Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Сакратар сельсавета Халімон Капыл, кульгавы стары, стаяў кал я дзвярэй, абапёршыся на свой тоўсты ядлоўцавы кій, i паўтараў адну i тую ж фразу:

— Усім вайна парвала нервы — i старым i малым. Усім. Здароўе — ад нерваў.

Але на яго твары нічога не відно было — ні хвалявання, ні трывогі за жыццё дзяўчынкі. Можна было падумаць, што пры гэтым самым чалавеку людзі трацілі прытомнасць штодня i ён даўно ўжо прывык да гэтага: яго, як таго магільшчыка, нішто ўжо не кранае — ні сама смерць, ні гора i слёзы блізкіх. На яго твары наогул

ніколі нічога не выяўлялася. На ім як бы некалі даўно хаатычна перамяшаліся i назаўсёды застылі ўсе рысы чалавечага характару: аскетызм — у запалых i заўсёды непаголеных шчоках; сытасць, ласуннасць — у вуснах, тоўстых, ружовых, тлустых; дабрата — у складках каля вуснаў, у мяккіх лініях падбародка i амаль калючая варожасць — у маленькіх i глыбокіх вочках пад карнізамі сівых кашлатых броваў.

Саша чамусьці не любіла гэтага чалавека, i яе непрыязнасць да Капыла паступова перадавалася Пятру, хоць ён i працівіўся такому пачуццю: разам працаваць, разам жыць — i нельга праз тое, што табе не спадабаліся вочы ці барада, не любіць чалавека!

Таня апрытомнела да ўколу. Расплюшчыла вочы, уцяміла, дзе апынулася, спалохана войкнула, памкнулася падняцца. Саша ўтрымала яе. Сеўшы на канапку побач i ўзяўшы яе руку, каб палічыць пульс, ласкава спытала:

— Ты ела сёння, Таня?

— Ела, — прашаптала дзяўчынка.

— Што ты ела?

Яна адказала не адразу:

— Дранікі.

— З той бульбы, што назбіралі ў пол i?

Таня не адказала.

— Усім вайна парвала нервы…

— Што ты дудзіш пра свае нервы! — узлаваўся Бабкоў.— Хто табе рваў ix, твае нервы! Сядзеў каля жончынай спадніцы.

Саша сказала з суровым дакорам:

— Падумалі б, як дзяцей накарміць. Кіраўнікі! Балбатуны няшчасныя!

Пятро аслупянеў ад нечаканасці: ніколі Саша не была такая злосная i бязлітасная. I несправядлівая. Сказаць такое пры вучаніцы!

Бабкоў абразіўся, «узвіўся» — закрычаў:

— Аляксандра Фёдараўна! Вы мне такіх слоў не кідайце! У мяне ў самога сэрца гарыць! Але дзе ўзяць — скажыце? Дзе?..

Капыл неяк па-бабску ківаў галавой.

— Усім вайна… — пачаў ён, але тут жа змоўк.

— Саша! Ты — што?! — упікнуў жонку i Пятро. — Мы такога папроку не заслужылі. Ты лепш, чым хто, разумееш…

Але, яна разумела ўсё. Словы вырваліся ад горычы i болю. Пятро бачыў, што ёй ужо сорамна. Але прабачэння Саша не папрасіла. Сказала амаль гэтак жа бязлітасна:

— А вы не лезьце пад руку, калі чалавек заняты работай! — I чуць змякчыла — Мала што я магу сказаць!..

Падчас гэтай размовы яна набрала ў шпрыц з ампулы раствору i ўвяла Тані ў руку. Дзяўчынка баязліва войкнула. Праз хвіліну на лбе ў яе выступілі густыя кроплі поту.

— Ну, як ты, Танечка? — спытала Саша.

— Галава кружыцца.

— Паляжы хвіліначку, потым пойдзем — накармлю цябе.

— Я не хачу, — засаромелася Таня.

— Ну, ну, не выдумляй, дадому не дойдзеш. На чым я цябе павязу? — Ісці ёй трэба было ў суседнюю

вёску, кіламетры за тры.

Саша гаварыла так, быццам у медпункце больш нікога не было. I ўвогуле рабіла выгляд, што ўсе яны — муж, Бабкоў, Капыл — не існуюць для яе, пакуль яна занята такой неадкладнай працай. Ды i самі яны адчулі, што лішнія тут. Патапталіся збянтэжана каля дзвярэй, нібы вырашаючы, як найлепшым чынам, з гонарам, пакінуць «поле бою», адкуль гэтая маленькая жанчына даволі-такі няветліва папрасіла ix. Па адным шмыгнулі ў калідор. Але ў кабінеце сваім Бабкоў яшчэ доўга «кіпеў»:

— Ты ёй скажы, Пятро Андрэевіч. Мы яе паважаем…

Але… няхай не распускае язык…

— Вось так i скажы ёй сам. — Пятро ведаў, што нічога такога Бабкоў не скажа, бо баіцца Сашы: яна, хоць дагэтуль i далікатна, як бы жартуючы, але часам добра-такі, як ніхто іншы, давала яму праборку за некаторыя слабасці.

Пятро ганарыўся жонкай, што яна такая — нікому не змаўчыць за праўду.

Хутка нават гэтае «балбатуны няшчасныя!» здавалася яму не крыўдным, а смешным, i ён у душы смяяўся, слухаючы прыглушанае «кіпенне» Бабкова. Няхай стары выпусціць пару.

Пятро спалохаўся, калі Таня ўпала, усцешыўся, калі яна апрытомнела; з вясёлым гумарам ён слухаў крыўду Бабкова i асцярожнае — не закрануць парторга i дагадзіць старшыні — падтакванне Капыла.

— Ад нерваў усё… A ў каго яны цяпер у парадку, нервы?..

«Падліў масла» ў невясёлы «агонь» Капыловых разважанняў:

— Нервы, што сталь, яны гартуюцца ў нягодах, — i пайшоў у школу.

Але ў класе яго раптам апанаваў нейкі дзіўны смутак, душэўны неспакой. Чаму — не разумеў. Нічога ж асаблівага не здарылася. Хіба яму навіна, што дзеці недаядаюць? Амаль усе. Але як ні стараўся супакоіць сябе — урок гісторыі ў сёмым класе не клеіўся: расказваў ён пра паходы Траяна нудна, нецікава, збіваючыся.

Клас адчуў, што гісторык не ў настрод, i вучні сядзелі насцярожана, ціха, як, бадай, ніколі. Калі паепрабаваў праверыць, як засвоілі новы матэрыял, ніхто з вучняў не здолеў талкова паўтарыць тое, пра што гаварылася. Пятра гэта яшчэ больш расстроіла. Не, ён не злаваўся. Наадварот, неяк усё больш абмякаў, сціхаў, падоўгу сядзеў у глыбокай задуме. Але калі ў дзвярах нечакана з'явілася паштарка Надзя, рыжая сарамлівая дзяўчына, і, чырванеючы, таямнічым голасам сказала:

— Пятро Андрэевіч, выклікаюць вас. Упаўнаважаныя… — Шапятовіч неяк адразу ажыў.

Само сабой перад класам у яго вырвалася:

— Пашлі ix к чорту, Надзя!

— Эх! — войкнула спалоханая дзяўчына i ляпнула дзвярамі.

Клас весела загудзеў.

Пятро адчыніў дзверы i закрычаў у калідор услед пасыльнай:

— Скяжы, што ў мяне ўрок! A ўрока ніхто не мае права зрываць! Сам Пан Бог! Сам нарком! Міністр!

Хлопцы-пераросткі не проста гудзелі — вылі ад захаплення.

Тады Пятро да ix:

— А вы што загрымелі, як калясніцы Траяна? Зубараў, паўтары ўрок!

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Имя нам Легион. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 1

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств