Трывожнае шчасце
Шрифт:
Яны прыслухаліся да крокаў на вуліцы, да шчадровак.
— Не асуджаеш, Уладзімір Іванавіч, маю выдумку з шчадраваннем? — спытаў каваль пасля хвіліны маўчання i, не чакаючы адказу, растлумачыў: — Хацелася мне хлопцаў разам сабраць так, каб гэтыя ганчакі не западозрылі ні ў чым. Яшчэ тыдзень назад пайшоў я да Гуся, спытаў дазволу, ці можна аднавіць старыя народныя традыцыі. Ты думаеш, пень гэты сам вырашыў? Трасца! Паехаў да гаспадароў сваіх — немцаў… А там, відаць, хітры гад сядзіць: даў загад — аднаўляць i падтрымліваць усё, што звязана
Лялькевіч ляпнуў яго па плячы:
— Цішэй вы, гром пятроўскі! Што ж вы адказалі?
— Прыняў дэлегацыю з павагай і… дыпламатычна адмовіўся. Не маю права, кажу, я — расстрыга.
— I цяпер нельга паправіць?
— Што?
— Каб стаць вам папом?
Каваль вытрашчыў на Лялькевіча вочы:
— Чакай! Вы лічыце, што гэта нам патрэбна?
— Думаю, што не зашкодзіла б. Нашым людзям было б лягчэй прыходзіць да папа, а яму — ездзіць у горад, у суседнія вёскі. I наогул сустракацца з рознымі людзьмі, «паладзіць» з уладай. Не карысна хіба?
Каваль ляпнуў сябе далоняй па лбе:
— Ах ты, ліха мае! Як жа гэта я, такі мудрэц i хітрэц, не дадумаўся! Вось праўду кажуць, век жыві — век вучыся. Пабаяўся, што рыза мая не спадабаецца хлопцам. Яны любяць каваля i рыбалова… Добра, Уладзімір Іванавіч, паспрабую пачаць перагаворы…
Калі абмеркавалі падпольныя справы, каваль раптам прапанаваў:
— Давай спяём, Уладзімір Іванавіч, што-небудзь.
— Што вы! — Камісар нават разгубіўся ад такой нечаканай прапановы. — Пачуюць. Што падумаюць? У такіх умовах. Ды яшчэ перад святам.
— А мы так, каб ніхто не пачуў.— Каваль пасунуўся на ляжанцы да глухой сцяны i, не чакаючы згоды, ціха заспяваў:
За Сибіром сонце сходить… Хлопці, не зівайте…Лялькевіч не вытрымаў, падцягнуў:
Ви на мене, Кармелюка, Всю надію майте!..Так, напаўголаса, праспявалі куплеты два.
Аляксей Сафронавіч уздыхнуў, пахваліў, як той казак:
— Добра, сынку! Эх, ірвануць бы нам з табой на поўны голас! — I, нахіліўшыся да Лялькевіча, заспяваў яшчэ цішэй, без слоў, «Свяшчэнную вайну».
Сашу быццам удары л а токам — скалануўся, уздрыгнуў кожны нерв.
Гэтую песню яна ўпершыню пачула некалькі дзён назад: тут жа, у гэтым закутку, у такі ж вячэрні час, гэтак жа амаль шэптам Лялькевіч навучаў Даніка спяваць яе. I вось ужо спявае каваль. Не, не адзін ён! Спявае камісар — Саша чуе яго голас. I сама яна таксама спявае, суровая мелодыя гучыць у душы, у галаве, запаўняе ўсю яе істоту. Яна падышла да
Аляксей Сафронавіч гнеўна прашаптаў:
Гнилой фашистской нечисти
Загоним пулю в лоб,—
i саскочыў з ляжанкі.
— Пара мне ісці. Хлопцы чакаюць. Каб яны часам не выбрыкнулі чаго-небудзь без мяне.
— Хлопцаў беражыце, Аляксей Сафронавіч, — з бацькоўскім клопатам папрасіў Лялькевіч.
Аднойчы Данік i Цішка ўскочылі ў хату вельмі ўзрушаныя. Данік цягнуў сябра амаль сілком. Той асабліва не ўпіраўся, але нагадваў раз'юшанага звярка: маленькі, у расшпіленым кажушку, у вялікіх стаптаных валёнках, ён выглядаў нейкім дзікаватым, натапыраным.
Лялькевіч i Саша насцеражыліся. Хлопцы ніколі гэтак не ўрываліся, яны наогул рэдка хадзілі разам, каб асабліва не выяўляць сваю дружбу, i ставіліся адзін да аднаго гэтак жа, як кожны з ix ставіўся да любога іншага свайго равесніка-аднавяскоўца.
Яныспынілісяўпарозе. Данік, задыханы, расчырванелы, кінуў позіркам, ці няма старонняга ў хаце, i адразу да Лялькевіча:
— Таварыш камісар! Скажыце вы яму… Вось жа дурань!
Цішка стаяў збялелы, пасінелыя губы яго перасмыкаліся як ад болю, а вочы гарэлі такім гневам, што Сашы стала страшна.
— Усё адно я застрэлю гэтага гада! Усё адно я заб'ю яго… Усё адно, — прашаптаў ён, выставіўшы сціснутыя кулакі.
— Не так трэба забіваць! — прыкрыкнуў Даніла. — Падпольшчык!
Лялькевіч зразумеў, што здарылася нешта вельмі сур'ёзнае, i па-камандзірску паказаў рукой у закутак паміж печчу i грубкай, які стаў месцам, дзе вяліся ўсе падпольныя размовы.
Хлопцы зайшлі туды, прытуліліся плячамі да сцяны.
Лялькевіч стаў насупраць ix, тварам у твар, шэптам загадаў:
— Дакладвай, Данік.
— Паліцаі арыштавалі Ганну з Рэпак. Нехта зноў данёс, што ў яе партызан начаваў… Вялі яе, а мы за крамай стаялі, сачылі. А тут дачка яе, Манька, гадкоў шэсць ёй, бяжыць следам, хапаеццаза кажух, крычыць: «Мама! Мамачка…»
Данік змоўк i як бы праглынуў нешта. A ў Цішкі вочы напоўніліся слязамі. Ён сарваў з галавы сваю аўчынную вушанку i закрыў ёю твар.
— Фашыст ён пракляты! Усё ад но я яго…
Данік з жарам перабіў Цішку:
— Ты яго! Ты нас праваліў бы, як эсэр які!
— Спакойна! — патрабаваў Лялькевіч. — Па парадку! Што было далей?
— Далей… гад гэты, бандыт Гусеў,— цяпер ужо i Данік ажно скрыгатаў зубамі,— як схопіць малую ды як шыбне ў снег… Быццам гэта не дзіця, не чалавек. Сволач ён! Ну, Цішка i не вытрымаў — за пісталет… Добра, што я ўбачыў… Я не ведаў, што ў яго пісталет… У нас была пастанова: удзень зброі не насіць. Навошта ён носіць, як анархіст які? Добра, што я ўправіўся схапіць яго за руку i вырваць гэтую рэч. — Данік дастаў з кішэні пісталет i працягнуў Лялькевічу. — Добра, што нас ніхто не бачыў, мы адны за крамай стаялі… Самі сябе выдал i б… Разумеет ты?