Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:
Яна чакала яго колькi дзён i... баялася. Ён таксама трохi сумеўся i нейкi мiг стаяў за дзвярамi, на асветленай пляцоўцы, расчырванелы, велiчны, у багатай "баярцы", шалiкавы каўнер з нейкага адмысловага футра заiнеў наперадзе i, здавалася, ззяў пад святлом. Доктар трымаў некалькi пакункаў. Марозам i снегам, водарам елкi, святочным пахам пакупак i яшчэ нечым прыемным, здаровым павеяла ад яго на Зосю. Яна ўдыхнула ўсё гэта, i ў яе закружылася галава. Яна адступiла ад дзвярэй. Ён увайшоў, зачынiў дзверы. У калiдорчыку не было ўключана святло, i яны апынулiся
Зося мацала па сцяне, шукала выключальнiк i нiяк не магла знайсцi. Антон Кузьмiч цераз яе галаву працягнуў руку i адразу ўключыў святло, але пры гэтым упусцiў адзiн з пакункаў. Нешта шкляное разбiлася. Зося хутка нахiлiлася, каб падняць пакунак. Ён таксама ў гэты мiг нахiлiўся, i яны стукнулiся галовамi, добра, што шапка яго такая мяккая.
Антон Кузьмiч засмяяўся:
– Гэта на шчасце.
Яна не зразумела, што на шчасце, цi тое, што нешта разбiлася, цi тое, што яны стукнулiся, але таксама засмяялася.
Ён сказаў тут жа ў калiдорчыку, трошкi ўрачыста, трошкi афiцыйна:
– Вiншую вас, Соф'я Сцяпанаўна, з наступаючым Новым годам. Жадаю... Ну, жадаю ўсяго самага найлепшага. Рад быў бы сустрэць Новы год з вамi. Але не магу. Буду ў гасцях. Вось зайшоў... павiншаваць... I маленькi падаруначак прымiце...
Ён працягнуў адзiн з пакуначкаў. Яна збянтэжылася:
– Што вы!
– але ўзяла i прытулiла да грудзей, як нешта самае дарагое.
– Я сёння паўдня, як Дзед Мароз, разношу падарункi. Люблю прынесцi хоць маленькую радасць.
– Маленькую?!
Ёй варта было прапанаваць яму распрануцца, запрасiць у пакой. Але яна на ўсё забылася. Стаяла перад iм, скрыжаваўшы на прыцiснутым да грудзей падарунку рукi, але баялася падняць галаву, каб глянуць у яго вочы.
Антону Кузьмiчу таксама зрабiлася няёмка.
– Ну, прабачце, - сказаў ён.
– Яшчэ раз вiншую. Шчасця вам i здароўя... Мой першы клопат...
Тады яна расставiла рукi, трымаючы ў адной за матузок падарунак, як сляпая, ступiла да яго i раптам... прыпала тварам да халоднага палiто, да пахучай поўсцi каўняра.
Ён зусiм разгубiўся, не ведаючы, што рабiць.
– Што з вамi?
Яна адказала не адразу. Праз нейкi момант падняла галаву, глянула нарэшце яму ў вочы, без сарамлiвасцi, без збянтэжанасцi, проста, шчыра, ясна, як глядзяць вельмi блiзкiя людзi.
– Са мной? Нiчога.
– I гэтак жа проста папрасiла, упершыню на "ты": Нахiлiся, я пацалую цябе, - i паднялася на пальчыках.
Нечаканая гэтая просьба чамусьцi не здзiвiла Антона Кузьмiча, i ён без вагання нахiлiўся i сам пацалаваў яе ў вусны, нязграбна абняўшы - перашкаджалi пакункi. Ёй захацелася ў адказ павiншаваць яго так, няхай будзе так. Што тут асаблiвага?
А яна гэтак жа нечакана i раптоўна - жанчыну нiколi нельга зразумець! выслiзнула з яго рук, павярнулася i, нiчога не сказаўшы, пайшла ў пакой.
Антон Кузьмiч неўразуменна пацiснуў плячамi i цiхенька, нiбы ў кватэры спала дзiця, выйшаў.
38
Яны сядзелi ў кабiнеце ў Яраша. Кiрыла - у старым скураным крэсле, схiлiўшыся, закрыўшы твар рукамi;
Кiрыла сядзеў нерухома. Можа, упершыню ў жыццi ён гэтак доўга сядзеў у такой нерухомасцi. Зрэдку адсоўваў далоню i сачыў за жонкай.
Вось яна зноў тройчы пераставiла ручку-ракету, як бы хочучы адвярнуць убок яе пагрозлiва нацэленую вастрыню. Нарэшце здагадалася: выняла ручку з крылатага каўпака на зялёнай падстаўцы - i "ракета" разбурана, абясшкоджана. Прайшла да парога. Прыслухалася.
– Я не магу. Я пайду туды.
Кiрыла адняў ад твару рукi, папрасiў:
– Не трэба, Валя. Iдзе аперацыя.
– Але, але, - адразу пакорлiва згадзiлася жанчына, прысела на канапу, зацiснула хусцiнкай распухшы ад слёз нос.
Нейкi момант было чуваць, як цiкаў Кiрылаў ручны гадзiннiк. А потым зноў гучна затупалi ўгары. Нехта, вiдаць, скакаў па лесвiцы на мылiцах. Валянцiна Андрэеўна прыглушана ўсхлiпнула:
– Калi ён памрэ, я таксама не выжыву.
– Ну навошта такiя думкi? Усё будзе добра.
– Добра! О Божа! Мне абрыд твой аптымiзм. Усё ў цябе добра. Гэты твой аптымiзм пераходзiць ужо ў абыякавасць. Да ўсяго. Да мяне. Да дзяцей. Усё ў нас будзе добра - навошта ж ламаць галаву? Хапае другiх праблем...
Яна кiнула гэта са злосным дакорам.
Кiрыла зноў папрасiў:
– Не трэба, Валя. Пра гэта пасля. Не хапае нам яшчэ пачаць сварыцца... Цяпер...
Яна разумела i ў душы ўхваляла мужава маўчанне ў такi момант, калi сын на аперацыйным стале. Але, лепш усё-такi маўчаць. Чалавек робiцца прымхлiвы, калi ведае, што блiзкi яго на краi жыцця. Не трэба думаць пра яе - смерць. Але Валянцiне Андрэеўне лезлi ў галаву самыя жахлiвыя думкi, таму ёй цяжка было сядзець у нерухомасцi i тым больш маўчаць. Яна зноў усхапiлася. Зноў падышла да стала. Механiчна працягнула руку, але нi да чаго ўжо не дакраналася (пэўна, яе несвядома трывожыла "ракета").
– Не, гэтага я не магу зразумець! Абвяшчаць сябе знаўцам чалавечых душ... Пiсаць разумныя кнiгi, разумныя артыкулы i... не разумець, не ведаць уласных дзяцей... чым яны жывуць...
Жонка за гэтыя колькi гадзiн, як прыйшло трагiчнае паведамленне, каторы раз дакарае яго, то мякка, з жаночай слязлiвай чуллiвасцю, то цвяроза-злосна. Кiрыла ўрэшце не вытрымаў i першы раз кiнуў ёй глуха, нязлосна:
– Вучыць чужых дзяцей...
Валянцiна Андрэеўна змоўкла, да нечага прыслухалася. Паўтарыла яго словы, здавалася, неўсвядомлена: