Трывожнае шчасце
Шрифт:
— Усё адно я заб'ю яго! — з дзіцячай упартасцю цвярдзіў сваё Цішка.
Лялькевіч прысеў на ўслончык.
— Саша, паглядзіце, калі ласка, каб нас ніхто не захапіў знянацку, — папрасіў ён.
Але Саша ўжо стаяла на варце: слухаючы ix размову, не спускала вачэй з акна, праз якое відаць была брамка.
Лялькевіч спытаў Ціхана стрымана, але сурова:
— Што ж гэта ты, герой, загубіць нас усіх захацеў?
— Не мог я, таварыш… — страпянуўся юнак. — Вы стаялі б спакойна, каб пры вас такое?..
— Нервы слабыя? А партызану, падпольшчыку трэба мець моцныя нервы. Вельмі
— Я ўсіх бы ix, чатырох…
— Дапусцім. А потым?
Ціхан змоўк.
— Ну, а потым? Потым што вы рабілі б?
— Уцяклі б, — няўпэўнена прашаптаў Цішка.
— «Уцяклі»! — перадражніў яго Данік. — Куды б ты уцёк?
— Сапраўды, куды можна ўцячы па такім снезе? Але дапусцім, што ўцяклі б. Вы маладыя, спрытныя… А мы? Фашысты адразу схапілі б тваю маці, сясцёр, мяне, Сашу. Ты падумаў пра гэта?
Ціхан ніжэй нахіліў галаву.
— Нічога ён не думаў! — дакараў сябра Данік.
— У нашай суровай барацьбе з такім страшным i бязлітасным ворагам самае галоўнае — дысцыпліна. А ты парушыў яе, парушыў пастанову арганізацыі — не насіць зброі. Па сутнасці ты парушыў клятву. Мала таго — у цябе няма вытрымкі. Значыцца, слабая сіла волі. A калі ты трапіш у яшчэ горшыя абставіны? Можам мы, твае сябры, быць упэўненымі, што ты не падвядзеш нас?
— Таварыш камісар!.. Ды я памру, калі трэба!..
— Памерці — самае лёгкае на вайне. Каб мы думалі аб смерці, чаго была б варта наша барацьба! Мы думаем аб жыцці, аб шчаслівай будучыні для сваіх блізкіх, для народа. Зразумейце, гарачыя галовы. Мы не адмаўляемся ад такіх стрэлаў, але цяпер наша асноўная задача — збіраць, згуртоўваць сілы для залпаў, для вялікіх залпаў, якія мы зробім неўзабаве па ворагу. Замест таго каб страляць, калі позна ўжо, трэба было падумаць пра Ганну раней. Чаму мы не ўпільнавалі гэтага дарагога нам чалавека, маці? Чаму мы не папярэдзілі?.. Якія партызаны да яе прыходзілі? З якога атрада? Нам павінна быць сорамна, што мы не ведаем. Сорамна i балюча…
— Яна не ішла на сувязь, — пачаў апраўдвацца Данік, зразумеўшы, што дакор гэты не аднаму Цішку, але ўсёй арганізацыі.— Мы спрабавалі наладзіць з ёй сувязь яшчэ ўвосень. Сам Стары займаўся. Але яна i яму не паверыла. Яна нікому не верыла. Мы вырашылі, што тады яна выпадкова пякла хлеб партызанам, а потым спалохалася, i больш да яе не падступіцца…
— Слаба, значыцца, мы ведаем, што робіцца ў вёсцы. А мы павінны ведаць усё: чым жыве, што думае кожны чалавек. A ці адна толькі Ганна такая? Перадай, Данік, Старому, каб ён памог схаваць яе дзяцей…
Саша ўздрыгнула, пачуўшы пра дзяцей. Няўжо немцы могуць крануць дзяцей? Так, яны ўсё могуць. Дагэтуль, слухаючы хлопцаў, яна без страху, разважліва думала пра тое, што з арыштам Ганны могуць выплыць на паверхню асеннія здарэнні — уцёкі партызана з калодзежа, смерць Кузьмы. Яна вырашыла сказаць пра сваю асцярогу Уладзіміру Іванавічу, каб ён на ўсякі выпадак меў на ўвазе. Калі ж успомнілі пра дзяцей, яе апанавала тое цяжкае пачуццё, ад якога яна страшэнна пакутавала, бо цяпер ёй здавалася, што толькi адна яна такая баязлівая, a ўсе іншыя страху не ведаюць. Наіўная жанчына! Яна не разумела, што сіла не
— Да здарэння з Кузьмой не дакапаюцца? — спытаўся ён у Даніка.
— Не! — упэўнена адказаў хлопец. — Ніхто ж нічога не ведае. Абы маўчала цётка Хадоска. А яна будзе маўчаць! Яна набожная стала, дзень i ноч моліцца… Хіба толькі Старому можа паспавядацца.
— Асцярожнасць, таварышы, у падпольнай справе — аснова поспеху. Мы павінны ўсё бачыць i ўсё ўлічваць наперад. I берагчы сваіх людзей. A здраднікі… Гусеў гэты i іншыя… нікуды яны ад нас не дзенуцца, не схаваюцца ад народнага суда. Мы пакараем ix…
Ціхан, крыху ўтаймаваны суровасцю i бацькоўскай лагоднасцю Лялькевіча, зноў загарэўся помстай.
— Даручыце мне! Таварыш камісар!
— Ох, рызыкант! Хочаш, каб змянілі п'яных паліцаяў зондэркамандай? Каму ад гэтага стане лягчэй?
— Ніякай рызыкі не будзе! Я падпільную яго дзе-небудзь пад горадам, як ляснічага. Каб i не падумалі на нашу вёску.
— Праўда! — раптам падтрымаў Данік. — Дазвольце нам стукнуць гэтага гада. Няхай ведае, як кідаць дзяцей… піць кроў людскую.
— Як ляснічага, кажаце? A ці шмат гэта дасць цяпер нашай барацьбе? Я хачу, каб вы заўсёды ставілі сабе такое пытанне. I заўсёды помнілі: мы — не забойцы, мы — суддзі. Мы караем ад імя народа. I народ павінен ведаць, хто i завошта пакараны, a галоўнае — ведаць, кім пакараны. Кожны наш стрэл па ворагу павінен узнімаць новых барацьбітоў, папаўняць нашы рады. Я сказаў вам: Гусеву нашай кары не мінуць. Але я катэгарычна забараняю самавольныя анархічныя дзеянні! Я папярэджваю, што надалей буду сурова караць тых, хто парушае дысцыпліну, законы падполля. Майце на ўвазе гэта! Ясна?
— Ясна, Уладзімір Іванавіч, — ціха адказаў Данік.
— Пісталет у цябе, Ціхан, я забіраю, каб ты не нарабіў глупства. I на першы раз папярэджваю.
Юнак цяжка ўздыхнуў: шкада было расставацца з пісталетам, які ён знайшоў яшчэ тады, калі яны з Данікам збіралі зброю на месцы бітвы. Пісталет ужо неаднойчы паслужыў яму як зброя пометы за вялікія крыўды народа.
VIII
Можа, на адну хвіліну заснула Саша ў тую ноч i адразу ўбачыла сон. Бяскрайняе i роўнае-роўнае, без узгорачка, без куста, заснежанае поле. Яна ўзіраецца да болю ў вачах у гэтую белую роўнядзь i… раптам бачыць: па пол i ва ўсім белым паўзе чалавек. Яна пазнае Пецю. Ён працягвае да яе рукі, просіць дапамогі, нешта крычыць. Яна хоча закрычаць у адказ i… не можа — няма голасу. Яна бяжыць насустрач, але ўзнімаецца страшэнная віхура. Саша змагаецца з ветрам, выбіваецца з апошніх сіл, але з жудасцю заўважае, што віхура адносіць яе назад, яна не набліжаецца да Пеці, а аддаляецца ад яго. I ён астаецца адзін еярод гэтага страшнага поля.