Чтение онлайн

на главную

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Аднак у кіраўніцтве белай арміі наспяваў канфлікт паміж белымі генераламі М. Юдзенічам і А. Радзянкам, манархістамі, якія складалі большасць у палітычным і вайсковым кіраўніцтве Паўночна-Заходняй арміі, і рэвалюцыйна-дэмакратычнай групай у гэтай арміі на чале з С. Булак-Балаховічам, які быў на левым, эсэраўскім, крыле гэтай групы. Яшчэ ў жніўні 1919 г. генерал М. М. Юдзеніч, галоўнакамандуючы Паўночна-Заходняй арміі, прызначыў С. Н. Булак-Балаховіча камандуючым 2-м корпусам (з дзвюх дывізій) гэтай арміі. Аднак адносіны паміж Юдзенічам і Булак-Балаховічам усё больш абвастраліся.

22 жніўня 1919 г. галоўнакамандуючы М. М. Юдзеніч аддаў загад палкоўніку Б. Перамыкіну заняць Пскоў, арыштаваць С. Булак-Балаховіча

і аддаць яго пад ваенны суд «за беззаконныя дзеянні». 23 жніўня Булак-Балаховіч быў зняты з пасады камандуючага корпусам. У той жа дзень Б. Перамыкін на чале чатырох палкоў 2 батарэй і іншых часцей паводле загаду М. Юдзеніча прыбыў у Пскоў і арыштаваў афіцэраў штаба корпуса. Пры арышце былі забітыя начальнік штаба палкоўнік Стаякін і гарадскі галава М. Іваноў. Толькі С. Булак-Балаховічу з дваццаццю коннікамі з яго асабістай сотні ўдалося ўцячы ў Гдоў, дзе ён падпарадкаваўся М. Юдзенічу. Булак-Балаховіча падтрымлівала эстонскае камандаванне як баявога генерала, неабходнага для далейшай барацьбы з бальшавікамі.

Булак-Балаховіч быў фармальна пасаджаны пад «хатні арышт», але адразу выехаў на фронт у раёне Вострава (60 км. на поўдзень ад Пскова) да сваёй коннай групы з 1200 чалавек. 26 жніўня 1919 г. часці Чырвонай Арміі, карыстаючыся крызісам у стане белых, занялі Пскоў. А Булак-Балаховіч працягваў на чале сваёй коннай групы ваенныя дзеянні, галоўным чынам партызанскага характару.

Падчас восеньскага наступу белай Паўночна-Заходняй арміі на Петраград група генерала С. Булак-Балаховіча наносіла ўдары па камунікацыях Чырвонай Арміі ў напрамку Порхава (75 км на ўсход ад Пскова). Яго атрады перарэзалі камунікацыі на чыгуначнай лініі Петраград - Полацк.

Генэрал Булак-Балаховіч. 1919 г.

Пасля паражэння белай Паўночна-Заходняй арміі пад Петраградам у лістападзе 1919 г. сярод яе камандавання ўзмацніліся рознагалоссі. Асабліва яны абвастрыліся пасля адыходу Паўночна-Заходняй арміі на тэрыторыю Эстоніі і пачатку мірных перамоў паміж Савецкай Расіяй і Эстоніяй (мірны дагавор паміж імі быў падпісаны ў Тарту 2 лютага 1920 г.). Расійская Паўночна-Заходняя армія была інтэрнаваная і падлягала ліквідацыі.

На пачатку 1920 г. С. Булак-Балахопіч у расійскай газеце ў Эстоніі «Верный путь» звярнуўся да галоўнакамандуючага эстонскай арміі генерала Й. Лайдамера з просьбай аб дазволе сабраць добраахвотнікаў для працягу барацьбы супраць бальшавікоў. Эстонскія ўлады неафіцыйна яго падтрымалі.

С. Булак-Балаховіч, каб атрымаць для свайго і іншых новых атрадаў сродкі, а таксама для выплаты грошай жаўнерам, вырашыў арыштаваць М. Юдзеніча і забраць грошы з касы яго арміі. У ноч на 28 студзеня 1920 г. С. Булак-Балаховіч, які з групай афіцэраў прыехаў у Талін, арыштаваў у гатэлі «Комерс» генерала М. Юдзеніча, генерала Крузэнштэрна і ад'ютанта. У пакоі М. Юдзеніча былі знойдзены 227 тысяч фунтаў стэрлінгаў, 250 тысяч фінскіх марак і 110 мільёнаў эстонскіх марак. С. Булак-Балаховіч прымусіў М. Юдзеніча аддаць гэтыя грошы вайсковаму пракурору арміі Вішнеўскаму. Грошы пайшлі на ліквідацыйныя меры, галоўным чынам на выплату жалавання салдатам і афіцэрам падчас ліквідацыі Паўночна-Заходняй арміі. Гэта павысіла аўтарытэт і папулярнасць С. Н. Булак-Балаховіча і ў некаторай ступені папоўніла яго атрад добраахвотнікамі.

Арыштаваных генералаў С. Булак-Балаховіч адвёз на станцыю, пасадзіў у таварны вагон і павёз на фронт з сабою. Толькі пад ціскам англійскай місіі ў Эстоніі са станцыі Тапа (на палове дарогі ад Таліна да Нарвы) цягнік затрымалі і вярнулі назад у Талін,

дзе Юдзеніча адвезлі ў памяшканне англійскай ваеннай місіі. Пасля гэтага Юдзеніч выехаў за мяжу як прыватная асоба. С. Булак-Балаховіч вярнуўся на фронт, дзе працягваў камандаваць сваім атрадам з 1200 чалавек.

У гэты ж час, калі Эстонія выходзіла з вайны з Савецкай Расіяй, генерал Станіслаў Булак-Балаховіч, добра памятаючы пра сваё беларускае паходжанне, прапанаваў падпарадкаваць свой атрад ураду Беларускай Народнай Рэспублікі. Яго атрад меў у сваім складзе 75 % беларусаў-жаўнераў і палову афіцэраў-беларусаў. Называўся атрад Добраахвотным народным. С. Булак-Балаховіч надаў яму назву Беларускага. Атрад прыняў за свой штандар беларускі нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг і кукарды на фуражках з нацыянальным гербам Пагоня.

Генерал Булак-Балаховіч атрымаў дазвол ад эстонскіх уладаў набіраць у сваю вайсковую адзінку добраахвотнікаў і з іншых часцей былой Паўночна-Заходняй арміі, пераважна беларусаў і палякаў.

Пасля звароту Булак-Балаховіча да вайскова-дыпламатычнай місіі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Латвіі і Эстоніі, якую ўзначальваў у Рызе палкоўнік К. Езавітаў 22 студзеня 1920 г. Рада міністраў БНР прыняла Беларускі атрад «у склад войска БНР». К. Езавітаў афіцыйна звярнуўся 8 лютага 1920 г. да галоўнакамандуючага польскай арміяй Ю. Пілсудскага, каб той даў дазвол перавесці асобны атрад генерал-маёра Булак-Балаховіча з Эстоніі ў Беларусь і «прадставіць Асобнаму Атраду Беларускай Народнай Рэспублікі кавалак фронту на левым фланзе Польскай Арміі і ўзлажыць на Польскае інтэнданцтва павіннасць адпускаць для Асобнага Атраду ўсё яму патрэбнае».

У баях на Беларусі

23 лютага 1920 г. генерал С. Булак-Балаховіч падпісаў з польскім вайсковым прадстаўніком у Рызе пагадненне аб сумесных ваенных дзеяннях супраць Чырвонай Арміі. 3 сакавіка С. Булак-Балаховіч быў прыняты ў Дзвінску (Даўгаўпілсе) генералам Эдвардам Рыдз-Сміглым, а 14 сакавіка Беларускі Асобны атрад перайшоў Заходнюю Дзвіну, каб змагацца на савецка-польскім фронце ў Беларусі. Але спачатку ён быў накіраваны ў Брэст, дзе атрад дафармаваўся і атрымаў дадатковую колькасць зброі. Ад пачатку чэрвоня 1920 г. Беларуская група (або Беларуская Нацыянальная армія) генерала С. Булак-Балаховіча налічвала каля 2 тысяч шабель (кавалерыстаў). Яна брала актыўны ўдзел у баявых дзеяннях на Палессі супраць Чырвонай Арміі.

С. Булак-Балаховіч рабіў знянацку кавалерыйскія налёты на тылы савецкіх войскаў, штабы злучэнняў Чырвонай Арміі. Аператыўна група С. Булак-Балаховіча ўваходзіла ў склад Палескай групы польскіх войскаў, потым 3-й польскай арміі. Група папаўнялася. Паводле звестак аператыўнай разведкі Заходняга фронту Чырвонай Арміі, у канцы жніўня 1920 г. у атрадзе С. Булак-Балаховіча, калі ён знаходзіўся ў раёне Уладавы (на рацэ Заходні Буг), налічвалася 4 пяхотныя палкі (Партызанскі, Пскоўскі, Востраўскі і Вазнясенскі) агульнай колькасцю 1600 штыкоў з 16 кулямётамі, а таксама партызанскі кавалерыйскі полк з трох эскадронаў на 400 шабель. Характэрна, што палкі былі названыя па гарадах Пскоўскай губерні, дзе раней ваяваў Булак-Балаховіч і яго атрад.

Пры адступленні Чырвонай Арміі ад Варшавы ў верасні 1920 г. Беларускі атрад, прарваўшыся скрозь лінію фронту 4-й савецкай арміі, разбурыў чыгуначную лінію і 26 верасня ўварваўся ў Пінск, дзе знаходзіўся штаб 4-й арміі і запасны полк. Частка штаба паспела прарвацца цягніком на Лунінец, а камандарм, начальнік штаба і член рэўваенсавета арміі (паліткамісар) конна паехалі да лініі фронту. 4-я армія аказалася разрэзанай на дзве часткі, а яе кіраванне парушаным. Пінск быў заняты групай С. Булак-Балаховіча апоўдні 26 верасня. Атрады з групы С. Булак-Балаховіча працягвалі вайсковыя аперацыі на Палессі да самага заканчэння ваенных дзеянняў падчас савецка-польскай вайны.

Поделиться:
Популярные книги

Огненный князь 2

Машуков Тимур
2. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 2

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Эфир. Терра 13. #2

Скабер Артемий
2. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эфир. Терра 13. #2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Не грози Дубровскому! Том Х

Панарин Антон
10. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том Х

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III