Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Даўшы дачцэ бульбы i наліўшы ў чарапок рыбінага тлушчу, Пятро падсунуўтабурэтку бліжэй да акна, каб яшчэ раз, больш уважліва, прачытаць апісанне праекта казачнай вёскі.

Вокан у пакоі было ажно тры, а святла нямнога. Адно акно ўвогуле было забіта, у двух менш за палавіну шыб — састаўленыя з кавалкаў шкла, рэшта ж — пачарнелая фанера i ржавая бляха. Падчас завірухі праз гэтыя шыбы, як ix ні заканапачвалі, ні затыкалі анучамі, на стол намятала гурбачкі снегу. Усю зіму яны спалі на печы. Добра, што печ — руская, вялікая, траім на ёй было зусім прасторна.

Ужо даўно зайшло сонца. У дні, блізкія да вясновага ці асенняга сонцастаяння, змяркаецца хутка i непрыкметна. Вокны выходзілі на

поўнач i ўсход, i Пятро чытаў павольна, ледзьве разбіраючы словы артыкула. Кажуць, на змярканні часцей за ўсё чалавека агортваюць сумота, цяжкі роздум, трывога. Не, у яго гэта нельга было назваць ні трывогай, ні смуткам. Гэта было нешта зусім іншае, i яму цяжка знайсці вызначэнне. Узнікла такая гама пачуццяў, што ён сам ніколі не здолеў бы разабрацца ў ёй, а тым больш расказаць камунебудзь, нават такому блізкаму чалавеку, як Саша. Адно адчуў выразна: не скажа ён калгаснікам пра тэты сапраўдытакі казачны праект. Няхай чытаюць самі. А яму няма чаго гаварыць. Гэта — той самы попел, тое самае абяцанне малочных рэк, пра якое гаварыў Грамыка.

«Ох, Панас, Панас, добры ты чалавек, але гутарыць з табой вось так, з вока на вока i душа ў душу, небяспечна. Можаш ты загнаць вожыка ў мазгаўню».

Саша ўвайшла больш імкліва, чым звычайна. Пятро адразу, яшчэ па яе кроках за дзвярыма, у калідоры, адчуў, што яна нечым усхвалявана…

Паставіла на падаконнік загорнутую ў газету бутэльку. Скінула сваю адзіную шарсцяную сукенку, што была i за рабочую i за святочную, надзела старэнькую, паркалёвую, кароткую. Зрабілася падобная на дзяўчынку-падлетка: худзенькая, грудзі — два маленькія бугаркі, ключыцы тырчаць. Пятру стала шкада яе. Сэрца сціснулася, зашчымелаад жалю i яшчэ ад здагадкі, што Сашына ўсхваляванасць i такое маўчанне маюць дачыненне да яго. Зноў нейкае непаразуменне. Якое? Хто-небудзь з настаўніц плётку пусціў. Ёсць такія ўдовы-зайздросніцы. Im чужое шчасце — што бяльмо ў воку.

— А мы з Ленкай бульбы зварылі. Я пуды два прывалок.

Ленка павячэрала ўжо.

— Добра паела, дачушка? — Саша нахілілася да малой, якая падбегла да яе, падолам сукенкі, па-сялянску, выцерла запэцканы тварык.

— Добра. А чаго ты так доўга, мама?

— Я малачка табе прынесла. — Яна разгарнула газету, наліла з пляшкі.

Малая, стоячы пасярод пакоя, трымаючы шклянку абедзвюма ручкамі, прагна i прыгожа піла, струменьчыкі цяклі па барадзе, на сукенку.

Саша як бы не бачыла мужа, быццам i не было яго.

— Давай вячэраць i мы, Сашок.

Яна не адказала.

Спачатку ён разгублена прыціх. Але хутка адчуў, што у im узнімаецца абурэнне: што за дурная мода вось так маўчаць?

Баліць табе — скажы, закрычы! Я — тут, я — ёсць i разумею, бачу кожны рух тваёй душы!

Можа, i Саша пачула буру, бо раптам падышла да яго i сказала амаль шэптам, але тым шэптам, што гучней за любы крык:

— Ну, дарагі мужанёк, я думала, ты ад маладосці ды дурноты нашкодзіў, як кот. Паверыла, што i праўда гэта было раз… Аж — вунь што ты… Ты… ты, — яна задыхнулася, — ты i пасля знайшоў яе… — Яна крута павярнулася, узяла з ложка плацце, выхапіла з кішэні пакамечаны канверт. — На, ад тваёй пэ-пэ-жэ. Чытай! Радуйся! Яна мужа кідае! Ці не да цябе збіраецца прыехаць?

Пятро ўзяў канверт, нічога не разумеючы, не здагадваючыся нават, пра каго ідзе гаворка. I почырк яму нічога не сказаў. Але, дастаўшы лісток, не вытрымаў — глянуў на подпіс. Тоня! Адкуль яна ўзялася? Як даведалася яго адрас? Ага, на канверце — адрас яго бацькоў. Пісьмо сюды пераслалі яны, бацькі. Зваротны адрас: знаёмая лічба палявой пошты — зенітны полк, дзе ён пачынаў службу i вайну. Толькі тады гэта быў асобны дывізіён, а цяпер — полк.

Нічога дзіўнага: там, у палку, адрас яго бацькоў мог захавацца

ў справах, у ранцах ці ў памяці былых саслужыўцаў.

Ён маланкава, вачамі, у паўзмроку прабег кароткае пісьмо. Нічога асаблівага, ніякага нават напаміну пра ix адносіны. Што ж магло абурыць Сашу? Гэта? «Ca Сцяпанам у нас нічога не будзе. Кіну я яго. Афармляю звальненне, паеду да мамы». Ага, вось гэта. «Цяпер я часта думаю (i кажу яму): недарэмна ты даў яму па мордзе. I словы твае ўспамінаю, якія ты сказаў у шпіталі ў Ландсбергу». Але, толькі гэта.

Некалі, яшчэ ў партызанскім шпіталі, ён, расчулены, чыстасардэчна прызнаўся пра сваю выпадковую сувязь з Тоняй. Саша слова яму не сказала, параненаму. Але ён бачыў, што ёй балюча было. Помніць, як раптам змяніўся выраз яе твару, вачэй, як прыкусіла яна губу i якая пасля стала — як бы раптам аддалілася ад яго, зрабілася клапатлівай сястрой, міласэрнай сястрой — не больш. Не без уплыву Марыі Сяргееўны яна пазней зноў наблізілася. А так магло здарыцца, што i зусім аддалілася б. У яго ўжо была з'явілася боязь страціць яе. Калі ён зноў пайшоў на фронт, боязь гэтая вырасла ў страх. Саша падагравала гэты страх сваімі пісьмамі. Як бы між іншым, паведамляла: адзін раз пра тое, што заязджаў да яе Уладзімір Лялькевіч, другі — што ў вёсцы, дзе яна цяпер працуе, размясцілася вайсковая часць i многа маладых афіцэраў, трэці — што да гаспадыні, дзе яна на кватэры, прыехаў на пабыўку сын — афіцэр…

Толькі вярнуўшыся з арміі, Пятро даведаўся, што паведамленні гэтыя былі пометай яму, можа, не вельмі разумнай i дасціпнай, але інакш ix назваць нельга. Ніякая часць у Грыбаўцы ніколі не стаяла. На кватэры Саша жыла ў жонкі Панаса Грамыкі. Адно толькі праўда — пра Лялькевіча. Ён быў другім сакратаром райкома партыі i, безумоўна, мог прыязджаць. Але ў Пятра ўжо тады, у партызанах, знікла ўсякая рэўнасць да яго.

Страх, безумоўна, знік, калі ён вярнуўся. Саша — яго жонка, назаўсёды, на ўсё жыццё, i нішто не здолее ix разлучыць! Але боязь, што яна зноў аддаліцца, як тады, перашкодзіла яму прызнацца, што ён меў сустрэчу з гэтай Тоняй яшчэ раз, у Германіі. Баяўся: не паверыць Саша, што ў велізарнейшым чалавечым муравейніку, разварушаным вайной, расстаўшыся недзе ў Мурманску, можна было зусім выпадкова сустрэцца пад Берлінам. Праўда, на вайне былі i яшчэ больш неверагодныя сустрэчы! Чаго не было там! Аднак ці зразумела б гэта Саша? Ці не падумала б, што яны перапісваліся, шукал i гэтай сустрэчы i адбылася яна зусім інакш, у інакшых абставінах? Магла б не выказаць свайго нявер'я, a ўпотай пакутаваць.

Бывае «ложь во спасение». А бывае праўда, пра якую лепш змаўчаць. Аж не, няма, відаць, такой праўды. Недарэмна кажа старая мудрасць: няма такой тайны, якая не стала б яўнай. I гэта стасуецца да ўсяго: да палітыкі, дыпламатыі, вайны i да жыцця двух людзей. Лепшая сямейная дыпламатыя — гэта дыпламатыя поўнага ўзаемнага давер'я i бязмежнай шчырасці. Шкада, што многія з нас прыходзяць да гэтай высновы пазнавата.

Пятро, разгублены ад нечаканасці, нясмела ступіу да жонкі:

— Сашок! Я ўсё растлумачу. Выслухай толькі спакойна… Навошта ўскладняць i без таго нялёгкае жыццё наша?..

— Не трэба мне ніякіх тлумачэнняў. Даволі з мяне тваіх казак. Выдумляць ты ўмееш. — Гэта яна сказала ціха, стомленым голасам. Але кал i Пятро, абнадзеены, хацеў узяць яе за руку, рэзка адступіла i гнеўна крыкнула:

— Не чапай! Я ненавіджу цябе!

Ленка абняла яе калені, захныкала:

— Мама! Не свалыся. Я баюся…

Саша схапіла дачку на рукі, прыціснула да грудзей, быццам ёй нешта пагражала.

— Не бойся, мая маленькая. Я не буду сварыцца. Навошта мне сварыцца? Мы пражылі з табой пяць год i не сварыліся… Hi з кім. Толькі з немцамі. I мы будзем жыць з табой. I ніхто…

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Имя нам Легион. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 1

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств