Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Голас у яе быў гэткi ж нiзкi, i гаварыла яна гэтак жа абыякава, як i заўсёды, нiбыта яе турбавалi не вымаўленыя словы, а нешта зусiм iншае; таму часам здавалася, што Хэры нi пра што не думае, а часам — што яна нiчога не саромеецца. Яна прыглядалася з ледзь прыкметным здзiўленнем, якое свяцiлася i ў яе ў вачах.

— Цябе… хто-небудзь бачыў?

— Не ведаю, я проста прыйшла… якое гэта мае значэнне, Крыс?

Забаўляючыся i далей з маёй рукой, яна насупiлася.

— Хэры?

— Што, мiлы?

— Адкуль ты даведалася, дзе я?

Гэта яе спынiла. Хэры бездапаможна развяла рукамi, усмiхнулася.

У яе былi такiя цёмныя губы, што на iх не заставалася слядоў нават ад вiшань.

— Паняцця не маю… Дзiўна, праўда? Ты спаў, калi я ўвайшла, але я цябе не разбудзiла. Я не хацела цябе будзiць, ты злоснiк. Злоснiк i зануда, — у такт сваiм словам яна энергiчна падкiдвала маю далонь.

— Ты была ўнiзе?

— Ага. Я ўцякла адтуль: там холадна.

Яна выпусцiла маю руку. Кладучыся на бок, страсянула галавой, адкiдаючы валасы, паглядзела на мяне з той ледзь прыкметнай усмешкай, якую я не пераносiў, пакуль не пакахаў Хэры.

— Але ж… Хэры… але ж, — мармытаў я.

Нахiлiўшыся над ёй, я падняў кароткi рукаў яе сукенкi. Над падобным на венчык кветкi следам ад прывiўкi воспы чырванелася маленькая ранка ад уколу. Праўда, я гэтага чакаў (бо мiжволi шукаў хоць нейкую логiку), але мне стала блага. Я дакрануўся пальцам да ранкi ад уколу — яна мне снiлася праз доўгiя гады. Як часта я прачынаўся з енкам на скамечанай пасцелi, заўсёды ў адной i той жа позе, скурчыўшыся амаль папалам, так, як ляжала яна, калi я знайшоў яе ўжо халоднай — нiбы стараўся вымалiць у яе памяцi дараванне альбо хоць быць побач з ёй у апошнiя хвiлiны, калi яна, адчуўшы дзеянне ўколу, спалохалася. Яна ж баялася нават звычайнай драпiны, не пераносiла нi болю, нi крывi, а тут адважылася на такое. I пакiнула мне пяць слоў на лiстку. Запiска была са мной заўсёды, пакамечаная, парваная на згiбах; у мяне не хапала смеласцi расстацца з ёй — тысячу разоў я вяртаўся да тае хвiлiны, калi Хэры пiсала яе, i стараўся ўявiць сабе, што яна тады адчувала. Я пераконваў сябе, што яна хацела проста пажартаваць i напалохаць мяне, а доза аказалася — выпадкова — надта вялiкая. Усе даказвалi мне, што так i было альбо што яна зрабiла гэта пад уплывам хвiлiннай слабасцi, раптоўнай дэпрэсii. Нiхто ж не ведаў, што я сказаў ёй за пяць дзён да гэтага. Я нават забраў свае рэчы, каб ёй было яшчэ больш балюча. А яна, калi я збiраўся, прамовiла занадта спакойна: «Ты разумееш, што гэта азначае?..» — i я зрабiў выгляд, нiбы не разумею, хоць цудоўна разумеў. Але я лiчыў яе баязлiўкай i сказаў ёй пра гэта — а зараз яна ляжала папярок ложка i ўважлiва пазiрала на мяне, быццам не ведала, што я забiў яе.

— I гэта ўсё? — спыталася яна.

Пакой быў чырвоны ад сонца. Валасы Хэры палымнелi. Яна паглядзела на сваю руку, нiбыта хацела зразумець, чаму я так доўга яе разглядваю, пасля прыцiснулася халаднаватай гладкай шчакой да маёй далонi.

— Хэры, — хрыпла прамовiў я, — не можа быць…

— Перастань!

Вочы яе былi заплюшчаны, павекi ўздрыгвалi, чорныя вейкi датыкалiся да шчок.

— Дзе мы, Хэры?

— У нас.

— А дзе гэта?

На iмгненне яна расплюшчыла адно вока i адразу ж зноў заплюшчыла, паказытала вейкамi маю далонь.

— Крыс!

— Што?

— Мне так добра.

Я сядзеў над ёй не кратаючыся. Падняў галаву i ўбачыў у люстэрку над рукамыйнiкам частку ложка, рассыпаныя валасы

Хэры i свае голыя каленi. Я падсунуў нагой нейкi напалову абгарэлы прадмет, адзiн з тых, што валялiся на падлозе, падняў яго, прыклаў вострым канцом да нагi, там, дзе ружавеўся паўкруглы сiметрычны шрам, i ўваткнуў у цела. Боль быў рэзкi. Я пазiраў на буйныя кроплi крывi, якiя сцякалi па назе i бязгучна падалi на падлогу.

Усё дарэмна. Страшныя думкi, якiя круцiлiся ў галаве, набывалi ўсё больш пэўныя абрысы, я ўжо не паўтараў: «Гэта сон», я даўно перастаў верыць у яго, зараз я думаў: «Трэба абараняцца». Я паглядаў на спiну Хэры, на лiнiю бядра, на босыя ногi, якiя звiсалi з ложка. Я выцягнуў руку i асцярожна пакратаў яе ружовую пятку, правёў пальцам па падэшве.

Яна была далiкатная, як у немаўляцi.

Зараз я быў перакананы: гэта не Хэры, я амаль што безаглядна верыў у гэта — нават яна сама не ведае аб тым.

Яе босая ступня здрыганулася ў маёй далонi, цёмныя губы Хэры трэслiся ад бязгучнага смеху.

Перастань… — прашаптала яна.

Я цiхенька вызвалiў руку з-пад яе шчакi, устаў i пачаў спешна апранацца. Хэры сядзела на ложку i пазiрала на мяне.

— Дзе твае рэчы? — спытаўся я i адразу ж пашкадаваў пра гэта.

— Мае рэчы?

— Няўжо ў цябе толькi адна сукенка?

Зараз гэта была ўжо гульня. Я iмкнуўся трымацца будзённа, свабодна, быццам мы рассталiся толькi ўчора, не, быццам мы наогул нiколi не разлучалiся. Хэры ўстала, знаёмым лёгкiм i моцным рухам паправiла сукенку. Мае словы заiнтрыгавалi Хэры, але яна прамаўчала. Толькi цяпер яна ўважлiва ўсё агледзела i, вiдаць, здзiўленая павярнулася да мяне.

— Не ведаю, — прамовiла яна бездапаможна, — магчыма, у шафе?.. — дадала Хэры i адчынiла дзверы.

— Не, там толькi камбiнезоны, — адказаў я.

Я знайшоў каля рукамыйнiка электрабрытву i пачаў галiцца. Стараўся не стаць плячыма да дзяўчыны, кiм бы яна нi была.

Хэры хадзiла па кабiне, зазiрала ва ўсе куткi, углядалася ў iлюмiнатар, нарэшце падышла да мяне i прамовiла:

— Крыс, у мяне такое адчуванне, быццам нешта здарылася.

I змоўкла. Я выключыў брытву i чакаў.

— Быццам я нешта забылася… быццам шмат што забылася. Ведаю… памятаю толькi цябе… i… i нiчога больш.

Я слухаў яе, стараючыся нiяк не выявiць сябе.

— Я была… хворая?

— Ну… можна сказаць i так. Нейкi час ты хварэла.

— Ага, вось, значыць, у чым справа.

Хэры адразу супакоiлася. Я не магу перадаць мой стан: калi яна маўчала, хадзiла, сядзела, усмiхалася, перакананасць, што перада мной Хэры, была мацнейшая за гнятлiвую трывогу. Пасля мне зноў пачало здавацца, што гэта не Хэры, а толькi яе спрошчаны вобраз, заснаваны на некалькiх характэрных словах, рухах, жэстах. Яна наблiзiлася да мяне амаль ушчыльную, уперлася кулачкамi ў мае грудзi i спыталася:

— Як у нас з табой? Добра цi дрэнна?

— Цудоўна, — адказаў я.

Яна ледзь прыкметна ўсмiхнулася.

— Калi ты так гаворыш, значыць, дрэнна.

— Што ты, Хэры! Ведаеш, дарагая, мне трэба зараз выйсцi, — хуценька прамовiў я. — Пачакай мяне, добра? А мо ты галодная? — дадаў я i раптам сам захацеў есцi.

— Галодная? Не. — Яна пакруцiла галавой, яе валасы рассыпалiся па плячах. — Мне чакаць цябе? Доўга?

— З гадзiну… — пачаў я.

Поделиться:
Популярные книги

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Путь Шамана. Шаг 1: Начало

Маханенко Василий Михайлович
1. Мир Барлионы
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
9.42
рейтинг книги
Путь Шамана. Шаг 1: Начало