Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Я ўспамінаю сённяшні бой, i мне робіцца яшчэ больш страшна, горка i крыўдна.

Яны прыляцелі адвячоркам. Разлікі займаліся каля гармат, вялі ўмоўную стральбу па сваіх самалётах. Цяпер мы трэніруемся дзень i ноч, толькі i чуваць: «Па самалёту над другім!» Між іншым, мне адразу не спадабалася, што мы «страляем» у свае самалёты. Іншая рэч, кал i гэта было да вайны: вучыліся лётчыкі — вучыліся мы. А цяпер яны лётаюць на задание, у бой, па ix вядуць агонь немцы, часта яны вяртаюцца (мы бачым гэта) з прабітымі крыламі i фюзеляжамі, магчыма, раненыя. I раптам каля роднага

аэрадрома ix сустракаюць нацэленымі зеніткамі. Я на ix месцы запратэставаў бы супраць такой сустрэчы. Учора я сказаў пра гэта лейтэнанту Купанаву, камандзіру батарэі. Ён паглядзеў на мяне, падумаў i лагодна сказаў:

— Вы многа разважаеце, Шапятовіч.

…Аднак

Яны прыляцелі тады, калі недзе там, у нас, у Беларусі, заходзіла сонца. А тут яно павісла над лясістай градой невысокіх гор, каб болыи не зніжацца да самай «раніцы». Спачатку вельмі нечакана, быццам вынырнулі з гары, з'явіліся над Туломай два «месершміты». Даўгія, чорныя, як вужы, яны прайшлі нізка над гідрастанцыяй, схаваліся за ўсходнімі сопкамі i зноў вынырнулі над аэрадромам.

— Трывога! — страшным гол асам закрычаў разведчык.

Крык гэты ўсіх скалануў. У мяне задрыжалі рукі, заляскалі зубы. Я да болю сціскаў ручку паваротнага механізма, не зводзячы вачэй са стрэлкі азімута. Але стрэлка была мёртвая: ПУАЗО [2] не мог злавіць самалёты, якія шныралі паміж сопак. Там, на КП, каля прыбора, нешта крычалі, нешта камандавалі, але каманды гэтыя не мелі дачынення да нас, гарматных разлікаў. Разгублена стаяў наш камандзір, сяржант Тарных. Стукаў снарадам аб затвор, зараджаючы, — у яго таксама дрыжалі рукі.

2

ПУАЗО — прыбор кіравання артылерыйска-зенітным агнём (з рус.).

Раптам бухнуў гарматны стрэл. Ударыла чацвёртая пушка; самы адсталы ў мірным вучэнні разлік, з якога мы заўсёды кпілі, першы адкрыў агонь, напомніўшы астатнім, што можна страляць i без прыбора.

— Па самалёту, прамой! — закрычаў сяржант.

Я хутка аб'ехаў вакол тумбы… Але самалётаў — чорт меў, «месершміты» зніклі, як прывіды. Я выцер рукавом сухі лоб, з палёгкай адчуўшы, як саграваецца спіна, па якой бегалі вельмі непрыемныя халодныя мурашкі. Дзякуй Богу, міма! Ды ў той жа міг загучаў надзіва спакойны голас Сені Пясоцкага:

— Цэль злоўлена! Азімут…

Я не пачуў ні азімута, ні вышыні, якую ён перадаваў, бо ў гэты момант засакаталі стрэлкі сінхроннай перадачы. Але няроўны, цяжкі — ажно тузалася паветра — гул я пачуў. Гэта ішлі яны. Ішлі на нас, несучы смерць. Колькі ix? Зноў тыя ж агідныя раўчакі холаду пацяклі па спіне, i яшчэ мацней затрэсліся калені, невядомая сіла падкідала ўсё цела, i сядзенне пада мной непрыемна брынчала.

Першы стрэл балюча ўдарыў у вушы.

«Гэта таму, што не раскрыў рота, — падумаў я. — Трэба раскрыць рот. Раскрыць рот!»

I, чакаючы наступнага стрэлу, я шырока разявіў рот. Але стрэлкі… Я не зусім дакладна сумяшчаю ix. Ад гэтага

залежыць пападанне: будуць праклятыя фашысты збіты ці, непакараныя, паляцяць назад. Аднак што там робяць прыборшчыкі? Чаму так ліхаманкава скача стрэлка? Хіба так можна страляць?

— Баязліўцы! Арыстакраты! Пацукі! Мандражэ вас узяло! — лаяў я сваіх сяброў на прыборы, гэтак жа ліхаманкава кідаючы гармату то ў адзін, то ў другі бок.

А гул, пагрозлівы, незнаемы, ад якога дрыжыць усё навокал, — вось ён, над маёй галавой. Зараз паляцяць бомбы. Я ўтуляю галаву ў плечы, рыхтуюся «прыняць» на сябе першую бомбу…

Але чаму маўчыць наша пушка? Няўжо я больш не чую стрэлаў? Не, я не аглух. Я чую нават чалавечыя галасы. Нехта схапіў мяне за плечы.

— Не круціся ты, маць тваю… Круціцца, як… Снарад заклініла!

У мірны час сяржант ні разу не вылаяўся на каго-небудзь з курсантаў (паказваў прыклад культурнасці), а тут крыў самымі адборнымі мацюкамі. Я не адразу зразумеў, што здарылася, што значыць «заклініла», бо пры вучэбных трэніроўках ніколі не было такой затрымкі.

— Ключ! Дзе ключ? Ты адказваеш за інструмент!

— Які ключ? Ключоў многа.

— Ды гэты…

Я саскочыў з сядзення i ўбачыў, што здарылася, які ключ патрэбны. Тырчала пятка патрона, заціснутага клінам затвора. Зараджаючы Фама Паўлюк, былы стрэшынскі трактарыст, хлопец на шэсць пудоў вагою, які заўсёды ў сталоўцы прасіў «перайграць», але лічыўся лепшым зараджаючым у дывізіёне, стаяў разгублены, белы як палатно, бездапаможна апусціўшы свае пудовыя кулакі. Астатнія нумары шукалі ключ-экстрактар, каб выцягнуць патрон, i нідзе не маглі знайсці, хоць усе ведалі, у якой скрынцы ён павінен ляжаць.

Мне здалося, што гул самалётаў рассеяўся, як бы аддаляецца. Я глянуў у неба i мімаволі прыгнуўся: проста нада мной, у самым зеніце, віселі два чорныя крыжы ў жоўтых кругах. Больш я нічога не ўбачыў — толькі гэтыя агідныя крыжы. Потым позірк мой упаў на агнявую пазіцыю батарэі, уразіла дзіўная рэч: насуперак правілам стральбы ўсе чатыры гарматы павернуты ў розныя бакі, i толькі адна, чацвёртая, вядзе агонь. Я падумаў: значыцца, варожыя самалёты з усіх бакоў, яны не ходзяць баявым курсам i ўсе нашы дакладныя разумныя прыборы, у якія мы так верылі,— непатрэбная рэч, дарэмна там да хрыпаты крычаць прыборшчыкі.

Мае думкі перапыніў моцны выбух, ад якога калыхнулася пад нагамі зямля. За ім другі, трэці… Над аэрадромам, над пасёлкам шуганулі ўгору слупы полымя i дыму.

Цяпер я бачыў ix, фашысцкія самалёты, нават бачыў, як падаюць бомбы. Фашысты з розных бакоў заходзілі на аэрадром, з якога ўзнімаліся, захопленыя знянацку, нашы знішчальнікі. Адзін з ix вынырнуў проста з выбуху і… загарэўся ў паветры. Другі, не набраўшы вышыні, урэзаўся ў будынак клуба лётчыкаў. На маіх вачах гінулі людзі… Нашы людзі!.. Ашаломлены, аглушаны, я не мог адарваць вачэй ад жудаснай карціны вайны, забыўшыся на нейкі момант на свой уласны страх. Там, у тых самалётах, сядзелі такія ж хлопцы, як я; напэўна, i ў ix ёсць жонкі i нарадзіліся дзеці, якіх яны ўжо ніколі не ўбачаць… Яны не проста забіты, яны, магчыма, гараць жывыя…

Поделиться:
Популярные книги

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Пятое правило дворянина

Герда Александр
5. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пятое правило дворянина

Архил…? Книга 3

Кожевников Павел
3. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Архил…? Книга 3

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач