Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

На дварэ гуляла завіруха. Толькі адчынілі дзверы — у вочы сыпанула сухім снегам. Вецер звінеў галінамі абмёрзлага клёна, скуголіў i свістаў у шчылінах паркана, у дзіравай страсе хлява. Недзе ў суседа назойліва i непрыемна рыпелі вароты. За шашой глуха стагнаў бор.

З маленства Саша слухала i любіла шум блізкага лесу, у бязлесным Заполлі яна сумавала па ім, але цяпер, у глухую ваенную ноч, шум гэты здаўся ёй цяжкім стогнам. Недзе там, сярод лесу, ляжыць ранены баец, таварыш па барацьбе. Хутчэй жа да яго!..

Данік схапіў яе за плечы каля брамкі:

— Куды ты?

Яна не разумела.

— Ісці па вуліцы? Што ты! Ты ведаеш, як неспакойна цяпер спяць людзі? Хто-небудзь

убачыць. Хадзем гародамі. На, — i ён працягнуў ёй белы настольнік, які невядома калі захапіў з дому, — накрыйся!

Вецер біў у твар, зрываў настольнік, напінаючы яго, як ветразь. Ногі глыбока правальваліся ў снезе, i Саша спатыкалася, падала, перапаўзала гурбы каля агароджаў на карачках, не адчуваючы, як снег набіваецца ў рукавы. Яна задыхалася: сэрца распірала грудзі, i ўдары яго, ліхаманкава частыя, балючыя, адчуваліся ва ўсім целе: у скронях, у шыі, у руках.

Данік спыняўся, чакаў яе i ўмольна прасіў:

— Хутчэй, Саша, хутчэй!

Яна не мела сілы вымавіць слова ў адказ. Яе апаноўваў страх, што не здолее дайсці i памагчы Цішку. Чаму яна такая слабая, знясіленая? Вунь Данік ходзіць усю ноч: ішоў да станцыі, поўз да складоў, нёс па снезе раненага таварыша, бег дадому i цяпер ідзе без натугі, снег i вецер яму не перашкода… Няўжо ён намнога дужэйшы за яе? Не, яна таксама дойдзе! Дапаўзе! Яна павінна ратаваць Цішку. Не трэба думаць пра сваю слабасць! Трэба думаць пра яго, пра Цішку.

«Ці добра зачынены чамаданчык? Каб не адчыніўся, не рассыпаліся медыкаменты! Сказаць Даніку, каб асцярожна нёс. — Яна памацала пад ватоўкай бутэльку з малаком. — Што гэта? Няма ветру?»

Яна падняла галаву i ўбачыла чорную сцяну будыніны.

— Пачакай тут, — сказаў Данік, аддаючы ёй чамаданчык, аб якім яна толькі што турбавалася. — Я сам забягу да Старога.

Саша схавалася ў зацішку, перавяла дыханне. Сэрца пачало біцца раўней, i яна, супакойваючыся, падумала: вельмі дарэчы ім, падпольшчыкам, што немцы i паліцаі знішчылі ў вёсцы ўсіх сабак; да вайны наўрад ці прайшоў бы гародамі гэтак непрыкметна. I яшчэ падумала, што дарэмна Данік захутваў яе ў настольнік: снег падае зверху, узнімаецца ветрам знізу i ў снежнай каламуці не відно суседняй хаты, не толькі чалавека. Веска спіць. Ніводнага гуку, акрамя свісту ветру i шуму лесу. Цяпер да лесу — рукой падаць; каваль жыве крайні на вуліцы, якая называецца Аднабочкай, хоць даўно ўжо забудавана ў два рады.

Данік хутка вярнуўся. Забіраючы ў Сашы чамаданчык, ён уздыхнуў:

— Эх, Цішка, Цішка! — i папрасіў:— Бяжым, Саша! Не адставай!..

Цяпер яны сапраўды беглі, i гэта было не так цяжка, як ісці па гародах, бо адразу ж ад хаты каваля яны выйшлі на дарогу, па якой вяскоўцы выязджалі на шашу, абмінаючы школу. Перайшоўшы шашу, яны апынуліся ў вялікай пушчы i па ўезджанай дарозе, па якой немцы вывозілі лес, рушылі ўглыб.

Тут, пад стогадовымі соснамі, пад волатамі-дубамі, было зусім зацішна. Толькі вяршаліны дрэў бушавалі: кідаліся адна на адну, біліся, драпаліся голлем, натужліва рыпелі, цяжка стагналі, страсалі на дол шапкі снегу.

Данік час ад часу спыняўся, прыслухоўваўся. Саша не разумела, што ён слухае i што ўвогуле можна. пачуць у гэтым бясконцым шуме, ды калі яшчэ да таго ж ад бегу гудзе i стукае ў галаве. Але ні пра што пытацца ёй не хацелася. Яны ішлі моўчкі. Толькі адзін раз брат сказаў:

— Хаця б снег не перастаў… Каб слядоў не было. Раніцой яны могуць пачаць шукаць…

Ускрай вялікай лесасекі, дзе амаль гэтак жа, як у полі, гулял i снежныя смерчы, ix сустрэў вартавы — Павел (самы малады з падпольшчыкаў, Саша нават мала ведала яго).

— Ціха? — спытаў вартавога Данік, а таму, відаць, здалося — «Ціхан», i

ён адказаў:

— Дрэнна яму.

Гэта як бы падагнала ix: яны пабеглі цераз заваленую ламаччам лесасеку, спатыкаючыся. Саша не прыкмеціла, калі побач з ёй апынуўся Анатоль. Ён схапіў яе за руку, дрыжачым голасам сказаў:

— Хутчэй, Саша. Сюды, — i павёў за сабой.

У канцы лесасекі, за вялікай кучай ламачча, хлопцы з сасновага галля змайстравалі нешта накшталт маленькага будана. Саша пралезла туды следам за Анатолем. Ён пстрыкнуў запальнічкай, падпаліў сухую трэску, i яна ўбачыла твар раненага: бледны, здрабнелы i ад гэтага зусім дзіцячы, з засмяглымі вуснамі i па-дзявочы доўгімі i белымі ад інею вейкамі. Дыхаў Цішка цяжка, перарывіста, з хрыпам i бульканием. Мабыць, рэагуючы на святло, на нейкі міг ён расплюшчыў вочы i гучна сказаў:

— Хлопцы… гарыць!..

Анатоль перадаў лучыну Даніку i пачаў памагаць Сашы. Асцярожна расхінуў ватоўкі, якімі Цішка быў накрыты, развязаў бінты — стужкі падранай прасціны, лёгка, як малога, прыпадняў яго на руках.

Куля трапіла ў спіну, прабіла лёгкае. Праз маленькую чорную шчылінку з бульканием вырывалася паветра, пырскаючы кроплямі крыві. A ўвогуле крыві было мала…

Саша за сваю практыку бачыла нямнога цяжкіх раненняў, аднак адразу зразумела, што гэтая рана — смяртэльная, што толькі неадкладная аперацыя ў добрых клінічных умовах, магчыма, магла б выратаваць жыццё Цішку. Балюча, да млоснасці балюча i крыўдна стала ёй, што яна нічым не здолее памагчы гэтаму хлопчыку i мужнаму герою. Няўпэўненымі рухамі апрацавала яна чорную ранку, з дапамогай Анатоля старанна забінтавала.

Свецячы ім лучынай, Данік спытаў:

— Ну што, Саша?

Яна не адказала — не магла, бо душылі слёзы. Яна зрабіла ўкол, каб падтрымаць яго сэрца, i ўліла ў рот глыток малака, бутэльку з якім грэла каля сваіх грудзей.

Цішка праглынуў малако i ціха папрасіў яшчэ:

— Піць.

Гэтае свядомае кароткае слова ўсцешыла хлопцаў, асабліва Даніка i перапалоханага, маўклівага i непрыкметнага навічка — Лёню. Ім здалося, што Цішка пачуў сябе лепш. Але Саша ведала, што гэта не так. Яна сядзела побач i трымала пад кажушком яго гарачую руку. Што яна магла зрабіць яшчэ? Як памагчы? Асталося толькі адно — сачыць за пульсам. Сэрца яго, маленькае хлапечае сэрца, яшчэ жыло, змагалася. Але якія няроўныя яго ўдары! То яно робіць некалькі моцных штуршкоў, то Саша раптам зусім губляе пульс. Але аб тым, што арганізм змагаецца, сведчыць дыхание, гэткае ж няроўнае, з шумным хрыпам. Колькі ён можа гэтак пратрымацца? Каторая цяпер гадзіна? Калі ж нарэшце прыедзе дзядзька Аляксей? Чаму ён не едзе? Трэба спытаць у Даніка. Але гаварыць чамусьці страшна, здаецца, што калі яна загаворыць, то згубіць яго пульс, страціць адчуванне яго жыцця. Побач з ёй нехта сядзеў у будане i моцна дрыжаў; яна не заўважыла, што хлопцы, увогуле апранутыя на задание легка, знялі сваю верхнюю апратку, каб накрыць раненага таварыша. Толькі вартавы быў у ватоўцы. Хлопцы грэліся тут, у будане. Саша чула, як яны вылазілі, шапталіся за буданом.

Нехта зноў спытаў знадворку:

— Як ён, Саша?

Яна зноў не адказала. Што можна адказаць? Як страшна шуміць лес! Здаецца, ніколі ў жыцці яна не чула такога шуму. Як сціскаецца сэрца! Але хіба мае права яна звяртаць увагу на боль свайго сэрца? Боль там — у яго сэрцы, у яго грудзях. Вось ён ірвануўся, застагнаў, пачаў трызніць:

— Хлопцы!.. Хлопцы! Мы ім пакажам… Гісторыю я паўтарыў, Іван Паўлавіч… Нічога яны не ведаюць… Анютка! Згані курэй! Ух, як душна… Хлопцы, пакупаемся… Не, не… — Ён зноў застагнаў, скрыгатнуў зубамі i сказаў злосна: — Усё адно я заб'ю гэтага гада… заб'ю… Фашыст пракляты!..

Поделиться:
Популярные книги

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Михалек Дмитрий Владимирович
8. Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога