Салярыс
Шрифт:
Тады ўпершыню за ўсю гiсторыю салярыстыкi прагучалi галасы, якiя патрабавалi нанесцi тэрмаядзерны ўдар. Па сутнасцi, гэта больш жорстка, чым любая помста: хацелi знiшчыць тое, што не маглi зразумець. Цанкен, намеснiк начальнiка рэзервовай групы Гiзэ (у вынiку памылкi аўтамата-перадатчыка, якi недакладна вызначыў каардынаты месца даследавання, Цанкен застаўся жывы, бо заблудзiўся над Акiянам i з’явiўся на месца лiтаральна праз некалькi хвiлiн пасля выбуху, — калi падлятаў, ён яшчэ ўбачыў чорны грыб), калi абмяркоўвалася пытанне, прыстрашыў, што ўзарве Станцыю разам з сабой i iншымi васемнаццаццю
Але часiны такiх буйных экспедыцый на планету даўно мiнулiся. Саму Станцыю стваралi, назiраючы за яе будаўнiцтвам са спадарожнiкаў. Зямля магла б ганарыцца маштабамi iнжынернага збудавання, калi б Акiян за некалькi секунд не нараджаў канструкцыi, якiя па велiчынi перабольшвалi Станцыю ў мiльёны разоў. Станцыя ўяўляе дыск дыяметрам дзвесце метраў, чатырох’ярусны ў цэнтры i двух’ярусны па краях. Яна вiсiць на вышынi ад пяцiсот да тысячы пяцiсот метраў над Акiянам дзякуючы гравiтатарам, якiя працуюць на энергii анiгiляцыi, i забяспечана, акрамя абсталявання, якое звычайна бывае на Станцыях i вялiкiх Сатэлоiдах, спецыяльнымi радарнымi ўстаноўкамi, што пры першых жа змяненнях акiянскай паверхнi могуць уключыць дадатковыя магутнасцi, i, як толькi з’яўляюцца вешчуны нараджэння новага жываўтварэння, стальны дыск накiроўваецца ў стратасферу.
Цяпер Станцыя амаль што бязлюдная. З той пары, як робаты па невядомай мне прычыне апынулiся пад замком у нiжнiх трумах, можна было доўга хадзiць па пустых калiдорах, як на дрэйфуючым караблi, абсталяванне якога перажыло яго экiпаж.
Калi я паставiў дзевяты том манаграфii Гiзэ на палiцу, мне здалося, што сталь, пакрытая тоўстым слоем порыстага пенапласту, затрымцела пад нагамi. Я насцярожыўся, але вiбрацыя не паўтарылася. Бiблiятэка была добра iзалявана ад усяго корпуса, i вiбрацыя магла ўзнiкнуць толькi з аднае прычыны — са Станцыi стартавала ракета. Гэтая думка працверазiла мяне. Я яшчэ не ведаў, цi палячу, як хацеў гэтага Сарторыус. Калi б я паводзiў сябе так, быццам падзяляю яго планы цалкам, мог бы ў лепшым выпадку адтэрмiнаваць сутыкненне; я быў амаль перакананы, што справа дойдзе да сутычкi, бо вырашыў зрабiць усё, на што я здатны, каб уратаваць Хэры. Сама галоўнае, цi мае Сарторыус шанцы на поспех. У яго была вялiкая перавага — як фiзiк ён ведаў гэтую праблему значна лепш, чым я; я мог разлiчваць, як гэта нi дзiўна, толькi на бездакорнасць рашэнняў, якiя дарыў нам Акiян.
Пасля я цэлую гадзiну прасядзеў над мiкрафiльмамi, спрабуючы вылавiць нешта разумнае з мора праклятай матэматыкi, на мове якой гаварыла фiзiка нейтрынных працэсаў. Напачатку мне здавалася гэта марнай справай, тым больш што неверагодна цяжкiх тэорый нейтрыннага поля было пяць — яскравы доказ iх недасканаласцi. У рэшце рэшт мне ўдалося знайсцi што-кольвечы пэўнае. Я выпiсваў формулы, калi ў дзверы пастукалi.
Я хуценька падышоў да дзвярэй i адчынiў iх, загароджваючы сваiм целам уваход. З’явiўся блiскучы ад поту твар Снаўта. Больш нiкога ў калiдоры не было.
— А, гэта ты, — сказаў я i шырока адчынiў дзверы. — Заходзь.
— Ага, гэта я, — адказаў Снаўт.
Голас
— Гэта доктар Снаўт, Хэры. Снаўт, гэта… мая жонка.
— Я… сябра экiпажа… мяне цяжка сустрэць, i таму… — паўза небяспечна зацягвалася, — я не меў мажлiвасцi пазнаёмiцца…
Хэры ўсмiхнулася i працягнула яму руку, ён пацiснуў яе, як мне падалося, крыху знiякавелы, памiргаў i ўперыўся позiркам у Хэры. Я паклаў руку яму на плячо.
— Выбачайце, — сказаў Снаўт, звяртаючыся да Хэры. — Я хацеў бы пагаварыць з табой, Кельвiн…
— Калi ласка, — адказаў я са свецкай нязмушанасцю; усё гэта нагадвала мне фарс, але нiчога не зробiш. — Хэры, дарагая, мы табе не будзем замiнаць? Нам з доктарам трэба абмеркаваць нашы сумныя справы.
Я за локаць падвёў Снаўта да маленькiх крэслаў на супрацьлеглым баку залы. Хэры ўселася ў крэсла, на якiм толькi што сядзеў я, яна падсунула яго так, што калi адкрывала галаву ад кнiгi, то магла бачыць нас.
— Як справы? — цiха спытаўся я.
— Я развёўся, — адказаў ён шэптам з прысвiстам.
Калi б мне некалi расказалi гэтую гiсторыю, перадалi такi пачатак гаворкi, я рассмяяўся б, але на Станцыi маё адчуванне гумару атрафiравалася.
— Кельвiн, з учарашняга дня я пражыў некалькi гадоў. Ды якiх гадоў! А ты?
— Я… нiчога… — прамовiў я праз хвiлiну, не ведаючы, што казаць далей.
Я добра адносiўся да Снаўта, але адчуваў, што зараз мне трэба асцерагацца яго, дакладней, таго, што ён збiраецца мне паведамiць.
— Нiчога? — перапытаў Снаўт такiм самым тонам, як i я. — Ага, нават так?..
— Што ты маеш на ўвазе?
Я зрабiў выгляд, што не разумею яго. Снаўт прымружыў пачырванелыя вочы i нахiлiўся да мяне так блiзка, што я адчуў яго дыханне. Ён зашаптаў:
— Мы загразлi, Кельвiн. З Сарторыусам ужо нельга звязацца, я ведаю толькi тое, што напiсаў табе i што ён сказаў мне пасля нашай цудоўнай канферэнцыi…
— Ён выключыў вiдэафон? — спытаўся я.
— Не, у яго кароткае замыканне. Здаецца, ён зрабiў яго знарок, альбо… Снаўт махнуў кулаком, нiбыта нешта разбiваў.
Я моўчкi пазiраў на яго. Левы куточак яго вуснаў скрывiўся ў непрыемнай усмешцы.
— Кельвiн, я прыйшоў таму… — Ён не дагаварыў. — Што ты хочаш рабiць?
— Ты маеш на ўвазе тое пiсьмо? — паволi прамовiў я. — Зраблю, не маю падстаў адмаўляцца, таму я i сяджу тут, хачу разабрацца…
— Не, — перапынiў ён, — я не пра тое…
— А пра што? — спытаўся я з наўмысным здзiўленнем. — Я слухаю.
— Сарторыус, — прамармытаў ён, — яму здаецца, што ён знайшоў шлях… ведаеш…
Снаўт не спускаў з мяне вачэй. Я сядзеў спакойна, спрабуючы захаваць абыякавы выраз твару.
— Перш за ўсё тая гiсторыя з рэнтгенам. Тое, што рабiў з iм Гiбарыян, памятаеш? Магчыма пэўная мадыфiкацыя…