiзм (або зоамарфiзм) зноўку пранiзваў адчайныя пошукi даследнiкаў, яны бачылi ў розных змяненнях жывога Акiяна то «органы адчування», то нават «канечнасць»; нейкi час вучоныя (напрыклад, Мартанс i Эканаi) лiчылi «канечнасцю» i «хрыбетнiкi», i «мiгценнiкi» Гiзэ. Але гэтыя пратуберанцы жывога Акiяна, якiя часам уздымалiся ў атмасферу на дзве мiлi, можна назваць «канечнасцямi», роўна як землятрус — «гiмнастыкай» зямной кары.

Каталог формаў, якiя паўтараюцца адносна пастаянна i нараджаюцца жывым Акiянам параўнальна часта, налiчвае каля трохсот адзiнак. За суткi можна выявiць iх на паверхнi некалькi дзесяткаў альбо сотняў. Сама «нечалавечыя» формы, гэта значыць абсалютна не падобныя нi на што зямное, як даказвае школа Гiзэ, — гэта сiметрыяды.

Было ўжо добра вядома, што Акiян не агрэсiўны i ў плазматычных глыбiнях можа загiнуць толькi вельмi неасцярожны або бесклапотны чалавек (вядома, калi не лiчыць няшчасных выпадкаў, што выклiканы пашкоджаннем кiслароднага апарата альбо кандыцыянера). Нават цылiндрычныя рэкi «даўгуноў» або пачварныя слупы «хрыбетнiкаў», якiя па-вар’яцку хiсталiся памiж хмарамi, можна прабiць наскрозь любым апаратам для палёту, i гэта не прынясе нiякай шкоды — плазма дасць дарогу, расступаючыся перад iншародным целам, iмклiва, з хуткасцю гука ў салярыснай атмасферы; яна ж адчынiць, калi яе прымусiць, глыбокiя тунелi нават у тоўшчы Акiяна. З гэтай мэтай iмгненна трацiцца велiзарная энергiя — Скрабiн падлiчыў, што яна раўняецца 1019 эргаў!!! I ўсё адно, калi пачыналi даследаваць сiметрыяды, вучоныя захоўвалi надзвычайную бяспеку, штораз адступаючы, выдумляючы ўсё новыя меры перасцярогi (часам толькi ўяўныя), а прозвiшчы тых, хто першы выправiўся ў бездань сiметрыяд, ведаюць на Зямлi нават дзецi.

Хоць ад гэтых велiканаў могуць снiцца жудасныя сны, сама страшнае ў сiметрыядах зусiм не iх выгляд. Страх выклiкае хутчэй тое, што ў межах сiметрыяд няма нiчога пастаяннага i пэўнага, там не дзейнiчаюць нават фiзiчныя законы. Менавiта даследнiкi сiметрыяд настойлiва даказвалi, што жывы Акiян мае розум.

Сiметрыяды з’явiлiся раптоўна. Iх нараджае нешта накшталт вывяржэння. Прыкладна за гадзiну да нараджэння сiметрыяды на плошчы ў некалькi дзесяткаў квадратных кiламетраў Акiян пачынае асляпляльна блiшчаць, нiбыта становiцца шкляным. Але нi плаўнасць, нi рытм хвалеўтварэння не змяняюцца. Часам сiметрыяды ўзнiкаюць там, дзе была лейка пасля «мiгценнiка», якi пайшоў углыбiню. Прыкладна праз гадзiну шклопадобная абалонка ўзлятае ўгору, як пачварны пухiр, у якiм адлюстроўваюцца небасхiл, сонца, хмары, гарызонт. Пухiр ззяе ўсiмi колерамi вясёлкi, гульня колераў нагадвае бляск маланак. Гэтая з’ява непаўторная!

Сама ўражлiвыя эфекты святла даюць сiметрыяды, якiя ўзнiкаюць пад час блакiтнага дня або перад самым заходам сонца. Тады здаецца, што з нетраў адной планеты нараджаецца другая, якая з кожным iмгненнем падвойвае свой аб’ём. Шар, якi палае асляпляльным бляскам, лопаецца адразу ж, як толькi падымецца з глыбiнi, падзяляючыся ў верхняй частцы на вертыкальныя сектары, але не распадаецца. Гэтая стадыя, не зусiм удала названая «фазай кветкавай чашачкi», доўжыцца некалькi секунд. Скiраваныя ў неба перапончатыя дугi круцяцца, зрастаюцца ў нябачным чэраве i iмгненна ўтвараюць нешта накшталт магутнага тулава, унутры якога адбываюцца сотнi з’яў адначасова. У самым цэнтры (яго ўпершыню даследавала экспедыцыя Гамалеi ў складзе сямiдзесяцi чалавек) з вялiзных полiкрышталёў складваецца галоўны стрыжань. Часам яго называюць «хрыбетнiкам» (гэты тэрмiн мне здаецца ўдалым). Неверагодныя спляценнi цэнтральнай апоры падтрымлiваюцца ў момант утварэння вертыкальнымi слупамi вадкага, амаль цалкам вадзянiстага рэчыва, якiя выбухаюць з кiламетровых правалаў. У гэты ж час калос нараджае глухi працяглы гук, а навокал уздымаецца вал снежнай, з буйнымi сотамi пены, якая шалёна пульсуе. Пасля пачынаецца надзвычай складанае кручэнне (ад цэнтра да знешнiх межаў) патоўшчаных плоскасцей, на iх наслойваюцца палосы цягучай масы, якая падымаецца з глыбiнi, адначасова гейзеры, пра якiя я толькi што казаў, застываюць, гусцеюць i ператвараюцца ў рухомыя, падобныя на шчупальцы, калоны, скопiшчы якiх скiраваны ў канкрэтных напрамках, падпарадкоўваючыся дынамiцы ўсяго збудавання, i зараз нагадваюць узнятыя ў неба жабры вялiзнага зародыша, якi расце з неверагоднай хуткасцю; у «жабрах» пульсуе ружовая кроў i цёмна-зялёная, амаль чорная вада. З гэтага моманту сiметрыяды пачынаюць выяўляць сваю сама незвычайную ўласцiвасць — здольнасць пераўтвараць або нават прыпыняць дзеянне некаторых фiзiчных законаў. Перш за ўсё зазначым, што дзвюх аднолькавых сiметрыяд не бывае, геаметрыя кожнай з iх — гэта новае «вынаходства» жывога Акiяна. Далей — сiметрыяда выпрацоўвае ўнутры сябе тое, што часта называецца «машынамi iмгненнага дзеяння», хоць гэтыя ўтварэннi зусiм не падобныя на нашы машыны — маецца на ўвазе даволi вузкая i тым самым быццам «механiчная» скiраванасць дзеяння.

Калi гейзеры, якiя рвуцца з безданi, застынуць альбо ўспучацца i стануць тоўстымi сценамi галерэй i калiдораў, што разыходзяцца ва ўсе бакi, а «плёнкi» ўтвораць сiстэмы плоскасцей, якiя перасякаюцца, павецяў, скляпенняў, сiметрыяда пачынае апраўдваць сваю назву: кожнаму мудрагелiстаму перапляценню пралётаў, хадоў i схiлаў ля аднаго полюса адпавядае дакладна такое ж перапляценне ля супрацьлеглага.

Праз дваццаць — трыццаць хвiлiн гiгант пачынае паволi пагружацца, часам адхiляючыся ад вертыкальнай восi на восем — дванаццаць градусаў. Сiметрыяды бываюць вялiкiя i малыя, але нават «карлiкi» ўзвышаюцца над узроўнем Акiяна метраў на восемсот i вiдаць за добры дзесятак мiль. Больш за ўсё бяспечна залазiць унутр сiметрыяды адразу ж, як толькi спынiцца яе пагружэнне i запануе раўнавага, а вось сiметрыяды зноў супадзе з вертыкаллю. Сама зручны ўчастак крыху нiжэй за вяршыню. Даволi гладкую палярную «шапку» абвiвае пояс, якi зрэзаны вусцямi ўнутраных камер i праходаў. Наогул жа сiметрыяда ўяўляе ўвасабленне ў прасторы нейкага надзвычай складанага ўраўнення.

Поделиться:
Популярные книги

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Огни Аль-Тура. Завоеванная

Макушева Магда
4. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Завоеванная

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II