Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Як вядома, кожнае ўраўненне можна выразiць геаметрычнай мовай, збудаваўшы адпаведна гэтаму ўраўненню фiгуру ў прасторы. У гэткiм разуменнi сiметрыяда нагадвае плоскасць Лабачэўскага i адмоўную Рыманавую крывiзну. Але гэтае падабенства надта далёкае, бо складанасць сiметрыяды неверагодная. Сiметрыяда ўяўляе ўвасабленне цэлай матэматычнай сiстэмы, якое займае некалькi кубiчных мiль, да таго ж увасабленне чатырохмернае; у сiметрыядах сам час не застаецца нязменным.

Сама простае, вядома, дапусцiць, што перад намi «матэматычная машына» жывога Акiяна, мадэль разлiкаў, неабходных яму для нейкiх невядомых нам мэт, але гэтую гiпотэзу Фермонта сёння ўжо нiхто не падтрымлiвае. Яна надта спакуслiвая, але ўяўленне, што з дапамогай такiх велiзарных вывяржэнняў, дзе кожная часцiнка падпарадкавана значна больш складаным формулам матэматычнага аналiзу, жывы Акiян цiкавiцца пытаннямi матэрыi, быцця, космасу, праiснавала не вельмi доўга. Вельмi шмат з’яў, што адбываюцца

ў сiметрыядзе, супярэчаць гэткай простай (i нават па-дзiцячы наiўнай, як гавораць некаторыя) iнтэрпрэтацыi.

Былi спробы знайсцi якую-небудзь зразумелую наглядную аналогiю; даволi папулярнае тлумачэнне Аверыяна, якi прапанаваў такое параўнанне: уявiм сабе старажытнае зямное збудаванне эпохi росквiту Вавiлона, якое ўзведзена з жывога рэчыва, што мае здольнасць узбуджацца i развiвацца; архiтэктонiка яго пачаргова праходзiць шэраг фаз, проста на вачах прымаючы формы грэцкай i раманскай архiтэктуры, затым калоны становяцца тонкiмi, як травiнка, скляпенне — бязважкiм, яно iмкнецца ўгору, аркi ператвараюцца ў крутыя парабалы, затым завастраюцца, як у готыцы. Готыка дасягае дасканаласцi, затым старэе, яе строгасць змяняецца оргiяй пышных формаў, на нашых вачах квiтнее мудрагелiстае барока. Паступова, пераходзячы разам з нашым жывым збудаваннем ад аднаго стылю да другога, мы прыйдзем да архiтэктуры касмiчнай эпохi. Уявiўшы ўсё гэта, мы хоць крыху наблiзiмся да разумення таго, што такое сiметрыяда.

Але такое параўнанне, хоць яго ўдасканальвалi i развiвалi, нават спрабавалi праiлюстраваць спецыяльнымi мадэлямi i фiльмамi, у лепшым выпадку доказ нашай бездапаможнасцi, у горшым — спроба ўхiлiцца ад праблемы, а мо проста падман, бо сiметрыяда не падобная нi на што зямное…

Чалавек можа ўспрымаць адразу не вельмi шмат; мы бачым толькi тое, што адбываецца перад намi, тут, цяпер; але мы не здольныя ўявiць сабе мноства адначасовых працэсаў, няхай нават узаемазвязаных, нават тых, што дапаўняюць адзiн аднаго. Гэта датычыць нават параўнальна простых з’яў. Гiсторыя аднаго чалавека можа мець вельмi вялiкае значэнне, гiсторыю некалькiх сотняў цяжка прасачыць, а гiсторыя тысячы або мiльёна не азначае па сутнасцi нiчога. Сiметрыяда — мiльён, не, нават мiльярд, узведзены ў ступень бясконцасцi, сiметрыяда — сама неймавернасць. Мы стаiм у адным з яе завулкаў удзесяцяронай прасторы Кронекера, — быццам мурашы, якiя замерлi на жывым скляпеннi, перад намi — плоскасцi, што iмкнуцца ўгору i цьмяна мiльгаюць у святле нашых асвятляльных ракет, мы назiраем iхняе ўзаемапранiкненне, плаўнасць i бездакорную дасканаласць, i ўсё гэта — толькi момант, бо галоўнае тут — рух, засяроджаны i мэтанакiраваны. Мы бачым толькi асобнае трымценне адной струны ў сiмфанiчным аркестры звышгiгантаў i ведаем — але толькi ведаем, а не разумеем, — што адначасова над намi i пад намi, у спiчастых нетрах, за межамi зроку i ўяўлення адбываюцца тысячы i мiльёны пераўтварэнняў, звязаных мiж сабой, як ноты, матэматычным кантрапунктам. Нехта назваў сiметрыяду геаметрычнай сiмфонiяй, але ў такiм разе нас варта назваць яе глухiмi слухачамi.

Каб хоць што-небудзь тут убачыць, трэба было б адысцiся, адступiцца на неверагодную далеч, але ж у сiметрыядзе ўсё — нутро, размнажэнне, лавiны нараджэнняў, няспыннае фармаванне, дарэчы, тое, што фармуецца i само фармуе. Нiякая мiмоза так чуйна не адгукнецца на дотык, як адгукаецца аддаленая ад нас на шмат мiль i на сотнi ярусаў частка сiметрыяды на змяненнi, што адбываюцца ў тым месцы, дзе мы стаiм. Кожная канструкцыя, якая iснуе толькi адно iмгненне, сама мадэлюе ўсе iншыя i дырыжыруе iмi, а яны ў сваю чаргу ўздзейнiчаюць на яе. Так, гэта сiмфонiя, але такая, якая сама сябе стварае i сама сябе заглушае.

Фiнал сiметрыяды страшны. Калi назiраеш за iм, здаецца, што з’яўляешся сведкам трагедыi, а мо нават забойства. Праз дзве-тры гадзiны — столькi доўжыцца працэс разрастання, павелiчэння, самастварэння — жывы Акiян пераходзiць у атаку: гладкая паверхня моршчыцца, супакоены, пакрыты засохлай пенай прыбой закiпае; ад самага гарызонту iмчыць мноства канцэнтрычных хваляў, гэткiх жа мускулiстых кратэраў, як i тыя, што суправаджаюць нараджэнне мiмоiда, але на гэты раз яны неверагодна большыя. Падводная частка сiметрыяды выцясняецца, калос паволi ўздымаецца ўгору, нiбыта выцiскаецца за межы планеты, верхнiя слаi Акiяна актывiзуюцца, залазяць усё вышэй на бакавыя сцены, застываюць на iх, замуроўваюць адтулiны, але гэта не iдзе нi ў якое параўнанне з тым, што адбываецца ў глыбiнi сiметрыяды. Спачатку формаўтваральныя працэсы — самастварэнне i самапераўтварэнне архiтэктонiкi на кароткi час замаруджваюцца, а пасля шалёна паскараюцца. Рухi, якiя да гэтага былi плаўныя, мерныя, такiя ўпэўненыя, нiбыта яны мусiлi доўжыцца стагоддзямi, набываюць стрымгаловую хуткасць. Узнiкае прыгнечанасць ад таго, што быццам бы перад пагрозай небяспекi калос iмкнецца нешта паспець. Але чым хутчэй адбываюцца змены, тым больш вiдавочным становiцца страшнае, агiднае перараджэнне самога матэрыялу i яго дынамiкi. Спiчастыя скрыжаваннi дзiўна гнуткiх

плоскасцей правiсаюць, становяцца мяккiмi, вялымi; з’яўляюцца няскончаныя, пачварныя, скалечаныя формы; з нябачнай глыбiнi чуваць штораз мацнейшы шум, гул, у перадсмяротных пакутах паветра нараджае ў велiзарных горлах, пралётах i скляпеннях, пакрытых слiззю, неверагодны стогн i храпенне; адчуваецца, як усё навокал памiрае, i гэта насуперак iмклiваму руху. Гэты рух — знiшчальны. I вось ужо толькi вiхор, якi скавыча ў бяздонных калодзежах, падтрымлiвае, раздзьмухвае велiзарнае збудаванне; яно пачынае спаўзаць, раставаць, нiбыта ахопленыя полымем соты; дзе-нiдзе яшчэ бачны апошнiя сутаргi, бездапаможнае трымценне; затым велiкан, якi няспынна атакуецца звонку i падмываецца хвалямi, паволi куляецца i знiкае ў гэткiм жа вiры з пены, у якiм ён нарадзiўся.

I што ўсё гэта азначае? Так, што гэта азначае?..

Памятаю, як адна школьная экскурсiя наведала Iнстытут салярыстыкi ў Адэне. Я быў тады асiстэнтам Гiбарыяна. Праз бакавую залу бiблiятэкi школьнiкаў правялi ў галоўнае памяшканне, якое ў асноўным з’яўлялася сховiшчам мiкрафiльмаў. На плёнках былi зняты нязначныя фрагменты нутра сiметрыяд, якiя, вядома, ужо даўно не iснавалi. Усяго ж там — не асобных кадраў, а цэлых шпуляў з плёнкай — больш за дзевяноста тысяч. I вось тады таўсматая дзяўчынка гадоў пятнаццацi, рашуча i запытальна пазiраючы праз акуляры, спыталася:

— А навошта ўсё гэта?..

У няёмкiм маўчаннi, якое наступiла адразу ж, настаўнiца сурова зiрнула на свавольную вучанiцу, а мы, салярысты-экскурсаводы (я таксама быў там), не маглi адказаць. Сiметрыяды ж непаўторныя, i, як правiла, не паўтараюцца працэсы, што ў iх адбываюцца. Часам паветра перастае праводзiць у iх гук, часам павялiчваецца або змяншаецца каэфiцыент праламлення. У асобных месцах рытмiчна пульсуе прыцягненне, нiбыта ў сiметрыяды пачынае бiцца гравiтацыйнае сэрца. Часам нашыя гiракомпасы проста вар’яцеюць; дзе-нiдзе з’яўляецца i знiкае павышаная iанiзацыя. Гэта можна доўжыць бясконца. Зрэшты, нават калi загадка сiметрыяд будзе адгадана, застануцца яшчэ асiметрыяды…

Яны ўзнiкаюць такiм жа чынам, але фiнал у iх — iншы. У iх нельга нiчога адрознiць: у iх усё трасецца, палае, мiльгае. Мы ведаем толькi адно: асiметрыяды — гэта ачагi працэсаў, хуткасць якiх мяжуе з фiзiчна магчымымi велiчынямi; часам асiметрыяды называюць «велiзарнымi квантавымi з’явамi». Матэматычнае падабенства асiметрыяд з мадэлямi пэўных атамаў такое часовае i мiмалётнае, што некаторыя лiчаць яго другараднай або нават выпадковай прыкметай. Асiметрыяды жывуць значна менш, чым сiметрыяды, — не больш за дваццаць хвiлiн, а iхняя пагiбель яшчэ больш страшная: адразу за вiхурай, якая з аглушальнымi грымотамi запаўняе i ўзрывае iх, на месцы асiметрыяд з неверагоднай хуткасцю ўздымаецца бурлiвая гiдкая вадкасць. Яна разлiваецца пад бруднай пенай i залiвае ўсё, а пасля адбываецца выбух, якi нагадвае вывяржэнне вулкана гразi: ён выкiдвае слуп пашкуматаных рэшткаў, якiя доўга яшчэ падаюць на неспакойную паверхню Акiяна. Вецер ганяе гэтыя шматкi, высахлыя, жаўтлявыя, пляскатыя, яны нагадваюць закасцянелыя перапонкi або празрыстыя храсткi. Пазней iх можна знайсцi на хвалях за дзесяткi кiламетраў ад месца выбуху.

Асобную групу складаюць утварэннi, якiя цалкам аддзяляюцца ад жывога Акiяна на больш-менш працяглы час. Яны сустракаюцца значна радзей, i iх значна цяжэй заўважыць. Калi ўпершыню былi знойдзены iх рэшткi, вучоныя палiчылi, як стала вядома пазней, цалкам памылкова, што гэта рэшткi насельнiкаў акiянскiх глыбiнь. Часам здаецца: утварэннi спрабуюць уратавацца ўцёкамi ад пагонi «мiгценнiкаў», нiбы дзiўныя шматкрылыя птушкi. Але гэтае зямное параўнанне нiчога не вытлумачвае. Часам — вельмi рэдка — на скалiстых берагах астравоў можна заўважыць дзiўныя сiлуэты, якiя нагадваюць альбо цюленяў, альбо пiнгвiнаў. Яны статкам грэюцца на сонцы або лянiва спаўзаюць у мора, каб злiцца з iм у адно цэлае.

Даследнiкi ўсё нiяк не маглi вырвацца з зачараванага кола зямных, чалавечых паняццяў, а першы кантакт…

Экспедыцыi пераадолелi сотнi кiламетраў у глыбiнi сiметрыяд, расставiлi сотнi прыбораў-рэгiстратараў, аўтаматычныя кiнакамеры; тэлеперадатчыкi штучных спадарожнiкаў фiксавалi з’яўленне мiмоiдаў i «даўгуноў», iх выспяванне i адмiранне. Папаўнялiся бiблiятэкi, раслi архiвы. За гэта неаднойчы даводзiлася вельмi дорага плацiць. Семсот васемнаццаць чалавек загiнулi ў катаклiзмах, бо не паспелi выбрацца з прыгавораных да гiбелi гiгантаў, сто шэсць з iх — толькi ў адной катастрофе, — у ёй загiнуў i сам Гiзэ, якому было ўжо семдзесят гадоў. Пагiбель, звычайна ўласцiвая асiметрыядам, здарылася з утварэннем, якое ўяўляла надзвычай выразную сiметрыяду. Велiзарны фантан гразi за лiчаныя секунды знiшчыў семдзесят дзевяць чалавек у бранiраваных скафандрах, машыны i прыборы, ён збiў сваiмi струменямi i дваццаць сем пiлотаў, якiя знаходзiлiся ў лятаючых апаратах над месцам вывучэння. Гэтае месца — на скрыжаваннi сорак другой паралелi з восемдзесят дзевятым мерыдыянам — адзначана на мапах як «Вывяржэнне ста шасцi». Але толькi на мапах — на паверхнi Акiяна не засталося нiякага следу.

Поделиться:
Популярные книги

Секси дед или Ищу свою бабулю

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Секси дед или Ищу свою бабулю

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0