Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Але што з таго!.. Я… я сам — бязвольны, нікчэмны чалавек, ануча… Я здрадзіў Сашы! У такі час!

А няма большай душэўнай пакуты, як адчуваць сябе здраднікам. Я ўзненавідзеў сам сябе. Не знаходзіў месца, занятку. Мяне раздражнялі байцы, асабліва ix размовы пра дзяўчат, пра жанчын. A калі яны аднойчы прыгадалі Антаніну, я накрычаў на ix. А потым мне здалося, што яны пра ўсё здагадваюцца, i я пачаў баяцца ix, сваіх падначаленых. Мне хацелася, каб бясконца наляталі немцы, каб смерць увесь час вісела над галавой — можа, тады я знайшоў бы хоць які-небудзь спакой. Але, як на злосць,

дні былі хмарныя, падаў снег, i мы больш сядзелі ў зямлянках, займаліся тэорыяй, палітвучобай. Свайго настрою я не мог схаваць ад пільных вачэй камісара i камбата.

Сеўчанка неяк сказаў:

— Па-мойму, цябе не далячылі, Шапятовіч. Можа, табе варта вярнуцца назад у санчасць?

Я спалохаўся. Вярнуцца туды? Бачыць гэтую жанчыну, гутарыць з ёю?

— Што вы, таварыш старшы лейтэнант! Я зусім здаровы. Плячо загаілася… А настрой — гэта так… Сям'ю ўспамінаю.

— Ну, глядзі… Не вешай носа…

Сям'ю ўспамінаю… Ох, успамінаю! Але як?

Здрада… Яна варушыцца ў сэрцы, як нейкая ліпучая, агідная істота. Але гэтая пакута здаецца нязначнай у параўнанні з тым, што яна нарадзіла. Раптам я пачаў прыкмячаць, што думаю пра Сашу не так, як думаў дагэтуль.

Яна, гэтая праклятая Тоня, пахіснула маю веру ў шчырасць, у чысціню адносін, у каханне, якое мацней за смерць. У галаву назойліва лезуць розныя недарэчныя гісторыі аб жаночай нявернасці, здрадлівасці. Я чуў ix сотні ад сваіх сяброў у тэхнікуме i тут, у арміі. Тады я пярэчыў, лаяўся, ледзь не кулакамі даказваў, што гэта выдумкі цынікаў, паэтызаваў жанчыну. А цяпер сам апынуўся ў палоне гэтага бруду. Думаючы пра Сашу, я адчуваю рэўнасць, горшую за тую, якую некалі адчуў, пайшоўшы ад яе, калі яна не была яшчэ маёй жонкай. Я разумею, як гэта нізка, пошла, пачварна! Я сам нягоднік, здраднік i… раўную яе. Да каго? Чаму? У такі час! Яна ў няшчасці, у няволі, у палоне… А я… О Божа! Здаецца, я трачу рэшткі цвярозага розуму. Але што рабіць? Як вярнуць ранейшую душэўную раўнавагу? Тады я думаў толькі пра адно, адчуваў толькі адзін боль. Цяпер — чорт ведае што робіцца ў маёй дурной галаве! Hi разу за год не ўспомніў я таго маладога настаўніка, здаецца, Лялькевіч яго прозвішча. А цяпер ён увесь час стаіць у маіх вачах, я бачу яго пераможную зняважлівую ўсмешку, такую, як тады, на валейбольнай пляцоўцы. A мінулую ноч сасніў, што ён абнімае, цалуе Сашу, а я стаю як здранцвелы, не магу зрушыцца з месца і… толькі плачу. Чарняк раніцой казаў, што я плакаў у сне.

Я пачынаю ненавідзець яго, Лялькевіча, малазнаёмага мне чалавека, разумеючы ўсю дзікасць i недарэчнасць свайго пачуцця. Можа, ён недзе на фронце, ранены, можа, забіты ўжо даўно, а я… Не, са мной робіцца нешта нядобрае! I пакуты мае мацнеюць ад таго, што я не магу расказаць пра ўсё гэта нікому, нават Сеню. Ледзь набраўся сілы i смеласці, каб запісаць у дзённік. Запісаў — i спалохаўся. Баюся пакінуць сшытак у зямлянцы, хоць раней пакідаў смела, упэўнены, што пасля таго выпадку з Мухам ніхто з байцоў не палезе ў мой ранец.

Можа, лепш вырваць гэтыя аркушы?

23 лістапада

— Скажы мне, Пеця, чаму ў цябе такі настрой? Чаму ты такі невясёлы?

А чаго радавацца? Немцы пад Масквой. У сё можа здарыцца. Тады мы апынёмся ў пастцы… У ледзяной пастцы.

— Ну, ведаеш, не падабаюцца мне твае думкі. Ты кандыдат партыі, камандзір. Такі настрой у нашых умовах перастае быць прыватнай справай, май на ўвазе.

— Ідзі, скажы камісару.

— А што ты думаеш, i скажу.

Я здзіўлена паглядзеў на Сеню: сур'ёзна ці жартуе? Не, ён глядзеў на мяне сваімі разумнымі чорнымі вачамі пранікліва, быццам хацеў зазірнуць у самую душу ці, як варажбітчарадзей, прачытаць усё на твары.

«А можа, адкрыць табе душу? Навошта, каб ты, мой лепшы друг, думаў, нібы я спалохаўся становішча на фронце? Не, я не баязлівец i ў перамогу веру гэтак жа, як i ты. Ад іншага няма спакою маёй душы. Але ці зразумееш ты? Нічога падобнага ты яшчэ не перажываў. Думаеш усё аб сусветных праблемах, высокіх матэрыях. Мае перажыванні, пакуты могуць здацца табе нікчэмнымі, вартымі смеху. I тады мне будзе яшчэ цяжэй!» — думаў я.

— Праўда, я не веру, што ты стаў такі панікёр i песіміст. Занадта многа ў дябе любві, каб ты мог страціць веру ў будучыню.

— Любві? — здзівіўся я. — Да чаго?

— Да ўсяго. Да жыцця. Радзімы… Да блізкіх… Да жон-

Я ледзь не застагнаў: знянацку ён дакрануўся да самага балючага месца.

— Таму i цяжка, што люблю. Хто не любіць, таму што… таму ўсё роўна…

— Мне ўвесь час здаецца, што зусім іншае прыгнятае цябе. Так паводзіць сябе чалавек, які зрабіў нешта благое, у каго нячыстае сумленне.

«О, гэты хлопчык можа ўсё зразумець, але прызнацца яму я ўсё роўна не магу!»

Мы сядзелі ў зямлянцы. Сеневы падначаленыя — разлік дальнамера — працавалі на кухні. Скупое святло палярнага дня цадзілася праз шыбачку ў дзвярах i падала на твар гаспадара. У яго дзіўны твар у апошнія дні — залішне шчаслівы для такога часу. Можа, таму я i не мог расказачь яму свае таямніцы, як расказваў раней, — мяне раздражняў яго твар, незразумелая адзнака шчасця на ім. Чаго радавацца? Калі нават быць самым вялікім аптымістам, то ўсё роўна радавацца няма чаго.

— Слухай, Сеня, чаму ты такі?.. — Які?

— Чорт цябе ведае — які… Быццам адзін ты ведаеш, што заўтра канец вайне. Твар блішчыць, як намаслены блінец.

Ён засмяяўся i перасеў да мяне на нары, абняў за плечы.

— Ты добры друг, Пеця. Я радуюся, што ў мяне ёсць такі друг. Аднаму табе я магу сказаць, чаму я такі… Але дай слова, што ты — нікому…

— Я быў калі-небудзь балбатуном?

— I ў дзённік свой дурацкі не пішы. Я хачу, каб гэта было толькі маёй тайнай.

Мне цяжка было даць слова, што я не запішу нашай размовы. Акрамя таго, мяне крыху пакрыўдзіла, што ен назваў мой дзённік дурацкім, i я змоўчаў.

Ён таксама доўга маўчаў: ці то чакаў майго клятвеннага слова, ці думаў — можна мне даверыць тайну ці не?

Потым трасануў мяне за плечы.

— Я скажу табе дзіўную рэч, у якую ты, напэўна, не паверыш… Я закахаўся.

— Закахаўся?

«Паўгода ён не бачыў у вочы ніводнай дзяўчыны, — бліснула думка. — Ніводнай, акрамя… Няўжо? Што ж гэта такое робіцца! З кожным днём мне не лягчэй!»

Поделиться:
Популярные книги

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Системный Нуб 4

Тактарин Ринат
4. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 4

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Гром над Академией. Часть 1

Машуков Тимур
2. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 1

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле