Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

17.20: знаходжуся ў тумане. Вышыня 200 метраў. Бачнасць 20–40 метраў. Штыль. Падымаюся на 400.

17.45: вышыня 500. Суцэльны туман да самага гарызонту. У тумане лейкападобныя адтулiны, праз якiя трохi бачна паверхня Акiяна. У iх нешта адбываецца. Спрабую ўвайсцi ў адну з лейкападобных адтулiн.

17.52: бачу падабенства вiру — ён выкiдае жоўтую пену. Вiр акружае сцяна туману. Вышыня 100. Знiжаюся да 20.

На гэтым канчаўся бартавы журнал Бертана. Працяг так званага рапарта складалi вытрымкi з гiсторыi хваробы, а больш дакладна — тэкст паказанняў Бертана i пытаннi сябраў камiсii.

«Бертан: Калi я знiзiўся на трыццаць метраў, трымацца на такой вышынi стала цяжка, бо ў круглым, вольным ад туману прасвеце дзьмуў парывiсты вецер. Мне давялося ўважлiва сачыць за кiраваннем, таму я нейкi час — хвiлiн 10 або 15 —

не выглядваў з кабiны. У вынiку я, сам таго не жадаючы, увайшоў у туман, мяне загнаў туды моцны парыў ветру. Гэта быў не звычайны туман, а нешта накшталт калоiднай суспензii: усе вокны былi зацягнуты ёй. Iх было вельмi цяжка ачысцiць. Суспензiя вельмi лiпучая. Тым часам у вынiку супрацiўлення таго, што я называю туманам, абароты вiнта зменшылiся адсоткаў на трыццаць, i я пачаў губляць вышыню. Ляцеў зусiм нiзка i баяўся, каб не капатаваць на хвалю, таму даў поўны газ. Машына перастала знiжацца, але вышынi не набiрала. У мяне заставалася яшчэ чатыры патроны ракетных паскаральнiкаў. Я не скарыстаў iх, бо лiчыў, што сiтуацыя можа ўскладнiцца i яны мне яшчэ спатрэбяцца. На поўных абаротах узнiкла вельмi моцная вiбрацыя, вiдаць, незвычайная суспензiя абляпiла вiнт, аднак стрэлка замеру вышынi па-ранейшаму стаяла на нулi, i я нiчога не мог зрабiць. Сонца я не бачыў з той хвiлiны, як увайшоў у туман, але там, дзе яно павiнна было знаходзiцца, туман чырвона свяцiўся. Я рабiў кругi, спадзеючыся ў рэшце рэшт выйсцi ў прасвет, свабодны ад туману, i сапраўды, прыкладна праз паўгадзiны мне гэта ўдалося. Я апынуўся на чыстым участку ў форме амаль што правiльнага круга дыяметра некалькi соцень метраў, вакол якога клубiўся туман, быццам там былi моцныя паветраныя струменi. Таму я iмкнуўся, як гэта дазвалялi абставiны, трымацца ў цэнтры «дзiркi»: там было цiшэй. Я заўважыў, што паверхня Акiяна змянiлася. Хвалi амаль знiклi, а верхнi слой вадкасцi, з якой складаецца Акiян, стаў напалову празрыстым, з дымчатымi плямамi. Яны паступова знiкалi. Неўзабаве верхнi слой стаў зусiм празрыстым, i праз яго тоўшчу, якая мела некалькi метраў, я мог зазiрнуць углыбiню. Там збiралася нешта накшталт жоўтай каламуцi, якая тонкiмi вертыкальнымi струменямi падымалася ўгору; калi яна ўсплывала на паверхню, то гэтая субстанцыя пачынала блiшчаць, бурлiла, пенiлася i застывала, нагадваючы густы падгарэлы цукровы сiроп. Гэтае рэчыва — цi то гразь, цi то слiзь — утварала патаўшчэннi, нарасты на паверхнi, якiя былi падобны на каляровую капусту, i паступова прымала сама разнастайныя формы. Мяне пачало зносiць у туман, я мусiў заняцца вiнтом i рулём, а калi праз некалькi хвiлiн выглянуў, то ўбачыў унiзе нешта накшталт саду. Так, накшталт саду. Я бачыў карлiкавыя дрэвы, жывы плот, сцяжынкi — не сапраўдныя, а з таго ж самага рэчыва, якое, калi зусiм застыла, нагадвала жаўтлявы гiпс. Так гэта выглядала; уся паверхня iльснiлася, я апусцiўся, як толькi здолеў, каб дасканала ўсё гэта агледзець.

Камiсiя: Цi было на дрэвах i раслiнах, якiя ты бачыў, лiсце?

Бертан: Не. Гэта было нешта накшталт макета. Так, гэта нагадвала макет. Але бадай што макет у натуральную велiчыню. Мiнула хвiлiна, i ўсё пачало крышыцца i ламацца, праз абсалютна чорныя трэшчыны на паверхню палезла густая слiзь, частка яе сцякала, а частка заставалася i застывала, усё забурлiла, пакрылася пенай, я нiчога больш не бачыў, акрамя пены. Адначасова на мяне пачаў наступаць туман, я павялiчыў абароты i падняўся на трыста метраў.

Камiсiя: Ты цвёрда перакананы, што ўбачанае табой нагадвала сад — i больш нiчога?

Бертан: Так. Я ж заўважыў там розныя дэталi: напрыклад, у адным кутку, памятаю, стаялi побач квадратныя скрыначкi. Пазней мне стукнула ў галаву, што гэта магла быць пасека.

Камiсiя: Пазней стукнула табе ў галаву? А хiба не ў той момант, калi ты ўбачыў?

Бертан: Не, бо ўсё гэта было як з гiпсу. Я бачыў i iншыя рэчы.

Камiсiя: Якiя рэчы?

Бертан: Не магу сказаць якiя, я не паспеў iх як след разгледзець. Здаецца, пад некаторымi кустамi ляжалi нейкiя прадметы, даўгаватыя, з зубамi, яны былi падобны на гiпсавыя злепкi з маленькiх садовых машын. Але ў гэтым я не ўпэўнены. А ў тым, што казаў раней, не сумняваюся.

Камiсiя: А ты не думаў, што ў цябе галюцынацыi?

Бертан: Не. Я думаў, што гэта мiраж. Пра галюцынацыi не можа быць i гаворкi: па-першае, я адчуваў сябе нармальна, па-другое, iх у мяне наогул нiколi не было. Калi я падняўся на

вышыню 300 метраў, туман унiзе пада мной, пранiзаны лейкамi, быў падобны на сыр. Адны з гэтых дзiрак былi пустыя, праз iх бачны хвалi Акiяна, у iншых нешта клубiлася. Я знiзiўся ў адну з леек i з вышынi сарака метраў убачыў, што пад паверхняй Акiяна — зусiм неглыбока ляжыць як быццам сцяна вельмi вялiкага будынка; яна выразна бачылася праз хвалi, у ёй знаходзiлiся радкi правiльнай формы адтулiн, падобных на вокны; у некаторых вокнах, па-мойму, нешта рухалася, але ў гэтым я не цалкам упэўнены. Сцяна стала пакрысе падымацца i выступаць з Акiяна, з яе цэлымi вадаспадамi сцякала слiзь i звiсалi нейкiя пражылкi. Раптам сцяна развалiлася на дзве часткi i пачала хутка апускацца ў глыбiню, а пасля знiкла. Я зноў набраў вышыню i ляцеў проста над туманам — шасi амаль дакраналiся да яго. Наступны лейкападобны прасвет быў у некалькi разоў большы за першы. Яшчэ здалёку я ўбачыў: там плавае нешта светлае, амаль белае, абрысы нагадвалi фiгуру чалавека. Я падумаў — мо гэта скафандр Фехнера? Баючыся згубiць гэтае месца, я крута развярнуў машыну. Фiгура крыху прыўзнялася: здавалася, яна плыве або стаiць да пояса ў хвалях. Я занадта паспешна лiквiдаваў вышыню i адчуў, як шасi зачапiлiся за нешта мяккае — напэўна, за грэбень хвалi, даволi высокай у гэтым месцы. Чалавек — так, менавiта чалавек — быў без скафандра, i ўсё адно ён шавялiўся.

Камiсiя: Ты бачыў яго твар?

Бертан: Бачыў.

Камiсiя: Хто гэта быў?

Бертан: Дзiця.

Камiсiя: Якое дзiця? Ты бачыў яго калi-небудзь раней?

Бертан: Не. Нiколi. Ва ўсякiм выпадку я гэтага не памятаю. Як толькi я наблiзiўся — напачатку мяне аддзяляла ад яго метраў сорак, а мо крыху больш, я адразу зразумеў, што тут штосьцi не так.

Камiсiя: Што ты маеш на ўвазе?

Бертан: Зараз растлумачу. Спачатку я разгубiўся, а пасля зразумеў: дзiця было незвычайна вялiкага росту. Мала сказаць — велiкан. Яно было метры чатыры. Помню дакладна: калi шасi стукнулася аб хвалю, твар дзiцяцi знаходзiўся крыху вышэй за мой твар, а я, хоць i сядзеў у кабiне, быў, вiдаць, метры за тры ад паверхнi Акiяна.

Камiсiя: Калi яно было такое вялiкае, чаму ты лiчыш, што гэта дзiця?

Бертан: Таму, што яно было зусiм маленькае.

Камiсiя: Цi не здаецца табе, што твой адказ нелагiчны?

Бертан: Не. Не здаецца. Я бачыў яго твар. Ды i склад цела быў дзiцячы. Яно здалося мне амаль… амаль грудным. Не, не тое. Яму магло быць два альбо тры гады. У яго былi чорныя валасы i блакiтныя вочы — вялiзныя! Яно было голае, зусiм голае, нiбыта толькi што нарадзiлася. I мокрае, а больш дакладна пакрытае слiззю, скура яго блiшчала.

Гэты малюнак страшна падзейнiчаў на мяне. Больш я не верыў нiякiм мiражам. Бо я разгледзеў дзiця надта добра. Хвалi хiсталi яго, i, акрамя таго, яно само рухалася, гэта было агiдна!

Камiсiя: Чаму? Што яно рабiла?

Бертан: Яно было падобна на музейны экспанат, на нейкую ляльку, толькi жывую. Адкрывала, заплюшчвала вочы, выконвала розныя рухi — агiдныя рухi! Вось iменна, агiдныя. Бо рухi былi не яго.

Камiсiя: Як гэта зразумець?

Бертан: Я быў метраў за пятнаццаць ад яго, ну мо за дваццаць. Я ўжо казаў, якое яно вялiкае, таму я вельмi добра яго бачыў. Вочы яго блiшчалi, яно здавалася жывым, але вось рухi… Нiбыта нехта спрабаваў… быццам нехта праводзiў выпрабаваннi…

Камiсiя: Што ты маеш на ўвазе? Пастарайся растлумачыць дакладна.

Бертан: Не ведаю, цi ўдасца. Так мне падалося. Iнтуiтыўна. Я не iмкнуўся разабрацца ў сваiх уражаннях. Рухi былi ненатуральныя.

Камiсiя: Ты маеш на ўвазе, што рукi, напрыклад, рухалiся так, быццам у iх наогул не было суставаў?

Бертан: Не. Не тое. Проста… Рухi не мелi нiякага сэнсу. Бо кожны рух мае свой сэнс, нечаму служыць…

Камiсiя: Ты так лiчыш? Рухi груднога дзiцяцi не заўсёды мэтанакiраваныя.

Бертан: Ведаю. Але рухi немаўляцi бязладныя, не скаардынаваныя. А гэтыя… так, гэтыя рухi былi метадычныя. Яны чаргавалiся, паўтаралiся. Нiбы нехта спрабаваў высветлiць, што iменна дзiця можа зрабiць рукамi, а што — тулавам i ротам. Але страшней за ўсё быў твар, вiдаць, таму, што твар звычайна надта выразны, а тут ён быў як… не, не магу растлумачыць. Твар быў жывы, але не чалавечы, разумееце, рысы твару, вочы, скура — усё як у чалавека, а выраз, мiмiка — не.

Камiсiя: Мо дзiця корчыла грымасы? Цi ведаеш ты, якi выгляд мае твар чалавека пад час прыступу эпiлепсii?

Поделиться:
Популярные книги

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Кодекс Охотника. Книга XXVI

Винокуров Юрий
26. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVI

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

6 Секретов мисс Недотроги

Суббота Светлана
2. Мисс Недотрога
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.34
рейтинг книги
6 Секретов мисс Недотроги

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Идеальный мир для Социопата 2

Сапфир Олег
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2

Заставь меня остановиться 2

Юнина Наталья
2. Заставь меня остановиться
Любовные романы:
современные любовные романы
6.29
рейтинг книги
Заставь меня остановиться 2