Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Чалавек дзесяць выскачылі на ўзбярэжную, скідаючы на хаду боты, гімнасцёркі. Ён, Пятро, быў сярод гэтых дзесяці. Ён нават перагнаў усіх. Але ў ваду кінуўся не адразу. Убачыў, як паўз ix рака пранесла дзвюх дзяўчат. Яны апынуліся чамусьці далека наперадзе. Адна плыла ціха, аддаўшыся, відаць, на волю плыні, каб зберагчы сілы, другая няспынна крычала: «Ратуйце!» — i махала рукамі.

Пятро шыбнуў на выбіты танкамі брук адзін бот, другі, гімнасцёрку… Трэба абагнаць i плысці напярэймы! Следам за ім яшчэ нехта

бег. Яго спыніў дзявочы голас ззаду:

— Кідаемся, камсорг! Тоне!

На парапеце ўзбярэжнай стаяла ў адных блакітных рэйтузах i бюстгальтары ix радыстка Леакадзія Анечкіна — дзяўчына шумная, няўрымслівая, камандзіры з ёю мелі нямала к лопату.

— Я — гэтую, што дае нырца! А ты бяры тую, ціхую! — скамандавала яна i кінулася першая. Паплыла размашыстымі сажэнькамі, лёгка перамагаючы плынь. Было відаць, што дзяўчына гэтая вырасла на вадзе. Ён, Пятро, не ўмеў так плаваць. Але кінуўся з няменшай рашучасцю напярэймы «ціхай». Ледзяная вада апякла цела.

Крыкнуў:

— Грабі да мяне! Да мяне!

Але яна як бы не чула — магчыма, што яе аглушыла выбухам — i не паварушыла нават рукой, каб наблізіцца да свайго выратавальніка. Плынь аднесла яе ўбок. I Пятро выбіўся з сіл, пакуль дагнаў яе. Але як толькі падплыў, дзяўчына, як кажуць, «мёртвай хваткай» учапілася ў яго правую руку, скавала рухі, пачала тануць i яго пацягнула на дно.

Пятро сербануў вады, але выхапіў дзяўчыну на паверхню. Яна зіхнула, хапаючы паветра: «Гэ-эх, гэ-эх!»

— Пусці маю руку. Пусці руку! — закрычаў ёй у твар Пятро. — I плыві спакойна. Ты ж умееш плаваць! Не бойся! Я буду падтрымліваць.

— Я тану, брацік, — прашаптала яна пасінелымі вуснамі.

У вачах яе Пятро не ўбачыў жудасці, якую бачыў не раз за вайну, не — у яе вачах былі смяртэльны смутак i стомленасць. Ён зразумеў: чалавек змірыўся ca смерцю, гатовы на той свет, а таму страціў волю да змагання i апошнія сілы. Гэта — як шок. Бачыў ён i такое, у партызанах. Таму яна не крычала, не прасіла дапамогі. Бязвольна, трохі ўмеючы плаваць, трымалася на вадзе.

Пятра спалохала такая самаасуджанасць. Патоне яна i яго ўтопіць! Прайсці ўсю вайну, праз усе агні i воды — i так загінуць…

Адчуў, што штаны, якія ён не паспеў, дурны, скінуць, сталі цяжкія, як жалезныя гіры. Анечкіна, пэўна, мела вопыт, што раздзелася амаль дагала. Няўжо нікога больш няма блізка? Дзе Бондар з лодкай? Не, крычаць нельга! I ён пачаў прасіць, маліць:

— Сястрычка, родная, слаўная, мілая мая. Адну хвіліначку патрымайся… Адну… Адну… Зараз падыдзе лодка!..

Падхапіў дзяўчыну пад пахі i нагой дакрануўся бота. Гэта спалохала яшчэ больш: боты цягнуць яе на дно! Як ён забыўся, што яна ў ботах? Каб скінуць боты! Паспрабаваў зрабіць гэта нагой, i зноў яны абое нырнулі, зноў сербанулі вады. Пятро адчуў, як распухае яго сэрца, запаўняе грудзі, жывот, лезе праз горла,

б'ецца ў галаве. Канец! Закрычаў так, каб пачулі на беразе:

— Трымайся! Плыві! — i вылаяў тую, каго толькі што называў «сястрычкай», «роднай», брыдкім словам… Прыгадаў, што чуў ці чытаў недзе — бывае карысна знясіленаму тапельцу прычыніць боль. Праз мокрую гімнасцёрку балюча ўкусіў дзяўчыну за плячо. Яна войкнула. Гэта ўзбадзёрыла Пятра. Ды i яе, здаецца, скаланула. Але яшчэ больш яе вярнуў да жыцця блізкі выбух. Каля правага берага ўзарвалася міна. Ix абдало пырскамі вады, падкінула на хвалі. Пасля гэтага яна пачала грэбці рукамі, пачала змагацца.

Набліжаўся чыгуначны мост. Пятро меў на яго надзею: можа, удасца зачапіцца за выступ быка i пратрымацца, пакуль не падыдзе лодка. Але яшчэ раней яны наскочылі на нейкае падводнае жалеззе, казалі пасля — на затоплены катэр. Пятро адчуў, што яму раніла вострым ногі i жывот. Але ён паспеў схапіцца рукой за нейкі прэнт. Плынь закруціла ix. Яшчэ больш абдзірала жывот вострае жалеза.

Ён крыкнуў выратаванай:

— Трымайся за мяне!

Мабыць, адчуўшы ратунак, дзяўчына так абшчапіла яго шыю, што пасля доўга відны былі сінякі ад яе пальцаў. Тут жа да ix падышла гумовая лодка, яе спусцілі тылавікі.

У лодцы Пятру зрабілася блага. Ці то здало сэрца, ці — ад таго, што ўбачыў кроў у сябе. Да крыві ён ніяк не мог прывыкнуць: у партызанах аднойчы, калі прыйшлося перавязаць параненых, таксама самлеў.

Вярнулася прытомнасць — i ён убачыў над сабой знаёмы твар. Яго перавязвала Тоня Рамашова. Ён адразу пазнаў яе, адразу адчуў, што не трызніць, i спытаў амаль абыякава:

— Ты?

— Я. Я! Здзіўляешся? Во дзе сустрэліся! Гэта батарэя нашага палка.

Пятро ні здзівіўся, ні ўзрадаваўся.

— Хто камандуе вашым палком?

Яна назвала незнаёмае прозвішча. Значыцца, не Купанаў. Не хацелася пачуць, што так недарэчна выставіў людзей на смерць Купанаў.

— Колькі загінула?

— Не ведаю.

На другі дзень Тоня прыйшла да яго ў шпіталь.

Фізічна ён адчуваў сябе здаровым. Але была нейкая душэўная дэпрэсія: не хацелася ні падымацца з ложка, ні есці, ні гаварыць з суседзямі, ні нават думаць. Таму i да яе паставіўся спачатку абыякава:

— А-а, ты?

Яна адчула гэтую абыякавасць i збянтэжылася:

— Я табе мёду прынесла. Сапраўдны, натуральны. Не эрзац. Хлопцы з вулляў выдралi.

— Колькі загінула?

— Дзевяць. — Яна ўздыхнула.

— Дзяўчаты?

— Адзін… Камандзір узвода.

— Як адчувае сябе тая, што… — ён хацеў сказаць, «што я ратаваў», але асекся: Лека Анечкіна выцягнула сваю адразу, а ён, мужчына, — не здолеў, ледзь сам не ўтапіўся разам з ёй.

— Нічога. Ляжыць у нас у санчасці. Маўчыць толькі, як анямелая. Спалохалася. Перажывае…

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Имя нам Легион. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 1

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств