Трывожнае шчасце
Шрифт:
Данік пайшоў на гарод. Заплаканая, збялелая Поля, убачыўшы яго жывога, узрадавалася i ў той жа час накінулася:
— О Божа! У мяне сэрца чуць не выскачыла… Дзе ты бадзяешся, валацуга ты няшчасны? Як табе не сорамна!..
— Немцаў сустракаў,— з панурай іроніяй адказаў Данік.
— Што ты плявузгаеш!
— Чаму гэта плявузгаю? Вунь яны па вуліцы ідуць, паўз нашу хату… Вунь, чуеш, каля фермы ix матацыклы траскацяць. А вы седзіце тут, як краты. — У яго голасе i словах было столькі сталага i мужнага, што старэйшая сястра разгубілася.
Спусціўшыся ў сховішча, ён гаварыў тым жа тонам:
— Саша! Ты жывая тут? — Гэта ён спытаў з іроніяй, а потым сказаў сур'ёзна,
Словы яго нечакана зрабілі на Сашу дзіўнае ўражанне: быццам ёй адмлыілі смяротны прысуд, які душыў яе, скоўваў, выклікаў прыступы гэтага дзікага страху, жахлівых уяўленняў. Не, у яе страх не знік, як у Даніка, але стаў цяпер нейкі звычайны, як у іншых людзей; гэта была боязь за самае дарагое — за дзіця, за сябе, за ўсіх блізкіх, страх перад невядомым — жыццём у акупадыі. Ці думаў хто калі-небудзь, што ім, маладым, вольным, шчаслівым, прыйдзецца жыць у акупацыі? Слова якое нязвыклае! Раней, калі Саша, чытаючы кнігі аб мінулым, аб Грамадзянскай вайне, сустракала гэтае слова, то ніколі не ўдумвалася асабліва ў яго сэнс. Яна ўпершыню зразумела гэты сэнс, калі яшчэ там, за Дняпром, прачытала прамову Сталіна. Але ўсё адно, да самай гэтай хвіліны ніколі не думала, што ёй прыйдзецца жыць на акупіраванай тэрыторыі. Спачатку яна верыла ў дзве вялікія ракі, потым, хворая, дала сабе клятву, што адступіць, уцячэ, памрэ, але з гэтымі нелюдзямі не астанецца. I вось — не адступіла… Памерці таксама нялёгка… Трэба жыць! Жыць! Але як жыць? Як бы яшчэ не верачы, што гэтае жудаснае слова «акупацыя» стала рэчаіснасцю, Саша амаль шэптам спытала:
— Ты праўда бачыў ix, Данік?
— Вельмі мне хочацца жартаваць!
— Значыцца, мы… у акупацыі.— Саша прамовіла вельмі сумна, але Поля ўсцешылася, што сказала яна гэта цвяроза, без роспачы, без крыку, як мог бы сказаць кожны здаровы чалавек. Поля вельмі баялася, што ў сястры пасля здарэння ў лесе нядобра ў галаве.
— У акупацыі? — Данік хмыкнуў.— На сваёй зямлі? — Ён, відаць, разумеў гэтае слова неяк інакш, па-свойму, ён не жадаў лічыць сябе зняволеным на сваёй зямлі, у сваёй хаце.
Размаўляючы, яны насцярожана прыслухоўваліся, што робіцца ў вёсцы. Страляніны не чуваць было нават удалечыні. Быццам вайна нечакана аддалілася на многа-многа кіламетраў. Але за ракой гурчалі маторы. Шум матораў пачаў хутка набліжацца, перайшоў у магутны гул, ад якога дрыжала зямля i на галовы ім сыпаўся пясок.
— Зноў самалёты, — заўважыла суседка.
— Не, танкі! — адразу вызначыў Данік. — Нашы ўзарвалі мост на шашы, i яны ідуць цераз рэчку каля фермы. Адразу туды выйшлі, быццам паказаў хто…
— Хіба мала яны закінулі шпіёнаў! — зноў спакойна i разважліва адгукнулася Саша.
— Каб узарваць мост, пайшоў на смерць Алёша Кошалеў. Запомніце яго імя! — гэтак жа ўрачыста, як сказалі яму, вымавіў Данік i цяжка ўздыхнуў.— A ўсё адно гэта не затрымала ix… Што наша рэчка!
Жанчыны не спыталі, хто такі Алёша Кошалеў i адкуль Данік усё ведае. У вогуле з таго моманту сёстры непрыкметна для сябе перасталі лічыць яго малым, за якім трэба глядзець. Цяпер ён пасталеў у ix вачах, яны слухалі яго ўважліва і, напэўна, падпарадкаваліся б любому яго загаду.
— Можа, i нашы дзесь вось так, — усхліпнула суседка, пачуўшы пра смерць. — Адступаюць, адступаюць, а потым…
— Няхай не адступаюць! — злосна перапыніла яе Саша. — Мой не адступае! Майму няма куды адступаць… Таму яны i трымаюцца там.
— Адкуль ты ведаеш? — здзівіўся Данік.
— Ты ж
Хворая, Саша кожны дзень прасіла брата схадзіць да чырвонаармейцаў i дастаць газету. Са страхам шукала яна паведамлення ці намёку сярод горкіх навін, што здалі Мурманск. Паведамлення такога не было. Наадварот, яна прачытала радкі, якія пераканалі, што горад, дзе служыў Пятро, не здадзены, стаіць, змагаецца. I вельмі нават можа быць, што гэта ратавала яе. З дзіцячай наіўнасцю яна верыла, што там, дзе яе Пеця, не адступаюць, там змагаюцца па-сапраўднаму. А гэтая вера нараджала іншую: што ён жывы, што ён будзе жывы. Поля лепш, чым хто іншы, разумела сястру, а таму моцна тузанула брата за рукаў i сказала нечакана:
— Пайду я прынясу што-небудзь паесці. Не паміраць жа нам тут з голаду.
Пад вечар на паўднёвым усходзе, куды адступілі нашы, зноў загрымела артылерыйская кананада. Усе вызначылі: за лесам, дзе пачыналася ўкраінская зямля, разгараецца бой. Гэта недалёка — кіламетраў за пятнаццаць. I Саша з надзеяй, з душэўным трапятаннем услухоўвалася ў страляніну. А можа, гэта пералом? Можа, вернуцца нашы? Але не, дарэмна яна спадзяецца, вельмі ж ужо многа ідзе ix, гітлераўцаў. Яны запаланілі вёску, шнырылі па ўсіх кутках. На вуліцы, у пяску, буксавалі ix машыны. Салдаты заходзілі ў двары, у хаты. Мабыць, ведаючы аб сховішчах, прайшлі па гародах i загадалі вяскоўцам вярнуцца ў хаты i заняцца справамі. Акупантам хацелася паказаць, што ўлада ix трывалая, што ў першыя ж гадзіны яны ўмеюць навесці належны парадак.
Саша, выглянуўшы ca сховішча, убачыла немца, што стаяў пад грушай з аўтаматам на грудзях, i ў жудасці адскочыла назад: салдат здаўся ёй падобны да таго, які вёў ix на расстрэл. Саша, напэўна, асталася б там, у цёмнай яме, але плакала дзіця i выдавала ix. Немец цярпліва чакаў, пакуль вылезуць усе. Поля сілком выцягнула Сашу:
— Вылазь, дурная! А то, чаго добрага, яшчэ стрэляць сюды…
Немец, убачыўшы яе з дзіцем, прыветліва заківаў галавой, заўсміхаўся:
— О, мутэр!
Але Саша не верыла гэтай прыветлівасці, усмешкам i хавалася за Даніка. А хлопец глядзеў на ворага з нянавісцю.
Немец, мабыць, прачытаў гэтую нянавісць у яго вачах, бо раптам нахмурыўся, зусім іншым тонам выгукнуў: «О-о!», пагразіў Даніку кулаком, дулам аўтамата паказаў на хату:
— Лос!..
Ён давёў ix да хлява i пабег у суседні двор, дзе весела рагаталі яго сябры. Траянавы хутка зразумелі, чаму там такі рогат: з немцамі гутарыў «па-нямецку» дзед Андрэй, ix сусед. Гэты дзівакаваты i надзвычай балбатлівы дзед у Першую сусветную вайну, будучы ўжо немаладым чалавекам, абознікам, трапіў у палон i гады два прабыў у Нямеччыне. Цяпер дзед паказваў сваё веданне чужой мовы. Неўзабаве, калі немцы, добра нарагатаўшыся, разышліся, дзед з'явіўся ў хаце Траянавых, вясёлы, жвавы.
— А што, не казаў я вам? — выгукнуў ён з парогa. — Я заўсёды казаў, што немцы — народ культурны. Ты глядзі, якую запальнічку мне падарылі. Фіць! — Дзед пстрыкнуў запальнічкай i задаволена, як дзіця, засмяяўся. — Дзе Саша? Няхай не дрыжыць, дурная. Гэта на яе нейкія бандыты напалі. У сям'i, кажуць, не без вырадка. Бандыты ўсюды ёсць…
Саша, вярнуўшыся ў хату пасля таго, як немцы выгналі ix ca сховішча, адразу ж залезла з дачкой на печ, загарадзілася рознымі лахманамі, каб не было відаць. Дзедавы словы вельмі балюча ўразілі яе. У той час, калі сэрца аблівалася крывёю ад вялікага гора i крыўды, ажно думкі блыталіся ў галаве, гэты стары блазен быццам радуецца ды яшчэ выхваляецца нейкай цацкай… Як яму не сорамна! З глузду ён з'ехаў, ці што? Саша не вытрывала, шэптам, але з болем, з душэўным крыкам папрасіла: