Чтение онлайн

на главную

Жанры

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Пацюпа Юры

Шрифт:

Другім беларускім клясычным памерам «арганічнае пары» быў трохступовы харэй. Праўда, ступень інвэрсіяванасьці таго была так высокая, што можна ўсур’ёз сумнявацца: з харэем мы маем справу ці з шасьціскладовікам? Як працуе гэты памер, пакажам на прыкладах, адумысна з аднаго аўтара. Найнатуральней у г. зв. «трохступовым харэі» гучаць радкі з будоваю пэону першага, прыкладам:

Віхрам закруціла, Холадам даняла, Сьнегам запыліла, Гурбы панагнала. Карусь
Каганец

Іх мы і возьмем у якасьці нормы. Наступнае чатырохрадкоўе мае два радкі слушныя (2-і, 3-і) і два інвэрсіяваныя (1-ы, 4-ы):

А маці прадучы (1) Песьню засьпявае, (2) Нітачку вядучы, (3) Ды ў печ паглядае. (4)

Здавалася б, іх яскравая інвэрсіяванасьць магла б «згладзіцца» за кошт пераносу пульсантаў на службовыя словы (пазначаныя курсівам) ды ўзьнікненьня «спандэю». Але гэта адбываецца толькі часткова. І зь дзьвюх прычынаў: раз — бо інвэрсія ня моцна шкодзіць рытму, а два — бо словы маці і печ стаяць пад лягічным націскам. Таксама можна заўважыць, што інвэрсіяваныя радкі, чыста схематычна, прачытваюцца як дзьвюхступовыя амфібрахі. І ўсё ж, хоць з гэтага «квазіамфібраху» пачынаецца страфа — у цэлым верш мае «настойлівую» тэндэнцыю да пэону першага. (Апошняя загадка наагул вымагае асобнага зьясьненьня.)

Возьмем іншы прыклад, дзе 1-ы і 2-і радкі інвэрсіяваныя, як з гледзішча харэю, так з гледзішча пэону першага, 3-і інвэрсіяваны з гледзішча пэону, але слушны з гледзішча харэю, а 4-ы — цалком слушны:

Баліць маё сэрца, (1) Душа унывае, (2) Хоч з другой жанаты, (3) Той не забывае… (4)

3-і радок, дзе вытрымваецца харэй, але мацнейшы адступ ад пэону, гучыць як больш інвэрсіяваны, чым 1-ы і 2-і, дзе ёсьць падвоеная інвэрсія, але меншы адступ ад пэону. Гэта гаворыць пра тое, што ў шасьціскладовіку, гэтаксама як і ў васьміскладовіку, — пэон дамінуе. Але супраць васьміскладовіка тут харэй наагул мала што значыць, бо адступы ад яго зусім ня шкодзяць сьпеўнасьці.

Адначасна, пры пільным чытаньні, заўважаецца, што радкі шасьціскладовіка, дзе слушны харэй, але інвэрсіяваны пэон першы, імкнуцца да аднаўленьня пэону і «перацягваюць» рытмавы націск на першы склад, утвараючы нейкі «дадатковы акцэнт». Гэтакім спосабам доўгаму слову можа надавацца пабочны націск (1-ы радок):

Жайваронча малы, (1) Птушачка ты гожа… (2)

Або службовыя словы могуць рабіцца «мацней націсьненымі» (1-ы, 2-і радкі):

Бо я так мяркую, (1) Што для шчасьця мала… (2)

Пры скандаваньні імаверныя націскі «ўяўнага» пэону ў шасьціскладовіку харэевай кадэнцыі з пульсантаю на другім ікце надаюць вершу надзвычай энэргічнае, «выбуховае» гучаньне. А пры скандаваньні радкоў амфібрахавай кадэнцыі «перацягваньня» націску практычна не адчуваецца, бо «ўяўны» ікт пэону першага стаіць змычком з рэальным іктам амфібраху, што надае радку зьменлівае, «пералівістае» гучаньне. Фактычна мы маем дзьве праявы: дыясталу і інвэрсію. Надалей інвэрсію пэону першага ў шасьціскладовіку з націскам на другім складзе (г. зн. амфібрахавай кадэнцыі) вобразна называцьмем пераліў, а дыясталу на першым складзе (харэевай кадэнцыі) — выбух. З грунту ж, калі шукаць больш уніфікаваных тэрмінаў, дык пераліў і выбух — гэта рэгрэсійная інвэрсія пульсанты, адпаведна, першае і другое ступені, ці, яшчэ прасьцей, — першая і другая рэгрэсія пульсанты.

Цікава, што пры пераліве сэмантычны слоўны націск, які дае пульсанту, і рытмавы, які ўтварае другую канстанту, задаючы тым самым канстантавы рытм, могуць падаць нават на адну лексэму, як у цытаваным вышэй вершы — на словы баліць, душа. Яны існуюць нібы ў розных вымярэньнях, адначасна і незалежна адзін ад аднаго. Гэта, на першы пагляд, не паддаецца рацыянальнаму зьясьненьню. Менавіта ў такой разнамежневай біакцэнтнасьці і замыкаецца ўся цяжкасьць бытаваньня гэтак званага сылябічнага вершу. Пэўна што на месцы меркаваных моцных іктаў за кошт інтанацыі можа ўзьнікаць (або даўнімацца) рытмавы націск іншае прыроды, які зусім не ўступае ў супярэчнасьць з слоўным моцным, г. зн. дынамічным, эксьпіраторным. Ці можа такое быць?

Традыцыйная тэорыя вершу палягае на старых «школьных» уяўленьнях аб прыродзе беларускага (адпаведна, украінскага, расейскага) націску як дынамічнага, заснаванага толькі на моцы. Аднак лінгвісты даўно ўжо прыйшлі да высновы, што ўсе славянскія націскі ў той ці іншай меры камбінаваныя і маюць у сабе розныя адзнакі, якія могуць і супадаць, і разыходзіцца. Прыкладам, у сэрбскай і харвацкай мовах праяўляюцца і моц, і тон, але пераважае апошняе, у чэскай мове назіраюцца моцныя (на першым складзе) і доўгія націскі, якія заразом не супадаюць. Відаць, і ў вершы адбываюцца складаныя, пакуль што мала вывучаныя фанэтычныя працэсы, у тым ліку — зьява, ведамая як інтанацыйнае падаўжэньне ў пэўных фразавых пазыцыях.

Услухаемся ў словазлучэньні: усе чыста; але будзе добра. Калі разглядаць іх па словах, дык тут мусілі б назірацца зьбегі націскаў, называныя ў вершазнаўстве спандэямі. Аднак беларуская мова ўнікае падобных зьяў. У фразе слаба націсьненыя словы усе, але нібыта пераносяць акцэнты з другога складу на першы: усе, але. Думаю, што насамрэч націскі тут ня проста пераносяцца — склады акцэнтуюцца іншым спосабам. Менавіта гэты рэсурс скарыстоўвае беларуская «сылябіка», дзе цесната паэтычнага шэрагу прымушае моўныя патэнцыі працаваць інтэнсіўней. Скажам, пры пераліве адбываецца расслаеньне націску, і лёгкая даўжыня з адначасным павышэньнем тону менавіта «пераліваецца» ў суседні склад, што стварае храматычную канстанту змычком з эксьпіраторнаю пульсантаю. А пры выбуху пульсанта стаіць на аддаленьні ад моцнага месца інварыянту, таму ненацісьнены склад вымаўляецца мацней і, мажліва, крыху даўжэй. Пры супадзеньні ж пульсанты з інварыянтам рытмавы націск захоўвае ўсе звычайныя парамэтры.

Праблема вывучэньня рытму заўжды абцяжарваецца тым, што фанэтычныя акцэнты цесна пераплятаюцца з сэмантычнымі. Вышэй зазначалася, дзей месца пульсанты залежыць ад значаньня цэлага радка. У якасьці гэткае сэмантычнае інвэрсіі можна ўзяць наступны прыклад:

Вам добра здароўя, (1) Статку памнажэньне… (2)

Тут пульсанта падае на слова добра, бо значальнае слова вам, хоць і стаіць у моцнай, пэонавай пазыцыі, аднак не нясе сэмантычнае нагрузкі, утвараючы рытмавую лякуну.

Калі-нікалі адрозьніць сэмантычную інвэрсію ад інвэрсіі рытмавае амаль што немажліва. Зрухі ў разуменьні вершу выклікаюць адпаведнае віхтаньне пульсанты, прыкладам:

Родны край вітае, (1) На ўсярэдзьдзі сеўшы. (2)

Лягічны націск падае на слова родны, таму рытм 1-га радка неінвэрсіяваны. А калі націск пераносіцца на слова край — рытм становіцца інвэрсіяваным:

Родны край вітае, (1) На ўсярэдзьдзі сеўшы. (2)
Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Темный Патриарх Светлого Рода 7

Лисицин Евгений
7. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 7

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Теневой путь. Шаг в тень

Мазуров Дмитрий
1. Теневой путь
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Теневой путь. Шаг в тень

Лапочки-дочки из прошлого. Исцели мое сердце

Лесневская Вероника
2. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Лапочки-дочки из прошлого. Исцели мое сердце

Я – Орк. Том 5

Лисицин Евгений
5. Я — Орк
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 5