Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Не ведаю, колькi я прастаяў, абапёршыся на халодны метал сцяны. На Станцыi панавала цiшыня, адзiным жывым пiскам быў далёкi манатонны гул кандыцыянераў.

Я паляпаў сябе па шчоках i паплёўся на радыёстанцыю Калi нацiснуў на клямку, пачуў гучны голас:

— Хто там?

— Гэта я, Кельвiн.

Снаўт сядзеў ля столiка памiж кучай алюмiнiевых пачкаў i пультам перадатчыка i проста з бляшанкi еў мясныя кансервы. Не ведаю, чаму пад жыллё ён выбраў радыёстанцыю. Ашаломлены, я стаяў

у дзвярах, гледзячы на яго скiвiцы, якiя жавалi мяса, i раптам адчуў, што я галодны. Я падышоў да палiц, з кучы талерак выбраў менш запыленую i ўсеўся насупраць Снаўта. Нейкi час мы жавалi моўчкi, пасля Снаўт устаў, дастаў з насценнага шкапчыка тэрмас i налiў па шклянцы гарачага булёну. Ставячы тэрмас на падлогу, бо на столiку не было месца, ён спытаўся:

— Ты бачыў Сарторыуса?

— Не. А дзе ён?

— Наверсе.

Наверсе знаходзiлася лабараторыя. Мы зноў замоўклi. Было так цiха, што бляшанкi аж бразгалi ў нашых руках. На радыёстанцыi панавала ноч. Iлюмiнатар быў шчыльна зачынены звонку, пад столлю гарэлi чатыры круглыя свяцiльнiкi. Iх водблiскi трымцелi ў пластыкавым корпусе перадатчыка.

На скулах Снаўта выступiлi чырвоныя жылкi. Ён быў зараз у чорным вялiкiм паношаным свiтэры.

— Што з табой? — спытаўся Снаўт.

— Нiчога. А што можа быць?

— Ты спацеў.

Я рукой выцер лоб. Сапраўды, я аблiваўся потам; гэта, вiдаць, была рэакцыя на ранейшыя ўражаннi. Снаўт пазiраў на мяне. Мо расказаць яму? Я хацеў, каб Снаўт аказаў мне найбольш спрыяння. Хто, супраць каго i якую вёў тут гульню?

— Горача, — прамовiў я. — Я думаў, што клiматызатары ў вас працуюць лепей.

— Праз гадзiну будзе нармальна. А ты ўпэўнены, што ўспацеў толькi ад гарачынi? — Ён пiльна зiрнуў на мяне.

Я старанна жаваў, не выдаючы, што прыкмецiў яго позiрк.

— Што ты думаеш рабiць? — нарэшце спытаўся Снаўт, калi мы закончылi есцi.

Ён кiнуў увесь посуд i пустыя бляшанкi ва ўмывальнiк ля сцяны i зноў сеў у крэсла.

— Далучаюся да вас, — адказаў я флегматычна. — Вы ж маеце нейкi план даследаванняў? Нейкi новы раздражняльнiк, здаецца, рэнтген цi яшчэ нешта.

— Рэнтген? — здзiвiўся Снаўт. — Дзе ты гэта чуў?

— Не помню. Мне нехта сказаў. Мо на «Праметэi». А што? Вы яго ўжо скарыстоўваеце?

— Я не ведаю дэталяў. Гэта была iдэя Гiбарыяна. Ён распачаў разам з Сарторыусам. Але адкуль ты пра гэта ведаеш?

Я пацiснуў плячыма.

— Не ведаеш дэталяў? Ты мусiш быць пад час доследаў, гэта ж уваходзiць у твае абавязкi. — Я не дагаварыў.

Снаўт маўчаў. Пiск кандыцыянера сцiх. Тэмпература была нармальная. У паветры вiсеў толькi несцiханы высокi гук, якi нагадваў мармытанне канаючай мухi. Снаўт устаў, падышоў да пульта кiравання i пачаў

бяссэнсава пстрыкаць выключальнiкамi — галоўны рубiльнiк быў адключаны. Праз нейкi час ён прамовiў, не паварочваючы галавы:

— Трэба будзе ў сувязi з гэтым выканаць усе фармальнасцi… ведаеш…

— Праўда?

Ён павярнуўся i зiрнуў на мяне нiбыта шалёны. Не магу сцвярджаць, што я знарок стараўся вывесцi яго з раўнавагi, але нiчога не разумеючы ў гульнi, якая тут распачалася, я мусiў быць стрыманым. Пад каўняром яго чорнага свiтэра рухаўся востры кадык.

— Ты быў у Гiбарыяна, — прамовiў Снаўт нечакана.

Гэта не прагучала запытаннем. Я ўзняў бровы i спакойна пазiраў у яго твар.

— Ты быў у яго пакоi, — паўтарыў ён.

Я кiўнуў, нiбыта згаджаючыся: «Дапусцiм. Ну i што?»

Я хацеў, каб ён працягваў.

Хто там быў? — спытаўся Снаўт.

Ён ведаў пра яе!!!

— Нiкога. А хто там мог быць? — спытаўся я.

— Тады чаму ты мяне не пусцiў?

Я ўсмiхнуўся.

— Спалохаўся. Ты ж мяне папярэджваў. Калi клямка зрушылася, я iнстынктыўна прытрымаў яе. Чаму ты не сказаў, што гэта ты? Цябе я пусцiў бы.

— Я думаў, што там Сарторыус, — прамовiў ён няпэўна.

— Ну i што?

— Як ты лiчыш… што там сталася? — адказаў ён пытаннем на пытанне.

Я вагаўся.

— Ты павiнен ведаць лепш за мяне. Дзе ён?

— У халадзiльнiку, — адразу растлумачыў Снаўт. — Мы перанеслi яго ранкам, адразу ж… таму што гарачыня.

— Дзе ты яго знайшоў?

— У шафе.

— У шафе? Ён быў ужо нежывы?

— Сэрца яшчэ стукала, але ён ужо не дыхаў. Гэта была агонiя.

— Ты спрабаваў яго ўратаваць?

— Не.

— Чаму?

Ён памарудзiў.

Я не паспеў. Ён памёр раней, чым я яго паклаў.

— Ён стаяў у шафе? Памiж камбiнезонамi?

— Так.

Снаўт падышоў да невялiкага пiсьмовага стала ў куце, узяў там лiсток паперы i паклаў яго перада мной.

— Я напiсаў папярэднi акт, — прамовiў ён. — Добра, што ты агледзеў пакой. Прычына смерцi… смяротная доза пернасталу. Там напiсана.

Я вачыма прабег кароткi тэкст.

— Самазабойства… — паўтарыў я цiха. — А прычына?..

— Нервовае ўзрушэнне… дэпрэсiя… альбо як гэта там называецца. Ты ведаеш гэта лепш, чым я.

— Я ведаю толькi тое, што сам бачу, — запярэчыў я i глянуў яму ў вочы, бо ён стаяў нада мной.

— Што ты хочаш сказаць? — спакойна спытаўся Снаўт.

— Ён увёў сабе пернастал i схаваўся ў шафе? Калi было менавiта так, то гэта не дэпрэсiя, не нервовая ўзбуджанасць, а востры псiхоз. Паранойя… Напэўна, яму здавалася, што ён нешта бачыць… — працягваў я ўсё больш павольна, пазiраючы яму ў вочы.

Поделиться:
Популярные книги

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Ливонская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Иван Московский
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ливонская партия

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Не отпускаю

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Не отпускаю

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4