Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

— А мы ідзём, бачым — след саней. Хадзем, кажу, браток, можа, самагоначкі з вёскі прывезлі. Пачастуюць.

Саша ўстрывожылася: выпадкова зайшлі чужыя людзі i могуць перашкодзіць сустрэчы. Але ўбачыла чалавека, што першы ўвайшоў у пакой, i супакоілася, бо адразу пазнала яго, хоць ні разу ў жыцці не бачыла; пазнала па яго словах каваля: шырокі закураны твар з дзіўна белымі брывамі, ca шрамам на носе (некалі адскочыў кавалак гарачай падковы), доўгія рукі з вузлаватымі чорнымі пальцамі. Кіраўнік падпольнай групы завода, дзе немцы рамантавалі танкі, Дрозд (Саша не ведала, ці гэта клічка, ці сапраўднае прозвішча) — таксама каваль, стары друг Аляксея Сафронавіча.

Ён моўчкі i асцярожна, быццам вельмі кволую рэч, паціснуў Сашыну руку. З-за яго спіны выглянуў хлопец з круглым тварам, задзірыста-кірпаносы, з вожыкам бялявых валасоў. Ён, наадварот, паціснуў руку Сашы моцна, весела падміргнуў i так, як, відаць, заўсёды, калі знаёміўся з дзяўчатамі, назваў сябе:

— Цімафей.

Саша адразу вызначыла, што гэта адзін з тых вясёлых хлопцаў, якія маюць зайздросную прывабную здольнасць вельмі лёгка знаёміцца з людзьмі, асабліва з дзяўчатамі, i хутка заваёўваць агульную павагу i любоў. Ён, відаць, не ведаў ці не надта верыў, што Саша — жонка «адказнага сувязнога», бо пазней, за сталом, сеўшы з ёй побач, спытаў шэптам: «Вы з атрада?» — «Не, з вёскі. У мяне — грудное дзіця», — адказала яна, як бы апраўдваючыся, чаму не ў атрадзе. Гэта яго расчаравала крыху.

Дрозд убачыў сала на стале, асцярожна двума пальцамі ўзяў скрылёк, пачціва паглядзеў, удыхнуў пах, не падносячы блізка да твару, i гэтак жа асцярожна паклаў назад на талерку.

— Эх, даўно я сала не еў. Забыўся, як i пахне, — i звярнуўся да Лялькевіча: — Галадае народ, таварыш Пятро. Абрабавалі людзей, паразіты. Эталон за эталонам гоняць у Нямеччыну.

— Вы пагутарце, а я аканіцы зачыню, — сказаў гаспадар i выйшаў.

Дрозд i Лялькевіч селі на канапцы, каля грубкі. Цімафей падсеў бліжэй да Сашы. Мабыць, стары падпольшчык кіўнуў на яе (Саша не прыкмеціла гэтага, аддаючы больш увагі вясёламу хлопцу), бо Лялькевіч сказаў:

— Саша — наш таварыш, наша сувязная.

Стары адкашляўся, як перад доўгім выступлением, i пачаў дакладваць прыглушаным голасам, амаль шэптам:

— Значыцца, так, таварыш Пятро, такія справы… Аб нашай рабоце. Група патроху расце. Дзевяць чалавек маем ужо… На танках, якія праходзяць праз нашы рукі, немец не наваюе доўга — да першага бою. Устанавілі сувязь з другімі групамі. З мясакамбінатам. З друкарняй. Цімох вось адтуль. Хлопцы ў яго там хоць куды. Малайцы. Баявыя. Восьбланачкі якія штампуюць! — Ён дастаў з запазухі пачак папер i перадаў Лялькевічу. — I вось той падаруначак таксама ад ix. Намацалі чалавека ў картачным бюро. Стары настаўнік нямецкай мовы, але чалавек савецкі. Наш. Правяраем. Вельмі ж нам трэба хлебныя картачкі. Уладзілі пару дзяўчат у шпіталь. Дэпо на сувязь не ідзе, хоць людзі там нашы ёсць, адчуваем, нават ведаем некаторых. Вельмі ж лютая чыгуначная ахова, вока не спускае, на кожным рагу — гітлераўскі пёс. На кожнай стрэлцы — па сабаку. Кажуць, у Оршы нашы моцна падкузьмілі ix. Ды i на другіх вузлах, чуваць, не спяць хлопцы. Адным словам, сувязь з чыгуначнікамі мы наладзім. Так i перадайце. Ужо маем за каго зачапіцца. Цяпер такая справа, таварыш Пятро. У горадзе з'явіўся партызанскі прадстаўнік. Вядома вам пра гэта?

— Не, невядома. Але сувязныя заўсёды могуць быць. Атрадаў вакол горада многа, i кожны можа мець сувязь са сваімі людзьмі, з той ці іншай групай.

— Правільна. Атрадаў многа. I сувязныя бываюць. Гэта мы ведаем. Але я так разумею, што кіраваць усёй работай у горадзе павінны з нейкага аднаго месца.

— Kipye i будзе кіраваць гарком партыі. Мы, наш атрад, маем задание гаркома па сувязі з горадам.

Вось таму i паведамляем вам. Чалавек гэты наладжвае сувязі з многімі групамі. Імкнецца кіраваць усімі. Хацеў сабраць нас разам. Я не пайшоў на гэтую сустрэчу i Цімоха адгаварыў. Чалавек, канешне, правільны — мы праверылі. Наш. Але малады i залішне гарачы. Дзейнічае ў горадзе, як у лесе. Праваліць ён людзей. Прашу вас: перадайце там, каб даведаліся, хто яго пасылаў, i каб замянілі больш вопытным, асцярожным. Бачыш, клічка ў яго Баявы! Сябе выдае!

— Добра, Сцяпанавіч. Хто такі гэты прадстаўнік, хто яго прыслаў, даведаемся. На сувязь з ім не ідзіце! Заўсёды помніце, што гестапа — вопытныя майстры ў галіне правакацый. За падарункі — дзякуй. Перадайце, таварыш Цімох, — звярнуўся Лялькевіч да маладога падпольшчыка, — партызанскую падзяку групе. Усё гэта нам вельмі дарэчы.

Хлопец пачырванеў ад задавальнення, кінуў позірк на Сашу, кіўнуў галавой:

— Перадам.

— Цяпер аб галоўным… Набліжаецца вясна. Трэба думаць, што гітлераўскі штаб захоча ўзяць рэванш за сваё зімовае паражэнне пад Масквой. Мы ўжо маем даныя, што колькасць эшалонаў, якія ідуць да фронту, расце з кожным днём. Вось чаму чыгунка павінна стаць галоўным аб'ектам нашым. Удары па чыгунцы — найлепшая дапамога фронту! Першае, што нам трэба, — гэта агентурный даныя аб праходжанні цераз вузел эшалонаў. Колькі? З чым? Калі часці, то якія? Даныя такія вельмі патрэбны савецкаму камандаванню. Думаю, вы разумееце…

— Зразумець проста, зрабіць цяжэй, — уздыхнуў Дрозд. — Каб мы служылі на чыгунцы!

— Партызанскі штаб устанавіў сувязь з адным служачым. Дыспетчар. Баляслаў Шлім.

— Немец?

— Паляк. Камуніст. Ён будзе перадаваць патрэбныя нам звесткі. Але ix трэба забіраць у яго. Даручаем гэта вам, таварыш Цімох.

— Мне? — У хлопца загарэліся вочы.

— Падумаем, як лепш вам сустрэцца з ім. Даныя будзеце перадаваць Сцяпанавічу. Ну, а далей — вядома… Часцеи за ўсё, як i раней, будзе на сувязі поп.

Цімох засмяяўся i зноў падміргнуў Сашы:

— Люблю такіх папоў!

На каго іншага Саша ўзлавалася б за гэтае недарэчнае падміргванне. Але на гэтага хлопца злавацца было немагчыма: кожны жэст яго быў надзіва натуральны i вясёлы. Лялькевіч таксама назіраў за ім з цікавасцю.

— Другая задача — усё тая ж… Абавязкова патрэбна модная група ў дэпо i ўвогуле на чыгунцы.

— Будзем мець такую групу, таварыш Пятро! — запэўніў Дрозд. — Я ж кажу: ужо маем за каго зачапіцца.

— Нарэшце, трэцяя, таксама звязана з чыгункай. Найболыиую колькасць дыверсій партызаны будуць рабіць на чыгунках у напрамку на Бранск i Бахмач. Натуральна, што пасля гэтага на вузле будуць «пробкі». Кожную такую «пробку» будзе выбіваць наша авіяцыя.

— Здорава! — з захапленнем выгукнуў Цімох.

— Але сокалам нашым трэба памагаць. Паказваць цэль. I каб менш бомб падала туды, дзе жывуць савецкія людзі. Патрэбна група энергічных, смелых хлопцаў.

— О, гэта легка! — зноў не ўтрымаўся Цімох. — Такую работу хлопцы любяць!

— Гэта нялёгка, таварыш… Гэта вельмі небяспечна. Больш, чым што іншае. Але трэба!

— Я арганізую такую групу! Дазвольце мне…

Лялькевіч паглядзеў на Дразда, позіркам спытаўшы: ці

не замнога бярэ на сябе гэты юнак? Стары кіўнуў галавой: можна даручыць!

— Добра. Арганізацыя групы за вамі. Але майце на ўвазе, пакуль вы на сувязі з Шлімам, ісці з ракетніцай не павінны!

Цімох глянуў на Сашу i красамоўна зморшчыўся: вось табе на, ад самага цікавага яго адхіляюць.

Поделиться:
Популярные книги

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона