Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

– Пасядзелі, пагаварылі. Вось прашу застацца вячэраць. Мо ён цябе паслухае?

– Не, не! – замахаў рукамі Лагун.

Калі ён, забыўшы развітацца, сышоў на ватных нагах, Інга кінула сумачку на канапу і стомлена апусцілася побач.

– Пазнаёміліся?

– Яшчэ як. Цяпер я цябе разумею.

– Пра што ты?

– Пра аўтара. Харошы ён вельмі хлопец. Толькі сціплы аж цераз край. Баюся, я перастараўся, хацеў яму спадабацца ды перахваліў. А ты чаму так рана? – нарэшце спытаў муж. – Здарылася што?

– Здарылася.

16

А

здарылася наступнае. Яшчэ некалькі гадзін назад стол з закускамі і рознакалібернымі бутэлькамі падзяляў папалам вялікі, на чатыры шырокія акны, кабінет гендырэктара. Было вельмі душна, як бы ціснула нешта, не хапала паветра, хоць усе вокны былі расчынены і вецярок варушыў жалюзі і лісткі на вазонах, якія ляпіліся на падаконніку. Каля супрацьлеглай ад вакон сцяны стаялі асобныя столікі з крэсламі і скуранымі канапкамі, каб можна было прысесці – для пажылых ці самых ганаровых гасцей. Увогуле людзей было даволі многа. Пакуль прытрымліваліся ранжыру: наперадзе каля стала займалі месца чыноўнікі з вышэйшых сфераў, бамонд; ззаду тапталася менш ганаровая публіка, другі, так бы мовіць, гатунак: рэжысёры-няўдачнікі, сцэнарысты-эпігоны, безгалосыя акцёры. Аднак усе запрошаныя, незалежна ад рангу і сацыяльнага статусу, былі аднаго поля ягады, людзі творчыя, паміж сабой знаёмыя. У пачатку, як чамусьці заўсёды на такіх мерапрыемствах бывае, ішло не надта гладка. Не назіралася радасці, уздыму, госці былі заціснутыя, скаваныя. Але патроху расслабіліся, развязаліся языкі; пайшлі тосты, паляцелі здравіцы, панесліся кампліменты імянінніку.

Інга стаяла побач з Рытай, да якой з нядаўняга часу адчувала свое­асаблівае сваяцтва душ. Яна падняла вочы. Насупраць, праз стол, ёй усміхаўся сцэнарыст Вечка. Ён стаяў разам з рэжысёрам Скіндзерам. На студыі падсмейваліся з іх дзіўнаватага сяброўства – старога з маладым. Інга міла ўсміхнулася яму ў адказ і падумала, як ён, гэты Вечка, да смешнага не падыходзіць на ролю творцы. У яго вясковы, просты твар. Дужыя рукі, хоць і белыя, якія даўно не ведалі фізічнай працы. Не новы касцюм. Бачыліся яны не часта, але Інзе заўсёды было няўтульна, ніякавата пад яго нібыта цёплым, а насамрэч пранізлівым, як рэнтген, позіркам. І цяпер Інга, усміхнуўшыся яму, прашаптала Рыце:

– Непрыемны тып. Нашто такіх трымаць на кінастудыі?

– А чаму ён так на цябе пазірае?

– Зямляк мой нібыта. З-пад Гомеля. Прынамсі, набіваецца ў землякі.

– Ён падобны на вясковага дзядзьку, – ціха падхапіла Рыта, – які прыехаў у госці ў горад і засядзеўся.

– Адзін палец адначасова тры клавішы на ноўтбуку разам захопіць.

– Нізашто не паверу, што ён можа нешта людскае стварыць.

– Асабліва калі ведаеш, якая таленавітая цяпер моладзь. Узяць хоць бы гэтага Лагуна. Уся біяграфія – школа ды паездка ў цягніку. А як піша!

– Не кажы. Я неяк…

Так яны ціха пляткарылі, а чарговы выступоўца важна і важка казаў:

– …Такая дата бывае раз у жыцці! – і, пачаўшы з гэтага глупства, бо нібыта любая іншая дата бывае некалькі разоў у жыцці, працягваў: – Наш дарагі… не толькі падняў на новую вышыню… але і ўнёс свой вагомы ўклад… аб чым сведчаць такія рэчы, як… магутны, толькі ў апошні час раскрыты талент выдатнага сцэнарыста…

– Охо-хо, – ціха ўздыхнуў

Вечка. Скіндзер пачуў і нахіліўся да яго.

– А вы паслядоўны чалавек, – сказаў ён. – Ваш пратэжэ паказвае поспехі.

– Прашу цябе, не трэба, – спалохаўся дзед. – Я ў ім так расчараваўся!

– Не бойцеся, я нікому не скажу. Аднак як ваш план? Як рухаецца справа з трыма зайцамі?

– Ніяк, – адказаў Вечка. – Хочаш насмяшыць Сапраўднага Сцэнарыста, раскажы яму пра свае планы.

Яму было сорамна, што яго, старога, вопытнага, разумнага, якім ён сябе лічыў, чалавека, так лёгка і прымітыўна падманулі. Лагун абяцаў “прадаць ідэю”, ды не прадаў, а ўрэшце і зусім перастаў адказваць на званкі. Тым часам падняўся з чаркаю ў руцэ імяніннік, сам Хрушчанка, чырвоны, абсыпаны кропелькамі поту.

– Сябры, – расчулена прамовіў. Хацеў сказаць яшчэ нешта – не змог, паспрабаваў зноў – і зноў не змог, як чалавек, які без паперкі забывае тэкст. Паглядзеў тужліва на вокны, паправіў гальштук на шыі і раптам, выгнуўшыся ўсім целам, як акцёр у кіно, споўз пад стол на падлогу. Як пасля ўспаміналі тыя, хто стаяў блізка і ўсё бачыў, найбольш іх уразіла, што, падаючы, Хрушчанка не выпусціў чарку з рукі і не разбіў яе. Усчаўся пярэпалах.

– Кепска чалавеку!

– Душна! Вокны адчыніце!

А вокны і так расчыненыя.

– Ён мёртвы! Не дыхае!

– Не, ён жывы.

Перанеслі непрытомнае цела з пасінелым тварам да вакна на канапку, выклікалі хуткую. Госці не разыходзіліся. Гаварылі амаль шэптам. Хадзіць стараліся ціха, каб не стукаць нагамі. На дальнім канцы стала сёй-той, карыстаючыся момантам, выпіваў і закусваў. Вельмі хутка прыбыла брыгада медыкаў з трох чалавек, у бурачковага колеру камбінезонах, схіліліся над целам. На руцэ, пальцы якой нарэшце разагнулі і выслабанілі з іх чарку, пульс не прамацваўся.

– Ну, што, доктар? – нецярпліва спытаў нехта.

Доктар разагнуўся:

– Усё.

Як толькі гэтае слова прагучала, на некалькі хвілін усталявалася мёртвая цішыня. Парушыў яе доктар.

– Падобна на атручванне, – сказаў ён. – Усе сімптомы. У яго была алергія?

– Была, была!

– Яшчэ як была!

– Я б вам параіў нічога не чапаць на стале, – сказаў доктар.

Узніклі насілкі, цела, накрыўшы казённай прасціной, вынеслі. Тут і пачалося. Рыта заўважыла, як Інга пабялела і прыклала да рота насоўку. Ззаду пачуўся шэпт: “Гэтую с… даўно трэба было атруціць”. Рыта хутка азірнулася. Усе стаялі панурыўшыся, з сумнымі сур’ёзнымі тварамі. Няўжо пачулася, няўжо гэта яна сама падумала ці, яшчэ горш, вымавіла ўслых? Ды не – ціхія галасы ледзь чутна луналі ў паветры.

“Добра, што ён ужо нічога не чуе”. – “Ён і пры жыцці быў глухі як пень. Да мастацтва”. – “Якія мы ўсё ж цынікі”. Галоўны рэдактар Камар раптам гучна сказаў:

– Вось дык фокус. Я не думаю, каб у каго-небудзь быў зуб на нашага гендырэктара.

Усе прыціхлі і нават як бы працверазелі. Спадылба пачалі паглядваць адно на аднаго. Кожны сам пра сябе ведаў, што ён не вінаваты, але ведаў, што і іншыя думаюць таксама, падазраючы суседа. Кожны ліхаманкава ўспамінаў, ці не сказаў што лішняе ў кабінеце, каля кава-аўтамата, у курылцы, на вуліцы, і калі сказаў, дык якія могуць быць наступствы?

Поделиться:
Популярные книги

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

"Малыш"

Рам Янка
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Малыш

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

Назад в СССР: 1984

Гаусс Максим
1. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.80
рейтинг книги
Назад в СССР: 1984

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов