Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:
Славiк спынiўся, глыбока ўдыхнуў марознае паветра, як бы рыхтуючыся нырнуць.
Маша са смяшынкай у вачах глядзела на яго, напэўна, здагадваючыся, пра што ён хоча сказаць. Ён сказаў амаль шэптам:
– Я люблю цябе, Маша. Я вельмi...
I змоўк - спалохаўся, што яна засмяецца. Яна не засмяялася. Наадварот, зрабiлася раптам вельмi сур'ёзнай. Ласкава дакранулася вогненнай рукавiчкай да адварота яго палiто.
– Выкiнь з галавы, Славiк. Я выходжу замуж, - i ўздыхнула.
Словы яе - як удар молата, таго, шматтоннага, што ў механiчным цэху. Неяк назiраючы за яго работай, Славiк падумаў, што было б, каб
– Ты дзiця, Славiк. А я - старая. Мне дваццаць тры. Тарас - цудоўны чалавек.
Усё. Цяпер - усё. Няма Машы, няма брыгады. Нiчога няма. Што ж рабiць?
Кiнуўшы елку, як непатрэбную рэч, Славiк доўга без мэты i без думак, з пустой галавой блукаў па горадзе. Спачатку не бачыў людзей. Пасля iх узбуджаныя i шчаслiвыя твары пачалi раздражняць яго. Што iх радуе? Новы год? Елкi? Смешна. Куды б пайсцi, дзе б схавацца, каб нiчога не бачыць, не чуць звычайных, банальных слоў?
Каля пад'езда рэдакцыi стаяў бацькаў "Масквiч". Славiк як бы спатыкнуўся на яго. Доўга стаяў, разглядаў, як дзiва нейкае. Потым з'явiлася думка. Вось яно - выйсце! Паехаць - куды вочы глядзяць. За горад! У снежны прастор! Ляцець, каб вецер свiстаў! З'ехаць на край свету. Няхай шукаюць!
Бацька яшчэ вясной забаранiў яму ездзiць на машыне i адабраў аматарскiя правы. Але запасныя ключы Славiк усё яшчэ насiў з сабой, на ланцужку ў маленькай кiшэнi штаноў. Ён насiў iх з восьмага класа, калi навучыўся вадзiць машыну, i дужа любiў пакруцiць ключыкамi перад сябрамi, перад дзяўчатамi усё, маўляў, мы маем i ўсё ўмеем!
Шыковiч-старэйшы спахапiўся, што няма машыны, хвiлiн праз дваццаць. У рэдакцыi ўзняўся вэрхал. Гэта ж нечуванае нахабства! Украсцi машьшу ад дзвярэй рэдакцыi сярод белага дня, ды яшчэ пад самы Новы год!.. Жах! З абурэннем званiлi ў мiлiцыю з некалькiх тэлефонаў - у абласное, у гарадское кiраўнiцтва: якога д'ябла вы там робiце, калi зладзеi дзейнiчаюць вось так?! Гонар мiлiцыi быў закрануты, i яна праявiла незвычайную аператыўнасць.
Па горадзе Славiк ехаў павольна: усюды мiлiцыя, асаблiва пры выездзе, правяраюць кожную машыну, якая вяртаецца ў горад, адбiраюць елкi. Ён праехаў кантрольны пункт, кiруючыся ўсiх правiлаў, спакойны i ўпэўнены, з папяросай у зубах. Як добры знаёмы, адсалютаваў мiлiцыянеру. Але як толькi вырваўся за горад, даў такi газ, што стрэлка спiдометра хутка перапаўзла лiчбу 100 i пачала канвульсiўна скакаць, падбiраючыся часам ажно да 120. Стары "Масквiч", здавалася, не датыкаўся сваiмi аблыселымi шынамi слiзкай дарогi.
Славiк ехаў пасярод шашы, у лоб сустрэчным машынам. I спрактыкаваныя шафёры ў апошнi мiг кiдалi свае ГАЗы i МАЗы ўбок, узнiмаючы снежны пыл. Мацюкалiся, пагражалi ўслед вар'яту кулакамi.
Шалёная хуткасць канчаткова ап'янiла хлопца. I чым далей - тым горш. Падскаквала, дрынчала машына, кiдалiся пад яе голыя вербы, i шумела ў галаве, мiльгала i дваiлася ў вачах.
У пасёлку хiмiчнага завода аўтаiнспектар хацеў спынiць яго за перавышэнне хуткасцi. Славiк праляцеў мiма. Але пiльны вартавы дарожкага парадку ўсё-такi паспеў запомнiць нумар. Таму вельмi хутка мiлiцэйскае кiраўнiцтва, на радасць сабе, дакладна ведала, у якiм кiрунку гоняць украдзеную машыну. На дзвесце кiламетраў па магiстралi былi
Хто затрымае небяспечнага злодзея?
Кiламетраў за трыццаць ад горада Славiк убачыў наперадзе на дарозе сярод пустога поля матацыкл. Двое ў чорных кажухах стаялi пасярод шашы. Ён зразумеў, што чакаюць яго. I тут жа ўявiў амаль дакладна, што адбылося там, у горадзе. Гэта надало яму панурую весялосць. Не аднаму яму пакутаваць. Няхай i самазадаволены "стары конь" паперажывае за сваю "рухомую ўласнасць". У апошнi час ён занадта вясёлы.
– Iду на таран!
– закрычаў ён i, наддаўшы газу, памчаў на мiлiцыянераў.
Натуральна, што яны не вытрымалi - адскочылi ўбок. Праз люстэрка Славiк убачыў, як адзiн выхапiў пiсталет.
"Страляюць? Вось гэта здорава! Зусiм як у кiно". Хутка ён убачыў, што мiлiцыянеры ўскочылi на матацыкл. Гоняцца. I хлопца апанавала новае пачуццё азарт гоншчыка-ўцекача. Ён засвiстаў, загалёкаў, як той каўбой на канi:
– Ану, злавiце!
Убачыўшы, што матацыкл адстае, ён знарок прытармазiў газам, даў iм пад'ехаць блiжэй. Зноў убачыў цераз люстэрка, як той, што сядзеў у калысцы, дастаў пiсталет. Тады зноў iрвануў уперад так, што з-пад колаў паляцеў ледзяны пыл.
Мiлiцыянераў чакалi дома жонкi, дзецi i навагоднiя сталы: яны адсталi, упэўненыя, што наперадзе ёсць другiя.
Кiламетраў праз пятнаццаць - дваццаць уцекача чакала другая засада, больш хiтрая i моцная.
Насустрач iшоў ГАЗ-69. Славiк спачатку нiчога не падумаў: цi мала было сустрэчных машын! Ды раптам метраў за дзвесце "газiк" нiбы занясло - ён стаў пасярод дарогi.
– А-а!
– Славiк завыў, як дзiкун.
– Вы так?! А мне як?! Мне як?!
Але волi хапiла не перакiнуць нагi з педалi газу на педаль тормаза. Упяўся да болю ў баранку. Заплюшчыў вочы. Не вытрымалi нервы ў мiлiцыянера, якi сядзеў за рулём: iрвануў машыну да кювета, i Славiк праскочыў i гэтую засаду. Глянуў у люстэрка, убачыў, як "газiк" вылазiць са снегу, паварочваецца, i амаль радасна галёкнуў:
– А што, укусiлi?
Начальнiк раённай мiлiцыi, чалавек добры i спакойны, заключыў:
– П'яны. Не ганi, Пятро. Нiкуды не дзенецца. А то яшчэ разаб'ецца, дурань.
– Начальнiк шкадаваў п'яных, нават зладзеяў. Але Пятра заела: нейкi шчанюк так напалохаў, увагнаў у сорам. I ён нацiснуў на газ.
Славiк раптам адчуў, што "Масквiч" як бы знясiлiўся. Не, стрэлка па-ранейшаму дрыжала направа ад 100. Але ўсё-такi нешта не так. А тут яшчэ ён выскачыў да рэчкi. Круты-круты спуск, а на тым беразе яшчэ вышэйшая гара. I Славiка раптам апанаваў страх. Здалося, што машына, набыўшы iнерцыю, не здолее праскочыць вузкi мост, што ў яго не хопiць сiлы ўтрымаць руль i ён зляцiць у рэчку, праломiць лёд...
Не паспеў ён падумаць пра гэта, як нага сама рэфлекторна пераскочыла на тормаз. I ў той жа мiг Славiк адчуў, што машына, нiбы раз'юшаны звер, выйшла з-пад яго ўлады. Iрванула ўлева. Ён крутнуў руль управа. Тады машына з шалёнай хуткасцю закруцiлася на месцы, адарвалася ад зямлi i па спiралi ўзнялася ў паветра. Адзiн вiток, другi, трэцi... Пры кожным вiтку стрымгалоў ляцелi падстрыжанымi вяршалiнамi ўнiз старыя вербы.
37
Зося, пачуўшы званок, таропка адчынiла дзверы, убачыла Антона Кузьмiча аднаго i спалохалася.