Чтение онлайн

на главную

Жанры

Стары чалавек і мора

Хемингуэй Эрнест

Шрифт:

— Думай пра што-небудзь весялейшае, старэча, — сказаў ён. — Зараз ты кожную хвіліну ўсё бліжэй да дому. Цяпер табе лягчэй плысці, бо ты страціў сорак фунтаў.

Ён добра ведаў, што, хутчэй за ўсё, адбудзецца, калі ён апынецца ўсярэдзіне плыні. Але не было жаданага выйсця.

— Адну рэч зрабіць можна, — сказаў ён уголас. — Прывязаць нож да дзяржальна вясла.

Ён так і зрабіў, трымаючы руку на румпелі, наступіўшы на шкот нагой.

— Ну вось, — сказаў ён. — Вядома, я стары. Але я не бяззбройны.

Дзьмуў свежы вецер, і ён плыў удала. Стары чалавек назіраў толькі за пярэдняй часткай рыбіны, і трохі надзеі да яго вярнулася.

«Неразумна не спадзявацца, —

падумаў ён. — Апроч таго, я перакананы, што гэта грэх. Не разважай пра грахі, — папракнуў ён сябе. — Зараз даволі турбацыі і без грахоў. Ды я ў іх і не разбіраюся.

Не разбіраюся і не ўпэўнены, што веру ў гэта. Магчыма, грэх быў забіваць рыбіну. Мяркую, так, хоць зрабіў я гэта, каб выжыць самому і накарміць багата людзей. Але што тады не грэх? Не думай пра грэх. Запозна, і ёсць людзі, якім плоцяць за тое. Няхай яны маракуюць. Ты нарадзіўся мараком, як рыба нарадзілася рыбай. Сан Педра [38] быў рыбак, бацька вялікага Дзі Маджыа таксама».

38

Святы Пётра (гішп.).

Але стары чалавек любіў думаць пра ўсё, што падсоўвала яму жыццё, і паколькі тут не было чаго чытаць і ён не меў радыёпрыймача, стары чалавек думаў багата ды ўсё разважаў пра грэх. «Ты забіў марліна не толькі дзеля таго, каб жыць і прадаць яго як харч, зрабіў ён выснову, забіць яго штурхала цябе і твая гордасць, і тое, што ты рыбак. Ты любіў яго, калі той быў жывы, і любіў яго пасля. Калі ты яго любіш, то гэта не грэх — забіць яго. А мо яшчэ большы?»

— Занадта шмат думаеш, — сказаў ён услых. — Але ты з ахвотай уходаў dentuso, — загадаў ён. — Той таксама корміцца жывой рыбай, як і ты. Ён не з тых, што жывяцца падлінай, і гэта не проста нейкая бадзяга-ненажэра. Зубач — прыгожы, шляхетны і анічога не баіцца. Я забіў, баронячыся, — сказаў стары чалавек уголас, — І зрабіў гэта як след.

«Апроч таго, — падумаў ён, — на свеце кожная істота нейкім чынам забівае іншую. Я жыву, бо лаўлю рыбу, але рыбацтва гэтаксама і знішчае мяне. Ты жывеш, бо хлопчык цябе ўтрымлівае, — падумаў ён. — Не трэба аж так сябе ашукваць».

Стары чалавек перагнуўся цераз борт і з лёгкасцю адарваў ад рыбіны (там, дзе хапанула акула) кавалак мяса. Пажаваўшы, ён адзначыў ягоную высокую якасць і добры смак. Цвёрдае, сакавітае, не жылаватае і не чырвонае ў дадатак. Такое мяса, ведаў ён, найдаражэйшае на рынку. Але мясны пах разыходзіўся ў вадзе, і не было як даць рады, і стары чалавек разумеў, што надыходзіць надта кепскі час.

Вецер дзьмуў устойліва-роўна, толькі трохі адступіў на паўночны ўсход, і стары чалавек ведаў: гэта азначала, што вецер не аслабне.

Стары чалавек паглядзеў наперад, але не змог убачыць жаданых ветразей, ані корпуса карабля, ані дыму з судна. Адно лятучыя рыбы выляталі з мора каля носа ягонай лодкі і вярталіся справа і злева назад у мора, ды жаўцелі лапіны Затоцкіх водарасцей. Ён не бачыў нават птушкі.

Стары чалавек плыў дзве гадзіны, спачываючы на карме, а часам жуючы кавалачак мяса марліна, імкнучыся адпачыць ды захаваць моц, калі заўважыў першую з дзвюх акул.

— Ay, — сказаў ён уголас. Гэтае слова нельга перакласці і, магчыма, яно ўсяго толькі міжвольны выгук, як у чалавека, калі цвік прабівае яму руку і ўваходзіць у дрэва. — Galanos [39] ,

вымавіў ён.

Зараз ён угледзеў другі плаўнік, што ўзнімаўся за першым, і пазнаў: тупаносыя акулы. Але, іхнія карычневыя трохкутныя плаўнікі ды імклівыя рухі хвастом. Яны чулі пах і, узбуджаныя, ашалелыя ад голаду і прагнасці, то гублялі яго, то зноў знаходзілі. Але набліжаліся няўхільна.

39

Акулы, што нападаюць і на чалавека.

Стары чалавек трывала замацаваў шкот і заклініў стырно. Пасля ўзняў вясло з прывязаным да яго нажом. Стары чалавек падымаў вясло, дужа асцярожна трымаючы яго, бо рукам было балюча. Ён сашчапіў і расшчапіў на ім рукі, каб трохі размяць іх. Потым моцна сашчапіў іх, каб яны змірыліся з болем і не здрыгнуліся, ды назіраў, як падыходзяць акулы. Ён мог бачыць іхнія шырокія трохі сплюшчаныя тупаносыя галовы і таксама шырокія грудныя плаўнікі з белымі кончыкамі. Гэта былі агідныя акулы, смярдзючыя, ахвотніцы да падлы і шчырыя забойцы, здатныя, калі галодныя, кусануць вясло або і стырно лодкі. Гэта былі акулы, што перакусваюць лапы і плаўнікі чарапахам, калі тыя спяць на паверхні, а галодныя нападаюць у вадзе на чалавека, нават калі ён анічуць не пахне рыбінай крывёй ці рыбінай сліззю.

— Ay, — вымавіў стары чалавек. — Galanos. Падыходзьце бліжэй, galanos.

Яны падышлі. Але не гэтак, як падыходзіла акула мака. Адна павярнулася і знікла з поля зроку, нырнуўшы пад човен, і стары чалавек адчуў, як той дрыжыць, калі акула пачала тузаць і шкуматаць рыбіну. Другая сачыла за старым чалавекам жоўтымі шчылінамі вачэй, а пасля шпарка падплыла, ашчэрыўшы паўкруг пашчы, каб хапануць там, дзе ад рыбіны ўжо быў адкушаны кавалак. Была выразна відаць лінія, што бегла ад макаўкі галавы на спіну, лінія, дзе злучаліся галаўны мозг і спінны, і стары чалавек усадзіў нож на вясле ў гэтае злучэнне. Выцягнуў і загнаў той зноў, у жоўтыя кашэчыя вочы акулы. Акула адхінулася ад рыбіны і слізганула ўніз, у апошнія свае хвілі глытаючы тое, што ўхапіла.

Човен дрыжаў, як і раней, другая акула пад ім распраўлялася з рыбінай. Стары чалавек адпусціў шкот, каб човен павярнуў бокам і акула апынулася навідавоку. Калі стары чалавек убачыў акулу, ён перагнуўся цераз борт і садануў у яе нож. Ён зачапіў ім толькі мяса, скура ў акулы была гэткая цвёрдая, што ён ледзь уткнуў нож. Ад гэтага ўдару ў яго забалелі не толькі рукі, а і плячо. Але акулу цягнула ўгору, яна борзда вытыркнула з мора галаву, і стары чалавек урэзаў нажом акурат у сярэдзіну пляскатай макаўкі галавы, калі акулін нос, высунуўшыся з вады, торкнуўся ў рыбіну. Стары чалавек выцягнуў лязо і ўбіў яго ў акулу дакладна ў гэтае месца зноў. Тая па-ранейшаму вісела на рыбіне, сцяўшы сківіцы, і тады стары чалавек усадзіў нож у акулава левае вока. Акула вісела тамсама.

— Не? — сказаў стары чалавек і загнаў нож паміж хрыбеткамі і мозгам. Ён пацэліў лёгка і ўдала, і адчуў, што расцяў храсток. Стары чалавек, перавярнуўшы вясло, засунуў лапатку паміж сківіцамі акулы, каб адкрыць ёй пашчу. Ён крутануў вяслом і, калі акула адклеілася ад рыбіны, сказаў:

— Ідзі, galano. Правальвайся на глыбіню ў цэлую мілю. Ідзі ў адведкі да свае сяброўкі, а мо гэта твая матка?

Стары чалавек выцер лязо нажа і паклаў вясло. Пасля ён знайшоў канец шкота і, калі ветразь напоўніўся ветрам, павёў човен ранейшым курсам.

Поделиться:
Популярные книги

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6