Чтение онлайн

на главную

Жанры

Стары чалавек і мора

Хемингуэй Эрнест

Шрифт:

«Наўрад ці я зараз заплыў занадта далёка, — падумаў ён. — Спадзяюся, ніхто там асабліва не хвалюецца. Вядома, апроч хлопчыка. Але ведаю, ён упэўнены, што я вярнуся. Шмат якія дарослыя рыбакі будуць непакоіцца. І многія іншыя таксама, — дадаў ён у думках. — Я жыву ў добрым горадзе».

Ён быў не ў стане больш гутарыць з рыбінай, ані, занадта жудасна была тая абгрызена. Але ў галаву яму прыйшла думка, і ён сказаў:

— Напаловурыбіна! Або: рыбіна, як цябе звалі раней? Я шкадую, што забраўся гэтак далёка. Я не збярог цябе і зруйнаваны сам. Але за свой век мы забілі багата акул — ты і я, і мноства знявечылі. Колькі табе давялося ўходаць, старэча-рыбіна? Нездарма ж ты маеш гэтую піку на сваёй галаве.

Яму

падабалася думаць пра марліна, як той расправіўся б з акулай, калі б вольна плаваў у моры. «Мне варта было адсячы ад яго дзюбу, каб ёю біцца з акуламі», — падумаў ён. Але ж не было ні сякеркі, ні нажа.

«Калі б я што-небудзь меў ды патрапіў прымацаваць дзюбу да рукаяткі вясла, якая гэта была б зброя! Тады б мы пазмагаліся разам. А што ты будзеш рабіць, калі яны прыплывуць уначы? Што ж ты можаш рабіць?»

Змагацца з імі, — адказаў ён. — Пакуль не сканаю.

Але ў тым змроку, калі не было ні сполыску, ні агнёў, адно вецер, што напінаў ветразь, безупынна і нязменна, яму раптам здалося, што ён памёр. Ён склаў рукі разам, прыціснуў далонь да далоні. Яны не былі мёртвыя, і ён мог адчуць боль жыцця, папросту сціскаючы і расціскаючы свае далоні. Ён прыхіліўся спінай да кармы і ўпэўніўся: ён не мёртвы. Ягоныя плечы сказалі яму пра гэта.

«Я маю прачытаць усе тыя малітвы, што паабяцаў, калі злаўлю рыбіну, — прыгадаў ён. — Але я занадта знясілены чытаць іх цяпер. Лепей вазьму мяшок ды акрыю плечы».

Ён ляжаў на карме і стырнаваў, і ўсё глядзеў на неба: калі ж на ім з'явіцца водбліск агнёў? «У мяне засталася толькі яго палова, — падумаў ён. — Быць мо, мне пашанцуе і я прывязу пярэднюю частку рыбіны. Павінна ж мне хоць трохі пашанцаваць. Не, — сказаў ён. — Ты зглуміў свой шанц, заплыўшы занадта далёка».

— Ды глупства, — запярэчыў ён уголас. — Не драмі ды стырнуй сабе. Яшчэ, можа, уга як пашчасціць.

— Хацеў бы я купіць трохі гэтага шчасця, калі б дзе-небудзь прадавалі, — сказаў ён.

— Але за што я купіў бы яго? — спытаўся ён у сябе. — Ці змог бы я яго купіць за згублены гарпун і зламаны нож ды за пару недалужных паабдзіраных рук?

— Магло стацца, што ты купіў бы яго, — адказаў ён. — Ты намагаўся зрабіць гэта восемдзесят чатыры дні ў моры. І табе ледзь не прадалі яго.

«Не затлумлівай галаву лухтой, — падумаў ён. — Шчасце завітвае ў розных абліччах, і хто пазнае яго? І ўсё ж я набыў бы трошкі шчасця ў любым ягоным кшталце, заплаціўшы колькі трэба. А жадаў бы я ўбачыць сполыск ад агнёў, — падумаў ён. — Увогуле я жадаю надта многа чаго, але зараз менавіта гэтага». Ён пастараўся ўсесціся так, каб было найзручней стырнаваць, і, адчуўшы боль, уведаў, што ён не мёртвы.

Стары чалавек убачыў адбіты ў акіяне водбліск агнёў горада тады, калі было, пэўна, гадзін дзесяць вечара. Напачатку ледзьве прыкметны, як святло, што бывае на небе перад узыходам месяца, водбліск стаўся пасля выразна бачны на паверхні акіяна, па якім вятрыска гнаў хвалі. Ён стырнаваў на гэтае зарыва і меркаваў, што неўзабаве будзе край плыні.

«Усё скончана, — думаў стары чалавек. — Праўдападобна, яны зноў нападуць на мяне. Але што проці іх можа зрабіць чалавек у цемры і без зброі?»

Скалелы, ён адчуваў сябе хворым, а ягоныя раны і найбольш натруджаныя часткі цела нылі на холадзе. «Усё ж я спадзяюся, што не давядзецца змагацца зноў, — падумаў ён. — Як я хачу спадзявацца на гэта!»

Але апоўначы ён змагаўся, хоць на гэты раз ведаў: змаганне бескарыснае. Яны з'явіліся гуртам, і ён мог угледзець толькі лініі, што крэслілі па вадзе плаўнікі, ды фосфарыстае свячэнне, якое сыходзіла ад акул, калі яны накінуліся на рыбіну. Ён лупасіў тых па галовах і чуў, як іхнія сківіцы адсякаюць кавалкі мяса і як скаланаецца човен, калі акулы спадыспаду шматуюць рыбіну. Стары чалавек адчайна

лупасіў па тым, што ён толькі адчуваў і чуў, але не бачыў, і раптам тое штосьці схапіла дубінку, і больш яе не было.

Вырваўшы румпель са стырна, ён біў і цяў ім, трымаючы той аберуч, перыў акул зноў і зноў. Але яны падабраліся ўжо да носа лодкі, налятаючы на рыбіну то паасобку, то гурмой, ірвучы кавалкі мяса, і стары чалавек бачыў, як тыя кавалкі блішчалі ўнізе ў вадзе, калі акулы заварочваліся, каб рвануць сваю ахвяру яшчэ раз.

Нарэшце адна падплыла і ўсадзіла зубы ў галаву рыбіны, і стары чалавек падумаў: усё, па змаганні. Ён гваздануў румпелем туды, дзе акуліны зубы завязлі ў цвёрдай галаве марліна, не могучы тую пашкуматаць. Стары чалавек стукнуў раз, два і тры разы. Ён пачуў, як трэснуў румпель, і тады памкнуў наперад з расшчэпленым дзяржальнам. Адчуўшы, як той працяў мяса акулы, і ведаючы вастрыню ягоную, стары чалавек загнаў дзяржальна ў акулу ізноў. Тая, пакінуўшы рэшткі свае ахвяры, павалюхала ад чоўна. Гэта была апошняя акула з гурта, які прыходзіў. Больш ім не было чаго есці.

Стары чалавек з цяжкасцю дыхаў і адчуваў у роце дзіўную нейкую, з прысмакам медзі саладжавасць. На момант ён устрывожыўся, але саладжавасці гэтай было небагата.

Ён сплюнуў у акіян і сказаў:

— Ешце гэта, galanos, і хай вам трызніцца, што вы забілі чалавека.

Ён разумеў, што разбіты канчаткова і непапраўна, і пайшоў назад на карму. Уставіўшы ў адтуліну стырна няроўны зламаны канец румпеля, ён пераканаўся, што зможа больш-менш няблага кіраваць стырном. Стары чалавек акрыў мяшком плечы і ўзяў ранейшы курс. Зараз ён плыў лёгка, а ў галаве ягонай не было ані пачуццяў, ані думак. Нічога ўжо яго не абыходзіла, і ён вёў свой човен дадому, да прыстані, пільна і ўмела, як толькі мог. Уночы акулы накідваліся на шкілет, усё адно як прыбіралі са стала крошкі. Стары чалавек не зважаў ні на іх, ні на што яшчэ апрача стырнавання. Ён адно заўважыў, як лёгка і плаўна кіруе зараз човен, калі побач з ім няма вялізнага цяжару.

«Яна спраўная [40] , — падумаў ён. — Цэлая і зусім не пашкоджаная, калі не лічыць румпеля. Але той няцяжка змяніць».

Стары чалавек адчуваў, што зараз ён усярэдзіне плыні, адсюль яму былі відаць агні паселішчаў уздоўж берага. Стары чалавек ведаў, дзе ён, адгэтуль было рукой падаць дадому.

«Вецер — вось хто наш сябра, — падумаў ён. — Часамі, — дадаў ён. — І вялікае мора з нашымі прыяцелямі і ворагамі, і пасцель. Пасцель будзе найвялікшай асалодай. Як лёгка пераможанаму, — падумаў ён. — Я ніколі не ведаў гэтага. І што ж цябе перамагло?» — задаў ён сабе пытанне.

40

Для старога чалавека човен — разумная істота жаночага роду.

— Ды нічога, — вымавіў ён уголас. — Проста я занадта далёка заплыў.

Калі ён заходзіў у маленькую бухту, агні на «Тэрасе» ўжо не гарэлі, і ён ведаў: усе спяць. Вятрыска доўга набіраў сілу і цяперака моцна дзьмуў. Аднак у гавані было спакойна, і ён падплыў да малой лапіны галькі пад скаламі. Навокал не было нікога, каб яму дапамагчы, дык ён і павеславаў, як мага далей. Пасля ён выйшаў з лодкі ды прывязаў яе да скалы.

Стары чалавек выцягнуў мачту, скруціў ветразь і завязаў яго. Узваліўшы мачту на плечы, пачаў караскацца ўгору. Толькі тады ён уведаў усю глыбіню свае стомы. Стары чалавек прыпыніўся на момант і зірнуў назад, і ўбачыў у водбліску вулічнага святла вялізны хвост рыбіны, што ўздымаўся за кармой чоўна. Ён убачыў белую голую лінію ягонай хрыбетніцы, цёмную масу галавы, з якой тырчала дзюба, усю галізну рэшты.

Поделиться:
Популярные книги

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6