Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Славiкавы настойлiвыя заляцаннi да Машы прынеслi Тарасу нямала цяжкiх перажыванняў. Асаблiва трывожыла, што Маша ўсё яшчэ не адказвае, цi згодна яна выйсцi за яго замуж. Але каб выгнаць Славiка з брыгады, - такой i думкi нiколi не было. А вось жа могуць стварыцца абставiны, што зробяць iх ворагамi. I тады ўжо напэўна ў адной брыгадзе iм не працаваць. Валодзю Клеценю можна было б пра ўсё гэта расказаць. Але Куцькiнай - не. Перакруцiць усё дагары нагамi, даводзячы свае высокiя прынцыпы. Тарас сказаў:

– Дайце спачатку нам самiм пагутарыць з iм. У брыгадзе.

Вера падазрона

прыжмурылася.

– Хочаце выпрацаваць тактыку, як абараняць свайго любiмчыка? Ой, глядзi, Ганчароў, зацягне ён цябе ў балота!

Славiк i Генрых прыйшлi апошнiя: даўжэй другiх мылiся ў душы; любiлi паплёскацца. Генрых ведаў, з якой мэтай збiраецца брыгада. Ён, як i Ходас, адразу паверыў, што Славiк мог зрабiць подласць, i ўзлаваўся на гэтага "безадказнага шчанюка". Яны разам працавалi - на зборцы аўтаматычнага дэталез'ёмшчыка. Славiк, як нiколi, быў уважлiвы i старанны. "Асiсцiраваў" без адзiнай памылкi. Гэтае яго ўменне яшчэ больш злавала "прафесара". Няўжо ўсе iх спадзяваннi i намаганнi дарэмныя? Няўжо не будзе чалавека? Генрых дзiўна гасiў сваё абурэнне i выдаваў свой настрой: увесь час, ад абеду да канца змены, бурчаў словы адной i той жа песнi:

Миленький ты мой, возьми меня с собой

И в той стране далекой зови меня женой.

Славiку песня спачатку падабалася, потым пачала раздражняць.

– Бабская песня, - сказаў ён.

– Бабская, - згадзiўся Генрых.

Славiк зразумеў, што сабралiся гаварыць пра яго адразу ж, як толькi ўвайшоў у пакой iнтэрната. З якой прычыны?

Паважнай хадой "кiруючага таварыша" - Славiк навучыўся перадражнiваць гэтую паходачку - крочыў па пакоi Iван Ходас, глыбока засунуўшы рукi ў кiшэнi штаноў. Косця завалiўся на свой ложак, прытулiўшыся патылiцай да сцяны - да фатаграфiй кiнаактрыс, i, чырвоненькi, узбуджаны, зiркаў сваiмi цыганскiмi вачамi на Iвана. Вiдно было, што яны пасварылiся. Тарас i Лапацiн сядзелi за сталом. Лапацiн з дзiцячай цiкавасцю разглядаў маленькую штучную елачку, круцiў у руках, асцярожна дакранаўся да кожнай мiнiяцюрнай цацачкi.

– Скажы, калi ласка! Косця! Колькi каштуе?

– Сто рублёў.

– Манiш. Толькi што гаварыў - трыццаць. Але i трыццаць - дорага.
– Пасля таго як Вера нарадзiла сына, Васiль стаў надзiва ашчадны.

"Знарок цягнуць", - падумаў Славiк. Яго неаднойчы прабiралi ў школе, на студыi, у брыгадзе. Але нiколi ён не адчуваў сябе так кепска. Ён ненавiдзеў сябе за гэтую незразумелую боязь. Загадваў сабе быць дзёрзкiм i смелым. Але калi казаць шчыра, то таксама ўпершыню ўсумнiўся, што здолее быць такiм.

Генрых падышоў да этажэркi, узяў нейкую кнiжку, разгарнуў i зноў цiха заспяваў:

Миленький ты мой, возьми меня с собой

И в той стране далекой зови меня чужой...

Славiк узарваўся:

– Не вый!
– Але спахапiўся i сказаў да ўсiх з усмешкай, быццам бы жартам: - Што вы паселi, важныя, як суддзi? Судзiце.

– I а-су-дзiм, - пагрозлiва, з нацiскам, праз зубы працадзiўшы склады, адказаў Ходас. Спынiўся перад Славiкам, выцягнуў з кiшэнi сцiснуты кулак. Брыгаду ганьбiць не дамо!

– Хлопцы, няўжо трэба

псаваць настрой перад Новым годам?
– зморшчыўся Косця, просячы вачамi ўсiх, каб яны былi больш далiкатныя, не сварылiся. Адкуль столькi чуласцi i дабраты ў гэтага хлопца!

– Ён, можа, жыццё чалавеку сапсаваў, а не настрой!
– крыкнуў Ходас.
– А ты - добранькi!.. Хрыстосiк!..

У Славiка захаладала ўсяродку. Пад нагамi, здавалася, калыхнулася падлога.

Вось яно, прыйшло... Няўжо Нiнка зацяжарала i пра ўсё расказала? О жах! На лбе выступiў пот. Здрадны пот. Выцерцi? Не. Славiк паварушыў пальцамi i адчуў, што яны злiплiся, быццам iх вымазалi смалой.

– Чакай, - спынiў Тарас Ходаса, якi пачаў быў ужо гаварыць гнеўную прамову, i спакойна спытаў у Славiка: - Скажы нам шчыра, што ў цябе з Нiнкай. Дзяўчына плача начамi...

"Значыцца, не скардзiлася, а толькi плача, - узрадаваўся Славiк.
– Тады адмаўляць. Усё адмаўляць! Не здавацца! Наступаць!" Ён даўно ўжо пераканаўся, што лепшая форма абароны - наступленне. I закрычаў:

– Ты ўжо пытаўся ў мяне пра гэта. I я табе адказаў. I табе адказаў! тыркнуў Славiк пальцам у Генрыха.
– Шчыра. Чаму вы не верыце мне? Крычыце пра веру ў чалавека, а самi... Лезеце ў душу, дзе трэба i не трэба...

– Не, дзе трэба! Дзе не трэба - не лезем, - адказаў Тарас i папрасiў ветлiва: - Не гарачыся, калi ласка.

А Генрых з узнятай кнiгай ступiў да Славiка i сказаў са сваёй звычайнай разважлiвасцю:

– Па маралi мяшчанскай мы, вiдаць, сапраўды не маем права лезцi ў душу, як ты кажаш, калi справа датычыць тваiх адносiн з дзяўчынай. А па маралi нашай, я думаю, мы маем гэтае права. Абавязаны, Косця!
– павярнуўся "прафесар" да Косцi i... сунуў яму ў рукi кнiгу, невядома навошта.

– А ён плюе на нашу мараль!
– нiяк не мог супакоiцца Ходас.
– У яго свая, брадвейская... Выхоўваем... Даўно пара гнаць!

– А я веру Славiку! Хiба ён падвёў нас у чым? Дрэнным таварышам быў?

Славiк хмыкнуў:

– Ты наiўны, Косця. Хiба не бачыш, што камусьцi хочацца мяне выжыць?
– Ён нахiлiўся над сталом, да Тараса, заглянуў зблiзку яму ў твар, у вочы, аскалiўся, як ваўчаня.
– Што? Знайшоў прычыну, брыгадзiр? Хочаш адпомсцiць? Дык ведай. Я люблю Машу!

Усе адразу сцiхлi. Тарас апусцiў вочы, лоб яго пабялеў, а шыя налiлася крывёю.

"Я так i ведаў", - падумаў ён, але схамянуўся, смела глянуў на Славiка i сказаў спакойна i цвёрда:

– I я люблю Машу. Але помсцiць табе...
– ён пакiваў галавой, - няма за што. I не думай, што нам прыемна разбiраць такiя справы. Вырашым так... Брыгадзiр рэзка падняўся, агледзеў сяброў; рэдка ў яго быў такi рашучы выгляд, звычайна ён любiў параiцца, разважыць.
– Вырашым так... Калi ты сумленны перад Нiнай, перад намi, - прыходзь заўтра ў брыгаду i - працуй. Мы слова больш не скажам. У камiтэце я ўладжу. Калi ж ты зрабiў подласць i не маеш мужнасцi прызнацца, - не прыходзь.
– Ён вымавiў гэтае "не прыходзь" амаль шэптам, але выразна i цвёрда.
– Так будзе лепш для цябе. Праўду не схаваеш. Выганiм з ганьбай!

Поделиться:
Популярные книги

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Промышленникъ

Кулаков Алексей Иванович
3. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
9.13
рейтинг книги
Промышленникъ

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый